belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔌 Краіны Балтыі пераходзяць на еўрапейскую энергетычную інфраструктуру (раней была агульная з РБ і РФ). Што гэта азначае для іх і для Беларусі?

Менавіта з увагі на агульную інфраструктуру Беларусь спадзявалася экспартаваць энергію з Астравецкай АЭС. У 2022 годзе чыноўнікі казалі, што наша краіна «гатовая пастаўляць электраэнергію на выгадных умовах, калі літоўскі бок у гэтым будзе зацікаўлены ў будучыні».

Цяпер гэтым спадзяванням прыйшоў канец 💁🏻‍♂️

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️Менск траціць нават гіпатэтычную магчымасць прадаваць энергію з БелАЭС на Захад

Літва, Латвія і Эстонія адлучаюцца ад агульнай з Беларуссю і Расеяй энергасістэмы. Гэтыя краіны і раней не гарэлі жаданнем купляць беларускую энергію, а цяпер гэта становіцца зусім немагчымым.

Што адбываецца і як рэагуе на гэта беларуская прапаганда, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 7 лютага

▫️Двое мужчынаў, якіх прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы дыверсіяў на чыгунцы, атрымалі «сталінскія» тэрміны

▫️Стала вядомае імя затрыманага пасля выцеку звестак з бота «Беларускага Гаюна»

▫️У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі студэнта трэцяга курсу

▫️А ў Рагачове за тое самае ўжо двойчы ў гэтым годзе паспелі асудзіць былую палітзняволеную

▫️Спіс «экстрэмістаў» папоўніўся яшчэ 30-цю прозвішчамі

Читать полностью…

Белсат

Гэтая турма гатовая прымаць злачынцаў з усяго свету

Паглядзіце, як выглядае адно з самых жорсткіх месцаў для вязняў, якое знаходзіцца ў Сальвадоры ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤯 Гэта дужа рэдкі алень-альбінос

А ўбачыць такога – абяцае ўдачу 🤗

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Беларусы набываюць усё меней айчынных тавараў. Чаму і што робіць дзяржава, каб не дапусціць спаду?

🔸 БМЗ рапартуе пра праблемы з продажам на расейскім рынку

🔸 У першым чытанні прынялі папраўкі ў закон «Аб правах дзіцяці»

🔸 Сямейны гвалт у Беларусі. Чаму праблему так і не могуць выкараніць, а наадварот паглыбляюцца ў яе?

🔸 35 гадоў калоніі на дваіх. У Менску судзілі абвінавачаных у падрыхтоўцы дыверсіі на чыгунцы

🔸 Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыніў працу

🔸 6 тысяч украінцаў прыехалі ў Беларусь за тыдзень. Хто гэтыя людзі і з якою мэтаю могуць прыязджаць?

🔸 Трамп працягвае выдаваць загады і выходзіць з розных арганізацыяў

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📍«BELPOL»: міністр абароны Хрэнін выступіў за тое, каб урэзаць ільготы на жытло для супрацоўнікаў іншых сілавых ведамстваў

Згодна з дакументамі, якія ўдалося атрымаць, пасля «выбараў» у Беларусі гэтыя льготы плануецца «ўпарадкаваць».

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🍬 Беларуска купіла «спартакаўскія» цукеркі і адвезла іх у Егіпет...

Паглядзіце, што было далей!

Читать полностью…

Белсат

☝️Былы амбасадар Украіны ў Беларусі звольніўся з дыпламатычнай службы

«У кожнага чалавека надыходзіць час, калі ты разумееш, што ўзрост бярэ сваё і ты не можаш стоадсоткава аддавацца сваёй працы», – напісаў Ігар Кізім на развітанне.

У Менску Кізім працаваў з 2017 па 2023 год. На сёння гэта апошні амбасадар Украіны ў Беларусі.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😨 У сталічным метро спынялі рух на Аўтазаводскай лініі – на рэльсы ўпала 18-гадовая дзяўчына

Гэта здарылася каля 14-й гадзіны. Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі. Мяркуючы па здымку, які публікуе ТГ-канал менскай міліцыі, у цягніку, які заязджаў на станцыю ў момант здарэння, разбітае шкло кабіны машыніста.

Читать полностью…

Белсат

🔍 Лёс Беларусі ўжо вызначылі ў Крамлі?

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны апублікаваў справаздачу пад назваю «Ціхі расейскі захоп: Беларусь». Аўтары сцвярджаюць, што РФ плануе анэксаваць нашу краіну, каб у далейшым выкарыстоўваць як плацдарам для пагрозы краінам NATO.

❓Ці ёсць на сёння рэальныя магчымасці стрымаць гэтую «паўзучую анэксію»? У свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса разважае пра гэта з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету ў справах абароны Вадзімам Кабанчуком ды з аналітыкам варшаўскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Камілам Клысіньскім.

Читать полностью…

Белсат

🐶 Знаёмцеся, гэта сабака Жужа

Яна сустракае наведвальнікаў запраўкі ў Бягомлі, а ролікі з Жужай набіраюць сотні тысяч праглядаў

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці даведаемся мы нешта новае пра забойства Кэнэдзі?

Доналд Трамп загадаў рассакрэціць шэраг дакументаў, што могуць праліць святло на гэтую справу, вакол якой дзесяцігоддзямі не сціхаюць тэорыі змовы.

☝️Вось што мы ўжо ведаем пра забойства (ды пра меркаванага забойцу). Але раптам новыя дакументы цалкам зменяць нашае ўяўленне пра гэтае злачынства?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці магчыма зацікавіць Трампа праблемамі Беларусі?

Беларусы даўно вінавацяць Лукашэнку ў тым, што ён прадае краіну Расеі. А ці магчыма «прадаць» нашую краіну Трампу? Ну, вядома, зусім не ў тым сэнсе, у якім яе прадае Лукашэнка Пуціну.

Наш аўтар пабачыў гэтае пытанне ўва сне, а адказаць на яго паспрабаваў у рэальнасці.

👀 Чытайце ягоныя разважанні па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍У Польшчы за мінулы год на 7% вырасла колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі

Усяго ж польскія ўлады ў 2024-м выявілі больш за 10 тысяч іншаземцаў, якія працавалі без неабходнага афармлення.

🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Яшчэ адзін прыклад беларускай салідарнасці: неабходную суму для Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі менш, чым за содні

Пра збор для былой палітзняволенай на BYSOL стала вядома ўчора вечарам. На цяперашні момант беларусы сабралі для яе больш за 5000 еўра.

Збор для Паліны Шарэнды-Панасюк працягваецца.

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️Як «прадаць» Трампу ідэю вызваленне Беларусі?

Здаецца, давядзецца па-новаму пітчыць ідэю вольнай дэмакратычнай Беларусі новай адміністрацыі Злучаных Штатаў.

✔️Аптымістычна і рызыкоўна: Нацбанк хоча і цэны стрымліваць, і грошы раздаваць

Нацбанк абяцае і надалей «захоўваць фінансавую стабільнасць», стрымліваць рост цэнаў і раздаваць крэдыты. «Белсат» спытаў эканамістку Настассю Лузгіну, ці дасць рэгулятар з гэтым рады.

✔️Ці сапраўды Расея паспрабуе ўцягнуць нашую краіну ў вайну?

Наколькі сур'ёзная небяспека?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 лютага

✔️«Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне дзейнасці

✔️Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце

✔️Святлана Ціханоўская наведала Албанію. Што яна там рабіла?

✔️«BELPOL»: міністр абароны Хрэнін выступіў за тое, каб урэзаць ільготы на жытло для супрацоўнікаў іншых сілавых ведамстваў

✔️Беларускія айцішнікі ў 2024-м годзе зноў сталі лідарамі па сплачаных падатках у Літве

✔️У Польшчы за мінулы год на 7% вырасла колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі

✔️Трамп увёў санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе

✔️Каля памежнага плоту на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі чарговае цела мігранта

✔️Ці магчыма зацікавіць Трампа праблемамі Беларусі?

Читать полностью…

Белсат

🫣 У гонар «элегантнай перамогі» Лукашэнкі выпусцілі эксклюзіўны сыр «Бацька»

Шкада толькі, што без цвілі 💁🏻‍♂️ Было б лагічна!

А таксама:

❓МАЗ і МТЗ пасварыліся праз Лукашэнку. Як гэта было?
❓«Алкагольная» пенсія ў Польшчы. Пятая хваля міграцыі
❓Лукашэнка спрабуе не адставаць ад Трампа. Чаму не адпусціў урад Галоўчанкі?


👀 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Хай-Так». Глядзіце проста цяпер 👇

Читать полностью…

Белсат

☝️Марыю Калеснікаву перавялі з ізаляцыі ў атрад да іншых жанчын

Раней у лістападзе ёй дазволілі сустрэцца з бацькам.

🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️На BYSOL адкрыты збор для падтрымкі Паліны Шарэнды-Панасюк

Днямі палітзняволеная, якая правяла за кратамі 4 гады, выйшла на волю і пакінула Беларусь. Учора яна нарэшце змагла ўз'яднацца з мужам ды дзецьмі.

«Зараз Паліна прывыкае да свабоды, але наперадзе яшчэ доўгі шлях аднаўлення – і ёй патрэбна наша дапамога. Пасля чатырох гадоў за кратамі важна проста прыйсці ў сябе, аднавіць здароўе і пачаць жыць нанова», – гаворыцца ў каментары на старонцы збору.

📍Пры жаданні падтрымаць Паліну можна вось тут

Читать полностью…

Белсат

☝️Каля памежнага плоту на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі чарговае цела мігранта

Паводле звестак Памежнага камітэту РБ, з 2021 года на ўчастку мяжы дзвюх краінаў выявілі ўжо больш за 25 трупаў.

📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Беларускія IT-спецыялісты па-ранейшаму на першым месцы ў Літве па сплачаных у гэтым сектары падатках

І гэта нягледзячы на тое, што ў апошнія пару гадоў палітыка Літвы ў дачыненні да беларусаў стала больш строгай, праз што адтуль выехалі тысячы нашых суайчыннікаў.

👀 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Некаторым палітвязням забаранілі дасылаць грашовыя пераводы

🔻35 гадоў калоніі на дваіх. У Менску вынеслі прысуды мужчынам, якіх лукашэнкаўцы лічаць вінаватымі ў дыверсіях на чыгунцы

🔻У Берасцейскай вобласці ўзмоцняць кантроль мяжы

🔻Беларускіх дзяцей абавяжуць «паважаць дзяржаўныя сімвалы і рабіць пасільны ўклад у развіццё дзяржавы»

🔻Сабака Жужа з Бягомлю стала зоркаю сацсетак

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️«Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне працы

Гэта адбылося праз два дні пасля таго, як стала вядома пра ўзлом базы дадзеных праекту.

«Беларускі Гаюн» функцыянаваў амаль тры гады: з пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну паблік збіраў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі, пра пралёты ў беларускім небе расейскіх самалётаў, ракет ды беспілотнікаў.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Цэнтральны банк насамрэч непакоіць тое, наколькі летась вырасла крэдытаванне насельніцтва, асабліва спажывецкае»

Нацбанк сёлета зноў плануе стрымліваць цэны, але разам з тым раздаваць крэдыты. Ці дасць рады?

🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 7 лютага

Долар мінімальна вырас, а еўра з расейскім рублём страцілі пазіцыі. Прычым еўра ўпаў больш як на тры капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У Беларусь цягам тыдня заехалі каля 6 тысячаў грамадзян Украіны. Гэта амаль на тысячу больш, чым за папярэдні тыдзень

Праўда, хутчэй за ўсё, большая частка з іх выкарыстоўвае Беларусь для транзіту.

👀 Глядзіце больш лічбаў па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Святлана Ціханоўская наведала Албанію. Што яна там рабіла?

Дарэчы, ужо вядома, што на Дзень волі 25 сакавіка ў сталіцы Албаніі Тыране пройдуць «адмысловыя мерапрыемствы на знак падтрымкі» беларусаў.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Менш за 100 беларусаў — столькі звярнулася за год у «камісію па вяртанні»

Генпракурор Швед адзначыў, што за два гады працы камісія атрымала нібыта 241 заяву:

«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму», — кажа прадстаўнік рэжыму.

Читать полностью…
Подписаться на канал