Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️Каля памежнага плоту на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі чарговае цела мігранта
Паводле звестак Памежнага камітэту РБ, з 2021 года на ўчастку мяжы дзвюх краінаў выявілі ўжо больш за 25 трупаў.
📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
🇱🇹 Беларускія IT-спецыялісты па-ранейшаму на першым месцы ў Літве па сплачаных у гэтым сектары падатках
І гэта нягледзячы на тое, што ў апошнія пару гадоў палітыка Літвы ў дачыненні да беларусаў стала больш строгай, праз што адтуль выехалі тысячы нашых суайчыннікаў.
👀 Падрабязней чытайце на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Некаторым палітвязням забаранілі дасылаць грашовыя пераводы
🔻35 гадоў калоніі на дваіх. У Менску вынеслі прысуды мужчынам, якіх лукашэнкаўцы лічаць вінаватымі ў дыверсіях на чыгунцы
🔻У Берасцейскай вобласці ўзмоцняць кантроль мяжы
🔻Беларускіх дзяцей абавяжуць «паважаць дзяржаўныя сімвалы і рабіць пасільны ўклад у развіццё дзяржавы»
🔻Сабака Жужа з Бягомлю стала зоркаю сацсетак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️«Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне працы
Гэта адбылося праз два дні пасля таго, як стала вядома пра ўзлом базы дадзеных праекту.
«Беларускі Гаюн» функцыянаваў амаль тры гады: з пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну паблік збіраў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі, пра пралёты ў беларускім небе расейскіх самалётаў, ракет ды беспілотнікаў.
💬 «Цэнтральны банк насамрэч непакоіць тое, наколькі летась вырасла крэдытаванне насельніцтва, асабліва спажывецкае»
Нацбанк сёлета зноў плануе стрымліваць цэны, але разам з тым раздаваць крэдыты. Ці дасць рады?
🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной
💱 Курсы валютаў 7 лютага
Долар мінімальна вырас, а еўра з расейскім рублём страцілі пазіцыі. Прычым еўра ўпаў больш як на тры капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ У Беларусь цягам тыдня заехалі каля 6 тысячаў грамадзян Украіны. Гэта амаль на тысячу больш, чым за папярэдні тыдзень
Праўда, хутчэй за ўсё, большая частка з іх выкарыстоўвае Беларусь для транзіту.
👀 Глядзіце больш лічбаў па спасылцы
🔹Святлана Ціханоўская наведала Албанію. Што яна там рабіла?
Дарэчы, ужо вядома, што на Дзень волі 25 сакавіка ў сталіцы Албаніі Тыране пройдуць «адмысловыя мерапрыемствы на знак падтрымкі» беларусаў.
📍Чытайце болей на старонцы
Менш за 100 беларусаў — столькі звярнулася за год у «камісію па вяртанні»
Генпракурор Швед адзначыў, што за два гады працы камісія атрымала нібыта 241 заяву:
«З іх чатыром дзясяткам, якія звярнуліся, адказалі, што прэтэнзій да іх няма. 19 чалавек ужо вярнуліся на радзіму», — кажа прадстаўнік рэжыму.
Трамп увёў санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе
Прычынай стала выдача ордэра на арышт прэм’ера Ізраілю Нетаньягу і экс-міністра абароны гэтай краіны. Акрамя таго, МКС пачаў папярэднія расследаванні ў дачыненні да супрацоўнікаў ЗША.
У ўказе Трампа адзначаецца, што суд у Гаазе не мае юрысдыкцыі над ЗША і Ізраілем, бо ні адна з краін не з’яўляецца чальцом Рымскага статуту.
Санкцыі закрануць як супрацоўнікаў суда, так і агентаў МКС і іх бліжэйшых сваякоў. Ім пагражаюць фінансавыя і візавыя абмежаванні.
Нагадаем, у 2023 годзе МКС выдаў ордар на арышт Пуціна, абвінаваціўшы яго ў ваенных злачынствах. А ў верасні 2024-га ўрад Літвы пры падтрымцы дэмсілаў Беларусі перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра «трансмежныя злачынствы супраць чалавечнасці», учыненыя Лукашэнкам і ягонымі суўдзельнікамі супраць беларусаў.
💥 #галоўнае за 6 лютага
✔️ Паліна Шарэнда-Панасюк у Вільні
✔️ Беларуску, якая не прыйшла адбываць пакаранне ў Польшчы, абвясцілі ў вышук
✔️ Пуцін унёс на ратыфікацыю дамову з Беларуссю, якая дазваляе ўдзел беларускага войска ў вайне супраць Украіны
✔️ Google адмаўляецца ад палітыкі роўнасці і інклюзіўнасці пры найме на працу
✔️ Ізраіль абвясціў аб выхадзе з Рады ААН па правах чалавека
✔️ Расейскі брэнд аўто выцесніў «Geely» з першага месца па продажах новых легкавікоў у Беларусі
✔️ «Росатам» адкрые профільны клас у Астраўцы
#рэпрэсіі:
▪️ 700 дзён няма звестак пра Сяргея Ціханоўскага
▪️Яшчэ адзін падлетак атрымаў «хімію» за сарваны сцяг
▪️Палітзняволенага з анкалогіяй тры гады не пускалі да доктара
🤔 «Росатам» адкрые профільны клас у Астраўцы
«Атамклас» адкрыюць у гімназіі №1. Гэта ўжо другі такі клас. Першы адкрыўся ў астравецкай гімназіі №3 у 2020 годзе.
☝️ Праект «Школа Расатама» – гэта маштабная ініцыятыва Расейскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «па развіцці сістэм адукацыі ў гарадах прысутнасці прадпрыемстваў дзяржкарпарацыі».
«Атамкласы» – гэта сетка спецыяльных профільных класаў з фізіка-матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай падрыхтоўкай і паглыбленым вывучэннем ядравай фізікі. Такія класы знаходзяцца па ўсёй Расеі, у Беларусі і Абхазіі
🤔 Сёння выдатны повад падняць куфаль за вызваленне і здароўе палітзняволенай Паліны
А перад тым як выбіраць напой, пачытайце што пілі беларусы раней.
У Міжнародны дзень бармэна дзелімся рэцэптамі аўтэнтычных беларускіх напояў, з якімі вы можаце адчуць сябе сапраўдным шляхцічам. Але памятайце: алкаголь патрабуе меры! ☝️
🤬 Палітзняволенага з анкалогіяй тры гады не пускалі да доктара
Гарадзенскі блогер і актывіст Вадзім Ермашук, больш вядомы як Вадзімаці, прайшоў праз катаванні і прыніжэнні ў зняволенні. Сілавікі доўга шантажавалі яго «прыватнымі відэа», а пасля злілі іх у сеціва.
Пасля вызвалення мужчына пакінуў Беларусь, аднак дагэтуль змагаецца з наступствамі цяжкіх хваробаў, перанесеных у зняволенні.
❤️ Паслухайце эмацыйны расказ Вадзіма ў новым выпуску «Беларус беларусу»
🫤 Ізраіль абвясціў аб выхадзе з Рады ААН па правах чалавека
Пра гэта напісаў у сваім Х кіраўнік МЗС краіны Гедэон Саар. Ён абвінаваціў СПЧ у прапагандзе антысемітызму і дыскрымінацыі ў дачыненні да Ізраілю. Таму, услед за ЗША, краіна таксама пакідае арганізацыю:
«Ізраіль вітае рашэнне прэзідэнта Трампа не ўдзельнічаць у працы Рады ААН па правах чалавека. Ізраіль далучаецца да Злучаных Штатаў і не будзе ўдзельнічаць у працы СПЧ ААН»
🍬 Беларуска купіла «спартакаўскія» цукеркі і адвезла іх у Егіпет...
Паглядзіце, што было далей!
☝️Былы амбасадар Украіны ў Беларусі звольніўся з дыпламатычнай службы
«У кожнага чалавека надыходзіць час, калі ты разумееш, што ўзрост бярэ сваё і ты не можаш стоадсоткава аддавацца сваёй працы», – напісаў Ігар Кізім на развітанне.
У Менску Кізім працаваў з 2017 па 2023 год. На сёння гэта апошні амбасадар Украіны ў Беларусі.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
😨 У сталічным метро спынялі рух на Аўтазаводскай лініі – на рэльсы ўпала 18-гадовая дзяўчына
Гэта здарылася каля 14-й гадзіны. Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі. Мяркуючы па здымку, які публікуе ТГ-канал менскай міліцыі, у цягніку, які заязджаў на станцыю ў момант здарэння, разбітае шкло кабіны машыніста.
🔍 Лёс Беларусі ўжо вызначылі ў Крамлі?
Амерыканскі інстытут вывучэння вайны апублікаваў справаздачу пад назваю «Ціхі расейскі захоп: Беларусь». Аўтары сцвярджаюць, што РФ плануе анэксаваць нашу краіну, каб у далейшым выкарыстоўваць як плацдарам для пагрозы краінам NATO.
❓Ці ёсць на сёння рэальныя магчымасці стрымаць гэтую «паўзучую анэксію»? У свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса разважае пра гэта з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету ў справах абароны Вадзімам Кабанчуком ды з аналітыкам варшаўскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў Камілам Клысіньскім.
🐶 Знаёмцеся, гэта сабака Жужа
Яна сустракае наведвальнікаў запраўкі ў Бягомлі, а ролікі з Жужай набіраюць сотні тысяч праглядаў
Паглядзіце!
🤔 Ці даведаемся мы нешта новае пра забойства Кэнэдзі?
Доналд Трамп загадаў рассакрэціць шэраг дакументаў, што могуць праліць святло на гэтую справу, вакол якой дзесяцігоддзямі не сціхаюць тэорыі змовы.
☝️Вось што мы ўжо ведаем пра забойства (ды пра меркаванага забойцу). Але раптам новыя дакументы цалкам зменяць нашае ўяўленне пра гэтае злачынства?
🤔 Ці магчыма зацікавіць Трампа праблемамі Беларусі?
Беларусы даўно вінавацяць Лукашэнку ў тым, што ён прадае краіну Расеі. А ці магчыма «прадаць» нашую краіну Трампу? Ну, вядома, зусім не ў тым сэнсе, у якім яе прадае Лукашэнка Пуціну.
Наш аўтар пабачыў гэтае пытанне ўва сне, а адказаць на яго паспрабаваў у рэальнасці.
👀 Чытайце ягоныя разважанні па спасылцы
📍У Польшчы за мінулы год на 7% вырасла колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі
Усяго ж польскія ўлады ў 2024-м выявілі больш за 10 тысяч іншаземцаў, якія працавалі без неабходнага афармлення.
🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы
Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце
Стала вядома пра смерць падпалкоўніка міліцыі Ігара Пяшэвіча — яму было ўсяго 35 гадоў.
Паводле @nashaniva, ён працаваў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС.
Прычына смерці невядомая.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню
Палітзняволеная, якая правяла ў няволі 4 гады і 1 месяц, выйшла на волю і пакінула Беларусь. Паглядзіце, як прайшла яе сустрэча з мужам у Вільні — па спасылцы (праз VPN).
🔺 Мірны план Трампа могуць абнародаваць вельмі хутка
Спецпрадстаўнік Белага дому можа прэзентаваць план спынення вайны Расеі супраць Украіны ўжо на наступным тыдні. Што ён можа ўключаць — чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Сяргей Ціханоўскі ўжо 700 дзён у рэжыме інкамунікада
Жонка палітвязня Святлана Ціханоўская кранальна пракаментавала гэты працяглы тэрмін без сувязі. Чытайце яе словы (праз VPN).
#штопачытаць
Саромеецеся размаўляць па-беларуску з памылкамі?
Нічога страшнага, кажыце, што вы з Ашмяншчыны 🤭
Паслухайце карысную параду ад вядоўцы праграмы «Мова нанова» ды пакажыце гэтае відэа знаёмым, якія ўсё яшчэ не наважваюцца размаўляць па-беларуску.
Поўнае выданне праграмы цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Маскве ратыфікуюць дамову, якая дазваляе адпраўляць беларускіх вайскоўцаў на «абарону Расеі»
🔸Як сустрэлі ў Вільні былую палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
🔸Гандаль палітвязнямі? Васкрасенскі: рэжым вядзе перамовы, каб вярнуць амбасадара ЗША ўзамен за вызваленне амерыканцаў
🔸Выручка ў 20 млн долараў на рыбе. Расследаванне «Бюро медыя», як сям’я Лукашэнкі зарабляе на рыбалоўлі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/vUlGr-H0LeM
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…»
Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане
🤯 У Даніі знайшлі царкву з мультфільма «Шрэк»
З-за бясконцай плыні турыстаў нават давялося ўзмацніць ахову і абмежаваць фота- і відэаздымку ўнутры будынка
Паглядзіце, ці падобна на непаўторны арыгінал? 😃
🤔 Зуброў у Беларусі стала зашмат: яны топчуць палі і прыбіваюцца да статкаў кароваў
За дзесяцігоддзі аховы і аднаўлення папуляцыя зуброў дасягнула рэкордных памераў. І гэта стала праблемай, бо жывёліны топчуць палі, прыходзяць на прыватныя падворкі, нават прыбіваюцца да статкаў кароваў.
😮 Усё часцей гучаць заклікі кантраляваць іх колькасць, ажно да адстрэлу.
Ці сапраўды колькасць зуброў стала пагрозаю і як вырашаць гэтую сітуацыю? 👉 Разбіраемся.