belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🥺 Так ратуюць асірацелае жураўлянё

Паглядзіце, як людзі могуць дапамагчы тым, хто апынуўся без падтрымкі ☝️

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️BYSOL: на мяжы правяраюць нават тых, хто выязджае з Беларусі

✔️Узламаны чат-бот «Беларускага Гаюна»

✔️Кантрабанду беларускіх цыгарэтаў выявілі ў Смаленскай вобласці Расеі

✔️Наймаштабнейшая масавая страляніна ў гісторыі Швецыі

✔️Навукоўцы знайшлі незвычайную гіганцкую галактыку

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤯 Адказнага за «патрыятычнае выхаванне» у гомельскім каледжы судзяць за сексуальны гвалт

Як высветліла выданне Флагшток, мужчыну завуць Алег Сахін.

Ён працаваў у Гомельскім дзяржаўным каледжы бытавога абслугоўвання, дзе пісаў тэксты аб выхаваўчай працы з навучэнцамі, займаўся працай па «патрыятычнаму выхаванню» і пісаў справаздачы аб удзеле моладзі каледжа ў ідэалагічных мерапрыемствах.

☝️ Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Аднак, як піша Флагшток, ч. 3 артыкулу 167 КК РБ, па якім абвінавачваюць Сахіна, прад'яўляецца за «дзеянні, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй), альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага (пацярпелай), альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы».

Читать полностью…

Белсат

🤡 ЦВК падарыў былым кандыдатам у прэзідэнты … чай з малінавым варэннем

Суцяшальным прэзентам для лузераў тых, хто не змог заваяваць усенародную любоў падзялілася Ганна Канапацкая ў свам Telegram:

Падводзячы вынікі выбараў прэзідэнта-25 ЦВК парадаваў такімі прыемнымі дробязямі. Не толькі на памяць, але і для здароўя карысна. А сілы нам яшчэ спатрэбяцца!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 5 лютага

Долар працягвае падаць, Еўра вырас больш чым на 2 капекі. Яшчэ крыху ўмацаваўся і расейскі рубель.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

❗️BYSOL: праводзяць узмоцненая праверкі для тых, хто выязджае з Беларусі

Пра тое, што на мяжы сталі праводзіць больш шчыльныя правяранні тых, хто пакідае Беларусь паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак

«Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Будзьце пільныя і падрыхтаваныя – трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу ваша асабістая адказнасць.»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Злачынства не было здзейсненае»

Варшаўская пракуратура спыніла расследаванне па справе аб прычыненні цялесных пашкоджанняў дырэктару стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесару Яну Маліцкаму. Следчыя не знайшлі гэтаму доказаў.

Пракурор прыйшоў да высновы, што Маліцкі атрымаў траўмы ў выніку няшчаснага выпадку

«Пацярпелы спатыкнуўся аб няроўнасць тратуара або прыступак лесвіцы ў Казімежоўскім парку, што магло прывесці да страты памяці, пра што ён сам заяўляў»

Читать полностью…

Белсат

На заявы аб хатнім гвалце міліцыя спачатку правярае на экстрэмізм

Так цяпер выглядае сітуацыя з правамі жанчын у Беларусі. Лукашэнка яшчэ да 2020 года асудзіў праект закона аб хатнім гвалце, а пасля пратэстаў зліквідаваў усе арганізацыі, што дапамагалі жанчынам. Але гэта не самае страшнае:

Калі беларуская жанчына трапляе ў турму па палітычных матывах, да яе прымяняюць асаблівыя ўмовы з катаваннямі і дыскрымінацыяй. А такіх жанчын у краіне як мінімум 139.

Усе гэтыя звесткі — частка дакладу праваабаронцаў, з якім яны выступілі ў ААН. Па тое, як сёння ў Беларусі парушаюцца правы жанчын, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

Зяленскі гатовы да перамоваў з Пуціным дзеля міру для ўкраінцаў

Прэзідэнт Украіны адзначыў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, што зараз Украіна не можа вярнуць усе тэрыторыі і «не можа губляць мільёны людзей дзеля выніку, які можа і не наступіць».

Таксама ўкраінскі лідар выказаўся пра страты з лютага 2022 года. Паводле яго, у вайне супраць Расеі загінулі 45 100 украінскіх вайскоўцаў. Расейская армія, як заяўляе Зяленскі, страціла каля 350 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 лютага

✔️ У Вільні прарасейскага блогера ўжо некалькі гадоў судзяць за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі

✔️ Менск цалкам перавялі на артэзіянскую ваду. Але ці палепшылася яе якасць?

✔️Кампанію-ўласніка сеткі крамаў «Буслік» прызналі банкрутам

✔️ Памёр Іосіф Навумчык

✔️ Каля 10 асобаў загінулі ў Швецыі ў выніку нападу на школу для дарослых

✔️ Жыхарам Астраўца пачалі выдаваць аварыйныя камплекты. Навошта?

✔️ Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года

✔️ Што адбываецца з пашпартам новай Беларусі

✔️ У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі

Читать полностью…

Белсат

🩺 Штогод у Беларусі выяўляюць амаль 60 тысяч новых выпадкаў раку

Як беларускі змагаліся з хваробаю ў эміграцыі а таксама як распазнаць хваробу і дапамагчы сваім блізкім, глядзіце ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Беларусы зноў аб’ядналіся дзеля добрай справы

І дапамаглі кіроўцу тралейбуса

Читать полностью…

Белсат

🔥 Ці можна скарыць высачэнную гару на пратэзах?

Так! І гэта даказалі байцы ЗСУ, з ампутаванымі нагамі.

Паглядзіце, куды яны забраліся

Читать полностью…

Белсат

💔 «Гэта мяне моцна зламала»

Беларус Алег Мядзведзеў, які актыўна дапамагаў іншым, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля таго, як невядомыя спалілі ягоны дом-прычэп. Праз гэта яго нават шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню, дзе прывязвалі да ложка.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😊 А цяпер сапраўднае комба!

Паглядзіце, хто жыве ў японскім кафэ ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️ Што рабіць калі пісаў у чат-бот «Беларускага Гаюна», да якога атрымалі доступ сілавікі?

Ініцыятыва «CyberBeaver» расказала «Белсату», што рабіць тым, хто непакоіцца за сваю бяспеку.

Читать полностью…

Белсат

Праваабаронцы паведамляюць, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, а разганяюцца яшчэ болей

Паводле «Вясны», за студзень 2025 году зафіксавана 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў.

☝️Адзначаецца, што дзеючыя ўлады Беларусі і зараз рыхтуюць «магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсіяў». Для гэтага нават плануецца ўнесці чарговыя змены ў Крымінальны кодэкс.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

✈️ Уявіце, вы прачынаецеся ў гатэлі, а побач... Boeing 737

Колькі каштуе і як выглядае нумар – у нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

💇‍♀️ «Каўтун у валасах» - характэрная рыса вобраза беларуса

Адна з найбольш распаўсюджаных хваробаў беларусаў яшчэ ў недалёкай даўніне – каўтун. Яму было прысвечанае апошняе выданне «Вусоў Скарыны», і гэтая тэма выклікала вялікую цікавасць гледачоў, якія пакінулі мноства гісторыяў у каментарах.

👉 Дзелімся імі з вамі.

Читать полностью…

Белсат

❗️Беларускі Гаюн узламалі

Пра гэта паведаміў Антон Матолька. Актывіст напісаў, што ў гэтай сітуацыі «спрацавала чалавечая памылка» праз што зламыснікі атрымалі доступ да дадзеных

«Мы не ведаем, які аб’ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнту быў доступ.

Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.

Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год.

У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей.»

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі збіраюцца скараціць выкарыстанне замежных моваў на шыльдах і замяніць іх расейскай

З такімі рэкамендацыямі выступіла міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Чыноўнікі спасылаюцца на «Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады», перадае «Еўрарадыё»

Читать полностью…

Белсат

📌 «Мексіканцаў проста хапаюць пачкамі»

Вярнуўшыся ў Белы дом Трамп працягнуў свой крыжовы паход супраць мігрантаў.

Людзей, якія не маюць законных падставаў жыць у ЗША, затрымліваюць сотнямі.

👉 Беларуская каліфарнійка Марыя Яфімава расказала «Белсату», што зараз адбываецца ў краіне, заснаванай мігрантамі і ці «адчуваецца напружанне» у беларускай дыяспары.

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны ноччу атакавалі нафтабазу на Кубані

Паводле мясцовых уладаў, загарэўся рэзервуар з рэшткамі нафтапрадуктаў. Пажар тушылі 55 чалавек і 19 адзінак тэхнікі.

Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Хакеістаў з Беларусі адхіляюць ад чэмпіянату яшчэ на год

Міжнародная федэрацыя хакея пастанавіла, што зборная і клубныя каманды Беларусі пакуль яшчэ небяспечная. Аднак найбуйнейшая спартыўная арганізацыя мае іншы погляд і нават прызнае Віктара Лукашэнку кіраўніком НАК Беларусі. Што гэта за арганізацыя — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Коміка Камісаранку ўключылі ў спіс тэрарыстаў

КДБ прыраўняла жарты пра Лукашэнку да тэрарыстычнай пагрозы — інакш як зразумець уключэнне Камісаранкі ў адпаведны спіс? Хто яшчэ стаў тэрарыстам і колькі цяпер у спісе беларусаў — чытайце на старонцы праз VPN.

🔺 Ці ёсць кантакты афіцыйнага Менску з Польшчай?

МЗС Польшчы правёў Форум Касцюшкі, у якім узялі ўдзел дэмакратычныя сілы Беларусі, а таксама прадстаўнікі Украіны, Літвы і Швецыі. Прачытайце, як еўрапейскія міністры бачаць будучыню нашай краіны і якое месца Беларусь займае для іх у Еўропе (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 4 лютага

🔻 Дзейнасць «камісіі для вяртання» працягнулі яшчэ на год

🔻 У Баранавічах будуць судзіць экс-кіраўнікоў баваўнянага прадпрыемства

🔻 Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны

🔻 Былога памежніка будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

🔻 Славу Камісаранку і яшчэ 5 беларусаў уключылі ў спіс тэрарыстаў

🔻 Махляры зарабляюць на родных палітвязняў выкарыстоўваючы «памілаванне»

🔻 Пасля пагрозаў Азаронка затрыманы брат палітычнага эмігранта з Гомля

🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра святкаванне стагоддзя БНР і кнігу пра забойствы ў Курапатах

Читать полностью…

Белсат

❤️ Сёння свет адзначае Дзень змагання з ракам

Гэта нагода падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з хваробай, і нагадаць пра важнасць ранняй дыягностыкі.

Мы падрыхтавалі падборку фільмаў, якія паказваюць сілу чалавечага духу, падтрымку і надзею.

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/oF5kc9eYrpU

Читать полностью…

Белсат

📌 «Дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёну»

У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў прадстаўнікі МЗС Украіны, Польшчы, Літвы і Швецыі, а таксама дэмакратычныя сілы Беларусі.

👉 Пра што казалі міністры на Форуме

Читать полностью…

Белсат

📌 Дык друкуюць пашпарт ці не?

Кампанія «Garsų pasaulis» паведаміла, што спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Але ж пра гэта ўжо паведамляў Пашпартны цэнтр тры тыдні таму – што адбываецца?

👉 «Белсат» атрымаў каментар кіраўніка Пашпартнага цэнтру.

Читать полностью…

Белсат

😍 Вось гэта прыгажосць! Аб'явілі пераможцаў конкурсу Close-up Photographer of the Year (2024)

Гэты конкурс прысвечаны макраздымцы і ўключае 11 катэгорыяў. Ён праводзіцца ўжо 6-ты раз.

Толькі паглядзіце на здымкі фіналістаў!

Читать полностью…
Подписаться на канал