💇♀️ «Каўтун у валасах» - характэрная рыса вобраза беларуса
Адна з найбольш распаўсюджаных хваробаў беларусаў яшчэ ў недалёкай даўніне – каўтун. Яму было прысвечанае апошняе выданне «Вусоў Скарыны», і гэтая тэма выклікала вялікую цікавасць гледачоў, якія пакінулі мноства гісторыяў у каментарах.
👉 Дзелімся імі з вамі.
❗️Беларускі Гаюн узламалі
Пра гэта паведаміў Антон Матолька. Актывіст напісаў, што ў гэтай сітуацыі «спрацавала чалавечая памылка» праз што зламыснікі атрымалі доступ да дадзеных
«Мы не ведаем, які аб’ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнту быў доступ.Читать полностью…
Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.
Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год.
У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей.»
📌 У Беларусі збіраюцца скараціць выкарыстанне замежных моваў на шыльдах і замяніць іх расейскай
З такімі рэкамендацыямі выступіла міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Чыноўнікі спасылаюцца на «Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады», перадае «Еўрарадыё»
📌 «Мексіканцаў проста хапаюць пачкамі»
Вярнуўшыся ў Белы дом Трамп працягнуў свой крыжовы паход супраць мігрантаў.
Людзей, якія не маюць законных падставаў жыць у ЗША, затрымліваюць сотнямі.
👉 Беларуская каліфарнійка Марыя Яфімава расказала «Белсату», што зараз адбываецца ў краіне, заснаванай мігрантамі і ці «адчуваецца напружанне» у беларускай дыяспары.
Украінскія дроны ноччу атакавалі нафтабазу на Кубані
Паводле мясцовых уладаў, загарэўся рэзервуар з рэшткамі нафтапрадуктаў. Пажар тушылі 55 чалавек і 19 адзінак тэхнікі.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Хакеістаў з Беларусі адхіляюць ад чэмпіянату яшчэ на год
Міжнародная федэрацыя хакея пастанавіла, што зборная і клубныя каманды Беларусі пакуль яшчэ небяспечная. Аднак найбуйнейшая спартыўная арганізацыя мае іншы погляд і нават прызнае Віктара Лукашэнку кіраўніком НАК Беларусі. Што гэта за арганізацыя — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Коміка Камісаранку ўключылі ў спіс тэрарыстаў
КДБ прыраўняла жарты пра Лукашэнку да тэрарыстычнай пагрозы — інакш як зразумець уключэнне Камісаранкі ў адпаведны спіс? Хто яшчэ стаў тэрарыстам і колькі цяпер у спісе беларусаў — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 Ці ёсць кантакты афіцыйнага Менску з Польшчай?
МЗС Польшчы правёў Форум Касцюшкі, у якім узялі ўдзел дэмакратычныя сілы Беларусі, а таксама прадстаўнікі Украіны, Літвы і Швецыі. Прачытайце, як еўрапейскія міністры бачаць будучыню нашай краіны і якое месца Беларусь займае для іх у Еўропе (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 лютага
🔻 Дзейнасць «камісіі для вяртання» працягнулі яшчэ на год
🔻 У Баранавічах будуць судзіць экс-кіраўнікоў баваўнянага прадпрыемства
🔻 Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны
🔻 Былога памежніка будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
🔻 Славу Камісаранку і яшчэ 5 беларусаў уключылі ў спіс тэрарыстаў
🔻 Махляры зарабляюць на родных палітвязняў выкарыстоўваючы «памілаванне»
🔻 Пасля пагрозаў Азаронка затрыманы брат палітычнага эмігранта з Гомля
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра святкаванне стагоддзя БНР і кнігу пра забойствы ў Курапатах
❤️ Сёння свет адзначае Дзень змагання з ракам
Гэта нагода падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з хваробай, і нагадаць пра важнасць ранняй дыягностыкі.
Мы падрыхтавалі падборку фільмаў, якія паказваюць сілу чалавечага духу, падтрымку і надзею.
#штопаглядзець
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/oF5kc9eYrpU
📌 «Дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёну»
У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.
Сярод удзельнікаў прадстаўнікі МЗС Украіны, Польшчы, Літвы і Швецыі, а таксама дэмакратычныя сілы Беларусі.
👉 Пра што казалі міністры на Форуме
📌 Дык друкуюць пашпарт ці не?
Кампанія «Garsų pasaulis» паведаміла, што спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Але ж пра гэта ўжо паведамляў Пашпартны цэнтр тры тыдні таму – што адбываецца?
👉 «Белсат» атрымаў каментар кіраўніка Пашпартнага цэнтру.
😍 Вось гэта прыгажосць! Аб'явілі пераможцаў конкурсу Close-up Photographer of the Year (2024)
Гэты конкурс прысвечаны макраздымцы і ўключае 11 катэгорыяў. Ён праводзіцца ўжо 6-ты раз.
Толькі паглядзіце на здымкі фіналістаў!
📌 Літоўская фірма адмовілася друкаваць пашпарты новай Беларусі
Кампанія «Garsų pasaulis» прыпыніла вытворчасць пашпартоў пасля крытыкі палітыкаў і папярэджання праваахоўных органаў краіны:
«Мы прыпыняем супрацу з установай «Belarus Passport Center» і выраб гэтага непрызнанага беларускага пашпарта»Читать полностью…
📌 «Яна робіць свой унёсак у вырашэнне шэрагу пытанняў»
Генеральны пракурор Андрэй Швед абвясціў аб працягу працы камісіі па «разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў», якую ён узначальвае.
👉 Прыгадваем, як яна насамрэч працуе і ці варта ёй верыць.
🏒 Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года
Раней нядопуск да ЧС працягнулі і для расейскай зборнай. Пры гэтым адзначаецца, што пры спыненні вайны ва Украіне рашэнне могуць перагледзець.
💱 Курсы валютаў 5 лютага
Долар працягвае падаць, Еўра вырас больш чым на 2 капекі. Яшчэ крыху ўмацаваўся і расейскі рубель.
#курсывалютаў
❗️BYSOL: праводзяць узмоцненая праверкі для тых, хто выязджае з Беларусі
Пра тое, што на мяжы сталі праводзіць больш шчыльныя правяранні тых, хто пакідае Беларусь паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак
«Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Будзьце пільныя і падрыхтаваныя – трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу ваша асабістая адказнасць.»Читать полностью…
🤷♀️ «Злачынства не было здзейсненае»
Варшаўская пракуратура спыніла расследаванне па справе аб прычыненні цялесных пашкоджанняў дырэктару стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесару Яну Маліцкаму. Следчыя не знайшлі гэтаму доказаў.
Пракурор прыйшоў да высновы, што Маліцкі атрымаў траўмы ў выніку няшчаснага выпадку
«Пацярпелы спатыкнуўся аб няроўнасць тратуара або прыступак лесвіцы ў Казімежоўскім парку, што магло прывесці да страты памяці, пра што ён сам заяўляў»Читать полностью…
На заявы аб хатнім гвалце міліцыя спачатку правярае на экстрэмізм
Так цяпер выглядае сітуацыя з правамі жанчын у Беларусі. Лукашэнка яшчэ да 2020 года асудзіў праект закона аб хатнім гвалце, а пасля пратэстаў зліквідаваў усе арганізацыі, што дапамагалі жанчынам. Але гэта не самае страшнае:
Калі беларуская жанчына трапляе ў турму па палітычных матывах, да яе прымяняюць асаблівыя ўмовы з катаваннямі і дыскрымінацыяй. А такіх жанчын у краіне як мінімум 139.
Усе гэтыя звесткі — частка дакладу праваабаронцаў, з якім яны выступілі ў ААН. Па тое, як сёння ў Беларусі парушаюцца правы жанчын, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Зяленскі гатовы да перамоваў з Пуціным дзеля міру для ўкраінцаў
Прэзідэнт Украіны адзначыў у інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, што зараз Украіна не можа вярнуць усе тэрыторыі і «не можа губляць мільёны людзей дзеля выніку, які можа і не наступіць».
Таксама ўкраінскі лідар выказаўся пра страты з лютага 2022 года. Паводле яго, у вайне супраць Расеі загінулі 45 100 украінскіх вайскоўцаў. Расейская армія, як заяўляе Зяленскі, страціла каля 350 тысяч вайскоўцаў забітымі.
💥 #галоўнае за 4 лютага
✔️ У Вільні прарасейскага блогера ўжо некалькі гадоў судзяць за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі
✔️ Менск цалкам перавялі на артэзіянскую ваду. Але ці палепшылася яе якасць?
✔️Кампанію-ўласніка сеткі крамаў «Буслік» прызналі банкрутам
✔️ Памёр Іосіф Навумчык
✔️ Каля 10 асобаў загінулі ў Швецыі ў выніку нападу на школу для дарослых
✔️ Жыхарам Астраўца пачалі выдаваць аварыйныя камплекты. Навошта?
✔️ Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года
✔️ Што адбываецца з пашпартам новай Беларусі
✔️ У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі
🩺 Штогод у Беларусі выяўляюць амаль 60 тысяч новых выпадкаў раку
Як беларускі змагаліся з хваробаю ў эміграцыі а таксама як распазнаць хваробу і дапамагчы сваім блізкім, глядзіце ў нашым сюжэце.
🔥 Ці можна скарыць высачэнную гару на пратэзах?
Так! І гэта даказалі байцы ЗСУ, з ампутаванымі нагамі.
Паглядзіце, куды яны забраліся
💔 «Гэта мяне моцна зламала»
Беларус Алег Мядзведзеў, які актыўна дапамагаў іншым, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля таго, як невядомыя спалілі ягоны дом-прычэп. Праз гэта яго нават шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню, дзе прывязвалі да ложка.
👉 Падрабязней
🤬 Новая схема махлярства: памілаванне ў абмен на грошы
Махляры ў Беларусі прабілі новае дно. Цяпер яны выманьваюць грошы ў сваякоў палітвязняў.
Прадстаўляючыся людзьмі, датычнымі да ўлады, ашуканцы прапануюць вызваленне па памілаванні ад Лукашэнкі цягам двух месяцаў у абмен на 5000 долараў.
👉 Іншыя навіны дня па спасылцы
🤔 Былому канцлеру Нямеччыны, якога падазраюць у сувязях з Пуціным, дыягназавалі «эмацыйнае выгаранне» і адправілі на лячэнне
Як піша Bild, у студзені 80-гадовы Герхард Шродэр «па стане здароўя» адмовіўся ад дачы паказанняў у парламенцкай следчай камісіі, якая расследуе будаўніцтва спрэчнага газаправода «Паўночны паток - 2».
Медыкі ў сваёй заяве апісалі стан былога канцлера, як «тыповы сіндром эмацыйнага выгарання з прыкметамі глыбокай стомленасці і выяўленым дэфіцытам энергіі». Таму, на іх думку, палітык не ў стане вытрымліваць фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, звязаныя з допытам у следчай камісіі.
☝️ Таксама паводле выдання Bild, пасля расейскага ўварвання ва Украіну партыя Шродэра дыстанцыянавалася ад яго. Кіраўніцтва партыі абвінавачвае палітыка ў шчыльных сувязях з Пуціным.
🤠 Дапамог з’явіцца ЗША і заснаваў галоўную вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт
4 лютага 1746 года нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка.
Як нарадзінцу ВКЛ ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць ЗША і зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай?
🎞 Глядзіце пра амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у праграме «Вусы Скарыны»
А пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі 👉 глядзіце тут
#штопаглядзець
😳 У Астраўцы мясцовым жыхарам пачалі выдаваць аварыйныя камплекты
Як піша «Астравецкая праўда», аварыйныя камплекты выдаюцца пакватэрна пад роспіс, зыходзячы з колькасці чальцоў сям'і. Паведамляецца, што гэта прафілактычная мера.
☝️ Разам з тым, з 4 снежня мінулага года ў працы Беларускай атамнай электрастанцыі былі зафіксаваныя перабоі. АЭС не выпрацоўвала электрычнасці. Як даведалася «Зеркало» ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, днямі адбылася няўдалая спроба запусціць адзін з энергаблокаў:
«Усё дрэнна, спроба завяршылася няўдачай. Не магу дакладна сказаць, які блок не ўдалося вярнуць да працы, але станцыя па-ранейшаму прастойвае і не выпрацоўвае электрычнасці»