❤️ Сёння свет адзначае Дзень змагання з ракам
Гэта нагода падтрымаць тых, хто сутыкнуўся з хваробай, і нагадаць пра важнасць ранняй дыягностыкі.
Мы падрыхтавалі падборку фільмаў, якія паказваюць сілу чалавечага духу, падтрымку і надзею.
#штопаглядзець
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/oF5kc9eYrpU
📌 «Дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёну»
У Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі – мерапрыемства, арганізаванае польскім МЗС і прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.
Сярод удзельнікаў прадстаўнікі МЗС Украіны, Польшчы, Літвы і Швецыі, а таксама дэмакратычныя сілы Беларусі.
👉 Пра што казалі міністры на Форуме
📌 Дык друкуюць пашпарт ці не?
Кампанія «Garsų pasaulis» паведаміла, што спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Але ж пра гэта ўжо паведамляў Пашпартны цэнтр тры тыдні таму – што адбываецца?
👉 «Белсат» атрымаў каментар кіраўніка Пашпартнага цэнтру.
😍 Вось гэта прыгажосць! Аб'явілі пераможцаў конкурсу Close-up Photographer of the Year (2024)
Гэты конкурс прысвечаны макраздымцы і ўключае 11 катэгорыяў. Ён праводзіцца ўжо 6-ты раз.
Толькі паглядзіце на здымкі фіналістаў!
📌 Літоўская фірма адмовілася друкаваць пашпарты новай Беларусі
Кампанія «Garsų pasaulis» прыпыніла вытворчасць пашпартоў пасля крытыкі палітыкаў і папярэджання праваахоўных органаў краіны:
«Мы прыпыняем супрацу з установай «Belarus Passport Center» і выраб гэтага непрызнанага беларускага пашпарта»Читать полностью…
📌 «Яна робіць свой унёсак у вырашэнне шэрагу пытанняў»
Генеральны пракурор Андрэй Швед абвясціў аб працягу працы камісіі па «разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў», якую ён узначальвае.
👉 Прыгадваем, як яна насамрэч працуе і ці варта ёй верыць.
🏒 Зборную Беларусі не дапусцілі на чэмпіянат свету 2026 года
Раней нядопуск да ЧС працягнулі і для расейскай зборнай. Пры гэтым адзначаецца, што пры спыненні вайны ва Украіне рашэнне могуць перагледзець.
💱 Курсы валютаў 4 лютага
Долар страціў больш за капейку, еўра таксама патаннеў амаль на капейку. Расейскі рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
📌 Ультраправыя ў Бундэстагу? Чаму адны баяцца «Альтэрнатывы для Нямеччыны», а другія за яе галасуюць
Канстытуцыя Нямеччыны забараняе дзейнасць антыдэмакратычных партыяў. Ды мноства немцаў непакоіцца, што адна такая партыя ўжо даўно дзейнічае – і можа дамагчыся ўлады.
👉 «Белсат» расказвае, што такое «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і чаму супраць яе цяпер масавыя пратэсты.
Пайшоў з жыцця адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык
Пра гэта ў сацсетках паведаміў ягоны сын журналіст Сяргей Навумчык. Грамадскаму дзеячу было 86.
У савецкі час Іосіф Навумчык быў кіраўніком Віцебскага абкама Кампартыі Беларусі. Спрыяў развіццю беларускай культуры. Падчас перабудовы стаў адным з заснавальнікам Таварыства беларускай мовы (ТБМ), віцебскую філію якога ўзначальваў два дзесяцігоддзі.
У якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана, што выратавала тысячаў жыццяў.
Пасля сябе Іосіф Навумчык пакінуў успаміны пра кіраўніцтва БССР апошняга савецкага дзесяцігоддзя, якія ягоны сын плануе апублікаваць.
📍У Вільні прарасейскага блогера судзяць за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі
Працэс цягнецца ўжо некалькі гадоў, аднак цяпер сталі вядомыя падрабязнасці.
Справа Лаўрынаса Рагельскіса разглядаецца ў Віленскім акруговым судзе, мужчыну абвінавачваюць у «падбухторванні» і «апаганьванні памятнага месца». Судовы працэс па справе быў распачаты яшчэ ў жніўні 2022 года.
Паводле матэрыялаў справы, у 2020 годзе Рагельскіс спрабаваў разбурыць мемарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, які ў Вільні ўсталявалі каля будынку беларускай амбасады. Як удакладняе 15min.lt, Лаўрынас Рагельскіс «сабраў у сумку і выкінуў» устаноўленыя каля дыпмісіі партрэты беларусаў, смерць якіх звязваюць з палітычным пераследам з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падчас судовага пасяджэння 3 лютага блогер назваў загінулых пасля выбараў 2020 года беларускіх актывістаў «удзельнікамі дзяржаўнага перавароту».
👆Таксама яго абвінавачваюць у праявах антысемітызму.
💥 #галоўнае за 3 лютага
✔️У Кіеве развіталіся з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула пад Пакроўскам
✔️У Беластоку прэзентавалі дакументальны фільм пра пасляваенную трагедыю беларускіх вёсак Падляшша
✔️МЗС Латвіі хоча ўвесці абмежаванні візавых заяў для грамадзянаў Расеі і Беларусі
✔️Мінздароўя вырашыла яшчэ больш «падкруціць гайкі» ў сферы прыватнай медыцыны
✔️У Маскве падарвалі кіраўніка Федэрацыі боксу «ДНР» і былога паплечніка Януковіча
✔️Ці зачэпіць Беларусь «гандлёвая вайна», якую намагаецца развязаць Трамп?
✔️Усебеларускі народны сход калісьці набудзе рэальныя паўнамоцтвы ці так і застанецца марыянеткавым органам? Спрабуем разабрацца
✔️50-гадовы расеец, асуджаны па «наркатычным» артыкуле, забіў сябе ў віцебскай калоніі
✔️Цынічная схема ашуканцаў: тэлефануюць родным палітвязняў, просяць у іх грошы за «памілаванне» сваякоў
✔️Сталі вядомыя лаўрэаты 67-й музычнай прэміі «Грэмі»
#рэпрэсіі:
▫️Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як затрымлівалі ды адпускалі на волю гомельскага відэааператара Андрэя Толчына
▫️На Берасцейшчыне за мінулы тыдзень асудзілі па палітычных адміністрацыйных справах больш за 40 чалавек
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг украінскіх ТГ-каналаў
💁🏻♂️ «Славесная дуэль» паміж польскім ды беларускім МЗС працягваецца
Радаслаў Сікорскі і Максім Рыжанкоў не спыняюць свой «абмен меркаваннямі» праз сацсеткі і СМІ.
🔍 Чытайце, хто што заявіў гэтым разам
❄️ Паўстанне Кастуся Каліноўскага ў польскіх крыніцах мае назву Студзеньскае паўстанне. І недарма. Яно распачалося акурат сярод зімы. Толькі ўявіце: холад, лес і ніякай тэрмабялізны 😱
Што насілі героі паўстання?
Чаму іх адзенне было не толькі практычным, але і сімвалічным?
І што такое чамара – модны плашч ці ваенная неабходнасць?
Глядзіце ў відэа ад нашай праграмы «Нітка зорка» 📺
🔥 Ці можна скарыць высачэнную гару на пратэзах?
Так! І гэта даказалі байцы ЗСУ, з ампутаванымі нагамі.
Паглядзіце, куды яны забраліся
💔 «Гэта мяне моцна зламала»
Беларус Алег Мядзведзеў, які актыўна дапамагаў іншым, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пасля таго, як невядомыя спалілі ягоны дом-прычэп. Праз гэта яго нават шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню, дзе прывязвалі да ложка.
👉 Падрабязней
🤬 Новая схема махлярства: памілаванне ў абмен на грошы
Махляры ў Беларусі прабілі новае дно. Цяпер яны выманьваюць грошы ў сваякоў палітвязняў.
Прадстаўляючыся людзьмі, датычнымі да ўлады, ашуканцы прапануюць вызваленне па памілаванні ад Лукашэнкі цягам двух месяцаў у абмен на 5000 долараў.
👉 Іншыя навіны дня па спасылцы
🤔 Былому канцлеру Нямеччыны, якога падазраюць у сувязях з Пуціным, дыягназавалі «эмацыйнае выгаранне» і адправілі на лячэнне
Як піша Bild, у студзені 80-гадовы Герхард Шродэр «па стане здароўя» адмовіўся ад дачы паказанняў у парламенцкай следчай камісіі, якая расследуе будаўніцтва спрэчнага газаправода «Паўночны паток - 2».
Медыкі ў сваёй заяве апісалі стан былога канцлера, як «тыповы сіндром эмацыйнага выгарання з прыкметамі глыбокай стомленасці і выяўленым дэфіцытам энергіі». Таму, на іх думку, палітык не ў стане вытрымліваць фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, звязаныя з допытам у следчай камісіі.
☝️ Таксама паводле выдання Bild, пасля расейскага ўварвання ва Украіну партыя Шродэра дыстанцыянавалася ад яго. Кіраўніцтва партыі абвінавачвае палітыка ў шчыльных сувязях з Пуціным.
🤠 Дапамог з’явіцца ЗША і заснаваў галоўную вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт
4 лютага 1746 года нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка.
Як нарадзінцу ВКЛ ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць ЗША і зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай?
🎞 Глядзіце пра амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у праграме «Вусы Скарыны»
А пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі 👉 глядзіце тут
#штопаглядзець
😳 У Астраўцы мясцовым жыхарам пачалі выдаваць аварыйныя камплекты
Як піша «Астравецкая праўда», аварыйныя камплекты выдаюцца пакватэрна пад роспіс, зыходзячы з колькасці чальцоў сям'і. Паведамляецца, што гэта прафілактычная мера.
☝️ Разам з тым, з 4 снежня мінулага года ў працы Беларускай атамнай электрастанцыі былі зафіксаваныя перабоі. АЭС не выпрацоўвала электрычнасці. Як даведалася «Зеркало» ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, днямі адбылася няўдалая спроба запусціць адзін з энергаблокаў:
«Усё дрэнна, спроба завяршылася няўдачай. Не магу дакладна сказаць, які блок не ўдалося вярнуць да працы, але станцыя па-ранейшаму прастойвае і не выпрацоўвае электрычнасці»
🤔 Адкуль узяліся беларускія беспілотнікі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга?
Сярод вайсковай тэхнікі, захопленай паўстанцамі групоўкі M23 у аэрапорце Гомы, аказаліся новыя беларускія беспілотнікі.
👉 Высвятляем, як яны там маглі апынуцца і з кім звязаныя.
☝️ Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі, а сёння – «экстрэміст»
Сёння дзень народзінаў паэта і драматурга Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Ён стварыў беларускі тэатр і падтрымліваў паўстанне 1863-га. Быў зняволены ў Пішчалаўскім замку, пазней быў вызвалены, але да самай смерці заставаўся пад наглядам паліцыі.
😐«Усё адно вада смярдзіць»
Менск цалкам перавялі на артэзіянскую ваду. Запускалі яе ўрачыста і акурат перад «выбарамі». Аднак жыхары некаторых раёнаў скардзяцца, што якасць вады не палепшылася.
У чым прычына? Разбіраемся з экспертамі, пачытайце!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔻У беларускіх медыкаў з'явіцца яшчэ больш стымулаў зʼехаць
Міністэрства аховы здароўя ўвяло новыя правілы.
🔻У Беластоку паказалі фільм «Наша памяць» пра пацыфікацыю беларускіх вёсак Падляшша
Фільм прысвечаны трагічным падзеям на Падляшшы ў 1946 годзе. Распавядаем, як прайшоў паказ.
🔻Трамп распачаў сусветную гандлёвую вайну
У яе будуць уцягнутыя найбуйнейшыя эканомікі свету. Як праз гэта пацярпіць Беларусь?
#штопачытаць
🤬 Цынічная схема ашуканцаў: тэлефануюць родным палітвязняў, просяць у іх грошы за «памілаванне» сваякоў
Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а кошт пытання – $5 тысяч.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
🔹Лукашэнка пачаў рыхтавацца да новага паседжання УНС. Навошта яму гэта трэба?
Гэты марыянеткавы орган па-ранейшаму нічога не вырашае, а толькі ўхваляе прынятыя «наверсе» пастановы. Ці можа ў найбліжэйшы час нешта зменіцца і яму дададуць паўнамоцтваў?
🔍 Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Гданьску распачаўся Касцюшкаўскі форум – адмысловае мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці
🔸 Як на палігонах, так і на незнаёмых участках мясцовасці – у лукашэнкаўскіх вайскоўцаў зноў вучэнні
🔸 Цэнтрвыбаркам сёння паставіў кропку ў прэзідэнцкай кампаніі і зацвердзіў яе афіцыйныя вынікі
🔸 У Беларусі растуць выплаты і заробкі. Ці паспявае рост выплатаў за цэнамі ды інфляцыяй?
🔸 Найлепшыя песні, альбомы і дуэты ў розных жанрах музыкі. У ЗША абвесцілі пераможцаў прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі-2025»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️