📍Для вайскоўцаў у РБ ладзяць чарговую праверку баявой гатоўнасці
Міністэрства абароны адзначае, што падчас яе запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і магчымае часовае абмежаванне руху грамадскага транспарту.
🔍 Чытайце падрабязней на сайце
❓Што з прызнаннем пашпарту Новай Беларусі?
Нядаўна быў прадстаўлены бадай самы амбітны праект дэмакратычных сілаў – пашпарт Новай Беларусі. Аднак генеральная пракуратура Літвы даслала ў Беларускі пашпартны цэнтр ліст, з якога вынікае, што патэнцыйна дакумент парушае мясцовае заканадаўства.
Дык ці прызнаюць гэты дакумент сапраўдным? Разбіраемся ў нашым відэа!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Латвія плануе ўвесці візавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў
🔻Лічбы не змяніліся:ЦВК зацвердзіла вынікі «выбараў» прэзідэнта
🔻Дроны, РЭБ і рэзервісты: Мінабароны распачало перавяранне войска
🔻Выбух у Жлобінскім раёне: загінулі бацька ды ягоныя малыя дзеці
🔻У Маскве ліквідавалі крымінальнага аўтарытэта, які сябраваў з Януковічам
🔻Каманда Трампа распачала перамовы з Кіевам ды Масквою аб спыненні вайны
🔻Узнагарода для «Бітлз» і авацыі для сапраўдных герояў – вынікі «Грэмі»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ У Пружанскім раёне выявілі памежны слуп з пашкоджаным дзяржаўным гербам. Давялося заводзіць крымінальную справу
Паведамляецца, што побач былі знойдзеныя металічныя шарыкі, якімі, меркавана, і абстралялі слуп. Пашкоджанні выявілі 29 студзеня каля заставы «Перароў».
Лукашэнкаўскае следчае ведамства намякае на тое, што герб на слупе пацярпеў у выніку абстрэлу з боку Польшчы. Заведзеная справа паводле артыкулу «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
🔹У Беластоку прэзентавалі дакументальны фільм пра пасляваенную трагедыю беларускіх вёсак Падляшша
Яго аўтар – рэжысёр Юры Каліна, які сам паходзіць з гэтых мясцінаў.
Фільм расказвае пра злачынствы атраду Рамуальда Райса («Бурага»), чальцы якога забілі дзясяткі этнічных беларусаў ды спалілі іхныя хаты. Па пацыфікаваных такім чынам вёсках былі раскіданыя ўлёткі з загадам беларусам выязджаць з Польшчы ў СССР.
👀 Чытайце больш па спасылцы. А сам фільм глядзіце тут
50-гадовы расеец, асуджаны па «наркатычным» артыкуле, забіў сябе ў віцебскай калоніі
Праваабаронцы даведаліся, што гэта адбылося напрыканцы снежня.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
☝️У элітным маскоўскім ЖК прагрымеў выбух. Імаверна, гэта быў замах на кіраўніка Федэрацыі боксу «ДНР»
Апроч іншага, Армэн Саркісян стварыў армянскі батальён «Арбат», што ваюе супраць Украіны.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
▪️На Гомельшчыне ад выбуху кіслароднага балона загінулі бацька ды двое дзяцей
У сям'і засталося яшчэ двое дзяцей, адно з іх на момант выбуху было ў іншым месцы.
📍Чытайце больш па спасылцы
🤔Трамп заявіў, што ягоная адміністрацыя мае «сустрэчы і перамовы» з Украінай, Расеяй і «рознымі бакамі»
«Мы маем справу з Украінай і Расеяй, у нас запланаваныя сустрэчы і перамовы з рознымі бакамі, уключаючы Украіну і Расею»,
Дабрыдзень, сябры!
Пачынаем новы тыдзень разам! Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Ад стваральніка невялікага таемнага таварыства да кіраўніка паўстання
Якім быў Кастусь Каліноўскі? Распавядаем у нашым вялікім артыкуле.
🔸Імператар Марсу?
Наколькі сур’ёзныя касмічныя планы Ілана Маска.
🔸«Каб паказаць спеласць нацыі», пачалі збор на ратаванне могілак выбітных беларусаў у Беластоку
Грамадская ініцыятыва аховы магілаў беларускіх дзеячаў у Беластоку хоча, каб гэта сталася справаю мноства суайчыннікаў і прыкладам для іншых беларусаў у эміграцыі.
#штопачытаць
💲 Белстат падлічыў таварны экспарт і імпарт Беларусі за мінулы год. Вынікі несуцяшальныя
Калі б не экспарт паслуг, то на пакрыццё дэфіцыту таварнага гандлю пайшло б больш за палову золатавалютных рэзерваў.
🔍 Па спасылцы знойдзеце шмат лічбаў
🌻Марылі калі-небудзь сабраць сусветна вядомую карціну з LEGO?
Хутка такое стане магчыма! Разам з музеем Ван Гога ў Амстэрдаме кампанія LEGO стварыла набор у выглядзе знакамітай карціны «Сланечнікі».
Купілі б сабе такое?
😶У Беларусі будзе яшчэ больш расейскай культуры
У Менску збіраюцца стварыць чарговую прарасейскую арганізацыю «Маскоўскае зямляцтва». А ўсяго прарасейскіх арганізацыяў у нашай краіне дзейнічае не менш за 30.
Да чаго гэта можа прывесці, разбіраемся ў нашым відэа ☝️
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
💬 «Адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК»
У Нацыянальным алімпійскім камітэце РБ заявілі, што Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў кіраўніка арганізацыі. Яны адбыліся 15 студзеня, а перамогу на іх атрымаў сын Лукашэнкі Віктар.
🔍 Болей інфармацыі па спасылцы
🤔 Першыя падпісаныя загады Трампа сталіся нечакана балючымі для... беларускіх медыяў
Тлумачым у сюжэце, што гэта было і да чаго прывядзе ☝️
💁🏻♂️ Улады Панамы былі вымушаныя пайсці на саступкі ЗША пасля ціску з боку адміністрацыі Трампа
У прыватнасці, Панама абавязалася не падаўжаць мемарандум аб узаемаразуменні, падпісаны з Кітаем у 2017 годзе.
🔍 Болей чытайце ў нас на сайце
🕯У Кіеве развіталіся з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула пад Пакроўскам
16 студзеня ёй споўнілася 24 гады. А ўжо раніцай 17 студзеня Марыя загінула ў выніку артылерыйскага абстрэлу.
У 2020-м годзе Марыя Зайцава прымала ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Тады яе параніла святлошумавой гранатаю.
📷 Фота: чытачы «Радыё Свабода»
📍Мінздароўя вырашыла яшчэ больш «падкруціць гайкі» ў сферы прыватнай медыцыны
Ведамства ад пачатку лютага зацвердзіла гранічныя максімальныя тарыфы на платныя медычныя паслугі на кансультацыю лекараў-спецыялістаў.
Фармальна такія меры пераследуюць пазітыўныя мэты, але...
📍Чытайце больш па спасылцы
💱 Курсы валютаў 3 лютага
Сёння долар вырас ажно на тры капейкі, а вось еўра страціў больш як дзве. Расейскі рубель таксама пайшоў у мінус.
#курсывалютаў
📍Трамп на пасадзе менш за два тыдні, а ўжо намагаецца «пералапаціць» сусветную эканоміку на свой капыл. У што гэта выльецца?
Наўпрост гандлёвая вайна паміж сусветнымі гігантамі наўрад ці зачэпіць Беларусь, а вось ускосна – абавязкова.
🔍 Чытайце па спасылцы, што кажуць нашыя эксперты
🎵 Персанальны трыумф Кендрыка Ламара, а найлепшы альбом − у Беёнсэ
Агучылі імёны ўладальнікаў статуэтак «Грэмі».
📍Глядзіце спіс трыумфатараў па спасылцы
МЗС Латвіі хоча ўвесці абмежаванні візавых заяў для грамадзянаў Расеі і Беларусі
Гэта вынікае з анатацыі да праекту прававога акту, падрыхтаванага ведамствам.
Згодна з дакументам, падрыхтоўка зменаў звязаная з поўнамаштабным уварваннем Расеі ва Украіну, «якое таксама падтрымлівае беларускі рэжым», і неабходнасцю «перадухіліць уезд у Латвію замежнікаў або іншых асоб, звязаных са службамі разведкі і бяспекі Расеі».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🫠 Лукашэнка сцвярджае, што рэйтынг Уладзіміра Зяленскага каля 10%
А як насамрэч? Выкрываем чарговую хлусню Лукашэнкі ў нашай праграме «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам.
Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале «Атма$фера» на канале «Белсат NEWS».
💥 #галоўнае за 2 лютага
✔️Сёння спаўняецца 187 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Паглядзіце, як выглядаў марш у яго гонар на Падляшшы (дзе Каліноўскі, уласна, нарадзіўся)
✔️На могілках Беластоку апынуліся пад пагрозаю пахаванні васьмі беларусаў. Іх спрабуюць уратаваць
✔️Польскі жаўнер скончыў жыццё самагубствам непадалёк ад мяжы з Беларуссю
✔️Мяса ў рацыёне паменела, а бульбы істотна паболела. Паглядзелі, якую ежу спажывалі беларусы цягам 2024-га
✔️Былыя габрэйскія могілкі ў Менску перакапалі траншэямі, каб пракласці трубы
✔️На дварэ толькі люты, а ў Беларусі ўжо прачнуліся азімыя
✔️Каланізацыя Марсу ад Ілана Маска: папулізм ці рэальны намер?
#рэпрэсіі:
▫️Асуджанаму 4 месяцы таму палітвязню «шыюць» новую крыміналку
▫️Палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча працягваюць трымаць у ШІЗА
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
📌 Выбары прайшлі і краіна зноў стала закрытай. Замежныя журналісты вяртаюцца з Беларусі
📌 На трэцюю гадавіну вайны ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць Расеі і Беларусі: па чым ударыць наймацней?
📌 Літоўская Генпракуратура пагражае крымінальнымі справамі за выдачу пашпартоў новай Беларусі
📌 Расейцы працягваюць паволі наступаць ва Украіне
📌 Што будзе з беларусамі, якіх чакае дэпартацыя з ЗША
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
🤍❤️🤍На Падляшшы прайшоў марш у гонар Кастуся Каліноўскага
«KALINOŬSKI MARŠ 2025» адбыўся ў ваколіцах Беластоку 1 лютага.
Паказваем, як гэта было 👀
🚀 Каланізацыя Марсу ад Ілана Маска: папулізм ці рэальны намер?
Гэта цяпер на Маска глядзяць найперш як на аднаго з самых набліжаных да Доналда Трампа людзей. І, адпаведна, аднаго з самых уплывовых у свеце. А некалі ён быў вядомы перш за ўсё як летуценнік, які марыць засяліць Марс.
Чым далей – тым болей рэалістычнай здаецца гэтая некалі фантастычная мара. Тым больш што цяпер Ілан Маск можа разлічваць на ўсебаковую падтрымку сваіх праектаў з боку прэзідэнта ЗША.
🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
☝️На могілках Беластоку апынуліся пад пагрозаю пахаванні васьмі беларусаў
Расказваем у нашым матэрыяле, кім былі гэтыя людзі, у чым уласна палягае праблема ды як можна дапамагчы ўратаваць магілы.
🔍 Чытайце па спасылцы