belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇺🇸🇺🇦 Адміністрацыя Трампа разлічвае, што Украіна правядзе выбары пасля спынення баявых дзеянняў

Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік Трампа ў пытаннях Украіны і РФ Кіт Кэлаг.

🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔸Рэчы беларускі Марыі Зайцавай, што загінула ў баях за Украіну, будуць захоўвацца ў львоўскім музеі

Іх перадалі ў склад экспазіцыі байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна.

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Аднавіліся пастаўкі газу ў Прыднястроўе. Цяпер ён ідзе з Малдовы, а не з Расеі

Рэгіён жыў без паставак газу ад 1 студзеня. Цягам месяца былі выкарыстаныя ўсе запасы.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Расейскі атамны ледакол «50 лет Победы» сутыкнуўся ў Карскім моры з грузавым суднам

У выніку ён атрымаў пашкоджанні ў насавой частцы.

Гэта адбылося яшчэ ў ноч з 25 на 26 студзеня, аднак вядома пра інцыдэнт некаторым расейскім медыям стала толькі 28-га.

«Расатамфлот» паведамляе, што ледакол «50 лет Победы» працягвае працаваць на Паўночным марскім шляху ў штатным рэжыме, нягледзячы на пашкоджанні, бо «мараходнасць не страчаная».

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!

Наша старонка ў Google News

Читать полностью…

Белсат

📍Саўладальнік будынку, дзе месціцца консульства Польшчы ў Горадні, трапіў пад крымінальны пераслед у РБ

У 90-я ён быў адным з кіраўнікоў Саюзу палякаў у Беларусі.

🔍 Чытайце па спасылцы, што яму інкрымінуюць

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻На волю выйшла палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк

🔻Беларуская авіяцыя адпрацавала бомбавыя ўдары

🔻У Філадэльфіі разбіўся самалёт медыцынскай дапамогі

🔻Расейскія ўдары па Адэсе ды Палтаве

🔻ХАМАС перадаў Ізраілю яшчэ траіх закладнікаў

🔻Беларусаў працягвае здзіўляць анамальна цёплае надвор'е

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📷 Арына Сабаленка пазіруе для амерыканскага часопіса Flaunt

Мы падумалі: што калі яна б дэманстравала ўсе гэтыя смелыя вобразы недзе ў Менску? 😀

Читать полностью…

Белсат

📍У Менску будуць судзіць за пратэсты-2020 цэлую сям'ю: маці, бацьку і сына

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў ды ініцыятывы «BELPOL», фігурантамі справы, заведзенай паводле «традыцыйнага» 342-га артыкулу, сталі 47-гадовы Мікалай Ляпешка, ягоная на год маладзейшая жонка Алена ды іхны 24-гадовы сын Мікіта.

Працэс над гэтай сям'ёй распачнецца ў панядзелак (3 лютага) ў судзе Цэнтральнага раёна Менску.

Читать полностью…

Белсат

Расейская ракета патрапіла ў 5-павярховы дом у Палтаве. Загінулі сама меней тры чалавекі

Таксама вядома, што сярод пацярпелых ёсць дзіця.

📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Выйшла на волю Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта напісаў у Facebook ейны муж Андрэй.

Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся стан здароўя.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Гандлёвая вайна» ЗША супраць Еўразвязу можа распачацца ўжо неўзабаве

Трамп паабяцаў, што «абсалютна дакладна» ўвядзе новыя падвышаныя мытныя тарыфы для тавараў з аб'яднанай Еўропы.

Пакуль жа ён заявіў пра аналагічныя дзеянні ў дачыненні канадскіх ды мексіканскіх тавараў.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

У ЗША разбіўся самалёт побач з жылымі дамамі

Санітарны борт упаў у Філадэльфіі пасля ўзлёту з аэрапорту. Усе шэсць членаў экіпажа загінулі. Падзенне самалёта выклікала вялікі пажар, ёсць таксама пацярпелыя.

Нагадаем, пазаўчора ў ЗША таксама разбіўся пасажырскі самалёт пасля сутыкнення з верталётам. Загінулі ўжо 67 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

🎶 Этна-трыа Kriwi выпусціла новы трэк

Трэк з назвай «Balbačucha» - гэта беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider.

🎧 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Трэба каб Марзалюк зігануў і заплакаў»

Навошта? Дык а што яму застаецца пасля рэпу ад Азаронка, пакаяльнага відэа Гайдукевіча і перайменавання менскага мора 🤷‍♀️

Усё гэта ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» дзе нашыя вядоўцы абмяркоўваюць самыя ўражальныя навіны ▶️ https://youtu.be/q0XTHIka8-g

Читать полностью…

Белсат

📸 Хутка гэтае месца стане самым папулярным у Інстаграме!

Аматары Барбі, цяпер вы ведаеце куды паехаць у наступны адпачынак 👌

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Паліна Шарэнда-Панасюк была вызваленая з Гомельскай жаночай калоніі

🔸 Каардынацыйная Рада ўпершыню ў гісторыі прадставіла нашую краіну на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

🔸 Розніца ў аплаце працы мужчын і жанчын летась скарацілася ў 4,5 разы

🔸 Украіна: абстрэлы і бачанне спынення вайны ў Белым доме

🔸 Групоўка ХАМАС вызваліла яшчэ трох ізраільцянаў-закладнікаў, захопленых падчас тэрарыстычнай атакі 7 кастрычніка 2023-га. Узамен за гэта Ізраіль вызваляе 183 палестынцаў

🔸 Яшчэ больш расейскай культуры ў Беларусі. Ейныя аматары ствараюць у Менску «Маскоўскае зямляцтва»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

А што, так можна было?

Хлопцы проста ўзялі і скралі МЕТРО 🤯 Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📍Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк

Яна таксама заклікала змагацца за тых, хто працягвае знаходзіцца ў няволі за свае палітычныя погляды.

👀 Глядзіце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Вялізных чэргаў няма, але чакаць даводзіцца па 12 гадзінаў. На польска-беларускай мяжы – ужо звыклы калапс

У апошнія месяцы змяняецца толькі кірунак, у якім назіраецца гэты калапс: то на выезд з Беларусі ў Польшчу, то наадварот. Гэтым разам – праблемы з заездам у Берасце з Тэрэспаля.

🔍 Сабралі па спасылцы сведчанні людзей, што чакаюць кантролю на мяжы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Галоўны трэнер гомельскай баскетбольнай каманды за 5 гадоў скраў у сваіх падначаленых 50 тысяч рублёў

Ён прымушаў гульцоў аддаваць яму свае зарплаты ды іншыя выплаты. Таксама спартоўцы падпісвалі фіктыўныя ведамасці пра атрыманне грошай на харчаванне. Каб неяк аргументаваць свае дзеянні, трэнер заяўляў, што грошы неабходныя для пакупкі абсталявання для трэнаванняў, для ўнясення арэнднай платы за кватэру для жаночай каманды альбо ж проста шукаў нагоду «аштрафаваць» падначаленых за «парушэнні».

Гэтая прымітыўная злачынная схема працавала больш за 5 гадоў: са жніўня 2019-га па лістапад 2024 года.

Цяпер у дачыненні да трэнера завялі крымінальную справу. Яму выставілі абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук знайшоў самых патрыятычных маці і дачку ў Беларусі

Здавалася, што дзеля Аляксандра Рыгоравіча яны гатовыя на ўсё... І тут ад Павука паступіла прапанова, пасля якой стала ясна, што-такі не, не на ўсё 💁🏻‍♂️

👀 Глядзіце і слухайце свежы выпуск «Шухер шоу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️Нагадваем: каб выехаць з РБ у Еўразвяз на асабістым аўтамабілі, ад сёння зноў трэба плаціць

Збор памерам у 1 базавую велічыню (цяпер гэта 42 рублі) з 1 лютага вярнулі Берасцейская, Гарадзенская ды Віцебская вобласці.

У студзені яго чамусьці скасоўвалі (магчыма, проста забыліся падоўжыць напрыканцы 2024-га).

🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤡 Вось так трэба бегаць за іншадумцамі

АМАП Беларусі паказаў свае навыкі на міжнародным чэмпіянаце. Прабачце, але мы не маглі не дадаць музыку 🤭

Читать полностью…

Белсат

💬 «Быць чалавекам – гэта калі ты апынуўся ў самым нізе, але ўсё роўна спрабуеш знайсці лепшае ў людзях, з якімі ты сядзіш»

Вадзім Ермашук правёў у няволі больш за 1000 дзён. На «зоне» за ім замацавалі так званы «нізкі статус», так што да палітвязня нікому «не паложана» было нават дакранацца.

Як Вадзім перажыў гэтае выпрабаванне і здолеў застацца чалавекам у нечалавечых умовах? Ці можна разгледзець чалавечнасць у тых, хто працуе ўнутры гэтай сістэмы?

🔍 Чытайце вялікае інтэрв'ю з Вадзімам Ермашуком на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стабільнасць не працуе?

Стала вядома, колькі супрацоўнікаў было звольнена з прадпрыемстваў у 2024-м. Лічбы раскрылі «Кіберпартызаны», і яны сапраўды сумныя.

Паглядзіце, якія 10 прадпрыемстваў Беларусі страцілі найбольш кадраў ☝️

Читать полностью…

Белсат

Трамп з Пуціным могуць прыняць «значныя» меры для спынення вайны

Паводле прэзідэнта ЗША, яго адміністрацыя ўжо размаўляе з Расеяй наконт Украіны.

«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне», — сказаў Дональд Трамп.

Калі Трампа спыталі, ці гаварыў ён ужо з Пуціным, прэзідэнт адказаў вось так: «Я не хачу гэтага казаць».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Беларусі будзе працаваць арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва»

Як суполка заяўляе, яны будуць аб’ядноўваць «расейскіх суайчыннікаў» у нашай краіне. Разабраліся, з якой мэтай ім гэта патрэбна і чым займаюцца падобныя структуры ў іншых краінах — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Чыноўнік з Ваўкавыску расчараваўся ў беларусах

Ён зрабіў дзіўныя высновы, ад якіх вам будзе смешна. Да чаго ён прыйшоў, аналізуючы працу са зваротамі грамадзян — чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі

Мы спыталі ў дэпутатаў літоўскага Сейма, чаму яны крытыкуюць праект дакумента для беларусаў за мяжой і ці будуць яго ўвогуле прызнаваць? Чытайце адказы па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 31 студзеня

✔️ Расея і Кітай будуць плаціць 100% тарыфаў, калі паспрабуюць замяніць долар у сусветным гандлі

✔️ На Палессі плануюць асушаць балоты. Гэта можа прывесці да экалагічнай катастрофы

✔️ Ініцыятыва «Maldzis» набыла Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года

✔️ У Беларусі магчыма зноў прадаюць здыхляціну з жывёльных могільнікаў

✔️ Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц

✔️ Як Трамп запусціў крыптавалюту імя сябе

✔️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі

✔️ У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»

✔️ Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны

#рэпрэсіі:

▪️ Беларуса, які абараняўся ад ГУБАЗіКу, могуць пакараць смерцю

▪️ У якіх умовах трымаюць палітзняволеных у гомельскай ПК-4

▪️ Палітзняволеная Ларыса Шчыракова зарабляе 20 рублёў на месяц

▪️ Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў

Читать полностью…

Белсат

Снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай уручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска

На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ.

Читать полностью…
Подписаться на канал