💁🏻♂️ Галоўны трэнер гомельскай баскетбольнай каманды за 5 гадоў скраў у сваіх падначаленых 50 тысяч рублёў
Ён прымушаў гульцоў аддаваць яму свае зарплаты ды іншыя выплаты. Таксама спартоўцы падпісвалі фіктыўныя ведамасці пра атрыманне грошай на харчаванне. Каб неяк аргументаваць свае дзеянні, трэнер заяўляў, што грошы неабходныя для пакупкі абсталявання для трэнаванняў, для ўнясення арэнднай платы за кватэру для жаночай каманды альбо ж проста шукаў нагоду «аштрафаваць» падначаленых за «парушэнні».
Гэтая прымітыўная злачынная схема працавала больш за 5 гадоў: са жніўня 2019-га па лістапад 2024 года.
Цяпер у дачыненні да трэнера завялі крымінальную справу. Яму выставілі абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы.
🕷Павук знайшоў самых патрыятычных маці і дачку ў Беларусі
Здавалася, што дзеля Аляксандра Рыгоравіча яны гатовыя на ўсё... І тут ад Павука паступіла прапанова, пасля якой стала ясна, што-такі не, не на ўсё 💁🏻♂️
👀 Глядзіце і слухайце свежы выпуск «Шухер шоу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
☝️Нагадваем: каб выехаць з РБ у Еўразвяз на асабістым аўтамабілі, ад сёння зноў трэба плаціць
Збор памерам у 1 базавую велічыню (цяпер гэта 42 рублі) з 1 лютага вярнулі Берасцейская, Гарадзенская ды Віцебская вобласці.
У студзені яго чамусьці скасоўвалі (магчыма, проста забыліся падоўжыць напрыканцы 2024-га).
🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы
🤡 Вось так трэба бегаць за іншадумцамі
АМАП Беларусі паказаў свае навыкі на міжнародным чэмпіянаце. Прабачце, але мы не маглі не дадаць музыку 🤭
💬 «Быць чалавекам – гэта калі ты апынуўся ў самым нізе, але ўсё роўна спрабуеш знайсці лепшае ў людзях, з якімі ты сядзіш»
Вадзім Ермашук правёў у няволі больш за 1000 дзён. На «зоне» за ім замацавалі так званы «нізкі статус», так што да палітвязня нікому «не паложана» было нават дакранацца.
Як Вадзім перажыў гэтае выпрабаванне і здолеў застацца чалавекам у нечалавечых умовах? Ці можна разгледзець чалавечнасць у тых, хто працуе ўнутры гэтай сістэмы?
🔍 Чытайце вялікае інтэрв'ю з Вадзімам Ермашуком на нашым сайце
🤔 Стабільнасць не працуе?
Стала вядома, колькі супрацоўнікаў было звольнена з прадпрыемстваў у 2024-м. Лічбы раскрылі «Кіберпартызаны», і яны сапраўды сумныя.
Паглядзіце, якія 10 прадпрыемстваў Беларусі страцілі найбольш кадраў ☝️
Трамп з Пуціным могуць прыняць «значныя» меры для спынення вайны
Паводле прэзідэнта ЗША, яго адміністрацыя ўжо размаўляе з Расеяй наконт Украіны.
«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне», — сказаў Дональд Трамп.
Калі Трампа спыталі, ці гаварыў ён ужо з Пуціным, прэзідэнт адказаў вось так: «Я не хачу гэтага казаць».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Беларусі будзе працаваць арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва»
Як суполка заяўляе, яны будуць аб’ядноўваць «расейскіх суайчыннікаў» у нашай краіне. Разабраліся, з якой мэтай ім гэта патрэбна і чым займаюцца падобныя структуры ў іншых краінах — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Чыноўнік з Ваўкавыску расчараваўся ў беларусах
Ён зрабіў дзіўныя высновы, ад якіх вам будзе смешна. Да чаго ён прыйшоў, аналізуючы працу са зваротамі грамадзян — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі
Мы спыталі ў дэпутатаў літоўскага Сейма, чаму яны крытыкуюць праект дакумента для беларусаў за мяжой і ці будуць яго ўвогуле прызнаваць? Чытайце адказы па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 31 студзеня
✔️ Расея і Кітай будуць плаціць 100% тарыфаў, калі паспрабуюць замяніць долар у сусветным гандлі
✔️ На Палессі плануюць асушаць балоты. Гэта можа прывесці да экалагічнай катастрофы
✔️ Ініцыятыва «Maldzis» набыла Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года
✔️ У Беларусі магчыма зноў прадаюць здыхляціну з жывёльных могільнікаў
✔️ Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц
✔️ Як Трамп запусціў крыптавалюту імя сябе
✔️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі
✔️ У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»
✔️ Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны
#рэпрэсіі:
▪️ Беларуса, які абараняўся ад ГУБАЗіКу, могуць пакараць смерцю
▪️ У якіх умовах трымаюць палітзняволеных у гомельскай ПК-4
▪️ Палітзняволеная Ларыса Шчыракова зарабляе 20 рублёў на месяц
▪️ Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў
Снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай уручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска
На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ.
🤔 Хто паставіў крыж на кар'еры Віктара Лукашэнкі
Лукашэнка пачынае шукаць пераемніка. Якія варыянты разглядаюцца?
Чаму дыктатар зняў з важнай пасады старэйшага сына Віктара і якую ролю адводзіць малодшаму Мікалаю?
Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Прасвет» 👇
Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны
За 250 еўра вам пакажуць месцы баёў і жахаў. Мы з’ездзілі на гэтую экскурсію і пакажам яе вам.
📌 Шэраг удзельнікаў АБСЕ выпусцілі заяву наконт выбараў у Беларусі. ЗША не далучыліся
Краіны нефармальнай Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ выпусцілі заяву аб выбарах у Беларусі, дзе гаворыцца пра тое, што працэс не можа лічыцца свабодным і справядлівым. Таксама ў заяве асуджаюцца рэпрэсіі.
У заяве таксама асуджаецца дапамога беларускіх уладаў у расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі.
Пад заявай падпісаліся 38 краін-удзельніц АБСЕ, аднак ЗША сярод іх няма.
👉 Падрабязней
😕 У Беларусі ізноў вырашылі ўзяцца за меліярацыю Палесся
Аднойчы гэта ўжо прыводзіла да экалагічнай катастрофы
Лёгкія Еўропы ў небяспецы?
Паглядзіце ☝️
🤔 Як паўстанцы 1863 года ратаваліся ад холаду?
💁🏻♀️ Вельмі проста – у іх былі світка, бекеша і чамара, а яшчэ рагатыўка. Апошнія былі зробленыя такім чынам, каб можна было адрозніць свайго ад чужога
Не ўяўляеце што гэта за вопратка? Тады глядзіце свежае выданне праграмы «Нітка-зорка» 🎬
У ім Кацярына Ваданосава раскажа, як адзенне паўстанцаў адлюстроўвала іхную адвагу і змаганне, якое мела сакрэтнае значэнне ды як сучасныя мастакі ўключаюць элементы таго часу ў сённяшнюю моду.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На волю выйшла палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк
🔻Беларуская авіяцыя адпрацавала бомбавыя ўдары
🔻У Філадэльфіі разбіўся самалёт медыцынскай дапамогі
🔻Расейскія ўдары па Адэсе ды Палтаве
🔻ХАМАС перадаў Ізраілю яшчэ траіх закладнікаў
🔻Беларусаў працягвае здзіўляць анамальна цёплае надвор'е
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Арына Сабаленка пазіруе для амерыканскага часопіса Flaunt
Мы падумалі: што калі яна б дэманстравала ўсе гэтыя смелыя вобразы недзе ў Менску? 😀
📍У Менску будуць судзіць за пратэсты-2020 цэлую сям'ю: маці, бацьку і сына
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў ды ініцыятывы «BELPOL», фігурантамі справы, заведзенай паводле «традыцыйнага» 342-га артыкулу, сталі 47-гадовы Мікалай Ляпешка, ягоная на год маладзейшая жонка Алена ды іхны 24-гадовы сын Мікіта.
Працэс над гэтай сям'ёй распачнецца ў панядзелак (3 лютага) ў судзе Цэнтральнага раёна Менску.
Расейская ракета патрапіла ў 5-павярховы дом у Палтаве. Загінулі сама меней тры чалавекі
Таксама вядома, што сярод пацярпелых ёсць дзіця.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
❗️Выйшла на волю Паліна Шарэнда-Панасюк
Пра гэта напісаў у Facebook ейны муж Андрэй.
Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся стан здароўя.
💁🏻♂️ «Гандлёвая вайна» ЗША супраць Еўразвязу можа распачацца ўжо неўзабаве
Трамп паабяцаў, што «абсалютна дакладна» ўвядзе новыя падвышаныя мытныя тарыфы для тавараў з аб'яднанай Еўропы.
Пакуль жа ён заявіў пра аналагічныя дзеянні ў дачыненні канадскіх ды мексіканскіх тавараў.
📍Чытайце болей на старонцы
У ЗША разбіўся самалёт побач з жылымі дамамі
Санітарны борт упаў у Філадэльфіі пасля ўзлёту з аэрапорту. Усе шэсць членаў экіпажа загінулі. Падзенне самалёта выклікала вялікі пажар, ёсць таксама пацярпелыя.
Нагадаем, пазаўчора ў ЗША таксама разбіўся пасажырскі самалёт пасля сутыкнення з верталётам. Загінулі ўжо 67 чалавек.
🎶 Этна-трыа Kriwi выпусціла новы трэк
Трэк з назвай «Balbačucha» - гэта беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider.
🎧 Паслухаць тут
🙈 «Трэба каб Марзалюк зігануў і заплакаў»
Навошта? Дык а што яму застаецца пасля рэпу ад Азаронка, пакаяльнага відэа Гайдукевіча і перайменавання менскага мора 🤷♀️
Усё гэта ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» дзе нашыя вядоўцы абмяркоўваюць самыя ўражальныя навіны ▶️ https://youtu.be/q0XTHIka8-g
🧐 Колькі гадоў беларускай мове?
Адкуль лічыць пачатак яе існавання? Лінгвісты кажуць адное, а пісьмовыя помнікі іншае.
Слушны адказ глядзіце ў відэа з праграмы «Мова нанова»
А выданне цалкам глядзіце на канале «БЕЛСАТ LIFE»
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Адток працоўных з Беларусі працягваецца нягледзячы на намінальны рост заробкаў. Тлумачым чаму так адбываецца
🔸Трамп пагражае краінам БРІКС за спробу выцесніць долар. Як гэта адаб’ецца на Беларусі?
🔸Якія змены чакаюць беларусаў з 1 лютага
🔸У Літоўскай Рэспубліцы пагражаюць крымінальнымі справамі за «пашпарт Новай Беларусі»
🔸5 гадоў Брэксіту. Еўраскептыцызм і беларускае пытанне
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4_hslX8uVJA
🙄 У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»
Грамадская арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва», якая аб'ядноўвае «расейскіх суайчыннікаў», правяла ўсталявальную канферэнцыю ў Доме Масквы ў Менску і распавяла пра свае планы:
«У планах "Маскоўскага зямляцтва" – вывучэнне гісторыі Масквы, арганізацыя выстаў, літаратурна-музычных вечароў, канцэртных праграм, творчых сустрэч. Арганізацыя мае намер прыцягнуць у свае шэрагі моладзь і цесна супрацоўнічаць з домам Масквы ў Менску»
☝️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі
Такі адказ атрымала Еўрарадыё ад Еўракамісіі.
У Еўракамісіі нагадалі, што напрыканцы 2024-га для Беларусі быў зацверджаны пакет дапамогі ў памеры 30 мільёнаў еўраў, і гэтая дапамога застанецца актуальнай.
«Рашэнне кіраўніцтва ЗША прыпыніць міжнародную дапамогу на тры месяцы, уключаючы Беларусь, не ўплывае на бягучую фінансавую падтрымку беларускага народу з боку ЕЗ. Еўрапейскі Звяз застаецца цвёрда адданым падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій, а таксама культурных і адукацыйных ініцыятываў»
🤔 Трампу патрэбная ўлада, толькі каб на ёй зарабляць?
Дональд Трамп за два тыдні прэзідэнтства праславіўся не толькі скандальнымі ўказамі, але і запускам новай крыптавалюты, якая патэнцыйна зрабіла яго адным з самых багатых людзей у свеце.
Гэты крок ужо раскрытыкавалі эксперты па этыцы. Трампа вінавацяць у тым, што ён выкарыстоўвае ўладу для атрымання прыбытку і кажуць пра тое, што гэта можа прывесці да таго, што «называецца адкатам».
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Карпенка: наступнага прэзідэнта Беларусі можа абіраць не народ
✔️Беларусу, што абараняўся ад ГУБАЗіКа, пагражае расстрэл
✔️У Вашынгтоне знайшлі чорныя скрыні самалёта, што пацярпеў крушэнне
✔️Падаражэе камуналка: Лукашэнка падпісаў указ
✔️На паўднёвым захадзе Беларусі – аранжавы ўзровень небяспекі праз туман
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻