belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Быць чалавекам – гэта калі ты апынуўся ў самым нізе, але ўсё роўна спрабуеш знайсці лепшае ў людзях, з якімі ты сядзіш»

Вадзім Ермашук правёў у няволі больш за 1000 дзён. На «зоне» за ім замацавалі так званы «нізкі статус», так што да палітвязня нікому «не паложана» было нават дакранацца.

Як Вадзім перажыў гэтае выпрабаванне і здолеў застацца чалавекам у нечалавечых умовах? Ці можна разгледзець чалавечнасць у тых, хто працуе ўнутры гэтай сістэмы?

🔍 Чытайце вялікае інтэрв'ю з Вадзімам Ермашуком на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стабільнасць не працуе?

Стала вядома, колькі супрацоўнікаў было звольнена з прадпрыемстваў у 2024-м. Лічбы раскрылі «Кіберпартызаны», і яны сапраўды сумныя.

Паглядзіце, якія 10 прадпрыемстваў Беларусі страцілі найбольш кадраў ☝️

Читать полностью…

Белсат

Трамп з Пуціным могуць прыняць «значныя» меры для спынення вайны

Паводле прэзідэнта ЗША, яго адміністрацыя ўжо размаўляе з Расеяй наконт Украіны.

«Мы будзем гаварыць і, я думаю, магчыма, зробім нешта, што будзе значным. Мы хочам пакласці канец гэтай вайне», — сказаў Дональд Трамп.

Калі Трампа спыталі, ці гаварыў ён ужо з Пуціным, прэзідэнт адказаў вось так: «Я не хачу гэтага казаць».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Беларусі будзе працаваць арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва»

Як суполка заяўляе, яны будуць аб’ядноўваць «расейскіх суайчыннікаў» у нашай краіне. Разабраліся, з якой мэтай ім гэта патрэбна і чым займаюцца падобныя структуры ў іншых краінах — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Чыноўнік з Ваўкавыску расчараваўся ў беларусах

Ён зрабіў дзіўныя высновы, ад якіх вам будзе смешна. Да чаго ён прыйшоў, аналізуючы працу са зваротамі грамадзян — чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі

Мы спыталі ў дэпутатаў літоўскага Сейма, чаму яны крытыкуюць праект дакумента для беларусаў за мяжой і ці будуць яго ўвогуле прызнаваць? Чытайце адказы па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 31 студзеня

✔️ Расея і Кітай будуць плаціць 100% тарыфаў, калі паспрабуюць замяніць долар у сусветным гандлі

✔️ На Палессі плануюць асушаць балоты. Гэта можа прывесці да экалагічнай катастрофы

✔️ Ініцыятыва «Maldzis» набыла Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года

✔️ У Беларусі магчыма зноў прадаюць здыхляціну з жывёльных могільнікаў

✔️ Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц

✔️ Як Трамп запусціў крыптавалюту імя сябе

✔️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі

✔️ У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»

✔️ Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны

#рэпрэсіі:

▪️ Беларуса, які абараняўся ад ГУБАЗіКу, могуць пакараць смерцю

▪️ У якіх умовах трымаюць палітзняволеных у гомельскай ПК-4

▪️ Палітзняволеная Ларыса Шчыракова зарабляе 20 рублёў на месяц

▪️ Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў

Читать полностью…

Белсат

Снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай уручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска

На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто паставіў крыж на кар'еры Віктара Лукашэнкі

Лукашэнка пачынае шукаць пераемніка. Якія варыянты разглядаюцца?

Чаму дыктатар зняў з важнай пасады старэйшага сына Віктара і якую ролю адводзіць малодшаму Мікалаю?

Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Прасвет» 👇

Читать полностью…

Белсат

Ва Украіне з’явіўся незвычайны турызм — ваенны

За 250 еўра вам пакажуць месцы баёў і жахаў. Мы з’ездзілі на гэтую экскурсію і пакажам яе вам.

Читать полностью…

Белсат

📌 Шэраг удзельнікаў АБСЕ выпусцілі заяву наконт выбараў у Беларусі. ЗША не далучыліся

Краіны нефармальнай Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ выпусцілі заяву аб выбарах у Беларусі, дзе гаворыцца пра тое, што працэс не можа лічыцца свабодным і справядлівым. Таксама ў заяве асуджаюцца рэпрэсіі.

У заяве таксама асуджаецца дапамога беларускіх уладаў у расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі.

Пад заявай падпісаліся 38 краін-удзельніц АБСЕ, аднак ЗША сярод іх няма.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😕 У Беларусі ізноў вырашылі ўзяцца за меліярацыю Палесся

Аднойчы гэта ўжо прыводзіла да экалагічнай катастрофы

Лёгкія Еўропы ў небяспецы?

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Як паўстанцы 1863 года ратаваліся ад холаду?

💁🏻‍♀️ Вельмі проста – у іх былі світка, бекеша і чамара, а яшчэ рагатыўка. Апошнія былі зробленыя такім чынам, каб можна было адрозніць свайго ад чужога

Не ўяўляеце што гэта за вопратка? Тады глядзіце свежае выданне праграмы «Нітка-зорка» 🎬

У ім Кацярына Ваданосава раскажа, як адзенне паўстанцаў адлюстроўвала іхную адвагу і змаганне, якое мела сакрэтнае значэнне ды як сучасныя мастакі ўключаюць элементы таго часу ў сённяшнюю моду.

Читать полностью…

Белсат

«Жыве надзеяй на вызваленне»

Былая зняволеная на ўмовах ананімнасці распавяла праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку пра зняволеную былую беларускую журналістку з Гомлю Ларысу Шчыракову.

👉 «Белсат» прыводзіць вытрымкі гэтага аповеду.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😡 Жывёльныя могільнікі ў Беларусі не бароняць надзейным чынам, таму ахвочых прадаць здыхляціну не меншае

У снежні «Белсат» расказваў, як беларусаў кармілі здыхляцінаю. Лукашэнка даручаў разабрацца з гэтым, але воз і ныне там.

«BELPOL» падзялілася з «Белсатам» лістом з пракуратуры Гомельскай вобласці. Згодна з ім, былі праведзеныя праверкі 196 могільнікаў у Гомельскай вобласці і ў больш як траціне выявілі парушэнні санітарных правілаў.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤔 «З усімі «ябацькамі» можна было б размаўляць, дамаўляцца»

Беларусы, нават розных палітычных поглядаў, здолелі б знайсці шляхі паразумення паміж сабою. Але ўлады краіны гэтага не дапускаюць, наўмысна нацкоўваючы адных на другіх. Дый з вінаватымі ў забойствах і катаваннях прымірыцца таксама будзе цяжка.

👉 Пра гэта і іншае кажуць «Белсату» публіцыст Севярын Квяткоўскі і блогер Андрэй Павук.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Бывалі дні, калі адключалі ваду і проста рукі нельга было памыць»

Эксперты ААН у правах чалавека назвалі ўмовы ўтрымання жанчын у беларускіх турмах жахлівымі. Яны звяртаюць увагу на антысанітарыю, цяжкасці з атрыманнем медычнай дапамогі, ператрусы з распрананнем, што праводзяць у тым ліку мужчыны...

👉 «Белсат» запытаў у былой палітзняволенай гомельскай ПК-4, што насамрэч адбываецца ў калоніях.

Читать полностью…

Белсат

❗️Выйшла на волю Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра гэта напісаў у Facebook ейны муж Андрэй.

Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся стан здароўя.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Гандлёвая вайна» ЗША супраць Еўразвязу можа распачацца ўжо неўзабаве

Трамп паабяцаў, што «абсалютна дакладна» ўвядзе новыя падвышаныя мытныя тарыфы для тавараў з аб'яднанай Еўропы.

Пакуль жа ён заявіў пра аналагічныя дзеянні ў дачыненні канадскіх ды мексіканскіх тавараў.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

У ЗША разбіўся самалёт побач з жылымі дамамі

Санітарны борт упаў у Філадэльфіі пасля ўзлёту з аэрапорту. Усе шэсць членаў экіпажа загінулі. Падзенне самалёта выклікала вялікі пажар, ёсць таксама пацярпелыя.

Нагадаем, пазаўчора ў ЗША таксама разбіўся пасажырскі самалёт пасля сутыкнення з верталётам. Загінулі ўжо 67 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

🎶 Этна-трыа Kriwi выпусціла новы трэк

Трэк з назвай «Balbačucha» - гэта беларуская народная песня пад электронную музыку дыджэя T-Trider.

🎧 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Трэба каб Марзалюк зігануў і заплакаў»

Навошта? Дык а што яму застаецца пасля рэпу ад Азаронка, пакаяльнага відэа Гайдукевіча і перайменавання менскага мора 🤷‍♀️

Усё гэта ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» дзе нашыя вядоўцы абмяркоўваюць самыя ўражальныя навіны ▶️ https://youtu.be/q0XTHIka8-g

Читать полностью…

Белсат

🧐 Колькі гадоў беларускай мове?

Адкуль лічыць пачатак яе існавання? Лінгвісты кажуць адное, а пісьмовыя помнікі іншае.

Слушны адказ глядзіце ў відэа з праграмы «Мова нанова»

А выданне цалкам глядзіце на канале «БЕЛСАТ LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Адток працоўных з Беларусі працягваецца нягледзячы на намінальны рост заробкаў. Тлумачым чаму так адбываецца

🔸Трамп пагражае краінам БРІКС за спробу выцесніць долар. Як гэта адаб’ецца на Беларусі?

🔸Якія змены чакаюць беларусаў з 1 лютага

🔸У Літоўскай Рэспубліцы пагражаюць крымінальнымі справамі за «пашпарт Новай Беларусі»

🔸5 гадоў Брэксіту. Еўраскептыцызм і беларускае пытанне

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/4_hslX8uVJA

Читать полностью…

Белсат

🙄 У Беларусі з’явілася чарговая арганізацыя па прасоўванні «рускага свету»

Грамадская арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва», якая аб'ядноўвае «расейскіх суайчыннікаў», правяла ўсталявальную канферэнцыю ў Доме Масквы ў Менску і распавяла пра свае планы:

«У планах "Маскоўскага зямляцтва" – вывучэнне гісторыі Масквы, арганізацыя выстаў, літаратурна-музычных вечароў, канцэртных праграм, творчых сустрэч. Арганізацыя мае намер прыцягнуць у свае шэрагі моладзь і цесна супрацоўнічаць з домам Масквы ў Менску»


Арганізацыя працуе ў многіх краінах, нават такіх экзатычных, як Алжыр.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Замарозка амерыканскай дапамогі не паўплывае на пазіцыю ЕЗ па Беларусі

Такі адказ атрымала Еўрарадыё ад Еўракамісіі.

У Еўракамісіі нагадалі, што напрыканцы 2024-га для Беларусі быў зацверджаны пакет дапамогі ў памеры 30 мільёнаў еўраў, і гэтая дапамога застанецца актуальнай.

«Рашэнне кіраўніцтва ЗША прыпыніць міжнародную дапамогу на тры месяцы, уключаючы Беларусь, не ўплывае на бягучую фінансавую падтрымку беларускага народу з боку ЕЗ. Еўрапейскі Звяз застаецца цвёрда адданым падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій, а таксама культурных і адукацыйных ініцыятываў»


👉 Усяго ж, пачынаючы з 2020 года, памер падтрымання беларускім дэмакратычным сілам ад Еўразвязу склаў 170 млн еўраў. Пра гэта казалі на канферэнцыі «Standing with the people of Belarus», што адбылася 12 снежня мінулага года.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Трампу патрэбная ўлада, толькі каб на ёй зарабляць?

Дональд Трамп за два тыдні прэзідэнтства праславіўся не толькі скандальнымі ўказамі, але і запускам новай крыптавалюты, якая патэнцыйна зрабіла яго адным з самых багатых людзей у свеце.

Гэты крок ужо раскрытыкавалі эксперты па этыцы. Трампа вінавацяць у тым, што ён выкарыстоўвае ўладу для атрымання прыбытку і кажуць пра тое, што гэта можа прывесці да таго, што «называецца адкатам».

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Карпенка: наступнага прэзідэнта Беларусі можа абіраць не народ

✔️Беларусу, што абараняўся ад ГУБАЗіКа, пагражае расстрэл

✔️У Вашынгтоне знайшлі чорныя скрыні самалёта, што пацярпеў крушэнне

✔️Падаражэе камуналка: Лукашэнка падпісаў указ

✔️На паўднёвым захадзе Беларусі – аранжавы ўзровень небяспекі праз туман

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц

У Акруговым судзе Варшавы «Белсату» пацвердзілі, што не атрымлівалі ад яе заявы з просьбай разглядзець такое вызваленне.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 31 студзеня

Долар, еўра страцілі. Расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Паплечнік Мікалая Аўтуховіча пакінуў Беларусь і стварае камп'ютарныя гульні, у якія гуляюць нават каліноўцы

Максім – выкладчык і распрацоўнік кампʼютарных гуляў, між іншага распрацаваў гульні пра беларускія пратэсты і вайну ва Украіне. Капʼютарныя гульні Максім стварае разам з падлеткамі. Малодшаму вучню 10 гадоў, але хлопец кадуе не горш за дарослых праграмістаў.

Падрябязнасці ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» 🎬

Калі вы – бацькі падлеткаў, якія маюць патрэбу ў матывацыі і адукацыі, то запрашаем звяртацца да Максіма. Гэта можна зрабіць з любога пункту свету праз нашую пошту belarus2belarus@gmail.com

Читать полностью…

Белсат

📌 «Калі беларусы хочуць, каб засталася краіна Беларусь, то гэта справа беларусаў»

У Вялікай Брытаніі зусім няшмат навукоўцаў, якія б даследавалі беларускую гісторыю і культуру. Сярод іх – перакладнік, прафесар Лонданскага ўніверсітэту Джым Дынглі.

👉 Пагаварылі з ім пра бачанне сітуацыі ў Беларусі.

Читать полностью…
Подписаться на канал