📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Карпенка: наступнага прэзідэнта Беларусі можа абіраць не народ
✔️Беларусу, што абараняўся ад ГУБАЗіКа, пагражае расстрэл
✔️У Вашынгтоне знайшлі чорныя скрыні самалёта, што пацярпеў крушэнне
✔️Падаражэе камуналка: Лукашэнка падпісаў указ
✔️На паўднёвым захадзе Беларусі – аранжавы ўзровень небяспекі праз туман
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😳 Беларуска, асуджаная за шпіянаж, магла папрасіць датэрміновага вызвалення і адсядзець усяго месяц
У Акруговым судзе Варшавы «Белсату» пацвердзілі, што не атрымлівалі ад яе заявы з просьбай разглядзець такое вызваленне.
👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 31 студзеня
Долар, еўра страцілі. Расейскі рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
Паплечнік Мікалая Аўтуховіча пакінуў Беларусь і стварае камп'ютарныя гульні, у якія гуляюць нават каліноўцы
Максім – выкладчык і распрацоўнік кампʼютарных гуляў, між іншага распрацаваў гульні пра беларускія пратэсты і вайну ва Украіне. Капʼютарныя гульні Максім стварае разам з падлеткамі. Малодшаму вучню 10 гадоў, але хлопец кадуе не горш за дарослых праграмістаў.
Падрябязнасці ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» 🎬
Калі вы – бацькі падлеткаў, якія маюць патрэбу ў матывацыі і адукацыі, то запрашаем звяртацца да Максіма. Гэта можна зрабіць з любога пункту свету праз нашую пошту belarus2belarus@gmail.com
📌 «Калі беларусы хочуць, каб засталася краіна Беларусь, то гэта справа беларусаў»
У Вялікай Брытаніі зусім няшмат навукоўцаў, якія б даследавалі беларускую гісторыю і культуру. Сярод іх – перакладнік, прафесар Лонданскага ўніверсітэту Джым Дынглі.
👉 Пагаварылі з ім пра бачанне сітуацыі ў Беларусі.
😡 На Палессі плануюць асушаць балоты. Гэта можа прывесці да экалагічнай катастрофы
Ва ўрадзе пастанавілі развіваць раёны прыпяцкага Палесся.
Праграма агульным коштам амаль 7 мільярдаў рублёў прадугледжвае між іншага распрацоўванне радовішчаў торфу і калію. А пад гэтым разумеецца меліярацыя.
Аднак асушэнне балотаў моцна ўплывае на наваколле і можа прывесці да экалагічнай катастрофы, кажуць эколагі.
👉 Падрабязней
Новы дзяржсакратар ЗША лічыць, што будучыня Украіны пад пагрозай
Марк Рубіа ў інтэрв’ю журналістцы Мегін Келі назваў перамогу над Расеяй хлуснёй, а таксама жорстка выказаўся пра Украіну.
«Украіна адкінута на 100 гадоў назад, яе энергасістэма знішчаная. Камусьці давядзецца плаціць за яе аднаўленне. Шмат украінцаў з’ехала ў іншыя краіны, і яны могуць ніколі не вярнуцца.
Будучыня краіны пад пагрозай. Гэта зацягнуты канфлікт, і яго трэба завяршыць. Неабходныя перамовы, і на іх абодва бакі павінны пайсці на саступкі», — заявіў Марк Рубіа.
Беларуса, які абараняўся ад ГУБАЗіКу, могуць пакараць смерцю
У верасні 2024-га Аляксандр Кандрычын нібыта адбіваўся нажом ад сілавікоў у цывільным. Міліцыя тады агучыла сваю версію:
«Да Аляксандра падышлі «для прафілактычнай размовы», але мужчына дастаў нож і стаў адбівацца: «нанаёс не менш за два ўдары аднаму губазікаўцу і пяць удараў другому, у тым ліку ў вобласць грудной клеткі». Сцвярджалася, што адзін з пацярпелых нібыта трапіў у рэанімацыю».
Аляксандру 62 гады. Паводле «Нашай Нівы», яго абвінавацілі ў замаху на забойства, гвалце і незаконным абароце зброі. Мужчыне можа пагражаць як пажыццёвае зняволенне, так і смяротнае пакаранне.
Працэс над Аляксандрам пачнецца 11 лютага ў Магілёўскім абласным судзе. Паседжанне будзе закрытым.
💥 #галоўнае за 30 студзеня
✔️ Пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША
✔️ ЗША збіраюцца дэпартаваць больш за 300 беларусаў
✔️ Расея атакавала дронам жылы дом у Сумах
✔️ ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
✔️ У Нямеччыне будуць больш жорстка кантраляваць мігрантаў
✔️ Беларуска, асуджаная ў Польшчы за шпіянаж, не прыйшла адбываць пакаранне і не заплаціла штраф
✔️ Беларусь будзе рыхтаваць аператараў беспілотнікаў
✔️Агучаныя дакладныя лічбы новага ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі. І яны сумныя
✔️Палітвязня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру. Ілана Маска таксама
✔️ Беларускі Дом у Варшаве сутыкнуўся з праблемамі
✔️ Украіна прадала яшчэ 34 вагоны арыштаванага беларускага калію
✔️ Еўразвяз купляў у Беларусі фанеру ў абыход санкцыяў
✔️ На мяжы з Беларуссю знайшлі 25-метровы тунэль кантрабандыстаў
💔 «Не маглі ўзяць з сабой»
Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве, - жахлівую гісторыю, што скончылася добра, расказалі ў @mostmediaio. Чытайце падрабязнасці на картках.
🔎 Беларусы спажываюць багата расейскага кантэнту, цікавяцца футболам і спартовымі стаўкамі
Паглядзелі, што беларусы шукаюць праз «Google», які застаецца самым папулярным пошукавікам у нашай краіне.
Сярод папулярных пошукавых запытаў знайшліся букмекерскія канторы ды расейскія серыялы.
А вось «прэзідэнцкіх выбараў», якія меліся стацца галоўнай палітычнай падзеяй, нібыта і няма: іх амаль не гугляць. Затое карыстальнікі цікавіліся падзеямі ў Курскай вобласці.
Запыты ў «YouTube» нас таксама зацікавілі. Якія падзеі ды асобы выклікалі найбольшую зацікаўленасць у нашай краіне ды свеце чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Ад вясковага настаўніка да народнага пісьменніка Беларусі
☝🏻Гэта шлях Івана Шамякіна, ягоныя кнігі дакладна былі ў вас удома.
А сёння спаўняецца 104 гады з ягонага нараджэння. Пагадайма цікавыя факты пра нашага пісьменніка 📚
🛩 Стала вядома колькі беларусаў могуць дэпартаваць з ЗША
Паводле чорнага спісу Іміграцыйнай паліцыі ЗША (ICE), дэпартацыі падлягаюць, як мінімум, 323 грамадзяніна Беларусі, заўважылі «Беларусы і рынак».
Як мінімум, бо ў спіс асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Там напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.
Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1 445 549 неграмадзянаў ЗША. Больш за ўсё з Гандурасу – 261 651 чалавек.
🔻 ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
Якія 2 важныя папраўкі былі ўнесеныя падчас галасавання, у сваім каментары для Белсату распавёў Павел Латушка.
Паслухайце ☝️
Таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы заклікала рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палівяўняў і спыніць рэпрэсіі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Трагедыя ў Вашынгтоне: у раку Патомак упаў пасажырскі самалёт
✔️Мазырскаму НПЗ – 50 гадоў.
✔️У верасні 2025 года ў Беларусі адбудуцца тры вучэнні АДКБ.
✔️Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі.
✔️Доналд Трамп загадаў дэпартаваць студэнтаў, якія падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
«Жыве надзеяй на вызваленне»
Былая зняволеная на ўмовах ананімнасці распавяла праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку пра зняволеную былую беларускую журналістку з Гомлю Ларысу Шчыракову.
👉 «Белсат» прыводзіць вытрымкі гэтага аповеду.
#рэпрэсіі
😡 Жывёльныя могільнікі ў Беларусі не бароняць надзейным чынам, таму ахвочых прадаць здыхляціну не меншае
У снежні «Белсат» расказваў, як беларусаў кармілі здыхляцінаю. Лукашэнка даручаў разабрацца з гэтым, але воз і ныне там.
«BELPOL» падзялілася з «Белсатам» лістом з пракуратуры Гомельскай вобласці. Згодна з ім, былі праведзеныя праверкі 196 могільнікаў у Гомельскай вобласці і ў больш як траціне выявілі парушэнні санітарных правілаў.
👉 Падрабязней
🤔 «З усімі «ябацькамі» можна было б размаўляць, дамаўляцца»
Беларусы, нават розных палітычных поглядаў, здолелі б знайсці шляхі паразумення паміж сабою. Але ўлады краіны гэтага не дапускаюць, наўмысна нацкоўваючы адных на другіх. Дый з вінаватымі ў забойствах і катаваннях прымірыцца таксама будзе цяжка.
👉 Пра гэта і іншае кажуць «Белсату» публіцыст Севярын Квяткоўскі і блогер Андрэй Павук.
😢 «Бывалі дні, калі адключалі ваду і проста рукі нельга было памыць»
Эксперты ААН у правах чалавека назвалі ўмовы ўтрымання жанчын у беларускіх турмах жахлівымі. Яны звяртаюць увагу на антысанітарыю, цяжкасці з атрыманнем медычнай дапамогі, ператрусы з распрананнем, што праводзяць у тым ліку мужчыны...
👉 «Белсат» запытаў у былой палітзняволенай гомельскай ПК-4, што насамрэч адбываецца ў калоніях.
❤️«Самая важная мапа ў гісторыі Беларусі»
Ініцыятыва «Maldzis» працягвае вяртаць беларусам іх гістарычную спадчыну. Летась у межах ініцыятывы быў набыты Трэці Статут ВКЛ 1588 года, а на пачатку 2025 года ў Варшаву прывезлі Радзівілаўскую карту ВКЛ 1613 года.
☝️ Пра тое, чаму гэты набытак такі важны для нас, распавялі «Белсату» сузаснавальнікі «Maldzis» сацыёлаг Рыгор Астапеня і былы кіраўнік амбасады Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.
😱 У Баранавіцкім раёне было знойдзена цела жанчыны, якую, імаверна, загрызлі жывёлы
Жахлівае здарылася ў вёсцы Палонка. Парэшткі падчас шпацыру знайшла мясцовая жыхарка.
Следчая група і судмедэксперты, якія прыехалі на месца, зафіксавалі на целе памерлай жанчыны цялесныя пашкоджанні, верагодна ад укусаў жывёлінаў.
😢 Дакументаў пры ёй не знойдзена. Аднак пасля праверкі адбіткаў пальцаў, асоба ахвяры была ўстаноўленая. Ёй аказалася мясцовая жыхарка з Баранавічаў, 1991 года нараджэння.
Паведамляецца, што крымінальны аспект смерці адсутнічае.
Расея і Кітай будуць плаціць 100% тарыфаў, калі паспрабуюць замяніць долар у сусветным гандлі
З такімі папярэджаннямі realDonaldTrump/posts/113920366067218393">выступіў Трамп у сацсетках. Ён заявіў, што больш не будзе проста назіраць, а прыме меры:
«Мы будзем патрабаваць ад гэтых, на першы погляд, варожа настроеных краін абавязацельства, што яны ніколі не створаць новую валюту БРІКС і не будуць падтрымліваць іншую валюту для замены магутнага амерыканскага долара.
У адваротным выпадку яны сутыкнуцца са 100% тарыфамі і могуць развітацца з магчымасцю прадаваць свае тавары на цудоўным амерыканскім рынку».
Трамп таксама папярэдзіў, што БРІКС ніколі не заменіць даляр, а тыя, хто паспрабуе гэта зрабіць, павінны рыхтавацца да тарыфаў і развітвацца з Амерыкай.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Яшчэ адзін беларус можа стаць Нобэлеўскім лаўрэатам
У 2022 годзе Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі. Праз тры гады тую ж прэмію можа атрымаць яшчэ адзін беларускі палітвязень. Хто гэта — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Ці магчымыя хутка перамовы па Украіне?
Трамп не спыніў вайну, Пуцін адмаўляецца ад перамоваў з Зяленскім, а размовы пра магчымыя мірныя пагадненні, якія актыўна абмяркоўвалі апошнім часам, ужо не так успрымаюцца, як рэальнасць. Дык што можа адбыцца далей? Разбіраемся па спасылцы (праз VPN).
🔺 ЗША збіраюцца дэпартаваць беларусаў
І зноў указ Трампа, але гэтым разам ён датычыцца беларусаў, якія шукалі новае жыццё ў Амерыцы. Колькі нашых суайчыннікаў могуць трапіць пад дэпартацыю — чытайце праз VPN.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 30 студзеня
▪️Палітзняволены сын Віктара Бабарыкі адзначае 35-ыя народзіны за кратамі
Гэта яго пяты дзень народзінаў у зняволенні
▪️У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам
▪️Аўдытара і бізнес-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча сёння пачалі судзіць за ўдзел у пратэстах
▪️У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў чырвона-зялёны сцяг з аптэкі
▪️У Беларусі працягваюцца праблемы з інтэрнэтам
▪️Супраць моўнага праваабаронцы Ігара Случака распачалі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»
▪️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі а таксама шэраг акаунтаў у сацыяльных сетках
▪️У крымінальным кодэксе з'явіцца «абраза былога прэзідэнта», а таксама адказнасць за «злачынствы» здзейсненыя за мяжою
❌ Хопіць карміць качак хлебам!
Яны вам за гэта не скажуць дзякуй — у іх свая дыета. Як не нашкодзіць гэтым прыгожынам зімой — глядзіце ў нашым відэа.
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што адбываецца на беларускай мяжы
🔸Лукашэнка ізноў хоча асушаць балоты. Чым гэта пагражае экасістэме?
🔸Рэпрэсіі не спыняюцца. Эксперты ААН занепакоеныя. Статкевіча высунулі на Нобэлеўскую прэмію міра
🔸Беларускае надворʼе бʼе тэмпературныя рэкорды
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/BPlyhAYa8yM
💭 Арцём Шрайбман разважае пра вынікі выбараў, адлігу і пераемніка
Па маіх адчуваннях, Лукашэнка ўступіў у працяглую фазу пракрастынацыі па гэтым пытанні [хто будзе пераемнікам - рэд]. І ён будзе гэта адкладаць, магчыма, да канца і памрэ на пасадзе.
🤨 У крымінальным кодэксе з'явіцца «абраза былога прэзідэнта», а таксама адказнасць за «злачынствы» здзейсненыя за мяжою
Ухвалены праект Закону аб зменах у Крымінальным кодэксе.
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤬 «Уладам пляваць на хворых дзяцей». У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам
Рэпрэсіі ў медыцыне працягваюцца нават нягледзячы на цяжкую сітуацыю з кадрамі ў галіне
Каго цікавяць хворыя дзеці? Нікога. Усім даўно пляваць на тое, як арганізаваная ахова здароўя для каго б там ні было, акрамя чыноўнікаў.
Для іх будуюць асобную больніцу КДБ, збіраючы рэшткі аховы здароўя па краіне, ужо не саромеючыся. Здароўе ўсіх астатніх у гэтай краіне даўно нікога не хвалюе.
🤝 Ціханоўская паразмаўляла са сватам Трампа
Ён узначаліў дэлегацыю ЗША падчас мемарыяльных урачыстасцяў у «Аўшвіц-Біркенаў». Карані Чарлза Кушнэра – з Беларусі, а яго сын – зяць Доналда Трампа.
Яны абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.
Кушнэр расказаў, што ягоныя карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь.
Чарлз Кушнэр – амерыканскі забудоўнік і былы юрыст. У 2024 годзе прэзідэнт Доналд Трамп прызначыў яго на пасаду амбасадара ЗША ў Францыі падчас яго другой адміністрацыі.