belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🛩 Стала вядома колькі беларусаў могуць дэпартаваць з ЗША

Паводле чорнага спісу Іміграцыйнай паліцыі ЗША (ICE), дэпартацыі падлягаюць, як мінімум, 323 грамадзяніна Беларусі, заўважылі «Беларусы і рынак».

Як мінімум, бо ў спіс асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Там напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.

Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1 445 549 неграмадзянаў ЗША. Больш за ўсё з Гандурасу – 261 651 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

🔻 ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Якія 2 важныя папраўкі былі ўнесеныя падчас галасавання, у сваім каментары для Белсату распавёў Павел Латушка.

Паслухайце ☝️

Таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы заклікала рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палівяўняў і спыніць рэпрэсіі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Трагедыя ў Вашынгтоне: у раку Патомак упаў пасажырскі самалёт

✔️Мазырскаму НПЗ – 50 гадоў.

✔️У верасні 2025 года ў Беларусі адбудуцца тры вучэнні АДКБ.

✔️Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі.

✔️Доналд Трамп загадаў дэпартаваць студэнтаў, якія падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Шпіёнка з Беларусі не прыйшла сядзець. Ой, а так можна было!?

Пра гэта «Белсату» паведаміла кіраўніца Бюро Акруговага суду Варшавы-Прагі Катажына Брогашч.

І што цяпер будзе?

Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце:

Читать полностью…

Белсат

😡 Санкцыі зноў не працуюць. Расследванне Earthside па дрэваапрацоўцы

Паводле аўтараў расследавання, сем з дзесяці буйнейшых расейскіх экспарцёраў бярозавай фанеры, а таксама беларускія па-ранейшаму пастаўляюць яе ў Еўразвяз, дзе яна выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі, паркету, спартовага інвентару і цацак.

Санкцыі абыходзяцца праз тое, што фанера з Расеі і Беларусі, афармляецца як вырабленая ў Кітаі, Казахстане, Грузіі, Турцыі.

👉 Чытайце ПАДРАБЯЗНЕЙ

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 30 студзеня

Долар, еўра і расейскі рубель сёння страцілі

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Выбары» прайшлі, а праблемы з інтэрнэтам у беларусаў засталіся

Карыстальнікі скардзяцца як на мабільны, так і хатні інтэрнэт, а таксама на праблемы з VPN-сэрвісамі, піша devby.io.

Сярод іншага, беларусы скардзяцца на працу мабільнага інтэрнэту А1 – ноччу 29 студзеня на ім не загружаліся нават дзяржпарталы накшталт parvo.bу.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларускі Дом у Варшаве не ведае, што будзе з яго памяшканнем у 2025 годзе

У мінулым годзе Беларускі Дом у Варшаве сутыкнуўся з праблемамі з фінансаваннем памяшкання – Польшча адмовілася пакрываць выдаткі. На той час атрымалася вырашыць праблему.

Але, што будзе ў бягучым годзе, пакуль невядома, расказаў «Белсату» кіраўнік Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Читать полностью…

Белсат

😡 Беларусаў чакаюць яшчэ больш выдаткаў у лютым

«Выбары» скончыліся, а разам з імі і зніжкі на прадукты. Калі не заўважылі, то паводле ўладаў яны былі: спачатку перадсвяточныя, а потым іх працягнулі да пераабрання Лукашэнкі. І вось, з гэтага пачнецца люты ў Беларусі.

Што яшчэ змяняецца ў краіне праз два дні? Вяртанне платы за выезд, змены ў пенсіях і дзіўная прапанова ад «Белавія» (замест Мальдываў). Сабралі ўсё ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША

Ёсць загінулыя. Катастрофа адбылася ў выніку сутыкнення з вайсковым верталётам каля аэрапорту імя Рэйгана. На відэа відаць момант удару і выбух у паветры.

На борце знаходзіліся 64 чалавекі: 60 пасажыраў і чатыры чальца экіпажу. Паліцыя дастала з вады «мноства целаў», але пакуль выжыўшых не знайшлі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 студзеня

✔️ ЕЗ хоча яшчэ больш абмежаваць імпарт харчоў і ўгнаенняў з Беларусі і Расеі

✔️ У Драгічынскім раёне загарэлася балота

✔️ Беларусам могуць дазволіць удзельнічаць у мясцовых выбарах у Расеі

✔️ Трамп змякчыў адзін са сваіх указаў

✔️ У ЕЗ могуць забараніць імпарт расейскага алюмінію

✔️ Як менскі «Інтэграл» дапамагае бамбіць Украіну

✔️ Праз інтэграцыю з Расеяй у Беларусі падаражэюць аўты

#рэпрэсіі:

▪️ Што рабіць для асабістай кібербяспекі

▪️ У Беларусі пачынаюцца суды за «парушэнні на выбарах»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Шрайбман: Мне не падабаецца, калі медыі робяць падзею з беларускамоўных беларусаў

Як мы дакаціліся да таго, што беларускамоўны беларус выклікае сенсацыю?

Як дзяржава можа заахвоціць грамадзянаў карыстацца беларускай мовай?

Чаму адбыўся раскол унутры лукашэнкаўскага лагеру ў пытанні беларускай мовы і куды гэта вядзе?

👉 Пра гэта мы распыталі палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана ў новым выданні «Мова нанова»

Читать полностью…

Белсат

😔 Проста жах: вось як цяпер выглядае Часаў Яр

Гэтым фотаздымкамі падзяліліся ўкраінскія ваяры з Батальёну спецыяльнага прызначэння «Данбас»:

«Часоў Яр мужна трымае абарону, адбіваючы штодзённыя атакі расейскіх акупантаў. Ваяры батальёну «Данбас» гераічна абараняюць горад, не дапускаючы таго, каб яго захапілі»


На цяперашні момант Часаў Яр з'яўляецца адным з найбольш цяжкіх участкаў фронту.

Читать полностью…

Белсат

📊 У эканоміцы Літвы занятыя 46,6 тысячы грамадзянаў Беларусі

Паводле службы занятасці Літвы, самая папулярнай прафесіяй з’яўляецца кіроўца цяжкавіка.

Увогуле з 2022 года колькасць працаўладкаваных беларусаў павялічылася амаль у чатыры разы.

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🤬 Менавіта беларускія чыпы Расея актыўна выкарыстоўвае ў сваіх узбраеннях

На значнай частцы мікрасхемаў бачны лагатып у выглядзе маланкі або расейскай «И» – таварны знак беларускага дзяржаўнага прадпрыемства «Інтэграл».

Паводле расследавання БРЦ, нягледзячы на санкцыі Еўразвязу і Злучаных Штатаў, «Інтэграл» мае заходняе абсталяванне і працягвае атрымліваць кампаненты ды сыравіну з Еўропы. Напрыклад, саляную кіслату высокай чысціні атрымліваюць з Нямеччыны, як і да санкцыяў.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны чысты прыбытак «Інтэгралу» моцна вырас.

6 мільёнаў мікрасхемаў яны паставілі на 130 мільёнаў долараў за два гады вайны

- кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

▶️ Глядзіце сюжэт цалкам у праграме «Аб’ектыў» на канале БЕЛСАТ NEWS

Читать полностью…

Белсат

🤨 У крымінальным кодэксе з'явіцца «абраза былога прэзідэнта», а таксама адказнасць за «злачынствы» здзейсненыя за мяжою

Ухвалены праект Закону аб зменах у Крымінальным кодэксе.

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Уладам пляваць на хворых дзяцей». У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам

Рэпрэсіі ў медыцыне працягваюцца нават нягледзячы на цяжкую сітуацыю з кадрамі ў галіне

Каго цікавяць хворыя дзеці? Нікога. Усім даўно пляваць на тое, як арганізаваная ахова здароўя для каго б там ні было, акрамя чыноўнікаў.

Для іх будуюць асобную больніцу КДБ, збіраючы рэшткі аховы здароўя па краіне, ужо не саромеючыся. Здароўе ўсіх астатніх у гэтай краіне даўно нікога не хвалюе.


Судзіць лекарку будзе намесніца старшыні суда Першамайскага раёну Наталля Дзядкова.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤝 Ціханоўская паразмаўляла са сватам Трампа

Ён узначаліў дэлегацыю ЗША падчас мемарыяльных урачыстасцяў у «Аўшвіц-Біркенаў». Карані Чарлза Кушнэра – з Беларусі, а яго сын – зяць Доналда Трампа.

Яны абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.

Кушнэр расказаў, што ягоныя карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь.

Чарлз Кушнэр – амерыканскі забудоўнік і былы юрыст. У 2024 годзе прэзідэнт Доналд Трамп прызначыў яго на пасаду амбасадара ЗША ў Францыі падчас яго другой адміністрацыі.

Читать полностью…

Белсат

💪 Вось цяпер моцная заяўка

Пра вылучэнне паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі:

Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазіцыі М. Статкевіча кандыдатам на прысваенне Нобэлеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай Народнай Грамады. І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак.


Лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год стаў беларускі палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Читать полностью…

Белсат

😐 Ілана Маска зноў вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

За «яго падтрымку фундаментальнага права чалавека на свабоду слова, а тым самым і міру»

Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламента Бранка Грымс у сацсетцы X.

У адказ Ілан Маск напісаў на сваёй старонцы, што яму не патрэбныя ніякія прэміі.

Маска вылучаюць на прэмію міру ўжо ў другі раз. У 2024-м кандыдатуру бізнесоўца прапанаваў нарвежскі дэпутат з-за яго «няўхільнай абароны дыялогу, свабоды слова і магчымасці выказваць свае погляды» ў «у свеце, які пастаянна палярызуецца».

Але ў выніку Нобэлеўскую прэмію міру ў 2024 годзе прысудзілі японскай арганізацыі, якая аб'ядноўвае ахвяр бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі.

Читать полностью…

Белсат

На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі знайшлі 25-метровы тунэль. Імаверна ён выкарыстоўваўся для перавозкі кантрабанды

Дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс пацвердзіў факт выяўлення тунэлю, аднак не раскрыў яго дакладнае месца і акалічнасці знаходжання.

Паколькі распачатае дасудовае расследаванне, усе дэталі мы ўзгадняем з пракуратурай. Аднак у бліжэйшы час будзе апублікаваная афіцыйная заява з поўнай інфармацыяй.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што можа аб’яднаць беларусаў і Беларусь?

Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук лічыць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, а нашая рыса — партызаншчына.

А кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі кажа, што падзел беларускага народу — штучны.

Глядзіце новы «Двубой» 👇

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 У Нямеччыне Бундэстаг падтрымаў увядзенне больш жорсткага кантролю за мігрантамі

Дакумент атрымаў перавагу ў тры голасы, дзякуючы падтрымцы скрайне правых.

Рэзалюцыя прадугледжвае ўвядзенне кантролю на сухапутных межах Нямеччыны, адмову ў прадстаўленні прытулку на мяжы і затрыманне замежнікаў, абавязаных пакінуць краіну.

☝️ Дакумент пакуль носіць характар рэкамендацыяў і на дадзены момант не з’яўляецца абавязковым для выканання.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў ініцыятыву «сур’ёзнай памылкай».

Читать полностью…

Белсат

Расея атакавала дронам жылы дом у Сумах

У выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі. З дзевяці пацярпелых трое ў цяжкім стане.

Дрон-«шахед» разбурыў дзевяць кватэр на чатырох паверхах і 12 балконаў, а таксама пашкодзіў больш за 80 аўтамабіляў. Эвакуяваны больш за сто чалавек.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Што можа быць у новых санкцыях ЕС супраць Расеі?

На трэцюю гадавіну вайны Масква атрымае не толькі новыя санкцыі. Пад удар трапяць яшчэ 15 банкаў і нафтатанкеры. Пачытайце, з якім новым ціскам хутка сутыкнецца Пуцін. (Праз VPN).

🔺 ААН: у Беларусі пасля выбараў могуць працягнуцца рэпрэсіі

Незалежныя эксперты заявілі, што парушэнні правоў чалавека сталі часткай дзяржаўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі. Чаму яны ўпэўнены, што сітуацыя не зменіцца – чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 У Беларусі падаражэюць аўтамабілі

Для аўтадылераў тарыфы ў параўнанні з цяперашнімі павялічацца ўдвая, а на электракары – ажно ў 42 разы! З чым гэта звязана – чытайце на старонцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Маці дваіх дзяцей амаль перамагла анкалогію, але засталіся пазыкі ў 30 тысяч долараў

Беларуска Аляксандра змагаецца з ракам шыйкі маціцы і ўжо прайшла практычна ўсе этапы лячэння. Агулам на змаганне з хваробай сям’я патраціла больш за 100 тысяч долараў, і цяпер, калі здароўе Аляксандры паляпшаецца, засталіся даўгі на суму 30 тысяч долараў.

У Сашы дзве маленькія дачкі, дзеля якіх яна здолела перамагчы хваробу. Але каб сям’я магла цалкам перазапусціць сваё жыццё, неабходна закрыць фінансавыя абавязкі.

👉 Паглядзіце гісторыю Аляксандры ў праграме «Беларус беларусу» і калі вы захочаце падтрымаць гэтую мужную дзяўчыну, то пішыце на адрас belarus2belarus@gmail.com

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Рыжанкоў заявіў, што ў Беларусі ўсё выдатна з гандлем з еўрапейскімі краінамі. Разбіраем хлусню

🔸Вучэнні на беларуска-ўкраінскім памежжы – сігналы ці зноў паказуха?

🔸Як рэжым прымушае адпрацоўваць выпускнікоў і чаму гэта не спрыяе замацаванню кадраў на месцах?

🔸Чаму птушкі застаюцца на зімоўку і як правільна ім дапамагчы перажыць анамаліі зімы на радзіме

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/nG5DIkjJ19Y

Читать полностью…

Белсат

🐉 ⛩ У 2025 годзе беларусы праяўляюць значна больш цікавасці да кітайскага Новага году, чым калі-небудзь раней

Пра гэта сведчаць дадзеныя Google Trends і рост запытаў у пошукавіках. Беларусы актыўна цікавяцца, як правільна святкаваць кітайскі Новы год, якія традыцыі з ім звязаныя, што прыносіць поспех і што трэба ставіць на святочны стол.

🤔 Разбіраемся, з чым гэта звязана

Читать полностью…

Белсат

😱 Плата за інтэграцыю з Расеяй: у Беларусі праз утыльсбор падаражэюць аўты

Беларускі ўрад пастанавіў выраўняць стаўкі ўтылізацыйнага збору з тымі, што дзеяць у Расеі.

Гэта значыць для аўтадылераў яны павялічацца ўдвая, а на электракары – ажно ў 42 разы. Суму гэтага збору залучаюць у кошт машыны.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤖 «Нашая бяспека залежыць ад нашых сяброў, калегаў і знаёмых»

Усё часцей з’яўляюцца навіны, што сілавікі кагосьці ўзламалі ці ў Беларусі штосьці заблакавалі… Ствараецца ўражанне, што рэжым моцна ўзяўся за высокатэхналагічныя рэпрэсіі.

👉 Як жыць у гэтым «кіберпанку», «Белсату» расказаў эксперт у лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні.

Читать полностью…
Подписаться на канал