🇷🇸 Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
Сваю пасаду пакіне таксама мэр гораду Нові Сад – другога паводле памераў у краіне.
📍Праз што адбываюцца пратэсты, чытайце па спасылцы
☝️Затрыманы дырэктар буйнога прадпрыемства на Гомельшчыне
Паводле выдання @flagshtok, сёння раніцай кіраўніка Рэчыцкага метызнага заводу Віктара Самончыка вывелі з месца працы ў кайданках. Прычына затрымання, папярэдне, «палітычная».
Крыніца @flagshtok паведамляе, што Самончыку не прабачылі тое, што ён недастаткова актыўна «ачышчаў» завод ад «іншадумцаў».
Віктар Самончык кіраваў прадпрыемствам 13 гадоў. Афіцыйнай інфармацыі пра ягонае затрыманне пакуль нідзе не публікавалі.
🤔 Хто такая Анастасія Нуфэр, пра затрыманне і вызваленне якой не ведалі нават праваабаронцы?
Чаму яе затрымалі ды чаму вызвалілі? Ці варта лічыць гэта чарговым сігналам, які Лукашэнка шле Злучаным Штатам?
🔍 Разбіраемся ў матэрыяле на нашай старонцы
💰 Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
Апроч таго, павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсіяў для асобаў, старэйшых за 75 гадоў.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
😨 Барселона і Рым пад пагрозаю. Навукоўцы назвалі гарады, дзе ад наступстваў глабальнага пацяплення могуць загінуць сотні тысяч людзей
Па меры аддалення ад Міжземнамор'я наступствы будуць менш сурʼёзнымі. Але ўсё роўна адчувальнымі.
🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы
❓Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
«Zerkalo» з дапамогай «BELPOL» даведалася, што Анастасія Нюхфэр нарадзілася ў Менску ў 1977 годзе, ейнае дзявочае прозвішча – Ражкова. У яе двое дарослых сыноў-двайнятаў.
Грамадзянства ЗША жанчына атрымала ў 2005 годзе. Мяркуючы па старонцы ў Facebook, Анастасія перыядычна прыязджала ў Беларусь і сустракалася са сваякамі. У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША Анастасія расказвала, што паведаміла ў аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску пра наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства.
Associated Press са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміла, што Нюхфэр затрымалі ў Беларусі ў пачатку снежня 2024 года. Ананімны былы высокапастаўлены беларускі дыпламат расказаў АР, што гэта звязана з пратэстамі 2020 года.
😔У Парыжы згарэла званіца ратушы, пабудаваная ў 1876 годзе
Падрабязнасці пажару распавядаем у нашым відэа.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 27 студзеня
✔️Сайт «BELPOL» быў узламаны. У арганізацыі запэўніваюць, што выцеку персанальных звестак не адбылося
✔️Тым часам на сайт motolko.help была здзейсненая магутная DDOS-атака
✔️Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
✔️А Следчы камітэт РБ пагражае тым жа беларусам забраць у іх маёмасць
✔️Вялікая Брытанія пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✔️Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
#рэпрэсіі:
▫️Як мінімум траіх беларусаў будуць судзіць за «парушэнне заканадаўства аб выбарах»
▫️Жыхара Гомля будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
🔍 Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
Учорашнія «выбары» нават у самой Беларусі былі цікавыя хіба што дзяржаўным прапагандыстам. У бліжнім замежжы на іх таксама глядзелі з доляй іроніі, а ў краінах Еўропы ці Злучаных Штатах наогул амаль не заўважылі.
Тым не меней, на старонках сусветных выданняў можна знайсці згадкі пра выбарчы фарс, які зладзіў Лукашэнка са сваімі памагатымі.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🇬🇧 Вялікая Брытанія на наступны дзень пасля «выбараў» у РБ пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Туды дадаліся яшчэ 9 пазіцыяў.
📍Чытайце па спасылцы, супраць каго ўвялі абмежаванні гэтым разам
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Падсумаванне выбараў у Беларусі
🔸 Як сусветныя лідары адрэагавалі на чарговае самаабранне Лукашэнкі?
🔸 Саміт міністраў замежных справаў краінаў-чальцоў Еўразвязу – абмяркоўвалі і Беларусь
🔸 Міжнародны дзень ахвяраў Галакосту. Ці дастаткова ўвагі падзеі ў Беларусі і чаму?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤦🏻♂️ Памятаеце, як бюджэтнікі «ўгаворвалі» Лукашэнку балатавацца на «выбарах»? Цяпер яны запісваюць падобныя відэа, але ўжо з віншаваннямі
У нашай падборцы – толькі малая частка таго крынж-кантэнту, які ўжо паспелі згенераваць супрацоўнікі дзяржаўных арганізацыяў. На жаль, да ўдзелу ў гэтым «флэшмобе» зноў прыцягнулі дзяцей.
▪️Пекла на зямлі: у гэтым месцы былі забітыя мільёны людзей
Роўна 80 гадоў таму Чырвоная армія вызваліла лагер смерці «Аўшвіц-Біркенаў» (таксама вядомы як «Асвенцым»).
Цяпер там музей, дзе ладзяць экскурсіі ды памятныя мерапрыемствы, але меней як 100 гадоў таму адбываліся рэчы, у якія цяжка паверыць.
Паглядзіце!
🤔 Як «каўтун у валасах» стаўся «брэндам» беларускіх сялянаў?
Гэтае захворванне назіралі ў беларусаў шматлікія даследчыкі. Але што гэта ўвогуле такое, як і чаму яно ўзнікала ды калі стала фіксавацца ўпершыню?
👀 У сённяшнім выпуску праграмы «Вусы Скарыны» разбіраем «самую беларускую хваробу»
🔹«Дзядуля пайшоў пешшу да Кракава». 80-я гадавіна вызвалення найстрашнейшага лагеру смерці – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
Для яе знаходжанне на тэрыторыі лагеру – асабістая гісторыя, бо ейны дзядуля быў адным з тых, хто выжыў у Аўшвіцы.
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
🔻 Як рэальна можа скончыцца вайна ва Украіне?
Выданне «Times» вылучае 4 магчымыя сцэнары ☝️
💱 Курсы валютаў 28 студзеня
Выраслі ўсе тры асноўныя валюты: долар на паўкапейкі, еўра больш як на капейку. Расейскі рубель паказаў найменшы рост, але таксама трохі падаражэў.
#курсывалютаў
📍Ізраіль заявіў пра тое, што частка закладнікаў, якіх мусіў вызваліць «Хамас», памерла
Прадстаўнік ізраільскага ўраду сцвярджае, што гаворка ідзе пра 8 з 26 закладнікаў.
🔍 Болей чытайце на сайце
🔹Сілы тэрытарыяльнай абароны правядуць вучэнні на Гомельшчыне
Яны распачнуцца ўжо сёння. А Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверыць, як у тым жа рэгіёне працуюць сірэны сістэмаў апавяшчэння.
Нагадаем: з Гомельскай вобласці ледзь не штодня прыходзяць зводкі пра палёты беспілотнікаў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
«Які тут можа быць канструктыўны дыялог, калі Лукашэнка нават учора пагражаў новым міграцыйным крызісам?»
Адчуваючы сур’ёзную ізаляцыю, Аляксандр Лукашэнка не кідаў спробаў знайсці кантакты з Захадам. Аднак нават «выбары» не дадалі яму легітымнасці – заходнія краіны не прызналі іх яшчэ да таго, як тыя завяршыліся. Самы дыктатар сцвярджаў, што яму «абсалютна фіялетава», ці прызнаюць вынікі «выбараў» на Захадзе.
Ці так гэта насамрэч? Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Прага да свабоды не знікла»
«Самыя спакойныя выбары» як вынік рэпрэсіяў і імітацыі палітыкі.
🔺Усё страчана, мы нічога не дасягнулі?
Спыталі псіхатэрапеўтку пра выбары і расчараванне.
🔺«Дыктатар і сабачка – абсурдная сцэна ў Менску»
Што пішуць замежныя медыі пра выбары ў Беларусі?
#штопачытаць
📍Што аб’ядноўвае Гарыбальдзі, чырвоную кашулю і рэвалюцыю?
Ёсць такія прадметы адзення, якія трывала асацыююцца ў нас з вядомымі асобамі. Напрыклад, Елізавета І Англійская — накрухмалены карункавы каўнер, Барбара Радзівіл — галаўны ўбор з пярлін, Напалеон — капялюш-трохвуголка і кароткі мундур. А Гарыбальдзі — чырвоная кашуля.
🤔 Чаму так сталася? Глядзіце ў праграме «Нітка зорка»
☝️Следчы камітэт РБ заявіў, што ідэнтыфікаваў сотні беларусаў, якія бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у замежжы
Цяпер лукашэнкаўцы пагражаюць забраць у гэтых людзей маёмасць на тэрыторыі Беларусі.
«Несмотря на повышенные меры конспирации из общего количества участников (581 человек) идентифицированы 365 персонажей, принявших участие в сборищах в различных городах. Среди них: Вроцлав – 11, Варшава – 203, Белосток – 18, Вильнюс – 29, Нью-Йорк – 39, Прага – 11 и другие», – піша падпарадкаванае Лукашэнку ведамства ў сваім тэлеграм-канале.
📍Лукашэнка падпісаў першы ўказ пасля «пераабрання». Ён тычыцца арэнднага жытла для запатрабаваных спецыялістаў
Выканкамы будуць вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, якія больш за ўсё патрэбныя ў іх рэгіёнах. Такім работнікам будуць даваць арэнднае жытло са зніжкай. Аднак гэта тычыцца толькі супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацыяў.
🔍 Чытайце болей на старонцы
☝️На сайт motolko.help хтосьці ладзіць магутную DDOS-атаку
Праект «МотолькоПомоги» паведамляе, што за кароткі час праз сайт прайшло 1090 % ад стандартнага дзённага трафіку.
Нагадваем: раней хакеры ўзламалі сайт «BELPOL».
👀 Чытайце болей па спасылцы
🔸Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
«Ведаю, што нас было б у сотні разоў болей – на вуліцах Менску, Салігорску, Рагачова і ўсіх іншых гарадоў Беларусі – калі б не рэпрэсіі».
📍Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Віншаванні і заявы аб непрызнанні: як замежныя краіны і інстытуцыі зрэагавалі на выбарчы спектакль
🔻Новы рэкорд Лукашэнкі. Якія лічбы вырашылі намаляваць дыктатару на «выбарах» і як іх скарэктавалі дзеля супакою Пуціна
🔻У Гарадзенскім раёне загінуў раварыст
🔻Сотня дронаў па гарадах Украіны і атака ЗСУ па складзе беспілотнікаў
🔻Трамп пагражае Калумбіі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻