😔У Парыжы згарэла званіца ратушы, пабудаваная ў 1876 годзе
Падрабязнасці пажару распавядаем у нашым відэа.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 27 студзеня
✔️Сайт «BELPOL» быў узламаны. У арганізацыі запэўніваюць, што выцеку персанальных звестак не адбылося
✔️Тым часам на сайт motolko.help была здзейсненая магутная DDOS-атака
✔️Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
✔️А Следчы камітэт РБ пагражае тым жа беларусам забраць у іх маёмасць
✔️Вялікая Брытанія пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✔️Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
#рэпрэсіі:
▫️Як мінімум траіх беларусаў будуць судзіць за «парушэнне заканадаўства аб выбарах»
▫️Жыхара Гомля будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
🔍 Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
Учорашнія «выбары» нават у самой Беларусі былі цікавыя хіба што дзяржаўным прапагандыстам. У бліжнім замежжы на іх таксама глядзелі з доляй іроніі, а ў краінах Еўропы ці Злучаных Штатах наогул амаль не заўважылі.
Тым не меней, на старонках сусветных выданняў можна знайсці згадкі пра выбарчы фарс, які зладзіў Лукашэнка са сваімі памагатымі.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🇬🇧 Вялікая Брытанія на наступны дзень пасля «выбараў» у РБ пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Туды дадаліся яшчэ 9 пазіцыяў.
📍Чытайце па спасылцы, супраць каго ўвялі абмежаванні гэтым разам
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Падсумаванне выбараў у Беларусі
🔸 Як сусветныя лідары адрэагавалі на чарговае самаабранне Лукашэнкі?
🔸 Саміт міністраў замежных справаў краінаў-чальцоў Еўразвязу – абмяркоўвалі і Беларусь
🔸 Міжнародны дзень ахвяраў Галакосту. Ці дастаткова ўвагі падзеі ў Беларусі і чаму?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤦🏻♂️ Памятаеце, як бюджэтнікі «ўгаворвалі» Лукашэнку балатавацца на «выбарах»? Цяпер яны запісваюць падобныя відэа, але ўжо з віншаваннямі
У нашай падборцы – толькі малая частка таго крынж-кантэнту, які ўжо паспелі згенераваць супрацоўнікі дзяржаўных арганізацыяў. На жаль, да ўдзелу ў гэтым «флэшмобе» зноў прыцягнулі дзяцей.
▪️Пекла на зямлі: у гэтым месцы былі забітыя мільёны людзей
Роўна 80 гадоў таму Чырвоная армія вызваліла лагер смерці «Аўшвіц-Біркенаў» (таксама вядомы як «Асвенцым»).
Цяпер там музей, дзе ладзяць экскурсіі ды памятныя мерапрыемствы, але меней як 100 гадоў таму адбываліся рэчы, у якія цяжка паверыць.
Паглядзіце!
🤔 Як «каўтун у валасах» стаўся «брэндам» беларускіх сялянаў?
Гэтае захворванне назіралі ў беларусаў шматлікія даследчыкі. Але што гэта ўвогуле такое, як і чаму яно ўзнікала ды калі стала фіксавацца ўпершыню?
👀 У сённяшнім выпуску праграмы «Вусы Скарыны» разбіраем «самую беларускую хваробу»
💬 «Не хочацца пратэставаць за тое, што скралі галасы тых мільёнаў людзей, якія галасавалі за Сыранкова. Гэта нават гучыць парадаксальна»
Спыталі ў палітычнага аналітыка Вадзіма Мажэйкі, чаму ўчорашнія «выбары» аказаліся «самымі спакойнымі» ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі.
І ці гэты палітычны «летаргічны сон» ужо назаўсёды?
📍Чытайце па спасылцы
☺️ Знаёмцеся, гэта робат Romi
Ëн дапамагае ў барацьбе з трывожнасцю.
👉 Яшчэ больш цікавостак глядзіце ў новым выпуску «Навінаў з будучыні»
🤔 Сайт «BELPOL» быў узламаны
На ім размясцілі банэр у падтрымку Лукашэнкі. Яго ўжо прыбралі, ўэб-старонка працуе ў нармальным рэжыме.
🔍 Чытайце па спасылцы, як нам пракаментавалі гэты інцыдэнт самі «белполаўцы»
🔹Радослаў Сікорскі працягвае «троліць» беларускія «выбары»
Гэтым разам міністр задаўся ў сацсетцы «X» пытаннем, ці кіне Лукашэнка ў турмы тыя 12,4% выбарнікаў, якія (паводле афіцыйных звестак ЦВК) аддалі свае галасы не за яго.
📍Чытайце па спасылцы
💬 «У маштабе года-двух можа здавацца, што нічога не адбываецца. А на самой справе кожны маленькі крок прыводзіць да зменаў, пра якія мы не ведаем, як і на што яны могуць паўплываць»
Псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк тлумачыць «Белсату», як быць, калі вас «накрывае» пасля «выбараў». Ці любой іншай даты, да якой былі прывязаныя нейкія чаканні.
🔍 Чытайце па спасылцы
😊 У Мексіцы знайшлі сапраўдных трусікаў-партызанаў
Амільтэмскі пухнацік, здавалася, назаўсёды знік. Больш за 120 гадоў навукоўцы не бачылі яго, але ўсё змянілася. Пасля адной з экспедыцыяў атрымалася давесці: гэты рэдкі трус усё яшчэ жыве ў хвойных лясах Мексікі.
Цікава, што ў гэтага труса няма звычайнага белага «хвастка». Ён кароткі і чорны, а сам трус меншы за звычайных сваякоў. Але ўсё роўна прыгажун!
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Прага да свабоды не знікла»
«Самыя спакойныя выбары» як вынік рэпрэсіяў і імітацыі палітыкі.
🔺Усё страчана, мы нічога не дасягнулі?
Спыталі псіхатэрапеўтку пра выбары і расчараванне.
🔺«Дыктатар і сабачка – абсурдная сцэна ў Менску»
Што пішуць замежныя медыі пра выбары ў Беларусі?
#штопачытаць
📍Што аб’ядноўвае Гарыбальдзі, чырвоную кашулю і рэвалюцыю?
Ёсць такія прадметы адзення, якія трывала асацыююцца ў нас з вядомымі асобамі. Напрыклад, Елізавета І Англійская — накрухмалены карункавы каўнер, Барбара Радзівіл — галаўны ўбор з пярлін, Напалеон — капялюш-трохвуголка і кароткі мундур. А Гарыбальдзі — чырвоная кашуля.
🤔 Чаму так сталася? Глядзіце ў праграме «Нітка зорка»
☝️Следчы камітэт РБ заявіў, што ідэнтыфікаваў сотні беларусаў, якія бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у замежжы
Цяпер лукашэнкаўцы пагражаюць забраць у гэтых людзей маёмасць на тэрыторыі Беларусі.
«Несмотря на повышенные меры конспирации из общего количества участников (581 человек) идентифицированы 365 персонажей, принявших участие в сборищах в различных городах. Среди них: Вроцлав – 11, Варшава – 203, Белосток – 18, Вильнюс – 29, Нью-Йорк – 39, Прага – 11 и другие», – піша падпарадкаванае Лукашэнку ведамства ў сваім тэлеграм-канале.
📍Лукашэнка падпісаў першы ўказ пасля «пераабрання». Ён тычыцца арэнднага жытла для запатрабаваных спецыялістаў
Выканкамы будуць вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, якія больш за ўсё патрэбныя ў іх рэгіёнах. Такім работнікам будуць даваць арэнднае жытло са зніжкай. Аднак гэта тычыцца толькі супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацыяў.
🔍 Чытайце болей на старонцы
☝️На сайт motolko.help хтосьці ладзіць магутную DDOS-атаку
Праект «МотолькоПомоги» паведамляе, што за кароткі час праз сайт прайшло 1090 % ад стандартнага дзённага трафіку.
Нагадваем: раней хакеры ўзламалі сайт «BELPOL».
👀 Чытайце болей па спасылцы
🔸Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
«Ведаю, што нас было б у сотні разоў болей – на вуліцах Менску, Салігорску, Рагачова і ўсіх іншых гарадоў Беларусі – калі б не рэпрэсіі».
📍Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Віншаванні і заявы аб непрызнанні: як замежныя краіны і інстытуцыі зрэагавалі на выбарчы спектакль
🔻Новы рэкорд Лукашэнкі. Якія лічбы вырашылі намаляваць дыктатару на «выбарах» і як іх скарэктавалі дзеля супакою Пуціна
🔻У Гарадзенскім раёне загінуў раварыст
🔻Сотня дронаў па гарадах Украіны і атака ЗСУ па складзе беспілотнікаў
🔻Трамп пагражае Калумбіі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Сёння – роўна 80 гадоў з дня вызвалення лагеру смерці «Аўшвіц»
З гэтай нагоды прапануем паглядзець наш дакументальны фільм «Нешта накшталт татуіроўкі», прысвечаны беларусу Захару Тарасевічу. Дзіцём ён прайшоў праз «Аўшвіц» і здолеў выжыць у тых пякельных умовах.
💱 Курсы валютаў 27 студзеня
Долар страціў амаль капейку, у той час як еўра падрос на палову капейкі. А расейскі рубель дадаў яшчэ болей.
#курсывалютаў
🚋 Нізкападлогавыя трамваі ўжо працуюць на двух маршрутах у Менску
«Менсктранс» паказаў, што новага ў мадэлі Т811 ☝️
💁🏻♂️ Намалявалі рэкордны паказнік, але Пуціна пераплюнуць не адважыўся
Распыталі экспертаў пра тое, з якой столі ўзялася лічба 87,28% галасоў за Лукашэнку. І як дэградавала палітычнае жыццё ў краіне за апошнія гады.
🔍 Чытайце іхныя меркаванні па спасылцы
📍«Хачу падзякаваць за правапаслухмяныя паводзіны». Кубракоў назваў учорашнія «выбары» найбольш спакойнымі ў гісторыі
А беларускіх эмігрантаў ён абвінаваціў у тым, што тыя нібыта «спрабуюць перайначыць абстаноўку, што на сёння маецца ў краіне».
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
⚪️🔴⚪️ Вось, як выглядала акцыя беларусаў Варшавы супраць «выбараў» з вышыні птушынага палёту
Паглядзіце!
Відэа: Rafał Ganowski – Warsaw By Drone / facebook