Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на мітынгі супраць Роберта Фіца
Учора па ўсёй Славакіі прайшлі масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра. Толькі ў сталіцы выйшлі 60 тысяч чалавек. Арганізавалі акцыі рух «Мір Украіне» і апазіцыйныя партыі.
Сам Фіца заявіў, што за пратэстамі нібыта стаяць «замежныя эксперты», якія рыхтуюць пераварот.
Нагадваем, раней прэм’ер Славакіі сустракаўся з Пуціным, а пасля гэтага прыгразіў скараціць падтрымку Украіны.
💥 #галоўнае за 24 студзеня
✔️ Украіна атакавала Расею 123-ма дронамі
✔️ Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён мог бы заключыць мір, але выбраў ваяваць
✔️ Не атрымаўшы псіхалагічнай дапамогі, дзяўчынка павесілася ў «дзіцячай вёсцы» пад Бараўлянамі
✔️ Як працуе медстрахаванне ў Польшчы?
✔️ Апублікавалі размовы арганізатараў міграцыйнага крызісу
✔️ Журналісты падалі ў Міжнародны крымінальны суд на Лукашэнку падалі
✔️ Расследаванне: У Беларусі гадамі вакцыны злівалі ці выкідалі на звалкі
✔️ Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
#рэпрэсіі:
▪️Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні
▪️У Беларусі забаранілі яшчэ 30 кніг
🫤 Беларусы скардзяцца, што візавыя цэнтры не хочуць дакументы прымаць з натарыяльнымі запрашэннямі
З гэткай праблемай сутыкнуліся гарадзенцы і берасцейцы. А вось у Менску такой праблемы няма.
🤔 Што адбываецца
💪 Украінская пенсіянерка ратуе вайскоўцаў на вайне
Таццяне — 72 гады, а яна працуе медыкам у Нацгвардыі. Жанчына была ў Азове, трапіла ў расейскі палон, і нават пасля яго не апусціла рукі.
Паглядзіце наш сюжэт пра адважную жанчыну.
🧐 Ці размаўлялі Радзівілы па-беларуску?
Будавалі замкі, падтрымлівалі беларускую культуру, адкрывалі беларускія школы і выдавецтвы, але якой мовай карысталіся?
Адказ у нашым відэа з праграмы «Мова Нанова». Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
❗️Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
Журналісты расказваюць, што расследаванне было «вялікай авантурай»: з украінскага боку амаль не засталося сведкаў, з расейскага – усё засакрэчана.
Аднак у выніку расследавальнікам ўдалося выявіць трох адказных за вываз каштоўнасцяў.
👉 Падрабязней
🤯 У Беларусі гадамі вакцыны злівалі ці выкідалі на звалкі – так было і з вакцынамі ад ковіду ў разгар пандэміі
Ініцыятыва «Твае зялёныя вочы» апублікавала расследаванне «імітацыі вакцынацыі» ў Беларусі, праведзенае пры дапамозе «BELPOL» і ініцыятывы «Белыя халаты».
👉 Пачытаць тут
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ЦВК заявіла пра рэкордную яўку на датэрміновае галасаванне
✔️«Зеркало»: у больніцах пацыентаў не адпускаюць дадому на выходныя і зацягваюць ім выпіску
✔️На волю выйшлі яшчэ восем палітвязняў
✔️Славу Камісаранка ўключылі ў гэтак званы спіс экстрэмістаў
✔️У Крупках пажар у доме культуры, прайшла эвакуацыя
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
🙄 Нарэшце запрацаваў адзін з энергаблокаў БелАЭС
Беларуская АЭС пахвалілася ўключэннем сёння ў працу другога энергаблоку пасля «працаў для дыягностыкі сэнсараў». Ён не працаваў 50 дзён.
Яго ўжо спрабавалі падключыць 14 студзеня, але тады штосьці не спрацавала.
Першы энергаблок плануюць падключыць 27 студзеня.
📌 Ціханоўская вінаваціць палітыку рэжыму ў адтоку моладзі з Беларусі
Святлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетках, што 39,3 % беларускай моладзі плануе ці жадае пакінуць Беларусь.
«Гэтая лічба – вынік палітыкі рэжыму, дзе магчымасці для сучаснай адукацыі вельмі абмежаваныя, а стварэнне ўмоваў для самарэалізацыя моладзі не з’яўляецца важным прыярытэтам і не падтрымліваецца»
📌 Няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» вінаваціць Лукашэнку ў злачынствах супраць чалавецтва і пераследзе журналістаў
І падала позву ў Міжнародны крымінальны суд.
«Рэпарцёры» адзначаюць, што са жніўня 2020 года Лукашэнка арганізаваў сістэмную кампанію пераследу журналістаў, скіраваную на поўнае вынішчэнне незалежных медыяў.
👉 Падрабязней
😡 «Каманда была пастаўленая асабіста міністрам»
Выданне «Politico» здабыла ад «BELPOL» запісы размоваў, якія тычыліся штучнага стварэння міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з дзяржавамі Еўразвязу.
👉 Нашыя калегі з «Вот Так» паразмаўлялі з журналісткай, якая праслухала і пераказала тыя размовы.
💔 Не атрымаўшы псіхалагічнай дапамогі, дзяўчынка павесілася ў «дзіцячай вёсцы» пад Бараўлянамі
Педагог-псіхолаг у той дзень была п’яная, бо адзначала вызваленне яе сябра з турмы.
👉 Арганізацыя «BELPOL» падзялілася з выданнем «Zerkalo» лістом намесніка Генеральнага пракурора Максіма Вароніна да віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, у якім апісваецца трагедыя.
📌 Федэральны суд ЗША прыпыніў адзін з указаў Трампа
Гаворка пра ўказ аб абмежаванні грамадзянства па нараджэнні.
Згодна з Канстытуцыяй ЗША, грамадзянства можа атрымаць любы чалавек, які нарадзіўся на тэрыторыі ЗША. Аднак указ Трампа ўводзіў абмежаванні: грамадзянства не змаглі б атрымаць дзеці, у якіх маці знаходзілася ў краіне нелегальна або легальна часова, а бацька пры тым не быў амерыканскім грамадзянінам або не пражываў у краіне пастаянна.
☝️ Генеральныя пракуроры 22 амерыканскіх штатаў аспрэчалі гэты ўказ, заявіўшы, што ён пазбавіць грамадзянства каля 150 тысяч дзяцей на год, а гэта можа прывесці да страты базавай аховы здароўя і доступу да прыёмных сем’яў, а многіх зробіць асобамі без грамадзянства.
Дзеянне ўказу прыпынілі як мінімум на 14 дзён.
😨 «Шыкоўнае жыццё» пад пагрозай: у Беларусі падаражэла ікра
Калі вы ўжо стаміліся яе есці, то наступнае падаражэнне ўдарыць ў самае сэрца беларуса. Што гэта – глядзіце ў нашай інфаграфыцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Белстат: сярэдні заробак у Беларусі — 2693,9 рубля
Рэжым пахваліўся тым, колькі ў сярэднім зарабляюць сёння беларусы. Мы вырашылі спраўдзіць і паглядзелі вакансіі з прапановамі заробкаў. Якая там розніца — чытайце праз VPN.
🔺 Беларусам масава піша «Акрэсціна»
Хтосьці прадстаўляецца ізалятарам і дасылае паведамленні, дзе палохае беларусаў падпіскамі на «экстрэмістаў». Як выглядаюць рассылкі — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
Хто абрабаваў музеі Херсона на 33 тысячы гістарычных артэфактаў і мастацкіх твораў — чытайце на сайце праз VPN.
#штопачытаць
🐘 Людзі выратавалі сланяня з пасткі
Падарожнік Грэг Хол наткнуўся на яго каля возера Карыба ў Зімбабвэ
Паглядзіце, што было далей ☝️
Кантрабанда, абыход санкцыяў, здабыча золата ў Зімбабвэ, першая прыватная ахоўная кампанія і нават «эскадроны смерці»
☝🏻Усім гэтым займаўся і займаецца адзін з найбольш давераных супрацоўнікаў Лукашэнкі – генерал Віктар Шэйман.
Чаму ж яны сустрэліся за некалькі дзён да «бязвыбараў», якія ўжо сталі паразай рэжыму. А таксама чаму Лукашэнка рэзка скрытыкаваў Трампа ды пастанавіў моцна эканоміць на войску, глядзіце ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» 🎬
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Падвойныя стандарты лукашэнкаўскай дыпламатыі
🔸Прадказальныя «Выбары» з прымусам і фальшаваннямі. Што ў заявах праваабарончых арганізацыяў
🔸Як змагацца з булінгам? І ці дазваляе гэта эфектыўна рабіць беларускае заканадаўства?
🔸Сенат Польшчы назваў Каардынацыйную Раду парламентам у выгнанні
🔸Трамп гатовы сустрэцца з Пуціным, у ЗША пачалася масавая дэпартацыя мігрантаў. Тым часам Расею атакавалі дроны. Падрабязнасці ў нашым аглядзе замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/I0SNBgUwY94
📖 Аляксандр Чарнуха: Хачу каб пра феномен беларускай літаратуры казаў увесь свет
Больш за сотню беларусаў прыйшло на прэзентацыю кнігі апавяданняў «Гвалт» Аляксандра Чарнухі, якая адбылася 23 студзеня ў Музеі вольнай Беларусі.
👉 «Белсат» пабываў на імпрэзе.
📌 «Беларусь не выбірае». Адмысловае выданне «Студыі Белсат» у дзень так званых выбараў
У нядзелю, 26 студзеня, па ўсёй Беларусі адкрыюць выбарчыя ўчасткі, каб выбраць… Дык уласна – каго і што мы выбіраем? Паразважаем на гэты конт разам падчас адмысловага эфіру на belsat_news">YT-канале «Белсат News»
☝️ У выпадку блакавання YouTube шукайце стрым на нашых сацсетках.
«Нам не дазвалялі сабраць рэчы, загадвалі выходзіць, у чым мы былі»
Летась беларуску Таццяну Рысковую спрабавалі гвалтоўна высяліць, з часткі дому, якую яна разам з сям’ёй здымала ў Ламянках пад Варшавай.
Гаспадыня жытла нават звярнулася тады да эксмітэраў, якія займаюцца прымусовым высяленнем, і яны цягам 5 месяцаў тэрарызавалі беларусаў.
👉 Гісторыя атрымала працяг
❄️ Сабакі і снег – ідэальнае спалучэнне
Глядзіце, як хвастатыя радуюцца зіме 🐾
Хоць у нашых краях снегу пакуль і не бачна
«Беларусы годныя лепшага». Стрым з падзеі на «Белсаце»
26 студзеня беларусы і беларускі збяруцца ў Варшаве на форум «Беларусі годныя лепшага».
А 14:30 менскага часу «Белсат» у эфіры і на YT-канале «Белсат News» распачне жывую трансляцыю з падзеі. У выпадку блакавання YouTube шукайце стрым на нашых сацсетках.
Удзельнікі падзеляцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя тэмы і абмяркуюць ключавыя пытанні пра будучыню Беларусі.
📌 «Дастаць Беларусь з расейскага кошыка»
Святлана Ціханоўская трэці год запар бярэ ўдзел у Сусветным эканамічным Форуме ў Давосе.
👉 Якія тэмы ўздымаліся і які план аднаўлення Беларусі быў прадстаўлены - «Белсат» сабраў асноўнае.
💱 Курсы валютаў 24 студзеня
Долар страціў пазіцыі. Расейскі рубель працягвае ўмацоўвацца. Падрос і еўра.
#курсывалютаў
🚑 Як працуе медстрахаванне ў Польшчы? Для чаго ўвогуле патрэбнае дзяржстрахаванне і ці можна замяніць яго прыватным?
Кожны замежнік у Польшчы рана ці позна сутыкаецца з сістэмаю аховы здароўя, разабрацца ў якой самастойна і без мігрэні даволі складана.
👉 «Белсат» зрабіў частку працы за вас і тлумачыць, як працуе дзяржаўнае медстрахаванне, ці можна жыць у краіне без страхавання і чым адрозніваецца прыватнае страхаванне.
❗️Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні
Паводле праваабаронцаў, гэта пяць жанчын, з якіх адна цяжарная і трое мужчын.
Апроч палітвязняў памілаваныя яшчэ 7 чалавек, асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
😘 У Дзень роднай мовы ў Беластоку абяруць найлепшага дэкламатара вершаў па-беларуску
Да ўдзелу запрашаюцца аматары беларускай літаратуры, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў найлепшым выкананні вершу ці празаічнай часткі твору.
Галоўная мэта конкурсу – абудзіць цікавасць беларусаў ува ўсім свеце да беларускай культуры, гісторыі, літаратуры і паказаць запатрабаванасць у адчуванні сябе беларусамі і далучэнні да беларускамоўнага асяроддзя.
Умовы ды падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Трамп усклаў адказнасць за вайну на Зяленскага
Паводле прэзідэнта ЗША, украінскі лідар мог бы заключыць пагадненне з Расеяй і не дапусціць поўнамаштабнай вайны:
«Вы ведаеце, ён не анёл. Ён ніколі не павінен быў дапусціць гэтай вайны. Перш за ўсё, ён змагаецца з нашмат большай сілай… А Зяленскі вырашыў: “Я буду ваяваць”», — сказаў Трамп у інтэрв’ю Fox News.
Таксама амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што Пуцін хоча «як мага хутчэй сустрэцца з ім». Трамп дадаў, што гатовы ў любы момант і што ён сам «сустрэўся бы неадкладна».