belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🫤 Беларусь усё больш трапляе ў эканамічную залежнасць ад Расеі

Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў паведаміў, што праз санкцыі Захаду, доля Расеі ў вонкавым гандлі нашай краіны «набліжаецца да 65–70 %».

Паводле міністра, Беларусь і Расея маюць унікальныя стасункі:

«Ментальнасць нашых падыходаў да ўсіх рэчаў сучаснасці, ад традыцыйнага ладу сям'і і заканчваючы традыцыйнымі славянскімі праваслаўнымі каштоўнасцямі, таксама немагчыма паўтарыць ані з якім іншым партнёрам»


Пра небяспеку такой залежнасці Рыжанкоў нічога не сказаў.

Пры гэтым, са слоў міністра, шмат якія краіны «старой Еўропы» праяўляюць «усё болей і болей інтарэсу» да гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларусам могуць дазволіць удзельнічаць у мясцовых выбарах у Расеі, а таксама быць абранымі ў органы мясцовага самакіравання

Лукашэнка ўхваліў праект Пратакола аб роўных правах грамадзянаўРБ і РФ.

Гэты законапраект будзе выкарыстоўвацца як аснова для перамоваў паміж Менскам і Масквой.

☝️ Дагэтуль беларусы, якія пастаянна пражываюць у Расеі, не мелі права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. У той час, як расейцы, якія жывуць у Беларусі, маглі не толькі ўдзельнічаць, але і ўваходзіць у склад выбарчых камісій.

Перамовамі па праекце пратакола і яго падпісаннем будзе займацца МЗС Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

👆У Еўразвязе збіраюцца яшчэ больш абмежаваць імпарт харчоў і ўгнаенняў з Беларусі і Расеі

Еўракамісія прапанавала абкласці мытам шэраг сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі, а таксама некаторыя азотныя ўгнаенні.

«Мэта прапановы – знізіць залежнасць ад імпарту з Расеі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕЗ уразлівым перад імавернымі прымусовымі дзеяннямі з боку Расеі і такім чынам нясе рызыку харчовай бяспецы ЕЗ»,


- гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 студзеня

✔️Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?

✔️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя

✔️Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца? Разбіраемся

✔️Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму

✔️80-я гадавіна вызвалення лагеру смерці «Аўшвіц» – у рэпартажы нашай карэспандэнткі

✔️Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам

✔️Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку

#рэпрэсіі:

▫️Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу. Імаверна, за «палітыку»

▫️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, была вымушаная пакінуць Беларусь

▫️За «распальванне варожасці» пачалі судзіць 65-гадовага жыхара Менску, які адказваў за бяспеку пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Цыстэрны з казахстанскім газам, якія ехалі ў Польшчу, захраслі на мяжы ў Беларусі

Польская мытня «патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахскае паходжанне тавару».

📍Чытайце болей у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Прапагандысты АНТ падманулі польскага аператара, каб атрымаць кадры з акцыі беларусаў Варшавы

Аўтар думаў, што робіць здымкі для арганізацыі, што працуе са Святланай Ціханоўскай.

👀 Глядзіце больш падрабязнасцей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😨 На чыгуначным пераездзе ў Барысаве сутыкнуліся грузавы цягнік і фура

Цяжкавік DAF з паўпрычэпам заехаў на чыгуначнае палатно на дазваляючы сігнал, аднак там аўтамабіль заглух. 33-гадовы кіроўца не здолеў прыбраць яго са шляхоў, і адбылося сутыкненне з цягніком.

На шчасце, людзі не пацярпелі.

Читать полностью…

Белсат

🕚 Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам

На гэта звярнуў увагу reformby.org.

Серыя ўключае ў сябе 5 мадэляў. Кожная каштуе 419 рублёў.

Дызайн і аздабленне гадзіннікаў выглядаюць сапраўды цікава. Вось толькі надпіс «Слуцкъ» чамусьці зрабілі з літарай «ъ» напрыканцы 💁🏻‍♂️

Читать полностью…

Белсат

☝️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя

Яна складалася з прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.

📍Чытайце тут, хто менавіта прадстаўляў Беларусь

Читать полностью…

Белсат

🇷🇸 Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку

Сваю пасаду пакіне таксама мэр гораду Нові Сад – другога паводле памераў у краіне.

📍Праз што адбываюцца пратэсты, чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Затрыманы дырэктар буйнога прадпрыемства на Гомельшчыне

Паводле выдання @flagshtok, сёння раніцай кіраўніка Рэчыцкага метызнага заводу Віктара Самончыка вывелі з месца працы ў кайданках. Прычына затрымання, папярэдне, «палітычная».

Крыніца @flagshtok паведамляе, што Самончыку не прабачылі тое, што ён недастаткова актыўна «ачышчаў» завод ад «іншадумцаў».

Віктар Самончык кіраваў прадпрыемствам 13 гадоў. Афіцыйнай інфармацыі пра ягонае затрыманне пакуль нідзе не публікавалі.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто такая Анастасія Нуфэр, пра затрыманне і вызваленне якой не ведалі нават праваабаронцы?

Чаму яе затрымалі ды чаму вызвалілі? Ці варта лічыць гэта чарговым сігналам, які Лукашэнка шле Злучаным Штатам?

🔍 Разбіраемся ў матэрыяле на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💰 Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму

Апроч таго, павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсіяў для асобаў, старэйшых за 75 гадоў.

🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😨 Барселона і Рым пад пагрозаю. Навукоўцы назвалі гарады, дзе ад наступстваў глабальнага пацяплення могуць загінуць сотні тысяч людзей

Па меры аддалення ад Міжземнамор'я наступствы будуць менш сурʼёзнымі. Але ўсё роўна адчувальнымі.

🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

❓Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?

«Zerkalo» з дапамогай «BELPOL» даведалася, што Анастасія Нюхфэр нарадзілася ў Менску ў 1977 годзе, ейнае дзявочае прозвішча – Ражкова. У яе двое дарослых сыноў-двайнятаў.

Грамадзянства ЗША жанчына атрымала ў 2005 годзе. Мяркуючы па старонцы ў Facebook, Анастасія перыядычна прыязджала ў Беларусь і сустракалася са сваякамі. У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША Анастасія расказвала, што паведаміла ў аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску пра наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства.

Associated Press са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміла, што Нюхфэр затрымалі ў Беларусі ў пачатку снежня 2024 года. Ананімны былы высокапастаўлены беларускі дыпламат расказаў АР, што гэта звязана з пратэстамі 2020 года.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Трамп змякчыў адзін са сваіх указаў

Адміністрацыя Дональда Трампа «часткова адступіла» ад указа аб прыпыненні праграм дапамогі іншым краінам, паведамляе The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Адміністрацыя Трампа часткова адступіла ад распараджэння аб прыпыненні амаль усіх праграм замежнай дапамогі ЗША...дазволіўшы новыя выключэнні для таго, што яна назвала «гуманітарнай дапамогай, якая ратуе жыццё»»


Адзначаецца, што ў службовай запісцы дзяржсакратара Марка Рубіа Федэральным агенцтвам і атрымальнікам дапамогі гаворыцца, што такія праграмы «павінны працягвацца або аднаўляцца, калі яны былі спыненыя». Гэта датычыцца прадстаўлення «жыццёва важных лекаў, медычных паслуг, паставак харчавання, прадстаўлення хованак і мінімальнай неабходнай матэрыяльнай дапамогі.»

Раней суд у ЗША прыпыніў рашэнне Трампа замарозіць федэральныя гранты і пазыкі.

Читать полностью…

Белсат

😬 У заказніку «Званец» загарэлася балота

Пажар адбываецца ля вёскі Ражное Драгічынскага раёну, паведамляе Мінлесхоз. Паводле ведамства, тушэнне абцяжарана забалочанай мясцовасцю да адсутнасцю пад'язных шляхоў. Таксама паведамляецца, што на цяперашні момант пагрозы населеным пунктам няма.

Балота Званец – найбуйнейшае ў Еўропе нізіннае балота, якое захавалася ў у блізкім да натуральнага стану. Яно займае каля 77% тэрыторыі заказніка.

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, сябры!

Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Міжнародная абарона абнуляе тэрмін перабывання на ВНЖ?

Разбіраемся ў нюансах легалізацыі ў Польшчы.

🔸
«Нас – меншасць: тых, хто прайшоў пазітыўную селекцыю»

80 гадоў таму быў вызвалены «Аўшвіц-Біркенаў».

🔸«Выбары» прайшлі, а легітымнасці не дадалося

Ці так ужо «фіялетава» гэта Лукашэнку?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔍 Пракуратура Польшчы шукае траіх беларусаў, што маюць дачыненне да прымусовай пасадкі самалёту Ryanair з Пратасевічам на борце

Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакументу.

👀 Больш інфармацыі – на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка прыняў дэлегацыю Панафрыканскага парламенту. Што яна рабіла ў Беларусі і навошта гэткая прыязнь дыктатару?

🔸 Беларуская дэлегацыя з Каардынацыйнай рады афіцыйна далучаецца да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы

🔸 Выбух у Мазыры: там маглі збіць «Шагэд» сродкамі СПА

🔸 Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу

🔸 «Інтэграл» вырабляе мікрачыпы для патрэбаў расейскай арміі

🔸 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастанавіла павялічыць «узроставыя» даплаты да пенсіяў

🔸 Беларускі добраахвотнік Аляксандр Новік загінуў ва Украіне

🔸 Выхад DeepSeek AI абваліў акцыі практычна ўсіх высокатэхналагічных кампаній. У чым асаблівасць распрацоўкі?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, пакінула Беларусь

Таццяну Крапіневіч дапамог вывезці з Беларусі фонд BYSOL. Яе эвакуявалі за некалькі дзён да прызначанага суда. Пра сітуацыю напісаў Андрэй Стрыжак.

Таццяна працавала завучам гімназіі ў Ляхавічах, у 2023-м годзе была пераможцаю абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі». Летась Бондарава ўчыніла ёй цкаванне, называючы «ідэйнай змагаркаю».

Читать полностью…

Белсат

🤔 Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца?

Тлумачым нюансы польскіх законаў, якія тычацца легалізаціі замежнікаў.

📍Калі вы беларускі эмігрант у Польшчы і тэма для вас актуальная, шукайце адказы на свае пытанні па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤯 Гэта самы маленькі ліфт у Менску

Паглядзіце, які ён і дзе знаходзіцца!

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Беларускія мікрасхемы знішчаюць украінскія гарады: як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі

🔻Расейскі рынак завалены беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі

🔻На Гомельшчыне адбываюцца чарговыя вучэнні тэрабароны

🔻Над Мазыром уначы, падобна, збілі расейскі Shahed

🔻Расейскія дроны знішчылі маёмасць Януковіча

🔻На пажары ў Лунінецкім раёне загінула маленькая дзяўчынка

🔻На Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы абрынуўся шторм «Гермінія»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔹«Дзядуля пайшоў пешшу да Кракава». 80-я гадавіна вызвалення найстрашнейшага лагеру смерці – у рэпартажы нашай карэспандэнткі

Для яе знаходжанне на тэрыторыі лагеру – асабістая гісторыя, бо ейны дзядуля быў адным з тых, хто выжыў у Аўшвіцы.

📍Чытайце матэрыял у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔻 Як рэальна можа скончыцца вайна ва Украіне?

Выданне «Times» вылучае 4 магчымыя сцэнары ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 28 студзеня

Выраслі ўсе тры асноўныя валюты: долар на паўкапейкі, еўра больш як на капейку. Расейскі рубель паказаў найменшы рост, але таксама трохі падаражэў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍Ізраіль заявіў пра тое, што частка закладнікаў, якіх мусіў вызваліць «Хамас», памерла

Прадстаўнік ізраільскага ўраду сцвярджае, што гаворка ідзе пра 8 з 26 закладнікаў.

🔍 Болей чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔹Сілы тэрытарыяльнай абароны правядуць вучэнні на Гомельшчыне

Яны распачнуцца ўжо сёння. А Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверыць, як у тым жа рэгіёне працуюць сірэны сістэмаў апавяшчэння.

Нагадаем: з Гомельскай вобласці ледзь не штодня прыходзяць зводкі пра палёты беспілотнікаў.

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Які тут можа быць канструктыўны дыялог, калі Лукашэнка нават учора пагражаў новым міграцыйным крызісам?»

Адчуваючы сур’ёзную ізаляцыю, Аляксандр Лукашэнка не кідаў спробаў знайсці кантакты з Захадам. Аднак нават «выбары» не дадалі яму легітымнасці – заходнія краіны не прызналі іх яшчэ да таго, як тыя завяршыліся. Самы дыктатар сцвярджаў, што яму «абсалютна фіялетава», ці прызнаюць вынікі «выбараў» на Захадзе.

Ці так гэта насамрэч? Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…
Подписаться на канал