😬 У заказніку «Званец» загарэлася балота
Пажар адбываецца ля вёскі Ражное Драгічынскага раёну, паведамляе Мінлесхоз. Паводле ведамства, тушэнне абцяжарана забалочанай мясцовасцю да адсутнасцю пад'язных шляхоў. Таксама паведамляецца, што на цяперашні момант пагрозы населеным пунктам няма.
Балота Званец – найбуйнейшае ў Еўропе нізіннае балота, якое захавалася ў у блізкім да натуральнага стану. Яно займае каля 77% тэрыторыі заказніка.
Добрай серады, сябры!
Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Міжнародная абарона абнуляе тэрмін перабывання на ВНЖ?
Разбіраемся ў нюансах легалізацыі ў Польшчы.
🔸«Нас – меншасць: тых, хто прайшоў пазітыўную селекцыю»
80 гадоў таму быў вызвалены «Аўшвіц-Біркенаў».
🔸«Выбары» прайшлі, а легітымнасці не дадалося
Ці так ужо «фіялетава» гэта Лукашэнку?
#штопачытаць
🔍 Пракуратура Польшчы шукае траіх беларусаў, што маюць дачыненне да прымусовай пасадкі самалёту Ryanair з Пратасевічам на борце
Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакументу.
👀 Больш інфармацыі – на нашай старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка прыняў дэлегацыю Панафрыканскага парламенту. Што яна рабіла ў Беларусі і навошта гэткая прыязнь дыктатару?
🔸 Беларуская дэлегацыя з Каардынацыйнай рады афіцыйна далучаецца да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
🔸 Выбух у Мазыры: там маглі збіць «Шагэд» сродкамі СПА
🔸 Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу
🔸 «Інтэграл» вырабляе мікрачыпы для патрэбаў расейскай арміі
🔸 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастанавіла павялічыць «узроставыя» даплаты да пенсіяў
🔸 Беларускі добраахвотнік Аляксандр Новік загінуў ва Украіне
🔸 Выхад DeepSeek AI абваліў акцыі практычна ўсіх высокатэхналагічных кампаній. У чым асаблівасць распрацоўкі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, пакінула Беларусь
Таццяну Крапіневіч дапамог вывезці з Беларусі фонд BYSOL. Яе эвакуявалі за некалькі дзён да прызначанага суда. Пра сітуацыю напісаў Андрэй Стрыжак.
Таццяна працавала завучам гімназіі ў Ляхавічах, у 2023-м годзе была пераможцаю абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі». Летась Бондарава ўчыніла ёй цкаванне, называючы «ідэйнай змагаркаю».
🤔 Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца?
Тлумачым нюансы польскіх законаў, якія тычацца легалізаціі замежнікаў.
📍Калі вы беларускі эмігрант у Польшчы і тэма для вас актуальная, шукайце адказы на свае пытанні па гэтай спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Беларускія мікрасхемы знішчаюць украінскія гарады: як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі
🔻Расейскі рынак завалены беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі
🔻На Гомельшчыне адбываюцца чарговыя вучэнні тэрабароны
🔻Над Мазыром уначы, падобна, збілі расейскі Shahed
🔻Расейскія дроны знішчылі маёмасць Януковіча
🔻На пажары ў Лунінецкім раёне загінула маленькая дзяўчынка
🔻На Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы абрынуўся шторм «Гермінія»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹«Дзядуля пайшоў пешшу да Кракава». 80-я гадавіна вызвалення найстрашнейшага лагеру смерці – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
Для яе знаходжанне на тэрыторыі лагеру – асабістая гісторыя, бо ейны дзядуля быў адным з тых, хто выжыў у Аўшвіцы.
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
🔻 Як рэальна можа скончыцца вайна ва Украіне?
Выданне «Times» вылучае 4 магчымыя сцэнары ☝️
💱 Курсы валютаў 28 студзеня
Выраслі ўсе тры асноўныя валюты: долар на паўкапейкі, еўра больш як на капейку. Расейскі рубель паказаў найменшы рост, але таксама трохі падаражэў.
#курсывалютаў
📍Ізраіль заявіў пра тое, што частка закладнікаў, якіх мусіў вызваліць «Хамас», памерла
Прадстаўнік ізраільскага ўраду сцвярджае, што гаворка ідзе пра 8 з 26 закладнікаў.
🔍 Болей чытайце на сайце
🔹Сілы тэрытарыяльнай абароны правядуць вучэнні на Гомельшчыне
Яны распачнуцца ўжо сёння. А Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверыць, як у тым жа рэгіёне працуюць сірэны сістэмаў апавяшчэння.
Нагадаем: з Гомельскай вобласці ледзь не штодня прыходзяць зводкі пра палёты беспілотнікаў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
«Які тут можа быць канструктыўны дыялог, калі Лукашэнка нават учора пагражаў новым міграцыйным крызісам?»
Адчуваючы сур’ёзную ізаляцыю, Аляксандр Лукашэнка не кідаў спробаў знайсці кантакты з Захадам. Аднак нават «выбары» не дадалі яму легітымнасці – заходнія краіны не прызналі іх яшчэ да таго, як тыя завяршыліся. Самы дыктатар сцвярджаў, што яму «абсалютна фіялетава», ці прызнаюць вынікі «выбараў» на Захадзе.
Ці так гэта насамрэч? Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Прага да свабоды не знікла»
«Самыя спакойныя выбары» як вынік рэпрэсіяў і імітацыі палітыкі.
🔺Усё страчана, мы нічога не дасягнулі?
Спыталі псіхатэрапеўтку пра выбары і расчараванне.
🔺«Дыктатар і сабачка – абсурдная сцэна ў Менску»
Што пішуць замежныя медыі пра выбары ў Беларусі?
#штопачытаць
👆У Еўразвязе збіраюцца яшчэ больш абмежаваць імпарт харчоў і ўгнаенняў з Беларусі і Расеі
Еўракамісія прапанавала абкласці мытам шэраг сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі, а таксама некаторыя азотныя ўгнаенні.
«Мэта прапановы – знізіць залежнасць ад імпарту з Расеі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕЗ уразлівым перад імавернымі прымусовымі дзеяннямі з боку Расеі і такім чынам нясе рызыку харчовай бяспецы ЕЗ»,
💥 #галоўнае за 28 студзеня
✔️Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
✔️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя
✔️Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца? Разбіраемся
✔️Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
✔️80-я гадавіна вызвалення лагеру смерці «Аўшвіц» – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
✔️Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам
✔️Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
#рэпрэсіі:
▫️Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу. Імаверна, за «палітыку»
▫️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, была вымушаная пакінуць Беларусь
▫️За «распальванне варожасці» пачалі судзіць 65-гадовага жыхара Менску, які адказваў за бяспеку пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце
💁🏻♂️ Цыстэрны з казахстанскім газам, якія ехалі ў Польшчу, захраслі на мяжы ў Беларусі
Польская мытня «патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахскае паходжанне тавару».
📍Чытайце болей у нас на старонцы
💁🏻♂️ Прапагандысты АНТ падманулі польскага аператара, каб атрымаць кадры з акцыі беларусаў Варшавы
Аўтар думаў, што робіць здымкі для арганізацыі, што працуе са Святланай Ціханоўскай.
👀 Глядзіце больш падрабязнасцей па спасылцы
😨 На чыгуначным пераездзе ў Барысаве сутыкнуліся грузавы цягнік і фура
Цяжкавік DAF з паўпрычэпам заехаў на чыгуначнае палатно на дазваляючы сігнал, аднак там аўтамабіль заглух. 33-гадовы кіроўца не здолеў прыбраць яго са шляхоў, і адбылося сутыкненне з цягніком.
На шчасце, людзі не пацярпелі.
🕚 Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам
На гэта звярнуў увагу reformby.org.
Серыя ўключае ў сябе 5 мадэляў. Кожная каштуе 419 рублёў.
Дызайн і аздабленне гадзіннікаў выглядаюць сапраўды цікава. Вось толькі надпіс «Слуцкъ» чамусьці зрабілі з літарай «ъ» напрыканцы 💁🏻♂️
☝️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя
Яна складалася з прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.
📍Чытайце тут, хто менавіта прадстаўляў Беларусь
🇷🇸 Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
Сваю пасаду пакіне таксама мэр гораду Нові Сад – другога паводле памераў у краіне.
📍Праз што адбываюцца пратэсты, чытайце па спасылцы
☝️Затрыманы дырэктар буйнога прадпрыемства на Гомельшчыне
Паводле выдання @flagshtok, сёння раніцай кіраўніка Рэчыцкага метызнага заводу Віктара Самончыка вывелі з месца працы ў кайданках. Прычына затрымання, папярэдне, «палітычная».
Крыніца @flagshtok паведамляе, што Самончыку не прабачылі тое, што ён недастаткова актыўна «ачышчаў» завод ад «іншадумцаў».
Віктар Самончык кіраваў прадпрыемствам 13 гадоў. Афіцыйнай інфармацыі пра ягонае затрыманне пакуль нідзе не публікавалі.
🤔 Хто такая Анастасія Нуфэр, пра затрыманне і вызваленне якой не ведалі нават праваабаронцы?
Чаму яе затрымалі ды чаму вызвалілі? Ці варта лічыць гэта чарговым сігналам, які Лукашэнка шле Злучаным Штатам?
🔍 Разбіраемся ў матэрыяле на нашай старонцы
💰 Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
Апроч таго, павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсіяў для асобаў, старэйшых за 75 гадоў.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
😨 Барселона і Рым пад пагрозаю. Навукоўцы назвалі гарады, дзе ад наступстваў глабальнага пацяплення могуць загінуць сотні тысяч людзей
Па меры аддалення ад Міжземнамор'я наступствы будуць менш сурʼёзнымі. Але ўсё роўна адчувальнымі.
🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы
❓Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
«Zerkalo» з дапамогай «BELPOL» даведалася, што Анастасія Нюхфэр нарадзілася ў Менску ў 1977 годзе, ейнае дзявочае прозвішча – Ражкова. У яе двое дарослых сыноў-двайнятаў.
Грамадзянства ЗША жанчына атрымала ў 2005 годзе. Мяркуючы па старонцы ў Facebook, Анастасія перыядычна прыязджала ў Беларусь і сустракалася са сваякамі. У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША Анастасія расказвала, што паведаміла ў аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску пра наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства.
Associated Press са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміла, што Нюхфэр затрымалі ў Беларусі ў пачатку снежня 2024 года. Ананімны былы высокапастаўлены беларускі дыпламат расказаў АР, што гэта звязана з пратэстамі 2020 года.
😔У Парыжы згарэла званіца ратушы, пабудаваная ў 1876 годзе
Падрабязнасці пажару распавядаем у нашым відэа.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 27 студзеня
✔️Сайт «BELPOL» быў узламаны. У арганізацыі запэўніваюць, што выцеку персанальных звестак не адбылося
✔️Тым часам на сайт motolko.help была здзейсненая магутная DDOS-атака
✔️Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
✔️А Следчы камітэт РБ пагражае тым жа беларусам забраць у іх маёмасць
✔️Вялікая Брытанія пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✔️Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
#рэпрэсіі:
▫️Як мінімум траіх беларусаў будуць судзіць за «парушэнне заканадаўства аб выбарах»
▫️Жыхара Гомля будуць судзіць за «здраду дзяржаве»