💥 #галоўнае за 28 студзеня
✔️Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
✔️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя
✔️Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца? Разбіраемся
✔️Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
✔️80-я гадавіна вызвалення лагеру смерці «Аўшвіц» – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
✔️Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам
✔️Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
#рэпрэсіі:
▫️Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу. Імаверна, за «палітыку»
▫️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, была вымушаная пакінуць Беларусь
▫️За «распальванне варожасці» пачалі судзіць 65-гадовага жыхара Менску, які адказваў за бяспеку пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце
💁🏻♂️ Цыстэрны з казахстанскім газам, якія ехалі ў Польшчу, захраслі на мяжы ў Беларусі
Польская мытня «патрабуе ўсё новыя і новыя дакументы, што пацвярджаюць казахскае паходжанне тавару».
📍Чытайце болей у нас на старонцы
💁🏻♂️ Прапагандысты АНТ падманулі польскага аператара, каб атрымаць кадры з акцыі беларусаў Варшавы
Аўтар думаў, што робіць здымкі для арганізацыі, што працуе са Святланай Ціханоўскай.
👀 Глядзіце больш падрабязнасцей па спасылцы
😨 На чыгуначным пераездзе ў Барысаве сутыкнуліся грузавы цягнік і фура
Цяжкавік DAF з паўпрычэпам заехаў на чыгуначнае палатно на дазваляючы сігнал, аднак там аўтамабіль заглух. 33-гадовы кіроўца не здолеў прыбраць яго са шляхоў, і адбылося сутыкненне з цягніком.
На шчасце, людзі не пацярпелі.
🕚 Менскі гадзіннікавы завод прэзентаваў серыю, прысвечаную слуцкім паясам
На гэта звярнуў увагу reformby.org.
Серыя ўключае ў сябе 5 мадэляў. Кожная каштуе 419 рублёў.
Дызайн і аздабленне гадзіннікаў выглядаюць сапраўды цікава. Вось толькі надпіс «Слуцкъ» чамусьці зрабілі з літарай «ъ» напрыканцы 💁🏻♂️
☝️У сесіі ПАРЕ ўпершыню ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя
Яна складалася з прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.
📍Чытайце тут, хто менавіта прадстаўляў Беларусь
🇷🇸 Праз пратэсты ў Сербіі тамтэйшы прэм'ер-міністр сабраўся сыходзіць у адстаўку
Сваю пасаду пакіне таксама мэр гораду Нові Сад – другога паводле памераў у краіне.
📍Праз што адбываюцца пратэсты, чытайце па спасылцы
☝️Затрыманы дырэктар буйнога прадпрыемства на Гомельшчыне
Паводле выдання @flagshtok, сёння раніцай кіраўніка Рэчыцкага метызнага заводу Віктара Самончыка вывелі з месца працы ў кайданках. Прычына затрымання, папярэдне, «палітычная».
Крыніца @flagshtok паведамляе, што Самончыку не прабачылі тое, што ён недастаткова актыўна «ачышчаў» завод ад «іншадумцаў».
Віктар Самончык кіраваў прадпрыемствам 13 гадоў. Афіцыйнай інфармацыі пра ягонае затрыманне пакуль нідзе не публікавалі.
🤔 Хто такая Анастасія Нуфэр, пра затрыманне і вызваленне якой не ведалі нават праваабаронцы?
Чаму яе затрымалі ды чаму вызвалілі? Ці варта лічыць гэта чарговым сігналам, які Лукашэнка шле Злучаным Штатам?
🔍 Разбіраемся ў матэрыяле на нашай старонцы
💰 Міністэрства працы пастанавіла падняць бюджэт пражыткавага мінімуму
Апроч таго, павялічацца ўзроставыя даплаты да пенсіяў для асобаў, старэйшых за 75 гадоў.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
😨 Барселона і Рым пад пагрозаю. Навукоўцы назвалі гарады, дзе ад наступстваў глабальнага пацяплення могуць загінуць сотні тысяч людзей
Па меры аддалення ад Міжземнамор'я наступствы будуць менш сурʼёзнымі. Але ўсё роўна адчувальнымі.
🔍 Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы
❓Што вядома пра грамадзянку ЗША, якую вызвалілі з беларускай турмы?
«Zerkalo» з дапамогай «BELPOL» даведалася, што Анастасія Нюхфэр нарадзілася ў Менску ў 1977 годзе, ейнае дзявочае прозвішча – Ражкова. У яе двое дарослых сыноў-двайнятаў.
Грамадзянства ЗША жанчына атрымала ў 2005 годзе. Мяркуючы па старонцы ў Facebook, Анастасія перыядычна прыязджала ў Беларусь і сустракалася са сваякамі. У пачатку 2024 года ў суполцы беларусаў у ЗША Анастасія расказвала, што паведаміла ў аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску пра наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства.
Associated Press са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміла, што Нюхфэр затрымалі ў Беларусі ў пачатку снежня 2024 года. Ананімны былы высокапастаўлены беларускі дыпламат расказаў АР, што гэта звязана з пратэстамі 2020 года.
😔У Парыжы згарэла званіца ратушы, пабудаваная ў 1876 годзе
Падрабязнасці пажару распавядаем у нашым відэа.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 27 студзеня
✔️Сайт «BELPOL» быў узламаны. У арганізацыі запэўніваюць, што выцеку персанальных звестак не адбылося
✔️Тым часам на сайт motolko.help была здзейсненая магутная DDOS-атака
✔️Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, што бралі ўдзел ва ўчорашніх акцыях у еўрапейскіх гарадах
✔️А Следчы камітэт РБ пагражае тым жа беларусам забраць у іх маёмасць
✔️Вялікая Брытанія пашырыла свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✔️Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
#рэпрэсіі:
▫️Як мінімум траіх беларусаў будуць судзіць за «парушэнне заканадаўства аб выбарах»
▫️Жыхара Гомля будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
🔍 Паглядзелі, што піша сусветная прэса пра «выбарчы спектакль» у РБ
Учорашнія «выбары» нават у самой Беларусі былі цікавыя хіба што дзяржаўным прапагандыстам. У бліжнім замежжы на іх таксама глядзелі з доляй іроніі, а ў краінах Еўропы ці Злучаных Штатах наогул амаль не заўважылі.
Тым не меней, на старонках сусветных выданняў можна знайсці згадкі пра выбарчы фарс, які зладзіў Лукашэнка са сваімі памагатымі.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔍 Пракуратура Польшчы шукае траіх беларусаў, што маюць дачыненне да прымусовай пасадкі самалёту Ryanair з Пратасевічам на борце
Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакументу.
👀 Больш інфармацыі – на нашай старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка прыняў дэлегацыю Панафрыканскага парламенту. Што яна рабіла ў Беларусі і навошта гэткая прыязнь дыктатару?
🔸 Беларуская дэлегацыя з Каардынацыйнай рады афіцыйна далучаецца да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
🔸 Выбух у Мазыры: там маглі збіць «Шагэд» сродкамі СПА
🔸 Затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага заводу
🔸 «Інтэграл» вырабляе мікрачыпы для патрэбаў расейскай арміі
🔸 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастанавіла павялічыць «узроставыя» даплаты да пенсіяў
🔸 Беларускі добраахвотнік Аляксандр Новік загінуў ва Украіне
🔸 Выхад DeepSeek AI абваліў акцыі практычна ўсіх высокатэхналагічных кампаній. У чым асаблівасць распрацоўкі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Настаўніца з Ляхавічаў, на якую «стучала» Бондарава, пакінула Беларусь
Таццяну Крапіневіч дапамог вывезці з Беларусі фонд BYSOL. Яе эвакуявалі за некалькі дзён да прызначанага суда. Пра сітуацыю напісаў Андрэй Стрыжак.
Таццяна працавала завучам гімназіі ў Ляхавічах, у 2023-м годзе была пераможцаю абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі». Летась Бондарава ўчыніла ёй цкаванне, называючы «ідэйнай змагаркаю».
🤔 Калі падацца на міжнародную абарону ў Польшчы, папярэдні тэрмін перабывання па «карце побыту» абнуліцца?
Тлумачым нюансы польскіх законаў, якія тычацца легалізаціі замежнікаў.
📍Калі вы беларускі эмігрант у Польшчы і тэма для вас актуальная, шукайце адказы на свае пытанні па гэтай спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Беларускія мікрасхемы знішчаюць украінскія гарады: як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі
🔻Расейскі рынак завалены беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі
🔻На Гомельшчыне адбываюцца чарговыя вучэнні тэрабароны
🔻Над Мазыром уначы, падобна, збілі расейскі Shahed
🔻Расейскія дроны знішчылі маёмасць Януковіча
🔻На пажары ў Лунінецкім раёне загінула маленькая дзяўчынка
🔻На Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы абрынуўся шторм «Гермінія»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹«Дзядуля пайшоў пешшу да Кракава». 80-я гадавіна вызвалення найстрашнейшага лагеру смерці – у рэпартажы нашай карэспандэнткі
Для яе знаходжанне на тэрыторыі лагеру – асабістая гісторыя, бо ейны дзядуля быў адным з тых, хто выжыў у Аўшвіцы.
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
🔻 Як рэальна можа скончыцца вайна ва Украіне?
Выданне «Times» вылучае 4 магчымыя сцэнары ☝️
💱 Курсы валютаў 28 студзеня
Выраслі ўсе тры асноўныя валюты: долар на паўкапейкі, еўра больш як на капейку. Расейскі рубель паказаў найменшы рост, але таксама трохі падаражэў.
#курсывалютаў
📍Ізраіль заявіў пра тое, што частка закладнікаў, якіх мусіў вызваліць «Хамас», памерла
Прадстаўнік ізраільскага ўраду сцвярджае, што гаворка ідзе пра 8 з 26 закладнікаў.
🔍 Болей чытайце на сайце
🔹Сілы тэрытарыяльнай абароны правядуць вучэнні на Гомельшчыне
Яны распачнуцца ўжо сёння. А Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверыць, як у тым жа рэгіёне працуюць сірэны сістэмаў апавяшчэння.
Нагадаем: з Гомельскай вобласці ледзь не штодня прыходзяць зводкі пра палёты беспілотнікаў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
«Які тут можа быць канструктыўны дыялог, калі Лукашэнка нават учора пагражаў новым міграцыйным крызісам?»
Адчуваючы сур’ёзную ізаляцыю, Аляксандр Лукашэнка не кідаў спробаў знайсці кантакты з Захадам. Аднак нават «выбары» не дадалі яму легітымнасці – заходнія краіны не прызналі іх яшчэ да таго, як тыя завяршыліся. Самы дыктатар сцвярджаў, што яму «абсалютна фіялетава», ці прызнаюць вынікі «выбараў» на Захадзе.
Ці так гэта насамрэч? Разбіраемся з экспертамі ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Прага да свабоды не знікла»
«Самыя спакойныя выбары» як вынік рэпрэсіяў і імітацыі палітыкі.
🔺Усё страчана, мы нічога не дасягнулі?
Спыталі псіхатэрапеўтку пра выбары і расчараванне.
🔺«Дыктатар і сабачка – абсурдная сцэна ў Менску»
Што пішуць замежныя медыі пра выбары ў Беларусі?
#штопачытаць
📍Што аб’ядноўвае Гарыбальдзі, чырвоную кашулю і рэвалюцыю?
Ёсць такія прадметы адзення, якія трывала асацыююцца ў нас з вядомымі асобамі. Напрыклад, Елізавета І Англійская — накрухмалены карункавы каўнер, Барбара Радзівіл — галаўны ўбор з пярлін, Напалеон — капялюш-трохвуголка і кароткі мундур. А Гарыбальдзі — чырвоная кашуля.
🤔 Чаму так сталася? Глядзіце ў праграме «Нітка зорка»