☺️ Знаёмцеся, гэта робат Romi
Ëн дапамагае ў барацьбе з трывожнасцю.
👉 Яшчэ больш цікавостак глядзіце ў новым выпуску «Навінаў з будучыні»
🤔 Сайт «BELPOL» быў узламаны
На ім размясцілі банэр у падтрымку Лукашэнкі. Яго ўжо прыбралі, ўэб-старонка працуе ў нармальным рэжыме.
🔍 Чытайце па спасылцы, як нам пракаментавалі гэты інцыдэнт самі «белполаўцы»
🔹Радослаў Сікорскі працягвае «троліць» беларускія «выбары»
Гэтым разам міністр задаўся ў сацсетцы «X» пытаннем, ці кіне Лукашэнка ў турмы тыя 12,4% выбарнікаў, якія (паводле афіцыйных звестак ЦВК) аддалі свае галасы не за яго.
📍Чытайце па спасылцы
💬 «У маштабе года-двух можа здавацца, што нічога не адбываецца. А на самой справе кожны маленькі крок прыводзіць да зменаў, пра якія мы не ведаем, як і на што яны могуць паўплываць»
Псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк тлумачыць «Белсату», як быць, калі вас «накрывае» пасля «выбараў». Ці любой іншай даты, да якой былі прывязаныя нейкія чаканні.
🔍 Чытайце па спасылцы
😊 У Мексіцы знайшлі сапраўдных трусікаў-партызанаў
Амільтэмскі пухнацік, здавалася, назаўсёды знік. Больш за 120 гадоў навукоўцы не бачылі яго, але ўсё змянілася. Пасля адной з экспедыцыяў атрымалася давесці: гэты рэдкі трус усё яшчэ жыве ў хвойных лясах Мексікі.
Цікава, што ў гэтага труса няма звычайнага белага «хвастка». Ён кароткі і чорны, а сам трус меншы за звычайных сваякоў. Але ўсё роўна прыгажун!
🤨ЦВК назвала папярэднія афіцыйныя вынікі «выбараў»
Паводле ведамства, Лукашэка набраў 86,82 % галасоў. Рэшта размеркавалася так:
🔸Сяргей Сыранкоў – 3,21 %;
🔸Алег Гайдукевіч – 2,02 %;
🔸Ганна Канапацкая – 1,86 %;
🔸Аляксандр Хіжняк – 1,74 %;
🔸супраць усіх – 3,60 %;
🔸кудысьці зніклі 0,75 % – імаверна, гэта сапсаваныя бюлетэні або апіскі ў вышэйшых выніках.
Таксама ЦВК сцвярджае, што яўка склала, калі верыць ранейшаму паведамленню ЦВК, 85,7 %.
«Выбары» былі фактычна бесканкурэнтнымі: яны праводзіліся ва ўмовах жорсткіх рэпрэсіяў і без допуску рэальнай апазіцыі.
💥 #галоўнае за 26 студзеня
✔️У Беларусі адбыўся працэс пад назваю «прэзідэнцкія выбары»
✔️Лукашэнка сказаў, што «прагаласаваў за ўсіх». А ягоны шпіц «памеціў тэрыторыю» на ўчастку
✔️Беларусы разгарнулі ў цэнтры Варшавы даўжэзны нацыянальны сцяг
✔️Таксама ў польскай сталіцы адбыўся брыфінг Святланы Ціханоўскай
✔️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюфер
✔️Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»
✔️Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства
✔️Што выпіць і чым закусіць на выбарчых участках?
✔️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі
✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі
🔍 Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»
Паводле яго словаў, гэты пашпарт пакуль не заменіць дазволу на жыхарства і праезных дакументаў, але «гэта зачын на будучыню». А «тое, што ён біяметрычны, тое, што ён электронны, дазволіць яму быць актуальным і тры, і пяць, і дзесяць гадоў наперад».
📍Чытайце болей па спасылцы
🙄 Праўладны экзітпол сцвярджае, што за Лукашэнку прагаласавалі 87,6 %
На другім месцы нібыта Сяргей Сыранкоў (2,7 %), далей Алег Гайдукевіч (1,8 %), затым Ганна Канапацкая (1,6 %) і Аляксандр Хіжняк (1,2 %). Супраць усіх – 5,1 %.
💁🏻♂️ Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства
У публікацыях відаць жанчыну, якая стаіць каля дзвюх розных скрыняў на дзвюх розных участках. Відавочна, што гэта адзін і той жа чалавек.
Адзін і той жа выбарнік галасаваць на розных участках двойчы за дзень, безумоўна, не можа. Выглядае, што ў дадзеным выпадку жанчыну проста выкарыстоўвалі ў розных лакацыях для пастановачных фота, але хто ведае 💁🏻♂️
☝️На сітуацыю звярнула ўвагу @radiosvaboda
🍴 На беларускіх выбарчых участках, як і раней, галоўным выглядае не працэс галасавання, а асартымент буфетаў
Ну калі так, дык давайце зазірнем паглядзім што там. «Белсат» вывучыў выбарчае меню шэрагу ўчасткаў 26 студзеня.
📍Вось што мы там знайшлі
🤦🏻♂️ «Крынж-парад» з выбарчых участкаў: атмасфера «свята», якога няма
Выбіраць падчас галасавання беларусы могуць хіба паміж відамі беляшоў, якія прадаюцца ў буфетах.
🔍 Пераходзьце па спасылцы ды глядзіце болей
💬 «Які дыялог магчымы ва ўмовах тэрору?»
Сёння ў Варшаве адбылося не толькі маштабнае шэсце беларусаў, але і брыфінг Святланы Ціханоўскай.
☝️Сабралі па спасылцы заявы, якія яна там зрабіла
☝️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі
Радаслаў Сікорскі пакпіў з беларускіх «выбараў», а МЗС РБ вырашыла не маўчаць у адказ.
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
❓Што сёлета Сусветны банк прагназуе для Беларусі?
❓У Беларусі магло б жыць 16 млн чалавек?
❗️Рынак таксі стабілізаваўся
У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
💱 Курсы валютаў 27 студзеня
Долар страціў амаль капейку, у той час як еўра падрос на палову капейкі. А расейскі рубель дадаў яшчэ болей.
#курсывалютаў
🚋 Нізкападлогавыя трамваі ўжо працуюць на двух маршрутах у Менску
«Менсктранс» паказаў, што новага ў мадэлі Т811 ☝️
💁🏻♂️ Намалявалі рэкордны паказнік, але Пуціна пераплюнуць не адважыўся
Распыталі экспертаў пра тое, з якой столі ўзялася лічба 87,28% галасоў за Лукашэнку. І як дэградавала палітычнае жыццё ў краіне за апошнія гады.
🔍 Чытайце іхныя меркаванні па спасылцы
📍«Хачу падзякаваць за правапаслухмяныя паводзіны». Кубракоў назваў учорашнія «выбары» найбольш спакойнымі ў гісторыі
А беларускіх эмігрантаў ён абвінаваціў у тым, што тыя нібыта «спрабуюць перайначыць абстаноўку, што на сёння маецца ў краіне».
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
⚪️🔴⚪️ Вось, як выглядала акцыя беларусаў Варшавы супраць «выбараў» з вышыні птушынага палёту
Паглядзіце!
Відэа: Rafał Ganowski – Warsaw By Drone / facebook
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Не сувенір
Вячорка расказаў, што будзе з пашпартам Новай Беларусі і што ён дасць.
🔹Выбарчы «крынжапад»
Паказваем «яскравыя» моманты выбараў у Беларусі.
🔹Марш у Варшаве. Фотарэпартаж
Як прайшоў марш беларусаў у Варшаве супраць «выбараў»? Расказваем і паказваем у нашым рэпартажы!
#штопачытаць
❤️ Акцыя беларусаў адбылася сёння не толькі ў Варшаве
Таксама нашыя землякі выходзілі на вуліцы ў Вільні ды Ўроцлаве.
📍Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі
Дзмітрый Ананчык расказаў, што прыехаў у Луганск па працы ў снежні 2024 года. Ён працаваў памочнікам плітачніка. Калі збіраўся вяртацца, яго схапіла ваенная паліцыя.
🔍 Чытайце па спасылцы, што вядома яшчэ
📌 «Беларусь не выбірае». Адмысловае выданне «Студыі Белсат» у дзень так званых выбараў
У нядзелю, 26 студзеня, па ўсёй Беларусі адкрылі выбарчыя ўчасткі, каб выбраць… Дык уласна – каго і што мы выбіраем? Паразважаем на гэты конт разам падчас адмысловага эфіру разам з Паўлам Латушкам, Ігарам Кізімам, Фёдарам Паўлючэнкам, Змітром Лукашуком ды іншымі.
🤡 Лукашэнка вырашыў прайсціся амаль па ўсім на свеце
Нам было цяжка, але мы паслухалі ўсё, што нагаварыў самаабвешчаны пасля галасавання. Сабралі ягоныя цытаты ў кароткае відэа ☝️
☝️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюхфер
«Дзякуючы прэзідэнту Трампу Беларусь толькі што выпусціла на волю нявінную амерыканку, Анастасію Нухфер», – напісаў Марка Рубіа ў сацсетцы «X».
Цікавостка ў тым, што праваабаронцам пра згаданую жанчыну нічога невядома. Таксама невядомая прычына затрымання Анастасіі ды тэрмін, які яна правяла ў няволі.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻«Выбары» без выбару: Лукашэнка псуе бюлетэнь, а ягоны шпіц – выбарчы ўчастак
🔻Беларусы зладзілі акцыі ў Польшчы ды іншых краінах
🔻У Разані зноў гарыць НПЗ
🔻У Нямеччыне прайшлі акцыі пратэсту супраць скрайне правай партыі AfD
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️ «Беларусы годныя лепшага». Глядзіце стрым на «Белсаце»!
Беларусы і беларускі замест удзелу ў бязвыбарах збіраюцца ў Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага».
Удзельнікі падзеляцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя тэмы і абмяркуюць ключавыя пытанні пра будучыню Беларусі.
❤️ Беларусы сёння зладзілі ў Варшаве акцыю ды разгарнулі даўжэзны нацыянальны сцяг
Калону ўзначаліла Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.