belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Добрага панядзелку, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Не сувенір

Вячорка расказаў, што будзе з пашпартам Новай Беларусі і што ён дасць.

🔹Выбарчы «крынжапад»

Паказваем «яскравыя» моманты выбараў у Беларусі.

🔹Марш у Варшаве. Фотарэпартаж

Як прайшоў марш беларусаў у Варшаве супраць «выбараў»? Расказваем і паказваем у нашым рэпартажы!

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️ Акцыя беларусаў адбылася сёння не толькі ў Варшаве

Таксама нашыя землякі выходзілі на вуліцы ў Вільні ды Ўроцлаве.

Читать полностью…

Белсат

📍Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі

Дзмітрый Ананчык расказаў, што прыехаў у Луганск па працы ў снежні 2024 года. Ён працаваў памочнікам плітачніка. Калі збіраўся вяртацца, яго схапіла ваенная паліцыя.

🔍 Чытайце па спасылцы, што вядома яшчэ

Читать полностью…

Белсат

😳 У Менску ажылі помнікі!

Яны цяпер танцуюць і цалуюцца. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 «Беларусь не выбірае». Адмысловае выданне «Студыі Белсат» у дзень так званых выбараў

У нядзелю, 26 студзеня, па ўсёй Беларусі адкрылі выбарчыя ўчасткі, каб выбраць… Дык уласна – каго і што мы выбіраем? Паразважаем на гэты конт разам падчас адмысловага эфіру разам з Паўлам Латушкам, Ігарам Кізімам, Фёдарам Паўлючэнкам, Змітром Лукашуком ды іншымі.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка вырашыў прайсціся амаль па ўсім на свеце

Нам было цяжка, але мы паслухалі ўсё, што нагаварыў самаабвешчаны пасля галасавання. Сабралі ягоныя цытаты ў кароткае відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюхфер

«Дзякуючы прэзідэнту Трампу Беларусь толькі што выпусціла на волю нявінную амерыканку, Анастасію Нухфер», – напісаў Марка Рубіа ў сацсетцы «X».

Цікавостка ў тым, што праваабаронцам пра згаданую жанчыну нічога невядома. Таксама невядомая прычына затрымання Анастасіі ды тэрмін, які яна правяла ў няволі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻«Выбары» без выбару: Лукашэнка псуе бюлетэнь, а ягоны шпіц – выбарчы ўчастак

🔻Беларусы зладзілі акцыі ў Польшчы ды іншых краінах

🔻У Разані зноў гарыць НПЗ

🔻У Нямеччыне прайшлі акцыі пратэсту супраць скрайне правай партыі AfD

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Беларусы годныя лепшага». Глядзіце стрым на «Белсаце»!

Беларусы і беларускі замест удзелу ў бязвыбарах збіраюцца ў Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага».

Удзельнікі падзеляцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя тэмы і абмяркуюць ключавыя пытанні пра будучыню Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Беларусы сёння зладзілі ў Варшаве акцыю ды разгарнулі даўжэзны нацыянальны сцяг

Калону ўзначаліла Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Читать полностью…

Белсат

📍Пра палітвязняў ды заканчэнне вайны. Што казаў Лукашэнка на сваім выбарчым участку

Сярод прысутных журналістаў быў у тым ліку Стыў Розэнбэрг – той самы, які ў 2021-м годзе зрабіў з Лукашэнкам інтэрв'ю для BBC, задаўшы тады нямала нязручных пытанняў.

🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка, падобна, застанецца кіраваць краінаю яшчэ на 5 гадоў

Але ён ужо даўно не дае рады са стрэсавымі сітуацыямі. Якіх наперадзе будзе яшчэ больш. Як атачэнне збіраецца падтрымліваць у парадку ягоную псіхіку?

❓На што хварэе Лукашэнка?
❓Як лекавацца ад дэпрэсіі ў Беларусі?
❗️Квантавы чып, які можа перакуліць свет


👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔹Лукашэнка адказаў на пытанне, за каго аддаў свой голас

Хутчэй за ўсё, ён схлусіў. Але калі дапусціць, што сказаў праўду, тады ягоны голас не павінны залічыць 💁🏻‍♂️

📍Чытайце на старонцы, у чым справа

Читать полностью…

Белсат

💬 «Думаю, што насельніцтва Грэнландыі хоча быць з намі. Гэта неабходна для абароны свабоднага свету»

Трамп зноў узняў тэму Грэнландыі і агучыў аргументы, чаму гэтая выспа мае быць у складзе ЗША.

Дарэчы, упершыню Трамп узняў пытанне аб набыцці Грэнландыі ў 2019 годзе падчас свайго першага тэрміну.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Нафтабаза ў Расеі гарыць ужо другія содні

Як толькі на НПЗ у Рязані патушылі пажар пасля мінулага нападу беспілотнікаў, яе зноў атакавалі. Мінабароны РФ заявіла, што гэтай ноччу збілі 8 БПЛА над Рязанскай вобласцю.

Таксама былі атакаваныя Курская і Белгародская вобласці.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 26 студзеня

✔️У Беларусі адбыўся працэс пад назваю «прэзідэнцкія выбары»

✔️Лукашэнка сказаў, што «прагаласаваў за ўсіх». А ягоны шпіц «памеціў тэрыторыю» на ўчастку

✔️Беларусы разгарнулі ў цэнтры Варшавы даўжэзны нацыянальны сцяг

✔️Таксама ў польскай сталіцы адбыўся брыфінг Святланы Ціханоўскай

✔️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюфер

✔️Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

✔️Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства

✔️Што выпіць і чым закусіць на выбарчых участках?

✔️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі

✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку РФ. Ён сцвярджае, што яго прымусілі

Читать полностью…

Белсат

🔍 Франак Вячорка расказаў, чаму «пашпарт Новай Беларусі» – не проста «сувенір»

Паводле яго словаў, гэты пашпарт пакуль не заменіць дазволу на жыхарства і праезных дакументаў, але «гэта зачын на будучыню». А «тое, што ён біяметрычны, тое, што ён электронны, дазволіць яму быць актуальным і тры, і пяць, і дзесяць гадоў наперад».

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🙄 Праўладны экзітпол сцвярджае, што за Лукашэнку прагаласавалі 87,6 %

На другім месцы нібыта Сяргей Сыранкоў (2,7 %), далей Алег Гайдукевіч (1,8 %), затым Ганна Канапацкая (1,6 %) і Аляксандр Хіжняк (1,2 %). Супраць усіх – 5,1 %.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лоеўская «раёнка» зрабіла фотарэпартаж з «выбараў». І... раскрыла сур'ёзнае парушэнне выбарчага заканадаўства

У публікацыях відаць жанчыну, якая стаіць каля дзвюх розных скрыняў на дзвюх розных участках. Відавочна, што гэта адзін і той жа чалавек.

Адзін і той жа выбарнік галасаваць на розных участках двойчы за дзень, безумоўна, не можа. Выглядае, што ў дадзеным выпадку жанчыну проста выкарыстоўвалі ў розных лакацыях для пастановачных фота, але хто ведае 💁🏻‍♂️

☝️На сітуацыю звярнула ўвагу @radiosvaboda

Читать полностью…

Белсат

🍴 На беларускіх выбарчых участках, як і раней, галоўным выглядае не працэс галасавання, а асартымент буфетаў

Ну калі так, дык давайце зазірнем паглядзім што там. «Белсат» вывучыў выбарчае меню шэрагу ўчасткаў 26 студзеня.

📍Вось што мы там знайшлі

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ «Крынж-парад» з выбарчых участкаў: атмасфера «свята», якога няма

Выбіраць падчас галасавання беларусы могуць хіба паміж відамі беляшоў, якія прадаюцца ў буфетах.

🔍 Пераходзьце па спасылцы ды глядзіце болей

Читать полностью…

Белсат

💬 «Які дыялог магчымы ва ўмовах тэрору?»

Сёння ў Варшаве адбылося не толькі маштабнае шэсце беларусаў, але і брыфінг Святланы Ціханоўскай.

☝️Сабралі па спасылцы заявы, якія яна там зрабіла

Читать полностью…

Белсат

☝️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі

Радаслаў Сікорскі пакпіў з беларускіх «выбараў», а МЗС РБ вырашыла не маўчаць у адказ.

🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Што сёлета Сусветны банк прагназуе для Беларусі?
❓У Беларусі магло б жыць 16 млн чалавек?
❗️Рынак таксі стабілізаваўся


У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

📹 Полк Каліноўскага ў дзень так званых «выбараў» запісаў зварот да беларусаў

«Часта кажуць, што ў беларусаў няма выбару. Гэта няпраўда. Выбар ёсць заўсёды»

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні

🔅Польскія ВНУ не будуць патрабаваць ад беларускіх абітурыентаў вынікі ЦТ

🔅Вікіпедыя нарэшце замяніла «Белоруссию» на «Беларусь»

🔅Журналісты падалі ў Міжнародны крымінальны суд на Лукашэнку

🔅Аляксандр Чарнуха прэзентаваў у Варшаве сваю новую кнігу

🔅У Белавежскай пушчы забаранілі паляваць на ваўка

🔅У Берасці ратаўнікі знялі з мосту ката-вышынніка

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Шпіц Лукашэнкі «памеціў тэрыторыю» на выбарчым участку

Каментары тут будуць залішнімі, проста паглядзіце відэа.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вот ещё выборы не прошли, а вы уже всё знаете...»

Павук адчуў душэўны парыў, каб павіншаваць Лукашэнку з перамогаю на «выбарах». Размясціць віншаванне ён захацеў на старонках нейкай дзяржаўнай газеты...

Але высветлілася, што гэта не так проста! Дакладней, амаль немагчыма. Няўжо ў большасць дзяржаўных выданняў не вераць у чарговую «элегантную перамогу»?

👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Пенсіянер хоча ісці ў прэзідэнты яшчэ на адзін тэрмін

Гаворка ідзе пра 91-гадовага лідара Камеруну Поля Бійя, які будзе балатавацца ўжо восьмы раз. Ён кіруе краінай з 1982 года.

Поль — найстарэйшы кіраўнік дзяржавы ў свеце. Калі Камерун атрымаў незалежнасць у 1960-м, пасаду прэзідэнта спачатку займаў Ахмад Ахіджа, які прабыў на ёй 22 гады, а потым перадаў паўнамоцтвы Полю.

Далей было цікавей: новы прэзідэнт абвінаваціў свайго папярэдніка ў дзяржперавароце і прысудзіў яму спачатку смяротнае пакаранне, а пасля — пажыццёвае зняволенне. Калі Ахмад памёр за мяжой, Поль рэабілітаваў яго і назваў стадыён яго імем.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Славаччыне прайшлі шматтысячныя мітынгі супраць палітыкі Фіца

Каля 100 тысяч жыхароў Славаччыны выйшлі на пратэсты супраць прэм’ер-міністра краіны. Як на гэта адрэагаваў сам Фіца — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Навошта рэжыму справаздачацца пра рэкордную яўку, калі ўсё ўсім зразумела?

36% грамадзян нібыта прагаласавалі датэрмінова. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае, дзеля чаго агучваць такія лічбы і ў чым увогуле сэнс такіх справаздач для Лукашэнкі? Чытайце падрабязнасці па спасылцы (праз VPN).

🔺 Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у КНР

Для рэжыму гэта можа здавацца выгаднай справай, але насамрэч Кітай часта выдае дзяржавам такія крэдыты, і гэта далёка не проста сяброўскі жэст. Што хаваецца за такой «дапамогай» — чытайце праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…
Подписаться на канал