📌 Ціханоўская вінаваціць палітыку рэжыму ў адтоку моладзі з Беларусі
Святлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетках, што 39,3 % беларускай моладзі плануе ці жадае пакінуць Беларусь.
«Гэтая лічба – вынік палітыкі рэжыму, дзе магчымасці для сучаснай адукацыі вельмі абмежаваныя, а стварэнне ўмоваў для самарэалізацыя моладзі не з’яўляецца важным прыярытэтам і не падтрымліваецца»
📌 Няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» вінаваціць Лукашэнку ў злачынствах супраць чалавецтва і пераследзе журналістаў
І падала позву ў Міжнародны крымінальны суд.
«Рэпарцёры» адзначаюць, што са жніўня 2020 года Лукашэнка арганізаваў сістэмную кампанію пераследу журналістаў, скіраваную на поўнае вынішчэнне незалежных медыяў.
👉 Падрабязней
😡 «Каманда была пастаўленая асабіста міністрам»
Выданне «Politico» здабыла ад «BELPOL» запісы размоваў, якія тычыліся штучнага стварэння міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з дзяржавамі Еўразвязу.
👉 Нашыя калегі з «Вот Так» паразмаўлялі з журналісткай, якая праслухала і пераказала тыя размовы.
💔 Не атрымаўшы псіхалагічнай дапамогі, дзяўчынка павесілася ў «дзіцячай вёсцы» пад Бараўлянамі
Педагог-псіхолаг у той дзень была п’яная, бо адзначала вызваленне яе сябра з турмы.
👉 Арганізацыя «BELPOL» падзялілася з выданнем «Zerkalo» лістом намесніка Генеральнага пракурора Максіма Вароніна да віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, у якім апісваецца трагедыя.
📌 Федэральны суд ЗША прыпыніў адзін з указаў Трампа
Гаворка пра ўказ аб абмежаванні грамадзянства па нараджэнні.
Згодна з Канстытуцыяй ЗША, грамадзянства можа атрымаць любы чалавек, які нарадзіўся на тэрыторыі ЗША. Аднак указ Трампа ўводзіў абмежаванні: грамадзянства не змаглі б атрымаць дзеці, у якіх маці знаходзілася ў краіне нелегальна або легальна часова, а бацька пры тым не быў амерыканскім грамадзянінам або не пражываў у краіне пастаянна.
☝️ Генеральныя пракуроры 22 амерыканскіх штатаў аспрэчалі гэты ўказ, заявіўшы, што ён пазбавіць грамадзянства каля 150 тысяч дзяцей на год, а гэта можа прывесці да страты базавай аховы здароўя і доступу да прыёмных сем’яў, а многіх зробіць асобамі без грамадзянства.
Дзеянне ўказу прыпынілі як мінімум на 14 дзён.
😨 «Шыкоўнае жыццё» пад пагрозай: у Беларусі падаражэла ікра
Калі вы ўжо стаміліся яе есці, то наступнае падаражэнне ўдарыць ў самае сэрца беларуса. Што гэта – глядзіце ў нашай інфаграфыцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Украінскія дроны зладзілі самую масавую атаку на Расею ў 2025-ым
Было знішчана як мінімум 123 беспілотнікі ў 14 расейскіх рэгіёнах. У Рязані быў атакаваны НПЗ, што прывяло да маштабных пажараў.
Некалькі дронаў былі збітыя падчас падлёту да Масквы. Акрамя таго, беспілотнікі былі знішчаныя над Бранскай (37), Курскай (17), Растоўскай (7), Белгародскай (6), Арлоўскай (2), Ліпецкай (2) і Ленінградскай (2) вобласцямі, а таксама над акупаваным Крымам.
💥 #галоўнае за 23 студзеня
✔️ Трамп зачыніў мяжу з Мексікай
✔️ У Каліфорніі новы лясны пажар
✔️ У Беларусі расце колькасць захворванняў на вірусны гепатыт А
✔️ На заводзе Tesla ў Берліне з’явілася выява «зігуючага» Ілана Маска і надпіс - «Heil tesla»
✔️ У Менску будуюць элітны медцэнтр для супрацоўнікаў КДБ
✔️ Вугоршчына і Славаччына адмовіліся падпісваць супольную заяву ЕЗ супраць «выбараў» у РБ
✔️ Украіна не прызнае «выбары» у Беларусі
✔️ У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую прыродную з'яву
У Берасці ратаўнікі здымалі з мосту ката 🙀
Паглядзіце, куды ўскараскаўся небарака.
Цяпер у тэлеграм-канале МНС яму выбіраюць імя.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што на слуханнях Каардынацыйнай рады па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
🔸Што з яўкай на «бязвыбарах»
🔸Выйшла новая кніга Аляксандра Чарнухі пра абсурдную беларускую рэчаіснасць
🔸Ад Ізраілю на Еўрабачанне паедзе спявачка-аматарка, што перажыла напад Хамасу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zwGG_dL0Y9g
🫤 Радыё Свабода: Вугоршчына і Славаччына адмовіліся падпісваць супольную заяву ЕЗ супраць «выбараў» у РБ
«Ад вартых даверу крыніц у Брусэлі» еўрапейкай рэдакцыі «Радыё Свабода» стала вядома, што Славаччына і Вугоршчына адмовіліся падпісаць першы варыянт такой заявы.
☝️Гаворка ў ёй ішла аб прызнанні так званых выбараў у Беларусі нелігітымнымі, падтрымку дэмакратычных імкненняў беларусаў, вызваленні палітвязняў і правядзенні свабодных дэмакратычных выбараў.
🫠 «Што Лукашэнка абяцае ў частцы эканомікі? Нічога. Увогуле»
Аляксандр Кныровіч паглядзеў перадвыбарчую праграму Лукашэнкі.
Разбіраем яе ў нашым відэа, паглядзіце!
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😍 Свежае паветра, шыкоўныя краявіды і... смеццявоз
Выглядае як праца мары?
Паглядзіце!
«Галасы лічылі да 7 раніцы». Беларус распавёў, як быў чальцом выбарчай камісіі ў Польшчы
Алесь Зімніцкі з цікавасці зрабіўся чальцом выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах, а калі пабачыў, як адбываюцца выбары, сам паспрабаваў балатавацца ў мясцовую раду.
▶️ Чым іх выбары адрозніваюцца ад нашых «бязвыбараў» ён распавёў у новым выданні праграмы «Мова нанова»
У Менску будуюць элітны медцэнтр для супрацоўнікаў КДБ і іх сем'яў за 16 млн долараў
Цэнтр паўстане дзякуючы асабістай просьбе старшыні КДБ Івана Церцеля да міністра аховы здароўя Зміцера Піневіча.
☝️ Згодна з дакументамі BELPOL і Digital intelligence team, фінансаванне праекта ажыццяўляецца за кошт «спонсарскіх сродкаў», крыніцу якіх пакуль невядомыя. А таксама са шматлікімі парушэннямі дзяржзакупаў.
Завяршыць медцэнтр планавалася да снежня, але будоўля працягваецца.
📌 «Дастаць Беларусь з расейскага кошыка»
Святлана Ціханоўская трэці год запар бярэ ўдзел у Сусветным эканамічным Форуме ў Давосе.
👉 Якія тэмы ўздымаліся і які план аднаўлення Беларусі быў прадстаўлены - «Белсат» сабраў асноўнае.
💱 Курсы валютаў 24 студзеня
Долар страціў пазіцыі. Расейскі рубель працягвае ўмацоўвацца. Падрос і еўра.
#курсывалютаў
🚑 Як працуе медстрахаванне ў Польшчы? Для чаго ўвогуле патрэбнае дзяржстрахаванне і ці можна замяніць яго прыватным?
Кожны замежнік у Польшчы рана ці позна сутыкаецца з сістэмаю аховы здароўя, разабрацца ў якой самастойна і без мігрэні даволі складана.
👉 «Белсат» зрабіў частку працы за вас і тлумачыць, як працуе дзяржаўнае медстрахаванне, ці можна жыць у краіне без страхавання і чым адрозніваецца прыватнае страхаванне.
❗️Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні
Паводле праваабаронцаў, гэта пяць жанчын, з якіх адна цяжарная і трое мужчын.
Апроч палітвязняў памілаваныя яшчэ 7 чалавек, асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
😘 У Дзень роднай мовы ў Беластоку абяруць найлепшага дэкламатара вершаў па-беларуску
Да ўдзелу запрашаюцца аматары беларускай літаратуры, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў найлепшым выкананні вершу ці празаічнай часткі твору.
Галоўная мэта конкурсу – абудзіць цікавасць беларусаў ува ўсім свеце да беларускай культуры, гісторыі, літаратуры і паказаць запатрабаванасць у адчуванні сябе беларусамі і далучэнні да беларускамоўнага асяроддзя.
Умовы ды падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Трамп усклаў адказнасць за вайну на Зяленскага
Паводле прэзідэнта ЗША, украінскі лідар мог бы заключыць пагадненне з Расеяй і не дапусціць поўнамаштабнай вайны:
«Вы ведаеце, ён не анёл. Ён ніколі не павінен быў дапусціць гэтай вайны. Перш за ўсё, ён змагаецца з нашмат большай сілай… А Зяленскі вырашыў: “Я буду ваяваць”», — сказаў Трамп у інтэрв’ю Fox News.
Таксама амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што Пуцін хоча «як мага хутчэй сустрэцца з ім». Трамп дадаў, што гатовы ў любы момант і што ён сам «сустрэўся бы неадкладна».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ва Украіне распавялі, ці прызнаюць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Афіцыйную пазіцыю агучыла МЗС Украіны, і яна можа не спадабацца Лукашэнку. Як ва Украіне сёння ставяцца да «выбараў» і ўвогуле да стасункаў з рэжымам, чытайце на сайце (даступна праз VPN).
🔺 Махляры ад імя «Сумленных людзей» заклікаюць да альтэрнатыўнага галасавання
Будзьце асцярожныя — перад так званымі выбарамі з’явіўся новы фэйк. На яго могуць выпадкова паддацца неабыякавыя беларусы. Што гэта такое, даведайцеся па спасылцы (даступна праз VPN).
🔺 Толькі паглядзіце, які медцэнтр пабудуюць для КДБшнікаў
Церцель настойліва папрасіў Мінаховы здароўя стварыць для іх асобны медыцынскі цэнтр. Пакажам, як ён выглядае, і раскажам, колькі каштуе такі модны будынак. Чытайце падрабязнасці праз VPN.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 23 студзеня
🔻Сілавікі працягваюць хадзіць па кватэрах беларусаў
🔻Выбарнікі ўжо спрабавалі сфатаграфаваць свае бюлетэні
🔻Маці і цётку анархіста Аляксандра Францкевіча пачнуць судзіць у лютым
🔻За ўдзел у пратэстах будуць судзіць вядомую доктарку-анколага
🔻На BELPOL завялі крыміналку
🔻 Праваабаронцу Уладзіміру Целепуну далі 15 содняў
🔻 Сілавікі хочуць сабраць звесткі беларусаў праз падроблены тэлеграм-канал ініцыятывы «Честные люди»
🔻У Ляхавічах будуць судзіць завуча гімназіі, на якую данесла Бондарава
📌 За абнародаванне персанальных зветак чальцоў выбарчых камісій на BELPOL завялі крыміналку
Пра гэта генеральная пракуратура РБ паведаміла ў сваім Telegram.
Арганізацыю абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 203-1 КК РБ - «незаконныя збор, прадстаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і (або) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды»
#рэпрэсіі
⚡️ Украінскі МЗС: пытанне прызнання Лукашэнкі легітымным для нас не актуальнае
Прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі распавёў пра афіцыйную пазіцыю краіны адносна легітымнасці так званых выбараў у Беларусі. З яго словаў, няма падстаў, каб назваць гэтае «галасаванне» выбарамі.
«Для нас відавочна, што Аляксандр Лукашэнка працягне заставацца саюзнікам і саўдзельнікам Пуціна ў яго вайне супраць Украіны, што адбываецца насуперак інтарэсам беларускага народу (…)
Мы пакуль не бачым ніякіх перадумоў для аднаўлення кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам, таму пытанне прызнання яго легітымнасці пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў для нас не з’яўляецца актуальным»
Лукашэнка ўмяшаўся ў галоўную беларускую спрэчку: рагачоўская ці глыбоцкая
Сёння ён узнагародзіў рагачоўскую знакам якасці, а глыбоцкую не.
☝️Цяпер для рагачоўскай згушчонкі ў крамах і павільёнах будуць выдзеленыя спецыяльныя месцы для тавараў, пазначаных гэтым знакам. А яшчэ ўлады абяцаюць прасоўваць такія тавары на маркетплэйсе Alibaba.сom.
📸 У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую прыродную з'яву — «ледзяныя валасы»
Гэта тонкія нітачкі лёду, якія вырастаюць на вільготнай гнілой драўніне і нагадваюць сівую бараду.
Даўжыня «валаскоў» можа дасягаць ажно 20 см. Утварэнне гэтых ледзяных структуры залежыць ад грыба Exidiopsis effusa, які не дае вадкасці зліпнуцца ў буйныя крышталі лёду.
Каб убачыць гэтае дзівоснае відовішча, неабходна спалучэнне некалькіх умоў: высокая вільготнасць і тэмпература каля нуля.
Пры найменшай змене атмасферных умоваў «ледзяныя валасы» хутка распадаюцца і знікаюць.
📺 Спойлер троліць Лукашэнку?
Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь». Паводле яго, назва «прэзідэнт» занадта буржуазная для гэтай пасады. Гэтую ды іншыя навіны на гэты час, глядзіце ў нашым кароткім выданні за 5 хвілінаў.
🔸Якую яўку ўжо намалявалі на «выбарах»
🔸Навошта Трамп сцягнуў войскі на мяжу
🔸Арына Сабаленка ў фінале Аўстраліан Оўпэн
🔸Як ізраільская спявачка ратавалася ад тэрарыстаў, а цяпер паедзе на Еўрабачанне
➡️ https://youtu.be/PjwPTHZyRPg
❗️Асцярожна, фэйк. Пад выглядам ініцыятывы «Честные люди» заклікаюць узяць удзел у альтэрнатыўным падліку галасоў
«Честные люди» папярэджваюць, што ў 2025 годзе альтэрнатыўны падлік не праводзіцца, ды заклікаюць быць уважлівымі, каб не перадаць ашуканцам свае асабістыя звесткі.
▪️ Не пераходзьце па падазроных спасылках.
▪️ Правярайце, што публікацыі, якія вам перасылаюць, зроблены не ў падробленых каналах (для гэтага знайдзіце канал ініцыятывы праз пошук у тэлеграме і пераканайцеся, што там ёсць адпаведная публікацыя).
▪️ Паразмаўляйце са сваякамі, якія таксама могуць стаць ахвярамі махляроў, і растлумачце ім правілы лічбавай гігіены.
😡 За ўдзел у пратэстах будуць судзіць вядомую доктарку-анколага
Як паведамляюць праваабаронцы, суд над жанчынай адбудзецца 30 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Менску.
Алену Шарафановіч лічаць адной з лепшых дзіцячых анколагаў у Беларусі.
Больш за 13 гадоў жанчына працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ тры гады – у РНПЦ дзіцячай хірургіі. Вяла прыёмы ў медычных цэнтрах «Ладэ» і «HappyDerm».
#рэпрэсіі