У Берасці ратаўнікі здымалі з мосту ката 🙀
Паглядзіце, куды ўскараскаўся небарака.
Цяпер у тэлеграм-канале МНС яму выбіраюць імя.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што на слуханнях Каардынацыйнай рады па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
🔸Што з яўкай на «бязвыбарах»
🔸Выйшла новая кніга Аляксандра Чарнухі пра абсурдную беларускую рэчаіснасць
🔸Ад Ізраілю на Еўрабачанне паедзе спявачка-аматарка, што перажыла напад Хамасу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zwGG_dL0Y9g
🫤 Радыё Свабода: Вугоршчына і Славаччына адмовіліся падпісваць супольную заяву ЕЗ супраць «выбараў» у РБ
«Ад вартых даверу крыніц у Брусэлі» еўрапейкай рэдакцыі «Радыё Свабода» стала вядома, што Славаччына і Вугоршчына адмовіліся падпісаць першы варыянт такой заявы.
☝️Гаворка ў ёй ішла аб прызнанні так званых выбараў у Беларусі нелігітымнымі, падтрымку дэмакратычных імкненняў беларусаў, вызваленні палітвязняў і правядзенні свабодных дэмакратычных выбараў.
🫠 «Што Лукашэнка абяцае ў частцы эканомікі? Нічога. Увогуле»
Аляксандр Кныровіч паглядзеў перадвыбарчую праграму Лукашэнкі.
Разбіраем яе ў нашым відэа, паглядзіце!
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😍 Свежае паветра, шыкоўныя краявіды і... смеццявоз
Выглядае як праца мары?
Паглядзіце!
«Галасы лічылі да 7 раніцы». Беларус распавёў, як быў чальцом выбарчай камісіі ў Польшчы
Алесь Зімніцкі з цікавасці зрабіўся чальцом выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах, а калі пабачыў, як адбываюцца выбары, сам паспрабаваў балатавацца ў мясцовую раду.
▶️ Чым іх выбары адрозніваюцца ад нашых «бязвыбараў» ён распавёў у новым выданні праграмы «Мова нанова»
У Менску будуюць элітны медцэнтр для супрацоўнікаў КДБ і іх сем'яў за 16 млн долараў
Цэнтр паўстане дзякуючы асабістай просьбе старшыні КДБ Івана Церцеля да міністра аховы здароўя Зміцера Піневіча.
☝️ Згодна з дакументамі BELPOL і Digital intelligence team, фінансаванне праекта ажыццяўляецца за кошт «спонсарскіх сродкаў», крыніцу якіх пакуль невядомыя. А таксама са шматлікімі парушэннямі дзяржзакупаў.
Завяршыць медцэнтр планавалася да снежня, але будоўля працягваецца.
📌 У Беларусі расце колькасць захворванняў на вірусны гепатыт А
За першыя 6 месяцаў 2024 года колькасць такіх выпадкаў павялічылася ў 7,5 разоў.
🤔 Адкуль мог прыйсці вірус? Верагодны адказ на гэтае пытанне знайшоўся ў нечаканым месцы.
🫣 На заводзе Tesla ў Берліне з’явілася выява Ілана Маска з яго жэстам, падобным на нацысцкае прывітанне і надпіс - «Heil tesla»
Перформанс арганізавалі мастакі з «Цэнтра палітычнай прыгажосці» сумесна з брытанскім арт-аб'яднаннем Led By Donkeys, пра што яны самі паведамілі ў сваіх сацсетках.
Нагадаем, пад час інагурацыі Дональда Трампа, кіраўнік Space X паказаў жэст, падобны да нацысцкага вітання.
Маці і цётку анархіста Аляксандра Францкевіча пачнуць судзіць у лютым
Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Сёстраў затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку.
Працэс над жанчынамі адбудзецца ў Віцебскім абласным судзе 10 лютага.
Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Яе сястра Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.
#рэпрэсіі
📌 У Каліфорніі новы лясны пажар
Ён адбыўся на поўнач ад Лос-Анджэлесу і распаўсюдзіўся на тэрыторыю больш за 38 км2.
Reuters паведамляе, што прычына распаўсюджвання пажару – моцны вецер і сухая расліннасць. Распараджэння аб абавязковай эвакуацыі атрымалі больш за 31 тыс.мясцовых жыхароў.
👉Лясныя пажары ў Каліфорніі працягваюцца ад 7 студзеня. За гэты час загінула 28 чалавек, амаль 16 тыс. будынкаў былі пашкоджаныя або знішчаныя.
🔹Першыя выбарнікі ўжо спрабавалі сфатаграфаваць свае бюлетэні
Пра гэта заявіла праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Паводле ведамства, на двух участках былі спробы сфатаграфаваць запоўненыя бюлетэні, а камісія «ў час адрэагавала на гэтыя інцыдэнты».
Нагадаем, нядаўна ЦВК стаў пагражаць беларусам штрафамі за фота ці відэа бюлетэня падчас выбараў, а таксама забараніў выносіць бюлетэнь з выбарчага ўчастку.
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️«Жывым добра казаць, што «ковід перамаглі»
Што было са смяротнасцю ў Беларусі ў разгар пандэміі – і што цяпер?
✔️«Ну так, гэта трэш! Але трэшавыя не постары, а самая тэма»
У Варшаве паказваюць «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах» Артура Вакарава.
✔️«Мы закладнікі ў цэнтры Еўропы»
Беларусы пра ціск перад выбарамі.
#штопачытаць
💡 Гэта Фестываль зімовых агнёў у Лондане
Пробліск святла ў шэрай зіме брытанскай сталіцы.
Паглядзіце!
💬 «She is the president!»
Замалёўка з кулуараў Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Генсек NATO Марк Рутэ і Святлана Ціханоўская 😎
📌 За абнародаванне персанальных зветак чальцоў выбарчых камісій на BELPOL завялі крыміналку
Пра гэта генеральная пракуратура РБ паведаміла ў сваім Telegram.
Арганізацыю абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 203-1 КК РБ - «незаконныя збор, прадстаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і (або) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды»
#рэпрэсіі
⚡️ Украінскі МЗС: пытанне прызнання Лукашэнкі легітымным для нас не актуальнае
Прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі распавёў пра афіцыйную пазіцыю краіны адносна легітымнасці так званых выбараў у Беларусі. З яго словаў, няма падстаў, каб назваць гэтае «галасаванне» выбарамі.
«Для нас відавочна, што Аляксандр Лукашэнка працягне заставацца саюзнікам і саўдзельнікам Пуціна ў яго вайне супраць Украіны, што адбываецца насуперак інтарэсам беларускага народу (…)
Мы пакуль не бачым ніякіх перадумоў для аднаўлення кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам, таму пытанне прызнання яго легітымнасці пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў для нас не з’яўляецца актуальным»
Лукашэнка ўмяшаўся ў галоўную беларускую спрэчку: рагачоўская ці глыбоцкая
Сёння ён узнагародзіў рагачоўскую знакам якасці, а глыбоцкую не.
☝️Цяпер для рагачоўскай згушчонкі ў крамах і павільёнах будуць выдзеленыя спецыяльныя месцы для тавараў, пазначаных гэтым знакам. А яшчэ ўлады абяцаюць прасоўваць такія тавары на маркетплэйсе Alibaba.сom.
📸 У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую прыродную з'яву — «ледзяныя валасы»
Гэта тонкія нітачкі лёду, якія вырастаюць на вільготнай гнілой драўніне і нагадваюць сівую бараду.
Даўжыня «валаскоў» можа дасягаць ажно 20 см. Утварэнне гэтых ледзяных структуры залежыць ад грыба Exidiopsis effusa, які не дае вадкасці зліпнуцца ў буйныя крышталі лёду.
Каб убачыць гэтае дзівоснае відовішча, неабходна спалучэнне некалькіх умоў: высокая вільготнасць і тэмпература каля нуля.
Пры найменшай змене атмасферных умоваў «ледзяныя валасы» хутка распадаюцца і знікаюць.
📺 Спойлер троліць Лукашэнку?
Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь». Паводле яго, назва «прэзідэнт» занадта буржуазная для гэтай пасады. Гэтую ды іншыя навіны на гэты час, глядзіце ў нашым кароткім выданні за 5 хвілінаў.
🔸Якую яўку ўжо намалявалі на «выбарах»
🔸Навошта Трамп сцягнуў войскі на мяжу
🔸Арына Сабаленка ў фінале Аўстраліан Оўпэн
🔸Як ізраільская спявачка ратавалася ад тэрарыстаў, а цяпер паедзе на Еўрабачанне
➡️ https://youtu.be/PjwPTHZyRPg
❗️Асцярожна, фэйк. Пад выглядам ініцыятывы «Честные люди» заклікаюць узяць удзел у альтэрнатыўным падліку галасоў
«Честные люди» папярэджваюць, што ў 2025 годзе альтэрнатыўны падлік не праводзіцца, ды заклікаюць быць уважлівымі, каб не перадаць ашуканцам свае асабістыя звесткі.
▪️ Не пераходзьце па падазроных спасылках.
▪️ Правярайце, што публікацыі, якія вам перасылаюць, зроблены не ў падробленых каналах (для гэтага знайдзіце канал ініцыятывы праз пошук у тэлеграме і пераканайцеся, што там ёсць адпаведная публікацыя).
▪️ Паразмаўляйце са сваякамі, якія таксама могуць стаць ахвярамі махляроў, і растлумачце ім правілы лічбавай гігіены.
😡 За ўдзел у пратэстах будуць судзіць вядомую доктарку-анколага
Як паведамляюць праваабаронцы, суд над жанчынай адбудзецца 30 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Менску.
Алену Шарафановіч лічаць адной з лепшых дзіцячых анколагаў у Беларусі.
Больш за 13 гадоў жанчына працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ тры гады – у РНПЦ дзіцячай хірургіі. Вяла прыёмы ў медычных цэнтрах «Ладэ» і «HappyDerm».
#рэпрэсіі
💱 Курсы валютаў 23 студзеня
Долар і расейскі рубель падраслі. Еўра страціў крыху больш за капейку.
#курсывалютаў
😔 Роўна 7 гадоў таму пайшоў з жыцця адзін з пачынальнікаў беларускай рок-паэзіі Міхал Анемпадыстаў
Анемпадыстаў напісаў шэраг знакавых песень, стварыў канцэпцыю «Народнага альбому» (менавіта гэты праект ён лічыў галоўным у сваім жыцці), а таксама большасць песень для яго.
Таксама Анемпадыстаў займаўся жывапісам і дызайнам, афармляў праграмы нашага тэлеканалу, распрацоўваў дызайн нашых фірмовых календароў і плакатаў нашых фільмаў.
Міхал Анемпадыстаў памёр ад інсульту ў 2018 гадзе. Яму было 53 гады.
Паглядзіце відэа пра нашага выбітнага земляка якое мы зрабілі да першай гадавіны ягонай смерці.
☝️Амбасада Італіі ў Менску папярэдзіла пра ашуканцаў
«Амбасада Італіі выявіла, што некаторыя знаёмыя дыпламатам асобы займаюцца ашуканствам і прадаюць запіс на атрыманне віз. Усе падобныя выпадкі – пры іх пацверджанні – становяцца вядомымі кампетэнтным органам Італіі. Амбасада нагадвае, што атрыманне візы гарантуецца пры адпаведнасці візавым патрабаванням. Продаж запісу на візы з’яўляецца злачынствам, якое цягне за сабой адпаведную адказнасць»
Трамп зачыняе мяжу з Мексікай і накіроўвае туды вайскоўцаў
22 студзеня Дональд Трамп падпісаў указ аб аб'яўленні надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы і ўвёў меры па ўзмацненні кантролю.
У дакуменце ён абвінавачвае адміністрацыю Байдэна ў тым, што пад час яго кіравання мільёны нелегальных мігрантаў перасеклі паўднёвую мяжу. Зараз указ прыпыняе фізічны ўезд замежнікаў.
🔺Чым бліжэй да выбараў, тым больш паведамленняў прыходзіць пра людзей, да якіх наведваюцца сілавікі
Часам яны прыходзяць з прафілактычнымі гутаркамі, часам - лядзяць вобшукі, а часам - прэвентыўна заатрымліваюць.
Калі вы дапускаеце нават думку пра тое, што да вас могуць прыйсці сілавікі, то варта падрыхтавацца да гэтага загадзя. Мы сабралі для вас парады праваабаронцаў, пачытайце!
💥 #галоўнае за 22 студзеня
✔️Ананімнасці не атрымалася: «BELPOL» цяпер мае імёны чальцоў выбарчых камісіяў і «назіральнікаў» на «выбарах»
✔️У літоўскім Сейме пройдуць кансультацыі з нагоды «пашпарту Новай Беларусі»
✔️Атрымаць польскі «шэнген» беларусам нарэшце стане прасцей? З несумленнымі пасярэднікамі збіраюцца змагацца
✔️У Варшаве напалі на беларускага таксіста. Таму што прынялі за ўкраінца
✔️Высветлілі, адкуль забойца беларускі Лізы будзе браць амаль $50 тысяч для выплаты кампенсацыі
✔️Памёр беларускі палітычны эмігрант Андрэй Васора. Апошнія 25 дзён ён правёў у коме
✔️Трамп апублікаваў зварот да Пуціна з заклікам неадкладна спыніць вайну
✔️Каардынацыйная рада цяпер трактуецца польскім Сенатам як беларускі парламент у эміграцыі
✔️Куды знік з эфіру БТ Іван Эйсмант?
✔️«30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах». Беларускі дызайнер адкрыў выставу плакату ў Варшаве
✔️На «Нафтане» знялі з пасадаў галоўнага інжынера ды ягонага намесніка. І справа зусім не ў рэпрэсіях
#рэпрэсіі:
▫️У Чашніках ужо пяты раз судзілі паводле адміністрацыйнай справы спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова
▫️За «распаўсюд экстрэмізму» у Лепелі асудзілі жанчыну, што служыць у 231-й артылерыйскай брыгадзе
💬 «Можа быць, не ўсе 90 тысяч загінулі менавіта ад ковіду, але гэта смерці, якія з ім на 100% павязаныя»
Звесткі, якія нядаўна атрымалі «Кіберпартызаны», шакуюць: у перыяд з 2020-га па 2022-гі ў Беларусі памерлі ад каронавірусу ды яго наступстваў не меней за 90 тысяч чалавек (а не 7 тысяч, як заяўляла Мінздароўя).
Аднак у 2022-м COVID-19 не знік. Колькі яшчэ памерла ды памрэ?
🔍 Разбіраемся ў нашым аналітычным матэрыяле
☝️Трамп апублікаваў зварот да Пуціна з заклікам неадкладна спыніць вайну
Калі ж прэзідэнт РФ на гэта не пагодзіцца, ягоны амерыканскі калега пагражае новымі санкцыямі:
«Я люблю расейскі народ і заўсёды меў добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным. [...]. Мы ніколі не павінны забываць, што Расея дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну. [...] Пры гэтым я збіраюся зрабіць для Расеі, чыя эканоміка церпіць крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Супакойцеся цяпер і СПЫНІЦЕ гэтую недарэчную вайну! ЯНА БУДЗЕ ТОЛЬКІ ГОРШ.
Калі мы не заключым "дамову", і гэта не адбудзецца неўзабаве, у мяне не застанецца іншага выбару, акрамя як усталяваць высокія падаткі, мыта ды санкцыі на ўсё, што Расея прадае Злучаным Штатам».