☝️Трамп апублікаваў зварот да Пуціна з заклікам неадкладна спыніць вайну
Калі ж прэзідэнт РФ на гэта не пагодзіцца, ягоны амерыканскі калега пагражае новымі санкцыямі:
«Я люблю расейскі народ і заўсёды меў добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным. [...]. Мы ніколі не павінны забываць, што Расея дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну. [...] Пры гэтым я збіраюся зрабіць для Расеі, чыя эканоміка церпіць крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Супакойцеся цяпер і СПЫНІЦЕ гэтую недарэчную вайну! ЯНА БУДЗЕ ТОЛЬКІ ГОРШ.
Калі мы не заключым "дамову", і гэта не адбудзецца неўзабаве, у мяне не застанецца іншага выбару, акрамя як усталяваць высокія падаткі, мыта ды санкцыі на ўсё, што Расея прадае Злучаным Штатам».
☝️На «Нафтане» знялі з пасадаў галоўнага інжынера ды ягонага намесніка
Прычына – яны стварылі карупцыйную схему.
🔍 Якую менавіта – чытайце па спасылцы
💬 «Гісторыя амаль усіх дыктатур у XX стагоддзі сведчыць пра адно: дыктатары па сваёй волі ніколі не сыходзяць»
Менш як праз тыдзень у Беларусі адбудуцца «прэзідэнцкія выбары», пра вынік якіх можна з упэўненасцю казаць ужо цяпер – Лукашэнка атрымае чарговую «элегантную перамогу». Гэта значыць, што ён застанецца кіраваць Беларуссю яшчэ мінімум на 5 гадоў. Ці ўсё ж не так доўга?
👀 У сённяшнім выпуску праграмы «Двубой» палітолаг Павел Усаў і заснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба разважаюць пра тое, ці пабачым мы ў Беларусі новую ўладу на працягу наступных гадоў. І калі так – якія падзеі могуць гэта справакаваць?
🤔 Куды знік з эфіру БТ Іван Эйсмант?
Усё праз тое, што незалежны медыяэксперт Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на парушэнне закону з боку кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі. І што самае дзіўнае... да яго прыслухаліся!
🔍 Чытайце на нашым сайце, у чым справа
🤔 Усё яшчэ разважаеце: ці варта ісці на так званы «выбарчы» участак у нядзелю?
У нас для вас ёсць прапанова, як правесці час больш прадуктыўна!
☝️⏯️ 26 студзеня а 20:00 ўключайце адмысловы эфір «Белсату»
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Не схаваецца ніхто: «BELPOL» даведаўся імёны 10 тысяч чальцоў выбарчых камісіяў
🔻ЦВК рапартуе аб рэкорднай яўцы на датэрміновае галасаванне
🔻«Праваабаронцы» з ГУБАЗіКу: «Вясна» выкрыла фальшывы тэлеграм-бот
🔻Сацыёлагі Лукашэнкі нахвальваюць сілавікоў Лукашэнкі
🔻Расея запусціла амаль 100 дронаў па ўкраінскіх гарадах
🔻Прамень святла сярод лонданскай зімы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
👀 Гэтую птушку пабачылі ў Беларусі ўпершыню ў XXI стагоддзі!
Гаворка пра караткапальцага паўзунка, якога 12 студзеня заўважыў у мястэчку Высокае (Берасцейская вобласць) птушкар Яўген Місіюк.
У Еўропе шырока распаўсюджаны звычайны паўзунок, а вось караткапальцага бачаць надзвычай рэдка. У Беларусі яго наогул апошні раз заўважалі больш за 100 гадоў таму. А ў цяперашнім стагоддзі былі толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду (аднак яны могуць быць памылковымі).
Наступная мэта беларускіх аматараў птушак – знайсці ў нашай краіне гнёзды караткапальцага паўзунка. Іх пакуль таксама не бачылі.
📷 Фота: Іна Субоціна
☝️Высветлілі, адкуль забойца беларускі Лізы будзе браць амаль $50 тысяч для выплаты кампенсацыі
Пацярпелым, якому ён павінен выплаціць гэтую суму, суд прызнаўся хлопца Лізы.
🔍 Усе падрабязнасці – на нашай старонцы
▪️Памёр беларускі палітычны эмігрант Андрэй Васора. Апошнія 25 дзён ён правёў у коме
У снежні з мужчынам здарыўся няшчасны выпадак. З Беларусі ён з'ехаў у 2021-м годзе па палітычных матывах.
🔍 Чытайце болей на старонцы
🔹Зяленскі сказаў, колькі еўрапейскіх міратворцаў трэба накіраваць ва Украіну, каб прадухіліць новы напад РФ
Гэта вялізная колькасць, прыкладна роўная памеру ўсіх узброеных сіл Францыі.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
👆«Адно зразумела: перад выбарамі ва ўладаў сапраўды нешта свішча. Гэта ж як трэба баяцца сваіх жа людзей!»
Запалохванні, «прафілактычныя гутаркі», «візіты» супрацоўнікаў КДБ на прадпрыемствы – гэта толькі частка таго, з чым даводзіцца сутыкацца беларусам перад так званымі выбарамі.
Паразмаўлялі з імі і даведаліся, што адбываецца. Чытайце ў нашым артыкуле!
💥 #галоўнае за 21 студзеня
✔️Доналд Трамп падпісаў першыя ўказы пасля свайго вяртання на прэзідэнцкую пасаду. Сярод іх нямала неадназначных
✔️Лукашэнка запэўнівае, што інтэрнэт у дзень выбараў адключаць не будуць
✔️Адну з топавых пасадаў «аджатага» ў Бабарыкі «Белгазпрамбанку» заняў былы супрацоўнік службы аховы Лукашэнкі
✔️На гарналыжным курорце каля Стамбулу згарэў гатэль: загінулі каля 70 чалавек
✔️Вывучаем, у якіх краінах пройдуць выбары ў 2025-м годзе
✔️На выставе, арганізаванай пад «выбары», паставілі «дрэва жаданняў». Паглядзіце, што там загадвалі беларусы
✔️Урад РБ нядаўна пастанавіў абмежаваць экспарт шмат якіх відаў гародніны. Эксперт расказаў, што гэта азначае
✔️Лукашэнку «паставілі на месца» нават у КНДР. Што адбываецца ў стасунках паміж дзяржавамі?
✔️Як жэняцца ды разводзяцца беларусы. Аналізуем статыстыку
#рэпрэсіі:
▫️Шматдзетную маці з Пружанаў збіраюцца судзіць ужо трэці раз
▫️Праваабаронцы папоўнілі спіс палітвязняў яшчэ 15-цю прозвішчамі
▫️Дзяржаўная прапаганда анансавала «інтэрв'ю» яшчэ з адным палітвязнем − былым «каліноўцам» Васілём Верамейчыкам
▫️Колькасць адвакатаў у Беларусі за чатыры гады знізілася больш як на паўтысячы
🤨 Колькасць адвакатаў у Беларусі за чатыры гады знізілася больш як на паўтысячы
Гэта вынікае са справаздачы міжнароднай абсерваторыі «Юрысты ў небяспецы» (OIAD).
🔍 Вось якія лічбы ўтрымлівае гэты дакумент
💁🏻♂️ Латвійскія дэпутаты прыдумалі яшчэ адно абмежаванне для беларусаў: забараніць набываць у краіне нерухомасць
Праўда, пакуль гэта толькі на ўзроўні законапраекту (не факт, што за яго прагаласуюць).
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Праваабаронцы паведамляюць пра вызваленне палітвязняў за апошнія содні
🔸 ЦВК заявіла пра рэкордную яўку на прэзідэнцкія выбары ў першы дзень датэрміновага галасавання
🔸 У Еўрапарламенце галасуюць за праект рэзалюцыі «Неабходнасць дзеянняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі», падобную рэзалюцыю прыняў Сенат Польшчы
🔸 BELPOL атрымаў спісы чальцоў выбарчых камісіяў і назіральнікаў
🔸 У Беларусі будуць ануляваць даменныя імёны, здольныя «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам»
🔸 «Гэта сімвалічны дакумент». Пашпарт новай Беларусі не прызнаюць сапраўдным у Літве
🔸 Лукашэнка не паехаў перад выбарамі ў Кітай, хоць раней анансаваў паездку. Што здарылася?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💬 «Ну так, гэта трэш! Але трэшавыя не постары, а самая тэма»
Дызайнер Артур Вакараў прэзентаваў у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі сваю выставу, якую сам ён назваў «дармовай перадвыбарчай агітацыяй для Лукашэнкі». У тым сэнсе, што на ёй адлюстраваныяў 30 гадоў «дасягненняў» краіны пад кіраўніцтвам «крэпкага хазяйственніка».
🔍 Наш карэспандэнт пабываў на адкрыцці выставы. Чытайце ягоны рэпартаж па спасылцы
😡 «Большасць людзей нават чытаць яе не будуць. Нават тыя, хто купяць, ці якіх прымусяць купіць»
У Беларусі ў продаж паступілі кнігі «Наш прэзідэнт» 🤦♂️
☝️Цяпер Каардынацыйная рада трактуецца польскім Сенатам як беларускі парламент у эміграцыі
Сёння верхняя палата польскага парламенту прыняла рэзалюцыю аб выбарах у Беларусі.
Гэта выразны сігнал, што рэжым Лукашэнкі з`яўляецца незаконным у вачах краін цывілізаванага свету.Читать полностью…
☝️У літоўскім Сейме пройдуць кансультацыі з нагоды «пашпарту Новай Беларусі»
Прычына ўсё тая ж – далёка не ўсе чыноўнікі задаволеныя наяўнасцю на вокладцы дакументу выявы «Пагоні». У літоўскай гісторыяграфіі гэты герб мае назву «Віціс» і разглядаецца многімі выключна як літоўскі сімвал.
👀 Глядзіце больш па спасылцы
🔸Драматычная гісторыя з хэпі-эндам: беларус чакаў польскага грамадзянства 12 гадоў. І такі дачакаўся!
За гэты час яму яшчэ і двойчы пагражала дэпартацыя. Пры тым што ў Беларусі мужчына з вялікай доляй верагоднасці быў бы асуджаны рэжымам Лукашэнкі.
📍Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🔍 Ананімнасці не атрымалася: «BELPOL» цяпер мае імёны чальцоў выбарчых камісіяў і «назіральнікаў» на «выбарах»
Гэтыя людзі былі прызначаныя паводле вынікаў праверак на лаяльнасць да Лукашэнкі.
📍Чытайце болей на старонцы
💱 Курсы валютаў 22 студзеня
Гандляванняў па еўра сёння не было, а вось долар і расейскі рубель пайшлі ў супрацьлеглыя бакі. Амерыканская валюта ўпала больш як на тры капейкі, тым часам расейская вырасла прыкладна на столькі ж.
#курсывалютаў
🤔 Атрымаць польскі «шэнген» беларусам нарэшце стане прасцей? З несумленнымі пасярэднікамі збіраюцца змагацца
Новая сістэма, якую распрацоўваюць у Польшчы, цалкам новая і будзе абапірацца на біяметрычныя звесткі.
🔍 Падрабязнасці чытайце ў нашым матэрыяле
🤬 У Варшаве напалі на беларускага таксіста. Прычына «банальная» – прынялі за ўкраінца
Гісторыю расказвае выданне MOST.
Не абышлося без пытанняў «чаму не на фронце?», хаця мужчына некалькі разоў падкрэсліў, што ён не з Украіны.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
🔹Улады Беларусі дазволілі ануляваць даменныя імёны, якія «здольныя нашкодзіць нацыянальным інтарэсам»
У Беларусі выйшаў загад «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Адной з мер «удасканалення» стала магчымасць анулявання рэгістрацыі даменных імёнаў, якія наносяць шкоду «нацыянальным інтарэсам».
«Пры выяўленні даменнага імя, здольнага прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, адміністратар нацыянальнай даменнай зоны мае права прыняць рашэнне аб ануляванні запісу аб яго рэгістрацыі», – гаворыцца ў апублікаваным 22 студзеня загадзе.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Мы вам акурат прынеслі 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Элемент шоу і фальсіфікацыяў
Як у Беларусі прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання?
🔸Што не так у Беларусі са статыстыкай шлюбаў? І з самімі шлюбамі таксама
Дзяржаўныя медыя апублікавалі звесткі, якія тычацца шлюбаў і разводаў у Беларусі за 2024 год. «Белсат» паразмаўляў з экспертамі і высветліў, што, мяркуючы з усяго, беларусам зноў паказваюць зручныя лічбы.
🔸BEROC папярэдзіў пра пагрозу дэфіцыту гародніны ў Беларусі
Эканаміст пракаментаваў пастанову ўраду абмежаваць экспарт шмат якіх харчоў.
#штопачытаць
🐶 Вось у такім доміку жывёлы могуць пачакаць гаспадароў перад крамай у Менску
Меркаванні каментатараў тыкток раздзяліліся, а як вы лічыце – гэта зручна, ці небяспечна?
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Што паабяцаў змяніць Трамп пасля таго як вярнуўся ў Белы дом?
🔸 Кіберпартызаны апублікавалі звесткі, колькі беларусаў памерла падчас эпідэміі каранавірусу
🔸 Датэрміновае галасаванне ў Беларусі стартавала: прапаганда рапартуе аб актыўнасці грамадзянаў. Ці сапраўды так? Навошта рэжым малюе карцінку масавасці на датэрміновым?
🔸 Лукашэнка заявіў, што без ягонага дазволу інтэрнэт адключаць не будуць
🔸 Анамаліі беларускай зімы: у Белавежкай пушчы знайшлі лісічкі, у Браславе заўважылі бусла, а ў Светлагорску прачнуўся хрушч
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🔺«Беларусь не адносіцца да прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША»
Чаго чакаць беларусам ад прэзідэнцтва Трампа? Разбіраемся разам з экспертамі.
Паглядзіце!