🥰 «Яны заўсёды будуць маімі малымі дзяўчынкамі»
Дуэйн «Скала» Джонсан прэтэндуе на званне бацька году 🤭
Паглядзіце на мілату дня!
👰🏻♀️🧑🏼⚖️ Як жэняцца ды разводзяцца беларусы. Аналізуем статыстыку
Летась розніца ўзроставага парогу шлюбаў фіксавалася ад 19 да 68 гадоў у мужчынаў і ад 18 да 63 гадоў у жанчынаў.
🔍 Гэта толькі адзін з фактаў, больш глядзіце па спасылцы
📍Доналд Трамп падпісаў першыя ўказы. Сярод іх – памілаванне для ўдзельнікаў штурму Капітолію
Паводле ўказу, будзе памілаваная большасць абвінавачаных – 1500 чалавек.
Гэта не адзіны скандальны ўказ, які падпісаў Трамп. Якія яшчэ змены чакаюць ЗША, чытайце ў нашым артыкуле
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Можа закрануць матэрыяльныя інтарэсы беларусаў»
Кавалеўскі пра прэзідэнцтва Трампа
🔹Польскія ВНУ не будуць патрабаваць ад абітурыентаў з Беларусі вынікаў ЦТ і ЦЭ
Якія дакументы будуць патрэбныя для паступлення ў польскія ВНУ?
🔹«Выбары»: Чаму ўлады дагэтуль баяцца беларусаў і ці атрымаецца іх падкупіць
Хоць апазіцыя ў краіне даўно зачышчаная або выціснутая за яе межы і вынік галасавання вядомы загадзя, улады рыхтуюцца так, нібы зноў паўтарацца пратэсты 2020 года.
#штопачытаць
🐷 Сэкс-сімвал Францыі заступілася за свінню
Рыет знайшлі на сметніцы і выгадавалі як добрую хатнюю свінню. Але ўлады вырашылі проста ўсыпіць жывёлу.
Сітуацыя выйшла на міжнародны ўзровень: у абарону свінні напісалі петыцыю, пра яе пісалі ў газетах. Грамадства актыўна адстойвала права жывёлы на жыццё. За Рыет заступілася і актрыса Брэжыт Бардо.
У выніку суд абавязаў мясцовыя ўлады перагледзець заяўку на ўтрыманне Рыет і выплаціць жанчыне 1500 еўра ў якасці кампенсацыі. Цяпер свіння будзе ў бяспецы як паўнапраўны член сям’і.
💬 «Калі санкцыі будуць знятыя з Расеі, яны, канешне, будуць здымацца і Беларусі – менавіта тыя, якія тычацца саўдзелу рэжыму ў вайне»
Сёння Доналд Трамп афіцыйна заступіць на пасаду. Следам пачнуць адбывацца істотныя змены ва ўнутранай і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў, якія ўжо неаднаразова анансаваліся.
І калі ўнутраная палітыка ЗША нас цікавіць мала, то знешняя якраз наадварот. Спыталі ў кіраўніка агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валера Кавалеўскага, якім чынам «другое прышэсце» Трампа паўплывае на Беларусь.
📍Чытайце матэрыял на старонцы
☝️«Кіберапартызаны» здабылі доступ да беларускіх базаў памерлых. Цяпер мы ведаем больш пра статыстыку смерцяў ад COVID-19
Колькасць надмерных смерцяў у перыяд 2020-2022 склала ажно каля 100 тысяч чалавек.
🔍 Больш лічбаў знойдзеце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Інаўгурацыя Трампа і ўсё вакол яе. І чаго ад вяртання рэспубліканца ў Белы Дом чакае афіцыйны Менск?
🔸 Пачынаецца сусветны эканамічны форум у Давосе. Удзельнічае Святлана Ціханоўская
🔸 КНДР здзекуецца з Лукашэнкі: ніякіх запрашэнняў, пра якія ён заяўляў на мінулым тыдні, яму не дасылалі. Паводле сястры Кім Чэн Ына, гэта менавіта Лукашэнка дамагаецца сустрэчы
🔸 Назіраць за выбарамі Лукашэнкі прыедуць прадстаўнікі шэрагу заходніх краінаў. Але што гэта за людзі і дзеля чаго іх запрасілі ў Беларусь?
🔸 Стала вядома пра затрыманне не менш за 20 дальнабойшчыкаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён
🔸 Загадкавая смерць беларуса ў Турцыі. Былога дырэктара Лідскага дзяржаўнага ліцэю меліаратыўнага будаўніцтва знайшлі мёртвым у кватэры ў Антальі
🔸 Папярэджанне ад Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы – у сацыяльных сетках распаўсюджваецца фэйк пра быццам падрыхтоўку ваенізаваных беларускіх фармаванняў літоўскімі спецслужбамі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
❓Што абяцаў Лукашэнка перад выбарамі-2020 у частцы эканомікі? І што з гэтага выканаў?
❗️Парк высокіх тэхналогіяў запусціў «акселератар стартапаў»
❗️Чыноўнік Лукашэнкі анансаваў «дэдаларызацыю» гандлю з Кубай, але пракалоўся на дробязі
У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🐶 Усё становіцца лепей, калі дадаць сабаку
Паглядзіце, як рэагуюць на незвычайнага таксіста 😊
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ізгой нават сярод дыктатараў. У Паўночнай Карэі злавілі Лукашэнку на хлусні
🔻Лукашэнкаўскі МЗС сабраў заходніх «назіральнікаў» для «прэзідэнцкіх выбараў»
🔻Аблава на мяжы. Паведамляецца пра затрыманні кіроўцаў-дальнабойнікаў
🔻Спецслужбы Літвы абвяргаюць, што ў краіне рыхтуюцца «баявыя ячэйкі беларусаў»
🔻У Ізраіль вярнуліся першыя вызваленыя закладнікі ў рамках замірэння з «Хамасам»
🔻Пачатак новай эпохі. Сёння ўвечары Доналд Трамп афіцыйна стане прэзідэнтам ЗША
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Нам падаецца, што ўжо ўсё закатана ў асфальт, а ў іх можа быць іншая інфармацыя»
Такіх нудных «прэзідэнцкіх выбараў» як тыя, што пройдуць у найбліжэйшую нядзелю, у Беларусі не было, бадай, ніколі. Гэтым разам іхная штучнасць і «дэкаратыўнасць» відавочныя настолькі, што гэта разумеюць усе – як са знешняга боку сістэмы, так і з унутранага.
Няма сумневаў, што ў цяперашніх умовах у Беларусі не будзе маштабных пратэстаў супраць фальсіфікацыяў. Аднак улады паводзяць сябе так, нібы 2020-ты год можа паўтарыцца.
📍Чаму? Чытайце ў нашым аналітычным матэрыяле
💱 Курсы валютаў 20 студзеня
У расейскага рубля на сённяшніх гандляваннях справы ішлі няблага. А вось пра еўра і долар такога не скажаш: еўрапейская валюта страціла больш за дзве капейкі, а амерыканская прасела на паўтары з лішнім.
#курсывалютаў
☝️Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні дальнабойнікаў падчас памежнага кантролю
Яны здараліся і раней, але гэтым разам маштаб затрыманняў істотна вырас. Магчыма, гэта звязана з «прэзідэнцкімі выбарамі», якія адбудуцца неўзабаве.
🔍 Больш падрабязнасцей у нас на старонцы
☄️ Каля Смалявічаў шукаюць аскепкі метэарыту
Тэлеграм-канал сталічнага планетарыя паведамляе, што 25 снежня каля 17:30 камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі пралёт над Менскам супербаліду.
Пазней ён распаўся на метэарыты, якія рассыпаліся ў вёсках пад Смалявічамі.
Валанцёры, якія шукаюць аскепкі, лічаць, што тыя выпалі па лініі вёсак Рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны лес і Высокія Ляды. Мясцовых жыхароў просяць звяртаць увагу не незвычайныя камяні, якія яны могуць бачыць у наваколлі.
😨 Жанчына выпадкова стрэліла ў сябе з вінтоўкі, калі здымала яе са сцяны
У выніку 31-гадовая жыхарка Берасцейшчыны была шпіталізаваная з траўмаю рукі.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ Лукашэнку «паставілі на месца» нават у КНДР. Што адбываецца ў стасунках паміж дзяржавамі?
Нікога даўно не здзіўляе, што лідары дэмакратычных краінаў ставяцца да Лукашэнкі з пагардаю ці проста не ўспрымаюць сур'ёзна. Але каб яму рэзка адказалі нават у Паўночнай Карэі – гэта выглядае досыць нечакана.
📍Аналізуем, што адбылося і куды ідуць міжнародныя адносіны Менску ды Пхеньяна
👆Святлана Ціханоўская павіншавала Трампа з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША
«Мы верым, што Злучаныя Штаты будуць працягваць адстойваць справу свабоды, працуючы з саюзнікамі над тым, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягнуць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя імкненні. Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам Злучаных Штатаў, абʼяднаным агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш свабоднага, бяспечнага і квітнеючага свету»,
💥 #галоўнае за 20 студзеня
✔️Сёння свет зменіцца: у ЗША адбылася інаўгурацыя Трампа
✔️Спыталі Валера Кавалеўскага, якім чынам «другое прышэсце» Трампа паўплывае на Беларусь
✔️Кім Чон Ын падлавіў Лукашэнку на хлусні
✔️«Кіберапартызаны» высветлілі, якою была надмерная смяротнасць ад COVID-19 у Беларусі цягам 2020-2022 гадоў
✔️Польскія ВНУ з 1 ліпеня не будуць патрабаваць ад беларускіх абітурыентаў вынікі ЦТ
✔️Спецслужбы Літвы адмаўляюць, што ў краіне рыхтаваліся ваенізаваныя групы беларусаў
✔️Напярэдадні «выбараў» улады пастанавілі падняць пенсіі на 10%
✔️Чарговы антыпольскі вандалізм на Гарадзеншчыне: з магілы ксяндза-паўстанца скралі памятны камень
✔️Спецаперацыя «Выбары»: чаму лукашэнкаўцы дагэтуль баяцца беларусаў, хоць відавочна што маштабных пратэстаў гэтым разам не будзе?
✔️Каля Смалявічаў шукаюць аскепкі метэарыту
✔️У Латвіі хочуць дадаць яшчэ адно абмежаванне для беларусаў ды расейцаў
#рэпрэсіі:
▫️Мінімум 20 дальнабойнікаў былі затрыманыя на мяжы апошнімі днямі
▫️За пратэсты пачалі судзіць 29-гадовую настаўніцу менскай гімназіі
🤦🏻♂️ Чарговы антыпольскі вандалізм на Гарадзеншчыне: з магілы ксяндза-паўстанца скралі памятны камень
Акт вандалізму адбыўся напярэдадні 162 гадавіны паўстання 1863 года, якая адзначаецца 22 студзеня.
📍Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы
☝️Вынікі ЦТ больш не будуць патрэбныя польскім ВНУ ад беларускіх абітурыентаў
Гэты закон набудзе сілу з 1 ліпеня. Заявы, пададзеныя ў кураторыюм асветы і не разгледжаныя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць разглядацца з улікам новых змяненняў.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🍿 За гэтай падзеяй сочыць увесь свет!
Другая інаўгурацыя Трампа ўжо б'е рэкорды і будзе цалкам адрознівацца ад мінулых.
Што нас чакае – глядзіце ў відэа ☝️
🪙 Напярэдадні «выбараў» улады пастанавілі на 10% падвысіць пенсіі
Папярэдні раз такое адбывалася ў кастрычніку (тады пенсіі выраслі на 5%).
🔍 Больш падрабязнасцей глядзіце на старонцы
🔹Доналд Туск сцвярджае, што колькасць мігрантаў, якія незаконна патрапляюць у Польшчу, каласальна знізілася
Ён назваў два фактары, дзякуючы якім гэтага ўдалося дасягнуць.
🔍 Чытайце па спасылцы, пра што гаворка
🤯 Французская балерына станцавала на носе ледакола
Танец Вікторыі Дабервіль набраў больш за мільён лайкаў у яе Instagram
Паглядзіце ☝️
🇱🇹 У Літве назвалі «адкрытай падробкай» апублікаваны раней дакумент, дзе гаварылася пра падрыхтоўку на тэрыторыі краіны «баявых беларусаў»
Там выявілі вялікую колькасць арфаграфічных памылак. Хаця б адзін гэты факт сведчыць пра несапраўднасць дакументу.
📍Болей інфармацыі ў нас на старонцы
🤔 Адам Міцкевіч на самой справе – МіцЬкевіч?
У гісторыю ён пад такім прозвішчам не ўвайшоў, аднак сам пры жыцці прасіў іншых людзей прамаўляць менавіта так. Бо лічыў, што прозвішча паходзіць ад размоўнай формы «Міцька» (так беларусы ў паўсядзённай гаворцы называлі людзей з імем «Зміцер»).
❓Якая тэрыторыя была для Адама Міцкевіча «Літвой», а якая – «Беларуссю»?
❓На якой мове ён размаўляў са сваёй каханай?
❓Як прасоўваў беларускую мову ў Лазанскім універсітэце?
👀 Глядзіце новае выданне праграмы «МоваНанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»