☝️Вынікі ЦТ больш не будуць патрэбныя польскім ВНУ ад беларускіх абітурыентаў
Гэты закон набудзе сілу з 1 ліпеня. Заявы, пададзеныя ў кураторыюм асветы і не разгледжаныя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць разглядацца з улікам новых змяненняў.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🍿 За гэтай падзеяй сочыць увесь свет!
Другая інаўгурацыя Трампа ўжо б'е рэкорды і будзе цалкам адрознівацца ад мінулых.
Што нас чакае – глядзіце ў відэа ☝️
🪙 Напярэдадні «выбараў» улады пастанавілі на 10% падвысіць пенсіі
Папярэдні раз такое адбывалася ў кастрычніку (тады пенсіі выраслі на 5%).
🔍 Больш падрабязнасцей глядзіце на старонцы
🔹Доналд Туск сцвярджае, што колькасць мігрантаў, якія незаконна патрапляюць у Польшчу, каласальна знізілася
Ён назваў два фактары, дзякуючы якім гэтага ўдалося дасягнуць.
🔍 Чытайце па спасылцы, пра што гаворка
🤯 Французская балерына станцавала на носе ледакола
Танец Вікторыі Дабервіль набраў больш за мільён лайкаў у яе Instagram
Паглядзіце ☝️
🇱🇹 У Літве назвалі «адкрытай падробкай» апублікаваны раней дакумент, дзе гаварылася пра падрыхтоўку на тэрыторыі краіны «баявых беларусаў»
Там выявілі вялікую колькасць арфаграфічных памылак. Хаця б адзін гэты факт сведчыць пра несапраўднасць дакументу.
📍Болей інфармацыі ў нас на старонцы
🤔 Адам Міцкевіч на самой справе – МіцЬкевіч?
У гісторыю ён пад такім прозвішчам не ўвайшоў, аднак сам пры жыцці прасіў іншых людзей прамаўляць менавіта так. Бо лічыў, што прозвішча паходзіць ад размоўнай формы «Міцька» (так беларусы ў паўсядзённай гаворцы называлі людзей з імем «Зміцер»).
❓Якая тэрыторыя была для Адама Міцкевіча «Літвой», а якая – «Беларуссю»?
❓На якой мове ён размаўляў са сваёй каханай?
❓Як прасоўваў беларускую мову ў Лазанскім універсітэце?
👀 Глядзіце новае выданне праграмы «МоваНанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💔 Гэтыя дзяўчаты былі ў палоне ХАМАСу 471 дзень
І цяпер нарэшце сустрэліся з маці. Гэта адбылося па ўмовах перамір'я паміж Ізраілем і баевікамі.
Дарэчы, ХАМАС яшчэ і падарыў закладніцам «сувеніры»: паштоўкі з відамі Газы і «сертыфікат аб вызваленні».
🇺🇸 Трамп паабяцаў кардынальныя змены адразу пасля інаўгурацыі
Новы прэзідэнт плануе падпісаць дзясяткі ўказаў (якія «парадуюць амерыканцаў»), як толькі сёння ўступіць на пасаду. Адзін з іх – жорсткія меры па дэпартацыі з ЗША.
У сваёй прамове Трамп зноў паабяцаў завяршыць вайну ва Украіне. Ён ужо даручыў сваім памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля атрымання пасады. Размова будзе датычыцца хуткай асабістай сустрэчы.
Каманда Трампа пачала рыхтавацца да гэтай сустрэчы некалькі тыдняў таму.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ціханоўская ўшанавала памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў
Цырымонія ў гонар герояў паўстання Каліноўскага адбылася ўчора ў Вільні. Абраная прэзідэнтка прыняла ўдзел у мерапрыемстве разам з прэзідэнтам Літвы. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Прапаганда змаўчала пра пажаданні Пуціна Лукашэнку «поспехаў на выбарах»
Крэмль раскрыў, што Пуцін пажадаў Лукашэнку «поспехаў на выбарах», але беларуская прапаганда пра гэта прамаўчала. Чаму рэжым вырашыў замоўчаць гэты факт, растлумачыць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
🔺 «BYPOL» назваў пашпарт Новай Беларусі сувенірам
Арганізацыя назвала рашэнне пачаць прыём заявак на пашпарт заўчасным, а таксама выказала сумневы, што база з персанальнымі звесткамі беларусаў будзе пад надзейнай аховай. Падрабязнасці чытайце ў іх каментарах.
#штопачытаць
❤️ Вы не паверыце, але ёсць боскае добраславенне для пухнацікаў!
Так, яно сапраўдны існуе і адбываецца ў Мадрыдзе. Паглядзіце, як міла праходзіць такі святы рытуал.
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Паглядзім што за сігналы рэжым падае напярэдадні інаўгурацыі Трампа ды ці будуць яны пачутыя
🔸Працягваем тлумачыць, як размяркоўваюцца грошы на беларускія структуры ў эміграцыі
🔸Разбіраемся што адбываецца з Пашпартам Новай Беларусі
🔸Чаго чакаць ад «чарговай пяцігодкі» пры дзейснай уладзе абмяркуем з Вольгай Лойкай і Аляксандрам Кныровічам
🔸Пра тое, як беларускія прадпрыемствы падтрымліваюць Расею ў вайне, пагаворым у студыі з Уладзімірам Жыгарам
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/ZRXwFrU4dhc
☝️«Кіберапартызаны» здабылі доступ да беларускіх базаў памерлых. Цяпер мы ведаем больш пра статыстыку смерцяў ад COVID-19
Колькасць надмерных смерцяў у перыяд 2020-2022 склала ажно каля 100 тысяч чалавек.
🔍 Больш лічбаў знойдзеце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Інаўгурацыя Трампа і ўсё вакол яе. І чаго ад вяртання рэспубліканца ў Белы Дом чакае афіцыйны Менск?
🔸 Пачынаецца сусветны эканамічны форум у Давосе. Удзельнічае Святлана Ціханоўская
🔸 КНДР здзекуецца з Лукашэнкі: ніякіх запрашэнняў, пра якія ён заяўляў на мінулым тыдні, яму не дасылалі. Паводле сястры Кім Чэн Ына, гэта менавіта Лукашэнка дамагаецца сустрэчы
🔸 Назіраць за выбарамі Лукашэнкі прыедуць прадстаўнікі шэрагу заходніх краінаў. Але што гэта за людзі і дзеля чаго іх запрасілі ў Беларусь?
🔸 Стала вядома пра затрыманне не менш за 20 дальнабойшчыкаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён
🔸 Загадкавая смерць беларуса ў Турцыі. Былога дырэктара Лідскага дзяржаўнага ліцэю меліаратыўнага будаўніцтва знайшлі мёртвым у кватэры ў Антальі
🔸 Папярэджанне ад Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы – у сацыяльных сетках распаўсюджваецца фэйк пра быццам падрыхтоўку ваенізаваных беларускіх фармаванняў літоўскімі спецслужбамі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
❓Што абяцаў Лукашэнка перад выбарамі-2020 у частцы эканомікі? І што з гэтага выканаў?
❗️Парк высокіх тэхналогіяў запусціў «акселератар стартапаў»
❗️Чыноўнік Лукашэнкі анансаваў «дэдаларызацыю» гандлю з Кубай, але пракалоўся на дробязі
У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🐶 Усё становіцца лепей, калі дадаць сабаку
Паглядзіце, як рэагуюць на незвычайнага таксіста 😊
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ізгой нават сярод дыктатараў. У Паўночнай Карэі злавілі Лукашэнку на хлусні
🔻Лукашэнкаўскі МЗС сабраў заходніх «назіральнікаў» для «прэзідэнцкіх выбараў»
🔻Аблава на мяжы. Паведамляецца пра затрыманні кіроўцаў-дальнабойнікаў
🔻Спецслужбы Літвы абвяргаюць, што ў краіне рыхтуюцца «баявыя ячэйкі беларусаў»
🔻У Ізраіль вярнуліся першыя вызваленыя закладнікі ў рамках замірэння з «Хамасам»
🔻Пачатак новай эпохі. Сёння ўвечары Доналд Трамп афіцыйна стане прэзідэнтам ЗША
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Нам падаецца, што ўжо ўсё закатана ў асфальт, а ў іх можа быць іншая інфармацыя»
Такіх нудных «прэзідэнцкіх выбараў» як тыя, што пройдуць у найбліжэйшую нядзелю, у Беларусі не было, бадай, ніколі. Гэтым разам іхная штучнасць і «дэкаратыўнасць» відавочныя настолькі, што гэта разумеюць усе – як са знешняга боку сістэмы, так і з унутранага.
Няма сумневаў, што ў цяперашніх умовах у Беларусі не будзе маштабных пратэстаў супраць фальсіфікацыяў. Аднак улады паводзяць сябе так, нібы 2020-ты год можа паўтарыцца.
📍Чаму? Чытайце ў нашым аналітычным матэрыяле
💱 Курсы валютаў 20 студзеня
У расейскага рубля на сённяшніх гандляваннях справы ішлі няблага. А вось пра еўра і долар такога не скажаш: еўрапейская валюта страціла больш за дзве капейкі, а амерыканская прасела на паўтары з лішнім.
#курсывалютаў
☝️Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні дальнабойнікаў падчас памежнага кантролю
Яны здараліся і раней, але гэтым разам маштаб затрыманняў істотна вырас. Магчыма, гэта звязана з «прэзідэнцкімі выбарамі», якія адбудуцца неўзабаве.
🔍 Больш падрабязнасцей у нас на старонцы
☄️ Каля Смалявічаў шукаюць аскепкі метэарыту
Тэлеграм-канал сталічнага планетарыя паведамляе, што 25 снежня каля 17:30 камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі пралёт над Менскам супербаліду.
Пазней ён распаўся на метэарыты, якія рассыпаліся ў вёсках пад Смалявічамі.
Валанцёры, якія шукаюць аскепкі, лічаць, што тыя выпалі па лініі вёсак Рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны лес і Высокія Ляды. Мясцовых жыхароў просяць звяртаць увагу не незвычайныя камяні, якія яны могуць бачыць у наваколлі.
💁🏻♂️ Лукашэнка расказваў, што КНДР прапаноўвае яму сустрэчу. А ў КНДР кажуць, што ўсё наадварот
Па гэтай тэме выказалася Кім Ё Чжон – сястра Кім Чон Ына.
📍Каму верыць? Чытайце на старонцы ды вырашайце самі
🇱🇻 У Латвіі хочуць дадаць яшчэ адно абмежаванне для беларусаў ды расейцаў
Яно датычыць кіравання крытычнай інфраструктурай.
Згодна з папраўкамі, грамадзянам Расеі і Беларусі можа быць забаронена працаваць або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры, а таксама ў інфраструктуры, асабліва значнай у еўрапейскім маштабе.
📍Чытайце болей на старонцы
У Казані ноччу адбылася масавая атака дронаў
Мясцовыя жыхары чулі выбухі. Адзін з іх адбыўся ў раёне Казанскага авіяцыйнага заводу. Пасля гэтага выбухі былі чутныя яшчэ ў трох раёнах гораду.
Паводле Мінабароны Расеі, за ноч над Казанню быў збіты адзін украінскі беспілотнік. Ягоны абломак раніцай знайшлі ў двары жылога дому.
Цалкам за ноч у Расеі знішчылі 31 беспілотнік у шасці вобласцях.
💥 #галоўнае за 19 студзеня
✔️ TikTok больш недаступны ў ЗША
✔️ Прэзідэнт Сербіі заявіў, што Захад задумвае ў яго краіне «каляровую рэвалюцыю»
✔️ Ізраіль абвясціў пачатак перамір'я ў сектары Газа
✔️ У Вільні з’явіўся правакацыйны надпіс нібыта ад беларусаў
✔️ Прэзідэнт Літвы заявіў, што ідэя юрыдычнага прызнання пашпартоў новай Беларусі можа быць разгледжаная
✔️ Кіраўнік МЗС Эстоніі заклікае забароніць TikTok у Еўропе
✔️ Прапаганда змаўчала пра зычэнне Пуціна Лукашэнку «поспехаў на выбарах». Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман растлумачыў «Белсату», чаму
#рэпрэсіі:
▪️ Гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на адзіночны пікет у Горадні.
▪️ Мінімум 12 дронаў «Shahed» за ноч і раніцу заляцелі ў Беларусь
🤔 «Ты парушаеш важны запавет Хрыста!І за гэта падлягаеш геене вогненнай!»
Андрэй Павук запытаў у бацюшкаў, як кананізаваць Лукашэнку.
🫣 Паслухайце, што яму адказалі
📌 «Я славацкі прэм’ер, а не украінскі слуга»
Прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіца мае намер накласці вета на фінансавую дапамогу ЕЗ Украіне.
Усё праз адмову Уладзіміра Зяленскага аднавіць транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Украіны.