💔 Гэтыя дзяўчаты былі ў палоне ХАМАСу 471 дзень
І цяпер нарэшце сустрэліся з маці. Гэта адбылося па ўмовах перамір'я паміж Ізраілем і баевікамі.
Дарэчы, ХАМАС яшчэ і падарыў закладніцам «сувеніры»: паштоўкі з відамі Газы і «сертыфікат аб вызваленні».
🇺🇸 Трамп паабяцаў кардынальныя змены адразу пасля інаўгурацыі
Новы прэзідэнт плануе падпісаць дзясяткі ўказаў (якія «парадуюць амерыканцаў»), як толькі сёння ўступіць на пасаду. Адзін з іх – жорсткія меры па дэпартацыі з ЗША.
У сваёй прамове Трамп зноў паабяцаў завяршыць вайну ва Украіне. Ён ужо даручыў сваім памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля атрымання пасады. Размова будзе датычыцца хуткай асабістай сустрэчы.
Каманда Трампа пачала рыхтавацца да гэтай сустрэчы некалькі тыдняў таму.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ціханоўская ўшанавала памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў
Цырымонія ў гонар герояў паўстання Каліноўскага адбылася ўчора ў Вільні. Абраная прэзідэнтка прыняла ўдзел у мерапрыемстве разам з прэзідэнтам Літвы. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Прапаганда змаўчала пра пажаданні Пуціна Лукашэнку «поспехаў на выбарах»
Крэмль раскрыў, што Пуцін пажадаў Лукашэнку «поспехаў на выбарах», але беларуская прапаганда пра гэта прамаўчала. Чаму рэжым вырашыў замоўчаць гэты факт, растлумачыць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
🔺 «BYPOL» назваў пашпарт Новай Беларусі сувенірам
Арганізацыя назвала рашэнне пачаць прыём заявак на пашпарт заўчасным, а таксама выказала сумневы, што база з персанальнымі звесткамі беларусаў будзе пад надзейнай аховай. Падрабязнасці чытайце ў іх каментарах.
#штопачытаць
❤️ Вы не паверыце, але ёсць боскае добраславенне для пухнацікаў!
Так, яно сапраўдны існуе і адбываецца ў Мадрыдзе. Паглядзіце, як міла праходзіць такі святы рытуал.
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Паглядзім што за сігналы рэжым падае напярэдадні інаўгурацыі Трампа ды ці будуць яны пачутыя
🔸Працягваем тлумачыць, як размяркоўваюцца грошы на беларускія структуры ў эміграцыі
🔸Разбіраемся што адбываецца з Пашпартам Новай Беларусі
🔸Чаго чакаць ад «чарговай пяцігодкі» пры дзейснай уладзе абмяркуем з Вольгай Лойкай і Аляксандрам Кныровічам
🔸Пра тое, як беларускія прадпрыемствы падтрымліваюць Расею ў вайне, пагаворым у студыі з Уладзімірам Жыгарам
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/ZRXwFrU4dhc
Мы пакажам смерць Пуціна, але пакуль толькі ў фільме
У кіно выйшла новая стужка, якая вас дакладна зацікавіць. Падрабязней - ў відэа.
📌 Прэзідэнт Літвы заявіў, што ідэя юрыдычнага прызнання пашпартоў новай Беларусі можа быць разгледжаная
Таксама Гітанас Наўседа не бачыць праблемы ў выкарыстанні Пагоні на дакуменце. З яго словаў, Літва можа дазволіць выкарыстоўваць Пагоню тым народам, якія «вызнаюць свабоду і не стаяць на каленях перад Пуціным».
«На карту пастаўлена мноства іншых пытанняў, і справа далёка не толькі ў самым сімвале. Мы павінны казаць пра юрыдычныя, дыпламатычныя наступствы гэтага. Я думаю, што гэта трэба разгледзець»
😡 На будынку ЕГУ ў Вільні з’явіўся правакацыйны надпіс нібыта ад беларусаў
На сцяне універсітэту вандалы напісалі «Беларускім універсітэтам можа кіраваць толькі беларус!» і «Вільня наша!», паведамляе «Наша ніва».
Чытач выдання заўважыў, што ў слове «толькі» замест «і» спачатку была напісана «о», а літара «ц» у слове «кіраваць» падобная да літоўскай «ų».
Увогуле надпіс выглядае так, быццам чалавек, які яго рабіў, не разумее сэнсу гэтах словаў.
💔 «Марычка была любіміцай»
Камандзір Руслан Мірашнічэнка расказаў «Белсату» пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне на наступны дзень пасля таго, як ёй споўнілася ўсяго 24 гады.
Я, як толькі яе ўбачыў першы раз, падумаў: «Што гэта за дзіця ў нас тут такое? Старшакласнік з выгляду». Кажу ёй: «Дзіця, а ты што тут робіш?» А яна на мяне так глядзіць, маўляў, дзядзька, ты чаго? «Ваяваць прыйшла»
🔴 «Зброевы барон». BELPOL выпусціў другую частку расследавання
У фільме паказваюць доказы таго, што рэжым Лукашэнкі ўцягнуў велізарную колькасць беларускіх мірных прадпрыемстваў у стварэнне зброі для вайны.
Па дадзеных BELPOL, Беларусь павінна была дапамагчы Расеі вырабіць 155 тысяч рэактыўных снарадаў да РСЗА «Град», якімі можна «накрыть» 13 такіх райцэнтраў, як Орша.
Паглядзіце 👇
💔 «І цяпер яшчэ трошкі калоціць»
На трэці дзень пасля пачатку вайны ва Украіне Ксенія Каменка выйшла на адзіночны пікет у Горадні. Праз некалькі хвілінаў да яе падбеглі людзі ў чорным. Адразу пасля антываеннага пікетавання яе выключылі з універсітэту.
👉 Цяпер дзяўчыне патрэбная дапамога
Прэзідэнт Сербіі заявіў, што Захад задумвае ў яго краіне «каляровую рэвалюцыю»
Пакуль у сербскіх гарадах праходзяць пратэсты, прэзідэнт Вучыч абвінавачвае заходнія краіны ў спробе звяржэння ўлады. Паводле яго слоў, агенты заклікаюць моладзь перакрываць аўтадарогі.
Самі пратэсты пачаліся з-за трагедыі ў горадзе Нові-Сад 1 лістапада. Тады на мясцовым чыгуначным вакзале абваліўся навес, у выніку чаго загінулі 15 чалавек. Сам будынак вакзала быў нядаўна адкрыты пасля рэканструкцыі, якую выканала кітайская кампанія. Першыя пратэстаўцы патрабавалі справядлівасці і расследавання.
Дарэчы, зусім нядаўна ў Бялградзе адбыўся аўтапрабег у падтрымку Лукашэнкі. Прэзідэнт Вучыч не ўбачыў у гэтым нічога кепскага.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Рэжым «памілаваў» яшчэ 23 палітвязняў
Што пра іх вядома — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Назіральнікі АБСЕ не прыедуць на выбары ў Беларусь
Калі вы думаеце, што прычына адмовы ў непрызнанні выбараў, то не. Сапраўдная прычына максімальна фармальная. Якая — чытайце праз VPN.
🔺 У Іране застрэлілі двух суддзяў Вярхоўнага суда
Суды над палітвязнямі і санкцыі ЕС — пачытайце, чым адзначыліся гэтыя суддзі падчас службы іранскаму рэжыму.
#штопачытаць
☄️ Каля Смалявічаў шукаюць аскепкі метэарыту
Тэлеграм-канал сталічнага планетарыя паведамляе, што 25 снежня каля 17:30 камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі пралёт над Менскам супербаліду.
Пазней ён распаўся на метэарыты, якія рассыпаліся ў вёсках пад Смалявічамі.
Валанцёры, якія шукаюць аскепкі, лічаць, што тыя выпалі па лініі вёсак Рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны лес і Высокія Ляды. Мясцовых жыхароў просяць звяртаць увагу не незвычайныя камяні, якія яны могуць бачыць у наваколлі.
💁🏻♂️ Лукашэнка расказваў, што КНДР прапаноўвае яму сустрэчу. А ў КНДР кажуць, што ўсё наадварот
Па гэтай тэме выказалася Кім Ё Чжон – сястра Кім Чон Ына.
📍Каму верыць? Чытайце на старонцы ды вырашайце самі
🇱🇻 У Латвіі хочуць дадаць яшчэ адно абмежаванне для беларусаў ды расейцаў
Яно датычыць кіравання крытычнай інфраструктурай.
Згодна з папраўкамі, грамадзянам Расеі і Беларусі можа быць забаронена працаваць або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры, а таксама ў інфраструктуры, асабліва значнай у еўрапейскім маштабе.
📍Чытайце болей на старонцы
У Казані ноччу адбылася масавая атака дронаў
Мясцовыя жыхары чулі выбухі. Адзін з іх адбыўся ў раёне Казанскага авіяцыйнага заводу. Пасля гэтага выбухі былі чутныя яшчэ ў трох раёнах гораду.
Паводле Мінабароны Расеі, за ноч над Казанню быў збіты адзін украінскі беспілотнік. Ягоны абломак раніцай знайшлі ў двары жылога дому.
Цалкам за ноч у Расеі знішчылі 31 беспілотнік у шасці вобласцях.
💥 #галоўнае за 19 студзеня
✔️ TikTok больш недаступны ў ЗША
✔️ Прэзідэнт Сербіі заявіў, што Захад задумвае ў яго краіне «каляровую рэвалюцыю»
✔️ Ізраіль абвясціў пачатак перамір'я ў сектары Газа
✔️ У Вільні з’явіўся правакацыйны надпіс нібыта ад беларусаў
✔️ Прэзідэнт Літвы заявіў, што ідэя юрыдычнага прызнання пашпартоў новай Беларусі можа быць разгледжаная
✔️ Кіраўнік МЗС Эстоніі заклікае забароніць TikTok у Еўропе
✔️ Прапаганда змаўчала пра зычэнне Пуціна Лукашэнку «поспехаў на выбарах». Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман растлумачыў «Белсату», чаму
#рэпрэсіі:
▪️ Гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на адзіночны пікет у Горадні.
▪️ Мінімум 12 дронаў «Shahed» за ноч і раніцу заляцелі ў Беларусь
🤔 «Ты парушаеш важны запавет Хрыста!І за гэта падлягаеш геене вогненнай!»
Андрэй Павук запытаў у бацюшкаў, як кананізаваць Лукашэнку.
🫣 Паслухайце, што яму адказалі
📌 «Я славацкі прэм’ер, а не украінскі слуга»
Прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіца мае намер накласці вета на фінансавую дапамогу ЕЗ Украіне.
Усё праз адмову Уладзіміра Зяленскага аднавіць транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Украіны.
😳 «Забарона TikTok неабходна разгледзець і ў Еўропе»
Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна на сваёй старонца ў Х выклаў пост з прапановай разгледзець магчымасць забароны TikTok у Еўропе
«За апошнія гады мы сталі сведкамі таго, як TikTok распаўсюджваў дэзінфармацыю і быў платформай для маніпуляцый выбарамі. У дадатак да ўсяго, яго велізарны збор дадзеных, як вядома, уяўляе сур'ёзную пагрозу бяспецы. Забарона TikTok неабходна разгледзець і ў Еўропе»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️BELPOL: беларускія прадпрыемствы ствараюць зброю для вайны.
✔️Напярэдадні «выбараў» у РБ сілавікі прыходзяць да ўкраінцаў з прафілактычнымі гутаркамі
✔️У ЗША перастаў працаваць TikTok
✔️Трагедыя на гарналыжным курорце ў Іспаніі: абарваўся пад'ёмнік
✔️У Віцебскай вобласці рыбак праваліўся пад лёд
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🦁 Вось так выглядае працоўны дзень дырэктара тбіліскага заапарку
Сярод дакументаў і кавы, утульнае месца сабе выбрала і львяня Сімба. Цяпер яна — галоўны напарнік кіраўніка.
Сімба трапіла ў заапарк дзякуючы грузінскаму алімпійскаму чэмпіёну па дзюдо, які асабіста прынёс жывёлу. Спачатку ў пухнаціка былі праблемы са здароўем з-за ранняга разлучэння з маці, але супрацоўнікі ўзялі клопат на Сімбай і яна хутка ячуняла.
😮 Samsung стварыў разумны дом, які можа аўтаматычна ахалоджваць памяшканне, пакуль вы спіце
«John Deere» стварыў беспілотны трактар, а трактар МТЗ можа танчыць.
👉 Глядзіце новы выпуск «Навіны з будучыні».
📌 Ізраіль абвясціў пачатак перамір'я ў сектары Газа
ХАМАС усё ж перадаў спіс закладнікаў, якія павінны быць вызваленыя сёння. Пасля гэтага Ізраіль заявіў, што перамір'е ўступае ў сілу ў 11: 15 раніцы па мясцовым часе, піша The Times of Israel.
📌 У Газе ўжо павінны былі спыніць агонь, але ўзніклі праблемы
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што спыненне агню не пачнецца, пакуль «Хамас» не апублікуе спіс закладнікаў, якія павінны быць вызваленыя.
«Хамас» патлумачыў затрымку з апублікаваннем імёнаў закладнікаў «тэхнічнымі прычынамі».
❌ Папулярная сацсетка TikTok больш недаступна ў ЗША
Дадатак не адкрываецца, нягледзячы на тое, што забарона яшчэ не ўступіла ў сілу. Пры спробе ўвайсці карыстальнікі бачаць паведамленне з надзеяй на Трампа:
«Нам пашанцавала, што прэзідэнт Трамп даў зразумець, што будзе працаваць з намі над рашэннем для аднаўлення TikTok, як толькі ўступіць на пасаду. Калі ласка, сачыце за абнаўленнямі», — гаворыцца ў паведамленні.
😛 Пакуль у ЗША разбіраюцца з сацсеткай, прапануем падпісацца на наш belsat_tv">TikTok (канешне, калі вам гэта бяспечна).
💥 #галоўнае за 18 студзеня
✔️ Расея атаквала Кіеў ракетамі
✔️ Украіна атакавала нафтабазы ў Расеі
✔️ У Іране расстралялі двух суддзяў
✔️ Парыжскі тэатр захапілі мігранты
✔️ Цапкала просіць ЕЗ расследаваць стварэнне пашпарту Новай Беларусі
#рэпрэсіі:
▪️ 23 палітвязні выйшлі на волю праз памілаванне
▪️ Перадвыбарчыя зачысткі. У Мозыры затрымалі ліквідатара ЧАЭС
▪️ У Гомельскай вобласці міліцыя ходзіць па кватэрах украінцаў