📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Яшчэ 23 палітвязні выйшлі на волю
✔️ЗША асудзілі гэтак званыя выбары ў Беларусі
✔️Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі і дронамі
✔️Ужо заўтра ў ЗША могуць заблакаваць TikTok
✔️На Гарадзеншчыне мужчына зарганізаваў на сваім лецішчы наркалабараторыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Гэта нармальная практыка
У менскіх школах плануюць забіраць мабільныя тэлефоны ў вучняў з 1 верасня 2025 года. Аднак бацькі некаторых школ ужо распавядаюць аб падобнай практыцы.
👉 «Белсат» запытаўся ў эксперта па адукацыі, наколькі гэта добрая ідэя.
🤦♀️ У Бялградзе прайшоў аўтапрабег у падтрымку Лукашэнкі
Сербскі прарасейскі рух «Нашы» зладзіў у Бялградзе канферэнцыю ў падтрымку Лукашэнкі. Пасля якой удзельнікі праехалі з партрэтам дыктатара і чырвона-зялёнымі сцягамі па вуліцах сербскай сталіцы.
«Нашы» – расейскі моладзевы рух, створаны ў 2005 годзе адміністрацыяй прэзідэнта РФ, з філіяламі ў Сербіі і Эстоніі.
📌 У Іране забілі двух суддзяў каля будынку Вярхоўнага суда
Стралок скончыў жыццё самагубствам, паведамляе мясцовае агенцтва IRNA.
Загінулыя адказвалі за справы падазраваных у тэрарызме і шпіянажы.
Паводле папярэдніх дадзеных, у мужчыны, які зладзіў страляніну не было ніякіх справаў у Вярхоўным судзе і ён не быў наведвальнікам установы.
Улады расцэньваюць напад як тэракт.
📌 «Палітвязняў разглядаюць у Менску як рэсурс»
Прапагандысты паказалі сюжэты з палітзняволенымі супрацоўнікамі радыё «Свабода»: Ігарам Лосікам, Андрэем Кузнечыкам, Ігарам Карнеем і Юрасём Зянковічам.
Усе гэтыя асобы так ці іначай звязаныя з ЗША. Ці значыць гэта, што беларускія ўлады выставілі свой «тавар» на продаж для амерыканцаў і ці ужо могуць быць нейкія дамоўленасці на гэты конт?
👉 Абмеркавалі гэта з экспертамі.
Украінскія дроны зноў атакавалі нафтабазы ў Расеі
Гэтым разам пажары адбыліся на НПЗ у Тульскай і Калужскай абласцях. Мінабароны РФ заявіла пра знішчэнне 46 беспілотнікаў у пяці расейскіх рэгіёнах.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Забойцу беларускай Лізы прысудзілі пажыццёвае зняволенне
23-гадоваму забойцу беларускай Лізы прызначылі максімальна жорсткае пакаранне, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю ў памеры 48 тысяч долараў. Як на гэта адрэагаваў злачынца і што прасілі ягоныя адвакаты — чытайце па спасылцы (даступна праз VPN).
🔺 Літва перадумала забараняць уезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі?
Сітуацыю вырашылі перагледзець, і цяпер з'явіліся новыя правілы ў дачыненні да беларускіх аўтамабіляў. Каротка распавядаем, што змянілася. Чытайце падрабязней праз VPN.
🔺 Беларусь запрасіла назіральнікаў ад АБСЕ на выбары
Навошта? Паводле дарадцы Ціханоўскай, рэжым пайшоў на гэты крок зусім не дзеля празрыстасці галасавання. Прычына можа быць зусім іншай — падрабязнасці на нашай старонцы (даступна праз VPN).
#штопачытаць
Гарадзенец зрабіў са старога аўта незвычайныя арэлі
«Вага атрымалася каля 700 кілаграмаў. Але калі штурхнуць два разы – будзеш гушкацца хвілінаў 15», – тлумачыць стваральнік арэляў Мечыслаў.
Як паўстала такая задума распавёў newgrodno.bу. Машыну ў двор Мечыслава прыгнаў сябар, бо сам не меў куды паставіць. Час ішоў, аўтам не карысталіся. Мечыславу стала шкада машыну і ён пастанавіў даць ёй другое жыццё.
«Жыгулі» пазбавілі ад рухавіка і адрэзалі частку кузава, каб аблегчыць. Пярэднюю частку з фарамі, бамперам і рашоткай радыятара для прыгажосці прыварылі прама пад лабавым шклом. Дзякуючы гэтаму атрымаўся добры баланс.
Раней хатні атракцыён карыстаўся папулярнасцю – на ім каталіся дзеці і ўнукі, але цяпер усе выраслі. Аднак гаспадар разбіраць арэлі не збіраецца і спадзяецца, што на іх яшчэ пакатаюцца праўнукі.
▪️Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
Многія памятаюць яе па фота, якое было зроблена 9 жніўня 2020 года ў Менску падчас пратэстаў супраць вынікаў выбараў.
Дзяўчына была параненая шумавой гранатай, страціла прытомнасць і атрамыла тры гумовыя кулі ў нагу. Пасля Марыя з’ехала на лячэнне ў Чэхію, а адтуль з пачаткам поўнамаштабнай вайны далучылася да абаронцаў Украіны.
😡 МУС Беларусі ўжо адкрыта заяўляе, што яго галоўная задача - абарона рэжыму, а не грамадзянаў краіны
А саміх беларусаў толькі запужваюць перад так званымі выбарамі. Маўляў, войска будзе назіраць за парадкам у той час, бо суседнія дзяржавы нібыта рыхтуюць правакацыі з удзелам беларускіх добраахвотнікаў.
👉 Навошта рэжым нагнятае атмасферу, глядзіце ў новым выпуску праграмы «ПраСвет».
❗️ У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
Кіберпартызаны атрымалі некалькі дакументаў за розныя гады, у якіх чыноўнікі абгрунтоўваюць неабходнасць наступных рэформаў 👇
▪️Павысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў (паэтапна з 2027 па 2033 гады)
▪️Скараціць тэрмін выплат дапамогі па доглядзе першага і другога дзіцяці з трох да двух гадоў
▪️Увесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі
Чыноўнікі пішуць, што ў сувязі з напружанай абстаноўкай у грамадстве рэформы трэба ўводзіць паступова і асцярожна. Таму новыя меры ўвесь час адкладаюць: спачатку іх прапаноўвалася ўводзіць з 2023 годзе, затым — з 2025 года. Цяпер, мяркуючы па некаторых дакументах, перасунулі на 2027 год, каб не супалі з выбарамі.
📌 Польшча: беларусы і ўкраінцы гандлявалі польскімі візамі праз падстаўную фірму
У Польшчы затрымалі 30-гадовага беларуса Алега М., якога лічаць кіраўніком злачыннай групы па продажы візаў, паведамляе Rzeczpospolita. Па версіі польскага боку, беларуска-ўкраінская падстаўная фірма гандлявала фіктыўнымі дакументамі для атрымання польскіх віз, у тым ліку «Poland.Business Harbour» для айцішнікаў.
Усяго абвінавачанні па справе атрымалі больш за сто чалавек, большасць з іх – грамадзяне Беларусі і Украіны.
👉 Падрабязней
🤦♀️ Моладзевыя атрады (МООП) будуць дапамагаць сілавікам на «выбарах»
Для гэтага ім нават арганізавалі вучэбныя зборы, «каб моладзь ведала, як дзейнічаць у любой неспадзяванай сітуацыі».
Па словах камандзіра Рэспубліканскага штаба МООП Аляксандра Бражыцкага, па ўсёй краіне існуе 200 такіх атрадаў. І за 2024 год «яны выканалі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў больш за 500 баявых задач».
Вучэнні складаюцца з 2х частак: тэарэтычная і практычная.
Пад час практыкі моладзь будзе ў тым ліку адпрацоўваць «прыёмы рукапашнага бою, вывучаць нюансы прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў».
😱Не, гэта не відэа абстрэлаў: так выбухнула ракета Starship
У выніку самалёты былі вымушаныя мяняць траекторыю, каб не сутыкнуцца з аскепкамі.
Што сталася прычынаю выбуху, глядзіце ў нашым відэа.
🔥 Літва перадумала забараняць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўезд у краіну
Аднак, уязджаць у Літву з 14 лютага 2025 года можна будзе толькі ў 2х выпадках:
▪️калі ўладальнік з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і мае дзейсную візу Літвы або часовы альбо пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве;
▪️калі ўладальнік з'яўляецца грамадзянінам краіны ЕЗ, які пражывае ў Беларусі.
☝️ Пры гэтым аўтамабілем павінен кіраваць сам уладальнік, і транспарт не можа быць прызначаны для продажу.
Выключэнні будуць для транспартных сродкаў з дыпламатычнымі нумарамі, а таксама для аўтамабіляў для транспарціроўкі пахаванняў.
🤬 Рэжым працягвае перадвыбарчыя зачысткі. У Мозыры затрымалі ліквідатара ЧАЭС
«Флагшток» заўважыў у раскладзе Мозырскага раённага суда запіс пра працэс над актывістам Уладзімірам Целепунам па «экстрэмісцкім» артыкуле.
Паводле крыніцаў выдання, затрымалі мужчыну ў сераду 15 студзеня.
#рэпрэсіі
🥰 Дзяўчынка зрабіла свае першыя крокі дзякуючы падтрымцы беларусаў
Гісторыя маленькай Ларысы, якой лекары паставілі страшны дыягназ — дзіцячы цэрабральны параліч, стала прыкладам таго, як падтрымка беларусаў і бясконцая вера бацькоў могуць змяніць жыццё.
Дзякуючы неабыякавым гледачам нашай праграмы «Беларус беларусу», якія адгукнуліся на заклік аб дапамозе, неабходная для рэабілітацыі сума была сабраная. І вось цяпер, пасля доўгіх месяцаў штодзённай рэабілітацыі, Ларыса зрабіла свае першыя крокі — важны момант, які стаў магчымым дзякуючы сіле нашай супольнасці.
Пра штодзённае змаганне бацькоў за жыццё Лары і пра тое, што чакае дзяўчынку наперадзе, глядзіце ў новым выданні на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬
💔 4 гады таму ў Лідзе агучылі вырак Вітольду Ашурку
18 студзеня 2021 года за ўдзел у пратэстах 2020 года суддзя Максім Філатаў пакараў актывіста 5 гадамі калоніі.
У траўні таго ж года Вітольд Ашурак загінуў у шклоўскай калоніі. Калі цела аддалі сваякам, то ў яго была забінтаваная галава. Брату актывіста сказалі, што гэта таму, што цела выпала з халадзільніка ў моргу.
🙈 Беларускія дзеці не ведаюць слова «дэмакратыя»
У Беларусі збіраюцца вывесці спартовага коня. А Аляксандр Пушкін расказаў у вершах пра Качанаву і Эйсмант
👉 Пра ўсё гэта глядзіце ў новым выпуску «Хай Так TV»
23 палітвязні выйшлі на волю праз памілаванне
Сярод іх 20 мужчын і тры жанчыны. 13 з іх старэйшыя за 50 гадоў, а ў 14 — хранічныя захворванні.
Паводле прапагандыстаў, рэжым «працягне кантроль за іх паводзінамі» пасля вызвалення.
Расея раніцай атаквала Кіеў ракетамі
Загінулі 4 чалавекі, ёсць пацярпелыя.
Паводле мясцовых уладаў, у Шаўчэнкаўскім раёне загарэўся нежылы будынак. Таксама зафіксавана падзенне абломкаў у двух іншых раёнах, што прывяло да пашкоджання магістральнага водаправода і некалькіх будынкаў.
💥 #галоўнае за 17 студзеня
✔️ Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
✔️ Ізраіль і ХАМАС падпісалі пагадненне
✔️ Нетаньяху паабяцаў аднавіць баявыя дзеянні ў Газе пасля вызвалення закладнікаў
✔️ Забойцу беларускі Лізы Герцын прысудзілі да пажыццёвага зняволення
✔️ Літва не будзе забараняць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўезд у краіну
✔️ Польшча знайшла вінаватых у гандлі візамі
✔️ У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
✔️ Нават праўладныя беларусы хочуць «адлігі». Вынікі апытання «Chatham House»
✔️ Бывай, TikTok? Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон, які забараняе сацсетку
#рэпрэсіі:
▪️Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт
▪️Беларусь лідаруе сярод краін, дзе часцей за ўсё пераследуюць журналістаў
▪️Моладзевыя атрады (МООП) будуць дапамагаць сілавікам на «выбарах»
Вярхоўны Суд ЗША падтрымаў забарону TikTok
Яшчэ да выбараў Трамп заяўляў, што «выратуе TikTok». Але закон набудзе моц за дзень да інаўгурацыі – 19 студзеня.
Пакуль невядома, як забарона будзе працаваць на практыцы, бо няма прэцэдэнту, каб урад ЗША блакаваў буйную платформу ў сацсетках.
🤷♀️ «Выбары 2025» - важная падзея для беларусаў, бо іншых проста няма
Чаго грамадзяне ўвогуле чакаюць ад так званых выбараў і што думаюць пра сітуацыю ў Беларусі?
👉 «Беларуская ініцыятыва» інстытуту «Chatham House» апублікавала вынікі даследавання.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы. Раскажам, пра што размаўлялі з ім а таксама з намеснікам дзяржсакратара ЗША
🔸Менск запрасіў АБСЕ ўзяць удзел у назіранні за фальшаваннем вынікаў выбараў
🔸Польскія гандляры скардзяцца ўладам на адсутнасць пакупнікоў з Беларусі
🔸Чыноўнікі пахваліліся дабрачыннай акцыяй для дзяцей. А што насамрэч з фінансаваннем дзіцячых дамоў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jnXAl790mNw
❤️🩹Мама-сабака папрасіла ў людзей дапамогі, каб тыя выратавалі ейнага шчанюка
На парозе адной са стамбульскіх клінік ветэрынары заўважылі сабаку з хворым дзіцём.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю і перакайцеся, што мама – заўсёды мама, нават у свеце жывёлін!
🚘 «Вось, новы паварот» – і так восем разоў!
Паглядзіце на незвычайную вуліцу ў ЗША ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусаў выклікаюць на прафілактычныя размовы перад «выбарамі»
✔️Працаўнікі МНС будуць дзяжурыць на выбарчых участках
✔️Дзеці-сіроты ў Беларусі не атрымліваюць дастатковага фінансавання ад дзяржавы
✔️У Беларусі скарачаецца колькасць каталіцкіх парафіяў
✔️У Магілёве 11-гадовы хлопчык атрымаў кантузію вока
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Пашпарт Новай Беларусі мог бы развязаць праблему беларусаў ва Украіне
Гэтак лічыць былы капелан, а цяпер грамадскі дзеяч і святар Сяргей Горбік, які служыць у Львове і дапамагае беларусам вырашаць іхныя праблемы, у тым ліку і звязаныя з легалізацыяй.
Ён вылучае некалькі праблемных катэгорыяў у белпрусаў, якія жывуць ва Украіне і мяркуе, што новы нацыянальны пашпарт акурат тут мог бы стаць дапамогай.
👉 Падрабязней
💔 Беларусь засталася ў лідарах сярод краін, дзе часцей за ўсё пераследуюць журналістаў
Гэта вынікае з гадавога агляду Камітэта па абароне журналістаў (CPJ), які быў абнародаванаы 16 студзеня.
Згодна з дакументам, другі год запар Беларусь у гэтым рэйтынгу ўзначальвае групу дзяржаваў у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі - у няволі 31 журналіст. Горшаая сітуацыя толькі ў Кітаі - 50 зняволеных журналістаў.
👉 Падрабязней