💪 Думаеце, вялікая вага несумяшчальная са спортам? А вось і не!
Толькі паглядзіце, што вырабляе гэты 17-гадовы спартовец!
🫡 Гэта не яго канец, Гайдукевіч маладзец!
Свежаствораны гурт «Прафілактыка патрыятызма» (які складаецца з Андрэя Павука і Вольгі Фалей) выпусціў новы трэк.
Можаце лічыць яго часткаю перадвыбарчай агітацыі за Гайдукевіча – усё ж ён прадстаўляе ліберальна-дэмакратычную партыю, а дэмакратыі і лібералізму Беларусі цяпер вельмі не хапае 😏
🔹Канапацкая пахвалілася, што план па зборы подпісаў «выконваецца і перавыконваецца»
Яна заявіла, што для сябраў ейная каманда ўсталяваная мінімальная планка подпісаў на дзень, ніжэй за якую яны ніколі не апускаюцца.
📍Чытайце болей на старонцы
💁🏻♂️ Банк HSBC болей не абслугоўвае плацяжы з Беларусі
Тое ж тычыцца і плацяжоў з Расеі. Заява пра гэта была апублікаваная яшчэ 12 лістапада, звярнуў увагу reform.news.
«Якія заўгодна плацяжы, якія апрацоўваюцца HSBC з удзелам Расеі і Беларусі, могуць быць затрыманыя для далейшага разгляду ды адхіленыя, а сродкі вернутыя», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве брытанскага банку.
👆Русіфікацыя беларускай гарадской прасторы з дапамогай... помнікаў
Як сталася так, што амаль у кожным буйным горадзе Беларусі ёсць помнік Пушкіну, але няма ніводнага, які б быў прысвечаны перыяду Полацкага княства?
Даследнікі апублікавалі сваю працу «Помнікі Менску і вобласцяў: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі?». Распавядаем, да якой высновы яны прыйшлі, па спасылцы
💥 #галоўнае за 22 лістапада
✔️Лукашэнка даў прытулак падазраванаму ў шпіянажы польскаму экс-суддзі Томашу Шмыту
✔️Літоўскі інструктар Палка Каліноўскага аналізуе, чаму былому беларускаму добраахвотніку Васілю Верамейчыку загадалі пакінуць Літву
✔️У Менску знайшлі магілу дзеда Мікалая Лукашэнкі. Ён памёр летась ва ўзросце 90 гадоў
✔️Жэнеўскія пашпарты і праязныя дакументы замежніка: матэрыял пра гісторыю і сучаснасць актуальных дакументаў для беларускіх эмігрантаў
✔️Спыталі ў Міністэрства працы Польшчы пра новыя правілы працаўладкавання замежнікаў
✔️Тармажэнне эканомікі ў кастрычніку: усяму віною сельская гаспадарка і нафтаперапрацоўка. Чытайце нашую аналітыку
✔️Гурт «СОЮЗ» выпусціў свой першы трэк на беларускай мове. Зацаніце!
🎧 Гурт «СОЮЗ» выпусціў свой першы трэк на беларускай мове. Зацаніце!
«СОЮЗ» ведаюць па ўсім свеце, хоць масавай папулярнасцю гэта не назавеш. Тым не меней гурт патрапіў у ратацыю брытанскага радыё BBC і на брытанскі лэйбл Mr Bongo, а яшчэ сабраў лайкі і добрыя водгукі ад сусветных зорак.
📍Месяц таму «Пятля прыхільнасці» ўпершыню выдала альбом з трэкамі цалкам па-беларуску. Цяпер па-беларуску заспяваў і «СОЮЗ». Здаецца, на нашых вачах беларускія музыкі нараджаюць новы трэнд ☝️
💛 «Кругаварот беларускай салідарнасці ўсё яшчэ працуе»
Праграма Валярыны Куставай «Беларус беларусу» за час свайго існавання дапамагла вялікай колькасці людзей. Па спасылцы мы прыгадваем толькі некаторыя з гісторыяў салідарнасці.
☝️Цяпер Валярына сама была вымушаная звярнуцца па дапамогу для сваіх родных. Збор на іхную падтрымку ідзе на платформе «BYSOL», да яго канца засталося два тыдні. Калі ў вас ёсць магчымасць (і, вядома ж, жаданне), а галоўнае калі для вас гэта бяспечна – далучайцеся да збору!
🤝 Розніца ў росце паміж імі больш за 1,5 метра, але гэта не перашкодзіла ім пасябраваць
Нядаўна ў Лондане сустрэліся самая нізкая і самая высока жанчыны ў свеце.
Вось чым скончылася сустрэча 👆
🤬 «У свой час беларусы не змаглі ўратаваць Каліноўскага, а ў нас зараз свой "каліновец"»
У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка
Паглядзіце!
❓Чаму Лукашэнка спрабуе даказаць, што ўся Беларусь за яго, часта гаворыць пра вайну і што ён чакае ад Дональда Трампа?
Пра гэта сёння ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою. Госць праграмы – Міхал Патоцкі, рэдактар выдання «Dziennik Gazeta Prawna» (Польшча)⤵️
Новае выданне «Прасвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📍Затрыманага месяц таму журналіста Ігара Ільяша прызналі палітвязнем
Ільяш – муж нашай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую трымаюць у няволі ўжо больш за 4 гады.
Падрабязней на нашым сайце
💁🏻♂️ «Шагэды» ўжо не саромеюцца лётаць над Беларуссю і ўдзень
Раней такое здаралася пераважна ўначы альбо рана ўранцы.
📍Новыя звесткі ад «Беларускага Гаюна» па спасылцы
🛂 Узгадваем гісторыю актуальных для беларускіх эмігрантаў дакументаў: як яны з'явіліся і дзе цяпер іх выдаюць
Летась рэжым Лукашэнкі фактычна забараніў грамадзянам Беларусі падаўжаць і атрымліваць новыя пашпарты за мяжой. Зрэшты, жыццё ад гэтага не спынілася – многія нашыя суайчыннікі сталі ўладальнікамі «пашпартазамяняльнікаў» ад еўрапейскіх краінаў.
🔍Чытайце матэрыял па спасылцы
🦊❄️ Першы снег – радасць не толькі для людзей, але і для жывёлін
Паглядзіце, як лісічкі ў Оксфардзе адрэагавалі на снег!
☝️BYPOL правёў уласнае расследаванне падзеяў у дзень, калі КДБісты ўварваліся ў кватэру Андрэя Зельцара. Вось што ўдалося «раскапаць»
Сярод іншага, удалося высветліць імаверныя імёны ўдзельнікаў штурму кватэры Зельцара.
📍Але гэта не ўсё. Чытайце болей на старонцы
💬 «Псіхіятры кажуць, што такія людзі могуць увесь час адчуваць небяспеку. Такія людзі могуць нядбайна ставіцца да сваіх асабістых інтарэсаў. Справа Васіля Верамейчыка – той самы выпадак»
Нашая калумністка Любоў Лунёва разважае, чаму былы беларускі добраахвотнік Васіль Верамейчык апынуўся ў лапах спецслужбаў Лукашэнкі ды хто тут вінаваты болей: знешнія фактары, канкрэтныя людзі або ён сам?
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
✊«Чакаю хутчэйшага сканчэння гэтай вайны»
Беларус Ян Мельнікаў ваюе за Украіну амаль 10 гадоў. Дзе цяпер Ян і як выглядае ягоная служба?
Пра гэта ў нашым эксклюзіўным рэпартажы ў праграме «Прасвет» з лініі фронту👆
🤷♀️У Беларусі ліквідуюць Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
У чэрвені гэтага года стала вядома, што інстытут вырашыў спыніць сваю дзейнасць з 1 верасня. Студэнтаў перавялі ў іншыя ВНУ. Прычыны рашэння аб закрыцці кіраўніцтва інстытута тады не тлумачыла. І вось нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што інстытут знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
Дарэчы, ІПД – ужо другая прыватная ВНУ, якая абвясціла аб закрыцці сёлета. У чэрвені аб закрыцці таксама заявіў Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў.
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Што такое жэнеўскі пашпарт і праязны дакумент для замежніка і якія краіны выдаюць іх беларусам
«Белсат» узгадвае гісторыю гэтых дакументаў і распавядае, дзе беларусам рэальна атрымаць іх цяпер.
🔹Чаго чакаць беларусам ад зменаў у працаўладкаванні ў Польшчы?
Спыталі Міністэрства працы Польшчы, навошта спатрэбіліся змены і ці не паменее ў краіне работнікаў-беларусаў.
🔹«Кругаварот беларускай салідарнасці ўсё яшчэ працуе»
Праграма «Беларус беларусу» за час свайго існавання дапамагла вялікай колькасці людзей. Прыгадваем толькі некаторыя з гісторыяў салідарнасці.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 лістапада
🔻Блогера, вядомага пад нікам «Шэры кот», які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць
🔻41-гадовы жыхар Берасця, які наведваў «палітычныя» судовыя працэсы, што адбываліся ў горадзе, асуджаны на 7 гадоў зняволення
🔻Затрыманага месяц таму журналіста Ігара Ільяша прызналі палітвязнем
🔻Васкрасенскі назваў імёны пяці памілаваных палітвязняў
🔻У Мёрах будуць судзіць за «экстрэмізм» уладальніка мясцовай кавярні «Аладзін»
🫠 Што дае «Карта беларуса?»
🫠 Курс долара ўжо 3,4 рубля: «Вымі ды палажы»
🫠 Нечаканы падарунак Лукашэнку зрабіў Ілан Маск
🫠 Пародыя «Алег Гайдукевіч зноў распусціў рукі». Як сабраць 100 тысяч подпісаў у РБ?
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч зноў сустрэліся, каб абмеркаваць крынжовыя навіны з Беларусі і свету ды прыправіць іх сваім непаўторным гумарам.
👀 Глядзіце, з чаго яны ўгараюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
🤔 Спыталі ў Міністэрства працы Польшчы пра новыя правілы працаўладкавання замежнікаў
Змены могуць закрануць дзясяткі тысяч беларусаў, якія працуюць у гэтай краіне.
Чыноўнікі адзначаюць, што не чакаюць змяншэння ліку працаўладкаваных беларусаў з увагі на новае правіла.
🔍 Разбіраемся ў дэталях зменаў у польскім працоўным заканадаўстве па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусы Вільні зладзілі акцыю ў падтрымку Васіля Верамейчыка.
🔸Ігара Ільяша прызналі палітвязнем.
🔸Бюджэтнікі змогуць за дадатковы грошы выконваць працу скарочаных работнікаў.
🔸Пяць гадоў таму ўрачыста перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.
🔸20 гадоў таму адбылася Аранжавая рэвалюцыя. Удзел у ёй бралі і беларусы.
🔸Адкрываецца Х фестываль беларускіх фільмаў Бульбамуві.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=DdgrQdPzFrk
🔹Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддаваў загад адключыць у Беларусі інтэрнэт у дні паслявыбарчых пратэстаў 2020-га
І зазначыў, што калі б не гэта, то «у нас была б вайна большая, чым ва Украіне».
📍Чытайце на старонцы больш разгорнутыя цытаты самаабвешчанага кіраўніка РБ
😔Ён абараняў Украіну і быў узнагароджаны медалём, а цяпер яму можа пагражаць смяротнае пакаранне ў Беларусі
Як гісторыя Васіля Верамейчыка сталася сімвалам новай хвалі рэпрэсіяў, распавядаем у нашым сюжэце.
Паглядзіце!
🎄Запрашаем прыняць удзел у здымках навагодняга канцэрта «Белсату»
Яны адбудуцца ў найбліжэйшы панядзелак, 25 лістапада. Здымаць будзем ад 10-й раніцы да ночы.
🎤 У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, РСП, Krywi, Ketevan, Маляваныч, Zui, Георгій Дабро, Lear, Памідораў, J:Морс, Папа Бо.
☝️Калі вы гатовыя прыйсці да нас у якасці гледача, запоўніце гэтую форму, і мы звяжамся з вамі! Рабіце гэта выключна ў тым выпадку, калі знаходзіцеся за межамі Беларусі і для вас гэта бяспечна.
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ На Камароўцы знайшлі цацку на ялінку за 850 рублёў
🤯
🔻Лукашэнка прыгразіў цалкам выключыць інтэрнэт, калі зноў паўторацца пратэсты
🔻Новы спосаб падвысіць заробкі бюджэтнікам
🔻У сталічным гіпермаркеце «Гіпа» з'явіліся талоны ў электронную чаргу
🔻У Варшаве распачынаецца кінафестываль «Bulbamovie»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🫤 Курс долара працягвае расці. Улады працягваюць стрымліваць яго.
У мінулыя разы гэта справакавала гіперінфляцыю
Ну, і не падайце з першых кадраў
🧐 Што кажуць нашыя эксперты ☝️
💬 «Усе пастановы Міжнароднага крымінальнага суду абавязковыя да выканання ў краінах Еўразвязу»
Галоўны прадстаўнік у вонкавых сувязях Еўразвязу Пэтэр Стана пракаментаваў нам інфармацыю пра ўчорашнія ордары на арышт ізраільскага прэм'ера Бэньяміна Нэтаньягу ды былога міністра абароны Ізраілю Ёава Галянта.
🔍 Чытайце ягоны каментар цалкам па спасылцы