💱 Курсы валютаў 22 лістапада
Расейскі рубель адкаціўся амаль на тры капейкі. Долар падрос трохі больш, як на адну капейку.
Гандляванняў па еўра, як звычайна па пятніцах, не было.
#курсывалютаў
💬 «Рашэнне аб тым, што Верамейчык з'яўляецца пагрозаю для Літвы, мог прыняць або вельмі глупы чалавек, або пракрамлёўскі агент»
Літоўскі інструктар Палка Каліноўскага аналізуе, чаму былому беларускаму добраахвотніку Васілю Верамейчыку загадалі пакінуць Літву (і ўвогуле Еўрасаюз), што прывяло да ланцуга падзеяў, якія скончыліся ягоным затрыманнем.
🔍 Чытайце па спасылцы
За гэтым эфірам сачылі тысячы беларусаў!
Пяць гадоў таму мы ўсе глядзелі перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Каротка прыгадваем той момант у відэа ☝️
◽️Блогера Змітра Казлова збіраюцца зноў судзіць. Праз тыдзень ён павінен быў выйсці на волю
Зміцер Казлоў, вядомы як блогер «Шэры кот» ужо адсядзеў 4,5 гады за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках». 28 лістапада ён павінен быў выйсці на волю, аднак ужо 29 лістапада яго будуць судзіць паводле новай крымінальнай справы - нібы за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.
Добрай пятніцы, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Вялікая будоўля Лукашэнкі. Чаму ў Беларусі ўзяліся за дарогі?
Паглядзелі, што адбываецца і з чым гэта можа быць звязана.
🔹Швайгера ў Беларусь прывёз судзімы за махлярства, звязаны з Баскавым
Адкуль у яго грошы?
🔹Ці атрымаецца ў рэжыму спыніць рост курсу долара?
У сераду паказнік пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 3,4 рублі. У чым прычына?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 21 лістапада
🔻Раскрытыя імёны сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў за падзеі 2020-га
🔻Былога супрацоўніка Веткаўскага музею стараабрадніцтва і народных традыцыяў асудзілі па 342-м артыкуле
🔻Гарадзенскі актывіст Ежы Грыгенча (цяпер жыве ў Беластоку) завочна атрымаў 6 гадоў калоніі
🔻У Докшыцах за «экстрэмізм» судзілі «лепшага работніка сістэмы электраэнергетыкі-2021»
🔚 «Дрымлэнд» – усё. Некалі папулярны парк забаваў пачалі разбіраць
Ён праіснаваў каля 20 гадоў. Цяпер на месцы парку забаваў хочуць арганізаваць «ідэалагічна правільную» лакацыю.
📍Чытайце пра яе падрабязней тут
✈️ Са сталіцы Лівану эвакуяваныя 19 беларусаў
Іх вывозіў транспартны самалёт МНС Расеі. Таксама на борце былі некалькі дзясяткаў грамадзянаў РФ.
📍У чым справа, чытайце на нашым сайце
🐶 Бяздомны сабака выратаваў турыста ў гарах Перу
Паглядзіце, чым скончылася сапраўдная прыгода!
Як у кіно ☝️
🤬 «Сёння беларусы не могуць пачуваць сябе бяспечна нідзе»
Вадзім Кабанчук і Франак Вячорка каментуюць экстрадыцыю Васіля Верамейчыка ☝️
🇱🇹 Літоўскі міністр абароны пракаментаваў дэпартацыю былога «каліноўца» з В'етнаму ў Беларусь
На думку Лаўрынаса Кашчунаса, пераезд Верамейчыка ў В’етнам наўрад ці быў «найлепшым варыянтам», бо гэтая краіна мае сувязі з Расеяй і Аляксандрам Лукашэнкам.
Загад жа пакінуць Літву, які выдала яму міграцыйная служба, Кашчунас патлумачыў тым, што «так дзяржава вырашыла».
☝️Паглядзіце наш сюжэт пра Васіля Верамейчыка, які выйшаў увесну гэтага года
Учора стала вядома, што Васіль быў дэпартаваны з В'етнаму ў Беларусь транзітам праз Маскву.
У Азіі ён апынуўся пасля таго, як Літва прызнала яго «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» і загадала пакінуць межы Еўразвязу.
💬 «Маш, по "Южмашу" удар баллистическими ракетами, уже западные СМИ стали говорить. Не комментируем вообще»
Анекдот дня: спікерцы расейскага МЗС Марыі Захаравай патэлефанаваў хтосьці важны проста падчас брыфінгу. Размова відавочна павінна была быць прыватнаю, аднак цяпер яе пачуюць мільёны людзей 💁🏻♂️
👀 Глядзіце, як гэта было
🔹Па ўкраінскім Дняпры ўдарылі міжкантынентальнай балістычнай ракетаю?
Пакуль нельга пацвердзіць гэта на 100%, аднак на гэта ўказваюць некаторыя факты. Калі тып ракеты сапраўды быў менавіта такі, то яго Расея ўжыла ў вайне супраць Украіны ўпершыню.
📍У сувязі з чарговай паветранай атакаю РФ сваю авіяцыю сёння ўздымала і Польшча. Чытайце падрабязней па спасылцы
🇵🇱 Супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі з боку Польшчы ачоліў новы чалавек
Пра гэта паведаміў Павел Латушка.
📍Вось хто будзе новым спецпрадстаўніком МЗС у пытаннях кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі палітыкамі
☝️У Менску знайшлі магілу дзеда Мікалая Лукашэнкі. Ён памёр летась ва ўзросце 90 гадоў
Цікава, што гэты чалавек у 1950-я гады адбываў пакаранне за «здраду радзіме» і «контррэвалюцыйныя дзеянні». У часе хрушчоўскай «адлігі» яго вызвалілі і рэабілітавалі.
🔍 Вось што яшчэ вядома пра бацьку Ірыны Абельскай
📍У Польшчы распачаўся суд над прыхільнікам Лукашэнкі і Пуціна, які тры гады таму атакаваў у Быдгашчы беларуса
Мужчына накінуўся на Глеба Вайкуля з крыкамі: « Хай жыве Лукашэнка! Хай жыве Пуцін! Выпердаляй, жыдоўская ануча, з маёй краіны!»
🔍 Падрабязней на нашым сайце
🔍 Тармажэнне эканомікі ў кастрычніку: усяму віною сельская гаспадарка і нафтаперапрацоўка
Тым часам спажывецкі попыт, які з'яўляецца адной з галоўных крыніцаў росту ВУП у 2024 годзе, працягнуў расці падвышанымі тэмпамі.
📍Вялікі эканамічны разбор чытайце на старонцы
😔«[Калі Васіля Верамейчыка прызналі пагрозаю «нацыянальнай бяспецы» Літвы], ён нават не мог падаць апеляцыю»
Лёс Верамейчыка пасля таго, як ён пакінуў полк Каліноўскага, аказаўся выкручастым. Пэўны час ён заставаўся ва Украіне і дапамагаў у валанцёрскай працы, потым паехаў да сваёй сям’і, якая тады ўжо жыла ў Літве. Аднак Літва адмовіла Верамейчыку ў легалізацыі.
Як сталася так, што ніхто не ўратаваў Васіля Верамейчыка? Спрабуем разабрацца ў нашым матэрыяле
💥 #галоўнае за 21 лістапада
✔️Імаверна, Расея ўпершыню нанесла па Украіне ўдар міжкантынентальнай балістычнай ракетаю
✔️Верамейчыка не ўратавалі. Хто вінаваты?
✔️У Горадні ды наваколлі ўведзены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі»
✔️Экстрадыцыя экс-каліноўца з В'етнаму ў Беларусь: заявы Офісу Ціханоўскай і літоўскага міністра абароны (гэтая краіна раней загадала Васілю Верамейчыку пакінуць Еўразвяз)
✔️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт ізраільскага прэм'ера Нэтаньяху, а таксама былога міністра абароны
✔️Супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі з боку Польшчы ачоліў новы чалавек
✔️Былы супрацоўнік штабу Някляева ў 2010-м заявіў пра падтрымку Канапацкай на будучых «выбарах»
✔️Вялікая будоўля Лукашэнкі. Як у Беларусі рамантуюць дарогі
✔️Хто прывозіў Тыля Швайгера ў Беларусь? Пацягнулі за нітачку і раскапалі шмат цікавага
✔️У Нямеччыне – нешта падобнае да палітычнага крызісу. Аналітычны матэрыял пра бягучую палітычную сітуацыю ў найважнейшай краіне Еўразвязу
🕷Павук зноў спявае дуэтам з прыгожай дзяўчынаю!
Усе памятаюць хіты, якімі ён разрываў інтэрнэт сумесна з Маргарытай Ляўчук. Цяпер надышоў час ствараць новыя шэдэўры, гэтым разам – у дуэце з Вольгай Фалей.
Павук і Вольга назвалі свой гурт «Прафілактыка патрыятызма». А першая песня прысвечаная супрацоўніку міліцыі, які некалі даставаў Андрэя тэлефанаваннямі ды пагражаў пасадзіць.
🎵 Сачыце за творчасцю «Прафілактыкі патрыятызма» на нашым канале «Белсат MUSIC»
❗️Бацькам не расслабляцца!
Калі ваш дзіцёнак выдатна вучыцца і прымае ўдзел у алімпіядах – шансы на вылет са школы толькі павялічваюцца! Як такое можа быць?
Глядзіце ў відэа👇
А яшчэ больш гумару ў поўным выданні на YouTube-канале «Белсат LIFE»📺
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Былога ваяра Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка затрымалі у В'етнаме і выдалі Беларусі. На радзіме яму пагражае смяротнае пакаранне.
🔸Пуціну выскажу сваё «фэ»: імаверная размова Лукашэнкі з Прыгожыным трапіла ў сеціва
🔸Долар расце. Штодзень — новы рэкорд. Ці чакаць дэвальвацыі беларускага рубля?
🔸Паветраныя сілы ЗСУ: Расея ўдарыла па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай
🔸Міжнародны дзень адмовы ад палення. Штогод яго адзначаюць ў трэці чацвер лістапада
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=3eML_gcT1Lc
📍Сяргей Вазняк, які раней быў сябрам камуністычнай партыі ПКБ і партыі «Справядлівы свет», заявіў пра падтрымку Канапацкай
«Решил поддержать, потому что других демократических претендентов в списке просто нет. Все остальные – за сохранение в Беларуси статус-кво, а это мне совсем не подходит», – напісаў Вазняк на сваёй старонцы ў Facebook.
🔍 Падрабязней у нас на сайце
💸Рост біткойну не спыняецца. Падобна, неўзабаве ён пераваліць за $100 000
Гэты працэс адбываецца на фоне перамогі на выбарах у Штатах Доналда Трампа, які абяцаў трансфармацыю ЗША ў глабальны крыптавалютны хаб і фармаванне рэзерваў з біткойнаў.
📍Падрабязней на старонцы
💬 «Аднойчы нам паставілі такую задачу: пашыхтавацца перад полем з бульбай і засоўваць у зямлю бульбу, якая была на паверхні»
Максім быў афіцэрам унутраных войскаў РБ. Яго накіроўвалі выконваць задачы ў рэзідэнцыі Лукашэнкі і загадвалі разганяць пратэсты. Максім сцвярджае, што нікога не збіваў і нават адпускаў затрыманых. А ў выніку звольніўся з унутраных войскаў, каб больш не мець дачынення да барацьбы з уласным народам.
Цяпер ён мае сваю стралковую школу ў Варшаве, дзе трэнуюцца ў тым ліку людзі, што ваююць на баку Украіны.
🔸А яшчэ – мілая гісторыя салідарнасці беларусаў, што дапамаглі былому беларускаму добраахвотніку Гошы, які на вайне атрымаў сур'ёзнае раненне нагі.
👀 Поўны выпуск праграмы «Беларус беларусу» – ужо на канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Кінафестываль «Паўночнае ззянне» абвясціў пераможцаў беларускага конкурсу
🔻У Горадні ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
🔻З В'етнаму ў РБ экстрадаваны былы баец Палка Каліноўскага
🔻Лукашэнкаўцы хваляцца, што іхны кумір сабраў ужо 1,5 млн подпісаў
🔻У Клімавічах гарэла больніца
🔻Дзяржаўнае ТБ зноў сцвярджае, што «на Беларусь готовится нападение»
🔻Расея атакавала Дняпро міжкантынентальнай балістычнай ракетаю
🔻У Ісландыі зноў прачнуўся вулкан
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нэтаньяху
Аналагічны ордэр выданы і на арышт былога міністра абароны Ізраілю Ёава Галанта (ён пакінуў пасаду на пачатку лістапада).
Яны падазраюцца ў здзяйсненні вайсковых злачынстваў у Газе. У прыватнасці, зазначаецца, што дзеянні Нэтаньяху і Галанта прывялі да смерцяў цывільнага насельніцтва сектару Газы.
👴🏻 У свежым выданні праграмы «Мова Нанова» пагаворым пра бацьку
Не пужайцеся, не пра таго 🫠
Гэтае слова з'явілася ў беларусаў задоўга да 1994-га года. І мае безліч сінонімаў!
👀 Глядзіце новы выпуск «Мовы Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💱 Курсы валютаў 21 лістапада
Долар падрос амаль на паўтары капейкі. Еўра таксама дадаў у вартасці, хоць і сціплей.
Расейскі рубель мінімальна споўз уніз.
#курсывалютаў