☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🗞 СМІ даведаліся імя беларуса, якога падазраюць у нападзе на расейскага апазіцыянера Волкава
Расейскае выданне «Медиазона» назвала імя беларуса, які можа быць датычны да нападу на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава ў Вільні. Верагодна, гэта сын афіцэра КДБ.
🗞 Менскія манашкі едуць у Бельгію гандляваць. Там не вераць, што яны падтрымліваюць вайну
«Белсату» стала вядома, што прадстаўніцы Свята-Елісавецінскага манастыра запланавалі чарговыя «гастролі» ў ЕЗ. У снежні яны маюць узяць удзел у калядных кірмашах у трох цэрквах Бельгіі. У адной з іх пацвердзілі «Белсату» візіт менскіх манашак і назвалі паклёпам абвінавачванні ў тым, што манастыр падтрымлівае вайну.
🗞 МЗС Беларусі зняпраўдзіла словы Лукашэнкі, што калій прадаюць за «бясцэнак»
Здаецца, нехта хлусіць!
#штопачытаць
💔 Башкірскі Хаціка чакае свайго гаспадара
Гісторыя з вельмі сумным фіналам. Паглядзіце!
📍Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў правялі сустрэчу з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы па праблеме прызнання беларускіх атэстатаў
Міхал Камінскі паабяцаў заняцца праблемаю і дамагчыся спрашчэння патрабаванняў Курыторыума Асветы.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
❓Калі спыніцца паўзучая дэвальвацыя беларускага рубля?
❓Як на гэта паўплываюць будучыя «выбары»?
❓ А як паўплывае Трамп і ягоная палітыка (на долар, расейскі рубель і фактычна прывязаны да яго беларускі)?
У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта (і не толькі) разважаюць экспертка цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна і эканаміст ды кіраўнік праекту «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.
👀 Глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
💁🏻♂️ Свята-Елісавецінскі манастыр збіраецца ў новы «еўратур»
Гэтым разам вырушаць ажно ў Бельгію. Прычым арганізатары калядных кірмашоў, куды едуць манашкі, адмаўляюцца верыць у тое, што тыя падтрымліваюць расейскую ваенную агрэсію ва Украіне.
🔍 Чытайце болей цікавага ў матэрыяле на нашай старонцы
🎄 Вось цяпер свята сапраўды адчуваецца
Віленская чыгунка падрыхтавала сапраўдную казку
Паглядзіце на гэтае хараство!
🔻Патрапіў у расейскі палон і выжыў пасля катаванняў токам
Змог выбрацца з няволі і праз чатыры краіны вярнуўся ў дэакупаваны Херсон.
Паглядзіце гісторыю Дмытро Нэдавізія ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Візіт пад воклічы пратэстаў і гукі страляніны. Лукашэнка працягвае паездку ў Пакістан
🔻Выбар найлепшых на фоне катастрафічнай сітуацыі: у Гданьску назвалі пераможцаў прэміі Гедройця
🔻У Менску мужчына загінуў пад коламі цягніка
🔻Амаль 100 беспілотнікаў запусцілі па Украіне расейцы. Некаторыя з дронаў зноў патрапілі ў Беларусь
🔻Ізраіль ды «Хізбула» дамовіліся пра спыненне вагню
🔻«Грузінская мара» прапанавала на пасаду прэзідэнта скандальнага «антызаходніка»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇬🇪 Кіроўная партыя Грузіі назвала імя свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах
Гэта былы футбаліст нацыянальнай зборнай, які пагуляў за клубы з Расеі ды Швейцарыі.
📍Болей інфармацыі у нас на старонцы
📍У сталіцы Канады прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў і чальцоў канадскага ўраду
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламенцкай асамблеяй NATO ў Манрэалі.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
📚У Гданьску ўчора ўзнагародзілі пераможцаў беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Колькасць намінантаў прэміі за апошнія 10 гадоў моцна скарацілася. Калі ў 2013 годзе былі пададзеныя 43 новыя кнігі, то сёлета – толькі 14.
📍Чытайце на нашай старонцы, каго ўзнагародзілі сёлета
⚔️ Стральцы БНР супраць бальшавікоў: як 104 гады таму беларусы ўзяліся са зброяй у руках бараніць сваё
Сёння – гадавіна Слуцкага збройнага чыну. Гэта адзіная самастойная спроба беларусаў у ХХ стагоддзі здабыць незалежнасць узброеным шляхам. Скончылася яна няўдала, аднак у гісторыю ўсё роўна ўвайшла.
👀 Глядзіце, як гэта было, у прысвечаным тым падзеям выданні праграмы «Вусы Скарыны»
🤡 Беларускі Генштаб назваў запуск Расеяй балістычнай ракеты па Дняпры «жэстам добрай волі»
А потым дадалі, што расейская армія — самая магутная ў свеце...
«Гэта жэст добрай волі і пасыл, што не трэба жартаваць з Расеяй. Расейская армія — самая моцная армія ў свеце, супрацьстаяць якой цяпер наўрад ці знойдзецца сіла. І гэта нашы хлопцы, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, абменьваемся вопытам», — заявіў кіраўнік ведамства Павел Муравейка.
Генштаб Беларусі таксама адзначыў, што ў іх з расейскім войскам «адзіныя дакументы, адзіныя погляды і адзіныя падыходы».
На Блізкім Усходзе спыняецца агонь
Вечарам 26 лістапада было зацверджана перамір’е паміж Ізраілем і Ліванам. Бакі ўстрымаюцца ад ваенных дзеянняў, спыняць удары і дэмантуюць усе ваенныя пазіцыі.
Гарачы канфлікт доўжыўся больш за год — з моманту ўварвання баевікоў на тэрыторыю Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года. Як бакам удалося дамовіцца і чаму гэта не азначае міру ў рэгіёне, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сярод беларускіх мігрантаў найцяжэй у Польшчы – жанчынам
Новае даследаванне эканамічнага становішча беларускіх мігрантаў паказвае цікавыя лічбы. Колькі беларусаў лічаць сваё жыццё ў Польшчы задаволеным, яе шмат плануюць заставацца там назаўсёды, і ў якіх галінах яны часцей за ўсё працуюць? Падрабязнасці чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Генпракуратура заяўляе, што выкрыла сетку дваровых чатаў па ўсіх рэгіёнах
Цяпер за ўдзел у дваровых чатах на беларусаў заводзяць крымінальныя справы, якія пагражаюць да 15 гадоў зняволення. Пачытайце, чым рэжым гэта апраўдвае (праз VPN).
🔺 Лукашэнка прыляцеў у Пакістан, а там пратэсты
Навошта самаабвешчаны прыбыў у краіну, дзе цяпер жорстка разганяюць пратэсты – адкажам ў нашым матэрыяле (праз VPN).
💥 #галоўнае за 27 лістапада
✔️Непрыемны дзень для беларускага рубля: долар і еўра падраслі на 6 і 7 капеек адпаведна. Гэта стала следствам сённяшняга прасядання расейскага рубля
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр збіраецца ў новы «еўратур»
✔️Размова са свежапрызначаным прадстаўніком АПК, адказным за пытанні легалізацыі беларусаў у замежжы
✔️Сталі вядомыя лаўрэаты чарговай прэміі Гедройця. Вось хто атрымаў яе сёлета
✔️У Верхнядзвінскім раёне заўважылі рэдкую для Беларусі саву-бярозаўку
✔️Мастак hutkasmachna зладзіў у Берліне акцыю, каб нагадаць немцам пра цыбулю Ёрга Дорнаў
✔️Кіроўная партыя Грузіі назвала імя свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах: гэта былы футбаліст
#рэпрэсіі:
▪️Справа «дваравых чатаў» магла быць наўмыснай правакацыяй сілавікоў
▪️Палітвязнямі прызналі Васіля Верамейчыка і яшчэ 17 чалавек
▪️Хваля перадвыбарчых затрыманняў у Гомлі
▪️Уладальнік гарадзенскага блогу «s13» трэці раз запар накіраваны на 15 содняў арышту
😢 Гэта ўкраінскі горад, куды прыйшлі расейцы
Брыгада ЗСУ паказала, як сёння выглядае Тарэцк.
🤔 Легалізацыя беларусаў – справа рук саміх беларусаў?
Пазаўчора ў Аб'яднаным пераходным кабінеце з'явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжою. Гэтае пытанне ніколі не пераставала быць праблемным пасля 2020-га (і асабліва 2022-га) года, аднак новы віток абмеркаванняў яно атрымала пасля сітуацыі з Васілём Верамейчыкам.
Размаўляем са свежапрызначаным Віталём Маўчанавым пра тое, чым ён плануе займацца на пасадзе і дзе беларусы могуць адчуваць сябе найлепш і найгорш у плане легалізацыі.
🔍 Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці звяжа Маскву і Менск хуткасны цягнік?
🔸Беллегпрам гатовы развіваць сваю франшызу (крамы «Дадому") Ці здолеюць яны замяніць IKEA?
🔸Адказваць за пабудову кароўнікаў цяпер будуць чыноўнікі?
🔸Акцыя ў Вільні ў падтрыманне Васіля Верамейчыка
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=HuTqviyAgUk
💬 «Калі Лукашэнка захаваецца пры ўладзе яшчэ некалькі гадоў, то гэта прывядзе да калапсу пенсійнай сістэмы»
Праз масавыя рэпрэсіі з Беларусі за апошнія гады з'ехалі сотні тысяч людзей. Гэта мала таго што б'е па эканоміцы, дык яшчэ і пагаршае сітуацыю з выплатамі пенсіяў старэйшаму пакаленню – бо ў РБ працуе так званы прынцып «салідарнасці пакаленняў», калі малодшыя забяспечваюць пенсіямі старэйшых.
👀 Пра пенсійную пастку, якая можа неўзабаве ўтварыцца ў Беларусі, разважаюць Зміцер Лупач і Павел Латушка ў свежым выданні «Фельетонаў Лупача»
🦉У Верхнядзвінскім раёне заўважылі рэдкую для Беларусі саву-бярозаўку
Гэтая птушка гняздуецца ў таежнай зоне Еўропы ды Азіі і вельмі рэдка сустракаецца ў нашых краях. Апошні раз яе рэгістравалі ў 2022 годзе.
Адзін з птушкароў распавёў, што яны з сябрам у пошуках іншых птушак вырашылі пакатацца па наваколлі. І заўважылі цікавую птушку, крыху большую за голуба. Яна часта сядзіць на вяршыні дрэва, нахіліўшыся наперад, як шуляк, а не ў тыповай савінай позе.
Арнітолагі пацвердзілі іх знаходку, што выклікала вялікую радасць і запыты на каардынаты месцазнаходжання птушкі.
📍Тбіліскі суд чарговы раз перанёс разгляд скаргаў беларускага праваабаронцы і дэлегаткі КР на адмовы ў наданні прытулку
Становішча «палітычных» беларусаў у Грузіі сур'ёзна пагаршаецца. У дадатак да візавых «пастак» і прыняцця закона аб «замежных агентах» цяпер, пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Грузіі, беларусам масава сталі адмаўляць у прытулку. Хаця і раней з гэтым было складана – разгляд справаў проста расцягвалі на гады.
🔍Чытайце падрабязней па спасылцы
🧅 Мастак hutkasmachna зладзіў у Берліне акцыю, каб нагадаць немцам пра цыбулю Ёрга Дорнаў
Гэты прадпрымальнік і палітык мае дамову з беларускім Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў – на ягоныя цыбулевыя плантацыя пад Лідай рэгулярна прывозяць для працы беларускіх вязняў (у тым ліку палітычных).
Пасля таго, як інфармацыя пра гэта патрапіла ў СМІ, ад Ёрга Дорнаў паспяшаліся адхрысціцца нават ягоныя паплечнікі па ўльтраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
«Калі раптам вы адчулі, што вашыя слёзы сталі занадта горкія – мабыць уся справа ў беларускай цыбулі ад Ёрга Дарнаў з AfD», – напісана на ўлётках (па-нямецку і па-беларуску), якія hutkasmachna размясціў на паліцах з цыбуляю ў крамах, а таксама на вулічных слупах.
💬 «Мне прысніўся бацька і сказаў: "Саша, лупі на трасянцы, пачынай размаўляць!"»
Сёння госцем праграмы «МоваНанова» стаў легендарны Маляваныч.
І хоць усе мы з дзяцінства чулі, як ён прамаўляе па-беларуску з экранаў тэлевізараў, сам Маляваныч да частага ўжывання беларускай мовы прыйшоў не адразу і гэты шлях заняў у яго шмат гадоў.
👀 Глядзіце свежы выпуск «МоваНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
💱 Курсы валютаў 27 лістапада
Такога не было даўно! Сённяшнія гандляванні скончыліся тым, што долар дадаў ажно 6 капеек, а еўра падаражэў больш як на 7 капеек!
Гэта стала следствам таго, што сёння істотна аслабеў расейскі рубель, які, як звычайна, пацягнуў за сабою і беларускі.
#курсывалютаў
🤔 У Нямеччыне заявілі, што падзенне грузавога самалёту ў Вільні можа быць дыверсіяй з боку РФ
Такое меркаванне агучыў высокапасадовы прадстаўнік Бундэсвэру.
📍Чытайце падрабязней
🐱 Гэтая котка з Англіі стала сапраўднай інтэрнэт-сенсацыяй
Спрабуючы пралезці праз дрэнажную трубу ў гаражы, Джон (так назвалі котку) затрымалася, ды так, што толькі яе галава тырчала з трубы. Гаспадыня, убачыўшы такую карціну, не разгубілася і адразу выклікала ратавальнікаў.
На дапамогу хутка прыбылі пажарныя горада Кліўдан. Яны асцярожна вызвалілі котку, але частка трубы ўсё ж засталася на яе шыі. Каб цалкам пазбавіць гадаванца ад такога “аксэсуару”, Джон павезлі да ветэрынара. Там ёй зрабілі лёгкі наркоз і канчаткова вызвалілі з пасткі. На шчасце, адважная котка не атрымала ніякіх траўмаў і хутка вярнулася дадому.
На наступны дзень гаспадыня, прачнуўшыся, з здзіўленнем убачыла, што здымкі Джон разляцеліся па сацсетках. Так яе мужны характар зрабіў звычайную котку інтэрнэт-сенсацыяй.
😨 У Менску мужчына ішоў па чыгуначных пуцях – яго насмерць збіў цягнік
Здарэнне адбылося ўчора ўвечары на прыпыначным пункце «Курасоўшчына». Следчы камітэт паведамляе, што загінуламу было 58 гадоў.
На кадрах відаць, што мужчына заўважыў цягнік, аднак не паспеў зрэагаваць, каб адскочыць у бок.
Справа «дваравых чатаў» – правакацыя сілавікоў?
Генпракуратура нядаўна заявіла пра «раскрыццё сеткі дваравых чатаў», удзельнікам якой пагражае да 15 гадоў турмы. Аднак ні звестак пра абвінавачанні, ні па якім артыкулам хочуць судзіць, нам не паведамілі.
Нашы крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, лічаць, што справу насамрэч маглі прыдумаць самі сілавікі і для канкрэтных мэтаў. Навошта ім гэта спатрэбілася – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 26 лістапада
✔️ Крымінальны пераслед Дональда Трампа спынены
✔️ Пакістан і Беларусь абмеркавалі запуск прамога авіярэйсу
✔️ Былы амапавец пазбег пакарання ў Польшчы
✔️ Расея атакавала Украіну рэкорднай колькасцю «шагэдаў»
✔️ У Беларусі вось-вось змогуць пачаць запускаць сеткі 5G
✔️ Для сваіх авіябомбаў Расея выкарыстоўвае санкцыйныя мікрасхемы, якія закупае ў Беларусі
✔️ Ва Украіне затрымалі арганізатара незаконнай перапраўкі прызыўнікоў-украінцаў у Беларусь. Уцячы ад мабілізацыі каштавала каля 1000 долараў плюс выдаткі на ласты і гідракасцюм
✔️ Беларусы Гданьска просяць прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням
✔️ Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 94 гады
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі пагражаюць 15 гадамі турмы за ўдзел у дваровых чатах
▪️ Заснавальніка клінікі «Новы зрок» завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі
▪️ 2000 матэрыялаў дадалі ў «экстрэмісцкі» спіс
▪️ Больш за 700 беларусаў дадалі ў Расейскую базу вышуку