📌 Баварскае аддзяленне ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) выступіла з заклікам выслаць украінскіх уцекачоў з краіны
Паводле словаў журналіста газеты «Süddeutsche Zeitung» Ёгана Озеля, старшыня фракцыі Катрын Эбнэр-Штайнэр заявіла, што ўкраінскія ўцекачы павінны неадкладна вярнуцца на радзіму, «і ўжо цяпер». Яна падкрэсліла, што Украіна – вялікая краіна, дзе «хапае тэрыторыі» для вяртання.
Эбнэр-Штайнэр заклікала да «масавай рэміграцыі», каб Баварыя не была «перапоўненая атрымальнікамі дапамогі, якія не жадаюць інтэгравацца». Яна прапанавала ўвесці ў рэгіёне «надзвычайнае становішча з уцекачамі», што дазволіць адмаўляць ім у размяшчэнні.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸АБСЕ адмаўляецца назіраць за фальшаваннем выбараў. Дзяржсакратар ЗША назваў электаральную кампанію Лукашэнкі фікцыяй і асудзіў рэпрэсіі. А што на гэта ЦВК?
🔸Памілаваная чарговая партыя палітвязняў, прапаганда тым часам працягвае сюжэты з турмаў
🔸Як і дзе можна акунуцца на Вадохрышча
🔸Як у Італіі ды Іспаніі адзначаюць свята пакравіцеля жывёлінаў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/H5z3AtAi_pM
😳 Парыжскі тэатр захапілі мігранты з-за чаго ён сутыкнуўся з пагрозай банкруцтва
10 снежня тэатр La Gaîté Lyrique у Парыжы арганізаваў мерапрыемства пад назвай «Пераасэнсаванне прыёму бежанцаў у Францыі» і бясплатна запрасіў на яго мігрантаў, паведамляе Bild.
Аднак пасля імпрэзы людзі не пакінулі будынак і вось ўжо амаль шэсць тыдняў каля 300 мігрантаў усё яшчэ знаходзіцца ў памяшканнях тэатра, што паралізавала яго працу.
☝️Людзі спяць на крэслах і сталах і патрабуюць «годнага і пастаяннага жылля».
Кіраўніцтва тэатра падкрэслівае, што гэтая сітуацыя стала для іх «раптоўным і разбуральным ударам», і выказвае надзею на хуткую дапамогу з боку гарадскіх і дзяржаўных уладаў.
🤔 Палітвязняў вызваляюць, бо Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах наконт Украіны?
Менавіта так лічыць аналітык радыё «Свабода» Валер Карбалевіч.
На ягоную думку, чарговая хваля памілавання палітвязняў, з’яўленне на экранах Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і іншых вядомых палітзняволеных – гэта няхай і супярэчлівыя, але сігналы заходнім краінам і можа быць звязана з магчымымі перамовамі наконт замірэння ва Украіне.
👉 Падрабязней
🤬 Рэжым працягвае перадвыбарчыя зачысткі. У Мозыры затрымалі ліквідатара ЧАЭС
«Флагшток» заўважыў у раскладзе Мозырскага раённага суда запіс пра працэс над актывістам Уладзімірам Целепунам па «экстрэмісцкім» артыкуле.
Паводле крыніцаў выдання, затрымалі мужчыну ў сераду 15 студзеня.
#рэпрэсіі
🥰 Дзяўчынка зрабіла свае першыя крокі дзякуючы падтрымцы беларусаў
Гісторыя маленькай Ларысы, якой лекары паставілі страшны дыягназ — дзіцячы цэрабральны параліч, стала прыкладам таго, як падтрымка беларусаў і бясконцая вера бацькоў могуць змяніць жыццё.
Дзякуючы неабыякавым гледачам нашай праграмы «Беларус беларусу», якія адгукнуліся на заклік аб дапамозе, неабходная для рэабілітацыі сума была сабраная. І вось цяпер, пасля доўгіх месяцаў штодзённай рэабілітацыі, Ларыса зрабіла свае першыя крокі — важны момант, які стаў магчымым дзякуючы сіле нашай супольнасці.
Пра штодзённае змаганне бацькоў за жыццё Лары і пра тое, што чакае дзяўчынку наперадзе, глядзіце ў новым выданні на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬
💔 4 гады таму ў Лідзе агучылі вырак Вітольду Ашурку
18 студзеня 2021 года за ўдзел у пратэстах 2020 года суддзя Максім Філатаў пакараў актывіста 5 гадамі калоніі.
У траўні таго ж года Вітольд Ашурак загінуў у шклоўскай калоніі. Калі цела аддалі сваякам, то ў яго была забінтаваная галава. Брату актывіста сказалі, што гэта таму, што цела выпала з халадзільніка ў моргу.
🙈 Беларускія дзеці не ведаюць слова «дэмакратыя»
У Беларусі збіраюцца вывесці спартовага коня. А Аляксандр Пушкін расказаў у вершах пра Качанаву і Эйсмант
👉 Пра ўсё гэта глядзіце ў новым выпуску «Хай Так TV»
23 палітвязні выйшлі на волю праз памілаванне
Сярод іх 20 мужчын і тры жанчыны. 13 з іх старэйшыя за 50 гадоў, а ў 14 — хранічныя захворванні.
Паводле прапагандыстаў, рэжым «працягне кантроль за іх паводзінамі» пасля вызвалення.
Расея раніцай атаквала Кіеў ракетамі
Загінулі 4 чалавекі, ёсць пацярпелыя.
Паводле мясцовых уладаў, у Шаўчэнкаўскім раёне загарэўся нежылы будынак. Таксама зафіксавана падзенне абломкаў у двух іншых раёнах, што прывяло да пашкоджання магістральнага водаправода і некалькіх будынкаў.
💥 #галоўнае за 17 студзеня
✔️ Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
✔️ Ізраіль і ХАМАС падпісалі пагадненне
✔️ Нетаньяху паабяцаў аднавіць баявыя дзеянні ў Газе пасля вызвалення закладнікаў
✔️ Забойцу беларускі Лізы Герцын прысудзілі да пажыццёвага зняволення
✔️ Літва не будзе забараняць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўезд у краіну
✔️ Польшча знайшла вінаватых у гандлі візамі
✔️ У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
✔️ Нават праўладныя беларусы хочуць «адлігі». Вынікі апытання «Chatham House»
✔️ Бывай, TikTok? Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон, які забараняе сацсетку
#рэпрэсіі:
▪️Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт
▪️Беларусь лідаруе сярод краін, дзе часцей за ўсё пераследуюць журналістаў
▪️Моладзевыя атрады (МООП) будуць дапамагаць сілавікам на «выбарах»
Вярхоўны Суд ЗША падтрымаў забарону TikTok
Яшчэ да выбараў Трамп заяўляў, што «выратуе TikTok». Але закон набудзе моц за дзень да інаўгурацыі – 19 студзеня.
Пакуль невядома, як забарона будзе працаваць на практыцы, бо няма прэцэдэнту, каб урад ЗША блакаваў буйную платформу ў сацсетках.
🤷♀️ «Выбары 2025» - важная падзея для беларусаў, бо іншых проста няма
Чаго грамадзяне ўвогуле чакаюць ад так званых выбараў і што думаюць пра сітуацыю ў Беларусі?
👉 «Беларуская ініцыятыва» інстытуту «Chatham House» апублікавала вынікі даследавання.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы. Раскажам, пра што размаўлялі з ім а таксама з намеснікам дзяржсакратара ЗША
🔸Менск запрасіў АБСЕ ўзяць удзел у назіранні за фальшаваннем вынікаў выбараў
🔸Польскія гандляры скардзяцца ўладам на адсутнасць пакупнікоў з Беларусі
🔸Чыноўнікі пахваліліся дабрачыннай акцыяй для дзяцей. А што насамрэч з фінансаваннем дзіцячых дамоў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jnXAl790mNw
❤️🩹Мама-сабака папрасіла ў людзей дапамогі, каб тыя выратавалі ейнага шчанюка
На парозе адной са стамбульскіх клінік ветэрынары заўважылі сабаку з хворым дзіцём.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю і перакайцеся, што мама – заўсёды мама, нават у свеце жывёлін!
🎉 «Грандыёзная падзея. Адкрыццё году!»
Паглядзіце, як лукашэнкаўскія чыноўнікі арганізавалі адкрыццё новай лавачкі ☝🏻
А як вы сабе ўяўлялі «год добраўпарадкавання»?
🤔 Цапкала лічыць стварэнне пашпарта Новай Беларусі падробкай дакументаў і ўжо паскардзіўся на Офіс Ціханоўскай у ЕЗ
Валерый Цапкала просіць Еўразвяз правесці расследаванне адносна пашпарту Новай Беларусі, які, з яго словаў, нясе «патэнцыйную пагрозу бяспекі» беларусам.
У заяве, напісанай ад імя Беларускага дэмакратычнага форума, гаворыцца, што для выдачы такога дакументу патрабуюцца персанальныя звесткі чалавека, што можа парушаць шэраг законаў ЕЗ, у тым ліку Дырэктыву 2005/60/EC (барацьба з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму).
😮 Таксама заяўнік піша, што Офіс раней ужо абвінавачвалі ў перадачы «асабістых дадзеных з канала «Чорная кніга Беларусі» службам бяспекі рэжыму Лукашэнкі» і пытаецца, ці можна расцэньваць пашпарт «як падроблены з прыцягненнем асоб, якія яго прад’яўляюць, да крымінальнай адказнасці»
Сваю скаргу Цапкала направіў у Генеральную пракуратура і МУС Літвы, міністрам замежных і ўнутраных спраў ЕЗ, Інтэрполу, Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі і прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі.
💔 «Яна аддала жыццё за нашу і вашу Свабоду»
16 студзеня Марыі Зайцавай споўнілася 24 гады. На наступную пасля дня народзінаў раніцу яна загінула ў баях пад Пакроўскам.
Пра яе смерць паведаміў у сваім Facebook Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны, у складзе якога ваявала дзяўчына.
«Я не магу маўчаць, і я не магу сказаць занадта шмат. Але я павінен сказаць. Я хачу крычаць. Маша! Дзяўчынка мая. Заўсёды наперадзе. Дзе горача (…) Сёння ноччу пад Пакроўскам яна напрацавала добра. Але арта (артылерыя - рэд.) робіць сваё.
Успомніце Марыю сёння. Памаўчым...
Жыве Беларусь. Яна аддала сваё жыццё за нашую і вашую Свабоду. За вольную Беларусь і вольнуюУкраіну. Моцная Дзяўчына Воін. Гонар!»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Яшчэ 23 палітвязні выйшлі на волю
✔️ЗША асудзілі гэтак званыя выбары ў Беларусі
✔️Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі і дронамі
✔️Ужо заўтра ў ЗША могуць заблакаваць TikTok
✔️На Гарадзеншчыне мужчына зарганізаваў на сваім лецішчы наркалабараторыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Гэта нармальная практыка
У менскіх школах плануюць забіраць мабільныя тэлефоны ў вучняў з 1 верасня 2025 года. Аднак бацькі некаторых школ ужо распавядаюць аб падобнай практыцы.
👉 «Белсат» запытаўся ў эксперта па адукацыі, наколькі гэта добрая ідэя.
🤦♀️ У Бялградзе прайшоў аўтапрабег у падтрымку Лукашэнкі
Сербскі прарасейскі рух «Нашы» зладзіў у Бялградзе канферэнцыю ў падтрымку Лукашэнкі. Пасля якой удзельнікі праехалі з партрэтам дыктатара і чырвона-зялёнымі сцягамі па вуліцах сербскай сталіцы.
«Нашы» – расейскі моладзевы рух, створаны ў 2005 годзе адміністрацыяй прэзідэнта РФ, з філіяламі ў Сербіі і Эстоніі.
📌 У Іране забілі двух суддзяў каля будынку Вярхоўнага суда
Стралок скончыў жыццё самагубствам, паведамляе мясцовае агенцтва IRNA.
Загінулыя адказвалі за справы падазраваных у тэрарызме і шпіянажы.
Паводле папярэдніх дадзеных, у мужчыны, які зладзіў страляніну не было ніякіх справаў у Вярхоўным судзе і ён не быў наведвальнікам установы.
Улады расцэньваюць напад як тэракт.
📌 «Палітвязняў разглядаюць у Менску як рэсурс»
Прапагандысты паказалі сюжэты з палітзняволенымі супрацоўнікамі радыё «Свабода»: Ігарам Лосікам, Андрэем Кузнечыкам, Ігарам Карнеем і Юрасём Зянковічам.
Усе гэтыя асобы так ці іначай звязаныя з ЗША. Ці значыць гэта, што беларускія ўлады выставілі свой «тавар» на продаж для амерыканцаў і ці ужо могуць быць нейкія дамоўленасці на гэты конт?
👉 Абмеркавалі гэта з экспертамі.
Украінскія дроны зноў атакавалі нафтабазы ў Расеі
Гэтым разам пажары адбыліся на НПЗ у Тульскай і Калужскай абласцях. Мінабароны РФ заявіла пра знішчэнне 46 беспілотнікаў у пяці расейскіх рэгіёнах.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Забойцу беларускай Лізы прысудзілі пажыццёвае зняволенне
23-гадоваму забойцу беларускай Лізы прызначылі максімальна жорсткае пакаранне, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю ў памеры 48 тысяч долараў. Як на гэта адрэагаваў злачынца і што прасілі ягоныя адвакаты — чытайце па спасылцы (даступна праз VPN).
🔺 Літва перадумала забараняць уезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі?
Сітуацыю вырашылі перагледзець, і цяпер з'явіліся новыя правілы ў дачыненні да беларускіх аўтамабіляў. Каротка распавядаем, што змянілася. Чытайце падрабязней праз VPN.
🔺 Беларусь запрасіла назіральнікаў ад АБСЕ на выбары
Навошта? Паводле дарадцы Ціханоўскай, рэжым пайшоў на гэты крок зусім не дзеля празрыстасці галасавання. Прычына можа быць зусім іншай — падрабязнасці на нашай старонцы (даступна праз VPN).
#штопачытаць
Гарадзенец зрабіў са старога аўта незвычайныя арэлі
«Вага атрымалася каля 700 кілаграмаў. Але калі штурхнуць два разы – будзеш гушкацца хвілінаў 15», – тлумачыць стваральнік арэляў Мечыслаў.
Як паўстала такая задума распавёў newgrodno.bу. Машыну ў двор Мечыслава прыгнаў сябар, бо сам не меў куды паставіць. Час ішоў, аўтам не карысталіся. Мечыславу стала шкада машыну і ён пастанавіў даць ёй другое жыццё.
«Жыгулі» пазбавілі ад рухавіка і адрэзалі частку кузава, каб аблегчыць. Пярэднюю частку з фарамі, бамперам і рашоткай радыятара для прыгажосці прыварылі прама пад лабавым шклом. Дзякуючы гэтаму атрымаўся добры баланс.
Раней хатні атракцыён карыстаўся папулярнасцю – на ім каталіся дзеці і ўнукі, але цяпер усе выраслі. Аднак гаспадар разбіраць арэлі не збіраецца і спадзяецца, што на іх яшчэ пакатаюцца праўнукі.
▪️Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
Многія памятаюць яе па фота, якое было зроблена 9 жніўня 2020 года ў Менску падчас пратэстаў супраць вынікаў выбараў.
Дзяўчына была параненая шумавой гранатай, страціла прытомнасць і атрамыла тры гумовыя кулі ў нагу. Пасля Марыя з’ехала на лячэнне ў Чэхію, а адтуль з пачаткам поўнамаштабнай вайны далучылася да абаронцаў Украіны.
😡 МУС Беларусі ўжо адкрыта заяўляе, што яго галоўная задача - абарона рэжыму, а не грамадзянаў краіны
А саміх беларусаў толькі запужваюць перад так званымі выбарамі. Маўляў, войска будзе назіраць за парадкам у той час, бо суседнія дзяржавы нібыта рыхтуюць правакацыі з удзелам беларускіх добраахвотнікаў.
👉 Навошта рэжым нагнятае атмасферу, глядзіце ў новым выпуску праграмы «ПраСвет».
❗️ У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
Кіберпартызаны атрымалі некалькі дакументаў за розныя гады, у якіх чыноўнікі абгрунтоўваюць неабходнасць наступных рэформаў 👇
▪️Павысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў (паэтапна з 2027 па 2033 гады)
▪️Скараціць тэрмін выплат дапамогі па доглядзе першага і другога дзіцяці з трох да двух гадоў
▪️Увесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі
Чыноўнікі пішуць, што ў сувязі з напружанай абстаноўкай у грамадстве рэформы трэба ўводзіць паступова і асцярожна. Таму новыя меры ўвесь час адкладаюць: спачатку іх прапаноўвалася ўводзіць з 2023 годзе, затым — з 2025 года. Цяпер, мяркуючы па некаторых дакументах, перасунулі на 2027 год, каб не супалі з выбарамі.
📌 Польшча: беларусы і ўкраінцы гандлявалі польскімі візамі праз падстаўную фірму
У Польшчы затрымалі 30-гадовага беларуса Алега М., якога лічаць кіраўніком злачыннай групы па продажы візаў, паведамляе Rzeczpospolita. Па версіі польскага боку, беларуска-ўкраінская падстаўная фірма гандлявала фіктыўнымі дакументамі для атрымання польскіх віз, у тым ліку «Poland.Business Harbour» для айцішнікаў.
Усяго абвінавачанні па справе атрымалі больш за сто чалавек, большасць з іх – грамадзяне Беларусі і Украіны.
👉 Падрабязней