Вярхоўны Суд ЗША падтрымаў забарону TikTok
Яшчэ да выбараў Трамп заяўляў, што «выратуе TikTok». Але закон набудзе моц за дзень да інаўгурацыі – 19 студзеня.
Пакуль невядома, як забарона будзе працаваць на практыцы, бо няма прэцэдэнту, каб урад ЗША блакаваў буйную платформу ў сацсетках.
🤷♀️ «Выбары 2025» - важная падзея для беларусаў, бо іншых проста няма
Чаго грамадзяне ўвогуле чакаюць ад так званых выбараў і што думаюць пра сітуацыю ў Беларусі?
👉 «Беларуская ініцыятыва» інстытуту «Chatham House» апублікавала вынікі даследавання.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы. Раскажам, пра што размаўлялі з ім а таксама з намеснікам дзяржсакратара ЗША
🔸Менск запрасіў АБСЕ ўзяць удзел у назіранні за фальшаваннем вынікаў выбараў
🔸Польскія гандляры скардзяцца ўладам на адсутнасць пакупнікоў з Беларусі
🔸Чыноўнікі пахваліліся дабрачыннай акцыяй для дзяцей. А што насамрэч з фінансаваннем дзіцячых дамоў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/jnXAl790mNw
❤️🩹Мама-сабака папрасіла ў людзей дапамогі, каб тыя выратавалі ейнага шчанюка
На парозе адной са стамбульскіх клінік ветэрынары заўважылі сабаку з хворым дзіцём.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю і перакайцеся, што мама – заўсёды мама, нават у свеце жывёлін!
🚘 «Вось, новы паварот» – і так восем разоў!
Паглядзіце на незвычайную вуліцу ў ЗША ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусаў выклікаюць на прафілактычныя размовы перад «выбарамі»
✔️Працаўнікі МНС будуць дзяжурыць на выбарчых участках
✔️Дзеці-сіроты ў Беларусі не атрымліваюць дастатковага фінансавання ад дзяржавы
✔️У Беларусі скарачаецца колькасць каталіцкіх парафіяў
✔️У Магілёве 11-гадовы хлопчык атрымаў кантузію вока
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Пашпарт Новай Беларусі мог бы развязаць праблему беларусаў ва Украіне
Гэтак лічыць былы капелан, а цяпер грамадскі дзеяч і святар Сяргей Горбік, які служыць у Львове і дапамагае беларусам вырашаць іхныя праблемы, у тым ліку і звязаныя з легалізацыяй.
Ён вылучае некалькі праблемных катэгорыяў у белпрусаў, якія жывуць ва Украіне і мяркуе, што новы нацыянальны пашпарт акурат тут мог бы стаць дапамогай.
👉 Падрабязней
💔 Беларусь засталася ў лідарах сярод краін, дзе часцей за ўсё пераследуюць журналістаў
Гэта вынікае з гадавога агляду Камітэта па абароне журналістаў (CPJ), які быў абнародаванаы 16 студзеня.
Згодна з дакументам, другі год запар Беларусь у гэтым рэйтынгу ўзначальвае групу дзяржаваў у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі - у няволі 31 журналіст. Горшаая сітуацыя толькі ў Кітаі - 50 зняволеных журналістаў.
👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 17 студзеня
Долар крыху падрос. А вось расейскі рубель і еўра страцілі.
#курсывалютаў
👆Вось, як цяпер умацаваная мяжа Беларусі і Украіны
Таксама там з'явіўся незвычайны «памежнік», якога заўважылі карыстальнікі сацсетак.
Паказваем, што адбываецца на мяжы, паглядзіце!
😔 «Беларуская мова нідзе не дзяржаўная, нават у Беларусі»
Так думае актор Аляксей Сапрыкін. Чаму?
Сваю думку Аляксей выказаў у нашай праграме «Мова Нанова», паглядзіце!
▶️ Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE.
📌 Ізраіль і ХАМАС нарэшце дамовіліся
Пасля больш як 15 месяцаў амаль бесперапынных баявых дзеянняў у Газе, Ізраіль і ХАМАС падпісалі пагадненне.
👉 Гэтую інфамацыю паведамілі ў офісе прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Прадстаўнікі ЗША і Катара таксама паставілі подпісы пад пагадненнем аб спыненні агню ў сектары Газа і вызваленні ізраільскіх закладнікаў.
👆Святлана Ціханоўская абмеркавала з намеснікам дзяржсакратара ЗША сітуацыю з палітвязнямі
«Дыялог датычыўся апошніх навінаў пра беларускіх палітвязняў і магчымых крокаў, якія могуць спрыяць іх вызваленню»,
Добрай пятніцы, сябры!
А мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі 2 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Як нявестка Лукашэнкі некалькі месяцаў агітуе за свёкра на народныя грошы
Хоць агітацыйная кампанія на прэзідэнцкіх «выбарах» стартавала толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў, прыхільнікі аднаго з іх – Аляксандра Лукашэнкі – агітуюць за яго ўжо з верасня. Падрабязнасці гэтага раскрылі журналісты «Бюро».
🔺Што рабіць беларусам, калі на «выбары» зноў адключаць інтэрнэт
Якім менавіта можа быць гэтае адключэнне і як да яго варта падрыхтавацца? Парады праваабаронцы.
🔺ПВК Церцеля?
Навошта даўзбройваюць Інспекцыю аховы прыроды?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 студзеня
✔️Лукашэнка выказаў сваё меркаванне наконт поўнага закрыцця мяжы з Польшчаю. А яшчэ сказаў, што Польшчу не цікавяць перамовы наконт вызвалення Анджэя Пачобута
✔️У польскім МЗС адказалі на гэтую заяву
✔️Літоўскіх чыноўнікаў абурыла «Пагоня» на вокладцы «пашпартоў Новай Беларусі». Аднак у адміністрацыі прэзідэнта Літвы праблемы не пабачылі
✔️Брат кіраўніка КДБ будзе мець уласную ПВК, створаную з лясных інспектараў?
✔️Хто, як і за якія сродкі агітуе за Лукашэнку перад выбарамі?
✔️Вывозіць з Беларусі некаторую сельскагаспадарчую прадукцыю цяпер можна будзе толькі атрымаўшы ліцэнзію
✔️Дзяржкантроль супраць «Белкаапсаюзу». Як ведамствы Лукашэнкі шукаюць праблемы ў сельскіх крамах
✔️У дзень «выбараў» могуць зноў адключыць інтэрнэт. Што тады рабіць?
✔️Вальфовіч зноў пужае «бандамі беглых», якія захопяць памежныя раёны Беларусі
#рэпрэсіі:
▫️Стала вядома, што ў беларускім СІЗА ўжо год трымаюць грамадзяніна Эстоніі
▫️У Менску пачалі судзіць за пратэсты мужчыну і ягоную дачку. У 90-я ён служыў у АМАПе
▫️Перад Новым годам сілавікі зноў прыходзілі да блізкіх сваякоў нашага былога журналіста Сяргея Скулаўца
▫️Эколаг з Мядзеля атрымаў 4 гады калоніі. Адзін з артыкулаў, па якіх яго судзілі – «дыскрэдытацыі Беларусі»
▫️Сілавікі напярэдадні «выбараў» заняліся «прафілактычнымі гутаркамі» ў школах?
▪️Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
Многія памятаюць яе па фота, якое было зроблена 9 жніўня 2020 года ў Менску падчас пратэстаў супраць вынікаў выбараў.
Дзяўчына была параненая шумавой гранатай, страціла прытомнасць і атрамыла тры гумовыя кулі ў нагу. Пасля Марыя з’ехала на лячэнне ў Чэхію, а адтуль з пачаткам поўнамаштабнай вайны далучылася да абаронцаў Украіны.
😡 МУС Беларусі ўжо адкрыта заяўляе, што яго галоўная задача - абарона рэжыму, а не грамадзянаў краіны
А саміх беларусаў толькі запужваюць перад так званымі выбарамі. Маўляў, войска будзе назіраць за парадкам у той час, бо суседнія дзяржавы нібыта рыхтуюць правакацыі з удзелам беларускіх добраахвотнікаў.
👉 Навошта рэжым нагнятае атмасферу, глядзіце ў новым выпуску праграмы «ПраСвет».
❗️ У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
Кіберпартызаны атрымалі некалькі дакументаў за розныя гады, у якіх чыноўнікі абгрунтоўваюць неабходнасць наступных рэформаў 👇
▪️Павысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў (паэтапна з 2027 па 2033 гады)
▪️Скараціць тэрмін выплат дапамогі па доглядзе першага і другога дзіцяці з трох да двух гадоў
▪️Увесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі
Чыноўнікі пішуць, што ў сувязі з напружанай абстаноўкай у грамадстве рэформы трэба ўводзіць паступова і асцярожна. Таму новыя меры ўвесь час адкладаюць: спачатку іх прапаноўвалася ўводзіць з 2023 годзе, затым — з 2025 года. Цяпер, мяркуючы па некаторых дакументах, перасунулі на 2027 год, каб не супалі з выбарамі.
📌 Польшча: беларусы і ўкраінцы гандлявалі польскімі візамі праз падстаўную фірму
У Польшчы затрымалі 30-гадовага беларуса Алега М., якога лічаць кіраўніком злачыннай групы па продажы візаў, паведамляе Rzeczpospolita. Па версіі польскага боку, беларуска-ўкраінская падстаўная фірма гандлявала фіктыўнымі дакументамі для атрымання польскіх віз, у тым ліку «Poland.Business Harbour» для айцішнікаў.
Усяго абвінавачанні па справе атрымалі больш за сто чалавек, большасць з іх – грамадзяне Беларусі і Украіны.
👉 Падрабязней
🤦♀️ Моладзевыя атрады (МООП) будуць дапамагаць сілавікам на «выбарах»
Для гэтага ім нават арганізавалі вучэбныя зборы, «каб моладзь ведала, як дзейнічаць у любой неспадзяванай сітуацыі».
Па словах камандзіра Рэспубліканскага штаба МООП Аляксандра Бражыцкага, па ўсёй краіне існуе 200 такіх атрадаў. І за 2024 год «яны выканалі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў больш за 500 баявых задач».
Вучэнні складаюцца з 2х частак: тэарэтычная і практычная.
Пад час практыкі моладзь будзе ў тым ліку адпрацоўваць «прыёмы рукапашнага бою, вывучаць нюансы прымянення фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў».
😱Не, гэта не відэа абстрэлаў: так выбухнула ракета Starship
У выніку самалёты былі вымушаныя мяняць траекторыю, каб не сутыкнуцца з аскепкамі.
Што сталася прычынаю выбуху, глядзіце ў нашым відэа.
🔥 Літва перадумала забараняць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўезд у краіну
Аднак, уязджаць у Літву з 14 лютага 2025 года можна будзе толькі ў 2х выпадках:
▪️калі ўладальнік з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і мае дзейсную візу Літвы або часовы альбо пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве;
▪️калі ўладальнік з'яўляецца грамадзянінам краіны ЕЗ, які пражывае ў Беларусі.
☝️ Пры гэтым аўтамабілем павінен кіраваць сам уладальнік, і транспарт не можа быць прызначаны для продажу.
Выключэнні будуць для транспартных сродкаў з дыпламатычнымі нумарамі, а таксама для аўтамабіляў для транспарціроўкі пахаванняў.
⚡️ Забойцу беларускі Лізы Герцын прысудзілі да пажыццёвага зняволення
Такога пакарання прасіла абвінавачванне. Пра вырак Акруговага суда Варшавы паведамляе карэспандэнт «Белсату».
Пачуўшы прысуд, Дор'ян Слаўчык вонкава аніяк не адрэагаваў.
На агучванне выраку прыйшло шмат людзей.
😢 МУС Грузіі апублікаваў сумную статыстыку самагубстваў. «Позірк» заўважыў там і беларусаў...
Згодна з дадзенымі, апублікаванымі на сайе, за апошнія 1,5 гады сем грамадзянаў Беларусі – пяцёра мужчын і дзве жанчыны – добраахвотна пайшлі з жыцця ў Грузіі.
👉 Падрабязней
📌 Нетаньяху паабяцаў аднавіць баявыя дзеянні ў Газе пасля вызвалення закладнікаў
Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы, «знаёмыя з ходам перамоваў».
👉 Паводле выдання прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў ультраправым чальцам кааліцыі ва ўрадзе аднавіць вайсковую аперацыю ў сектары Газа пасля першага этапу ўгоды, падчас якога павінны вызваліць 33 закладнікі.
Шэраг саюзнікаў Нетаньяху не падтрымалі пагадненне з баевікамі ХАМАС і гразіліся выйсці з яго кааліцыі і «зрынуць урад».
❓Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт
Беларускія ўлады з 2020 года ўжо неаднаразова адключалі інтэрнэт. Сёлетнія «выбары» могуць не стаць выключэннем.
👉 Як да гэтага падрыхтавацца, расказалі праваабаронцы.
👩🏫 «Не падабаецца – звальняйцеся»
У Беларусі за апошнія 4 гады колькасць настаўнікаў у школах знізілася на 9,1 тысячы чалавек.
👉 Былыя настаўнікі распавялі «Белсату», чаму сышлі і што адбываецца за сценамі навучальных установаў.
Ніхто не верыў, што яны пасябруюць!
Кажуць, «гусь свінні не таварыш»... Затое дакладна можам сказаць, што сабака казе – яшчэ які таварыш!
💔 Памёр Дэвід Лінч
Знакамітаму рэжысёру было 78 гадоў.
Ягоныя блізкія напісалі так:
«Цяпер, калі ён сышоў, у свеце ўтварылася вялікая дзірка. Але, як сказаў бы ён сам: «глядзіце на пончык, а не на дзірку».Читать полностью…
🤔 Ці здыме Захад абмежаванні з паставак расейскай нафты ды газу?
Пасля таго, як Трамп афіцыйна заступіць на пасаду, гэты сцэнар цалкам можна ўвасобіцца ў жыццё.
Але пакуль Еўропа працягвае дэклараваць намер адмовіцца ад расейскіх энерганосьбітаў.
Глядзіце болей ў нашым відэа!