😔 «Беларуская мова нідзе не дзяржаўная, нават у Беларусі»
Так думае актор Аляксей Сапрыкін. Чаму?
Сваю думку Аляксей выказаў у нашай праграме «Мова Нанова», паглядзіце!
▶️ Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE.
📌 Ізраіль і ХАМАС нарэшце дамовіліся
Пасля больш як 15 месяцаў амаль бесперапынных баявых дзеянняў у Газе, Ізраіль і ХАМАС падпісалі пагадненне.
👉 Гэтую інфамацыю паведамілі ў офісе прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Прадстаўнікі ЗША і Катара таксама паставілі подпісы пад пагадненнем аб спыненні агню ў сектары Газа і вызваленні ізраільскіх закладнікаў.
👆Святлана Ціханоўская абмеркавала з намеснікам дзяржсакратара ЗША сітуацыю з палітвязнямі
«Дыялог датычыўся апошніх навінаў пра беларускіх палітвязняў і магчымых крокаў, якія могуць спрыяць іх вызваленню»,
Добрай пятніцы, сябры!
А мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі 2 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Як нявестка Лукашэнкі некалькі месяцаў агітуе за свёкра на народныя грошы
Хоць агітацыйная кампанія на прэзідэнцкіх «выбарах» стартавала толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў, прыхільнікі аднаго з іх – Аляксандра Лукашэнкі – агітуюць за яго ўжо з верасня. Падрабязнасці гэтага раскрылі журналісты «Бюро».
🔺Што рабіць беларусам, калі на «выбары» зноў адключаць інтэрнэт
Якім менавіта можа быць гэтае адключэнне і як да яго варта падрыхтавацца? Парады праваабаронцы.
🔺ПВК Церцеля?
Навошта даўзбройваюць Інспекцыю аховы прыроды?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 студзеня
✔️Лукашэнка выказаў сваё меркаванне наконт поўнага закрыцця мяжы з Польшчаю. А яшчэ сказаў, што Польшчу не цікавяць перамовы наконт вызвалення Анджэя Пачобута
✔️У польскім МЗС адказалі на гэтую заяву
✔️Літоўскіх чыноўнікаў абурыла «Пагоня» на вокладцы «пашпартоў Новай Беларусі». Аднак у адміністрацыі прэзідэнта Літвы праблемы не пабачылі
✔️Брат кіраўніка КДБ будзе мець уласную ПВК, створаную з лясных інспектараў?
✔️Хто, як і за якія сродкі агітуе за Лукашэнку перад выбарамі?
✔️Вывозіць з Беларусі некаторую сельскагаспадарчую прадукцыю цяпер можна будзе толькі атрымаўшы ліцэнзію
✔️Дзяржкантроль супраць «Белкаапсаюзу». Як ведамствы Лукашэнкі шукаюць праблемы ў сельскіх крамах
✔️У дзень «выбараў» могуць зноў адключыць інтэрнэт. Што тады рабіць?
✔️Вальфовіч зноў пужае «бандамі беглых», якія захопяць памежныя раёны Беларусі
#рэпрэсіі:
▫️Стала вядома, што ў беларускім СІЗА ўжо год трымаюць грамадзяніна Эстоніі
▫️У Менску пачалі судзіць за пратэсты мужчыну і ягоную дачку. У 90-я ён служыў у АМАПе
▫️Перад Новым годам сілавікі зноў прыходзілі да блізкіх сваякоў нашага былога журналіста Сяргея Скулаўца
▫️Эколаг з Мядзеля атрымаў 4 гады калоніі. Адзін з артыкулаў, па якіх яго судзілі – «дыскрэдытацыі Беларусі»
▫️Сілавікі напярэдадні «выбараў» заняліся «прафілактычнымі гутаркамі» ў школах?
🎦 На стрымінгавай платформе «TVP VOD» цяпер ёсць 7 новых серыялаў з беларускамоўным дубляжом!
Выбар на любы густ – класіка, крымінал, а яшчэ гісторыя пра каралеўскае каханне. І ўсё гэта абсалютна бясплатна!
👀 Апісанні ўсіх серыялаў ды спасылкі на іх знойдзеце вось тут
📱 У школах абмяжуюць карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Пакуль толькі ў Менску
Вось што пра гэта кажуць эксперты ў нашым сюжэце ☝️
🤔 Лукашэнка хоча звярнуцца да Трампа праз фільм
Прапагандысты нарэшце паказалі ў сюжэце палітвязняў, звязаных з ЗША, але добра вядомых беларусам.
Ці гэта сігнал амерыканцам дзеля «гандлю»? Разбярэмся ў відэа ⏯️
🔍 Сілавікі напярэдадні «выбараў» заняліся «прафілактычнымі гутаркамі» ў школах?
Нам у чат-бот прыйшло паведамленне ад вучня адной са школаў Воршы. Вось што ён напісаў:
«Сёння на занятку да нас у клас зайшоў лейтэнант. Імя не памятаю, памятаю што з інспекцыі па справах няпоўнагадовых. Пачаў з выняцця тэлефонаў ды просьбы паказаць дыктафон і камеру.
Пасля таго, як забраў ва ўсіх тэлефоны і паклаў іх на стол, пачаў казаць пра "экстрэмісцкую сімволіку" і забарону падчас выбараў збірацца вялікімі кампаніямі. Таксама ён зазначыў, што за "экстрэмісцкія лозунгі" прадугледжаная не адміністратыўная адказнасць, а крымінальная. А яшчэ занясенне вучня ў "СОП" (сацыяльна-небяспечнае становішча).
Таксама ён нагадаў пра адказнасць за рэпосты і каментаты ў сацсетках. Напрыканцы папрасіў паведамляць пра нешта "дзіўнае" з кола сяброў (калі шмат гавораць пра палітыку, крытыкуюць дзеючую ўладу). Адным словам, даносіць».
📍Калі вы таксама сутыкнуліся з нечым падобным у сваёй навучальнай установе, можаце напісаць нам у чат-бот @edytorBLST. Аднак перад гэтым пераканайцеся, што гэта для вас бяспечна, а ваш тэлеграм-акаўнт абаронены належным чынам.
💬 «Калі б Расею тады спынілі ў Чачэніі, можна было б пазбегнуць усяго таго, што адбываецца цяпер»
❓Што агульнага ў лёсе беларусаў і чачэнцаў?
❓Якую ролю граюць урады і вайсковыя структуры ў выгнанні для паняволеных народаў?
❓Як можа трансфармавацца Расея пасля заканчэння вайны ва Украіне?
Гаворым пра гэта ў размове з Ахмедам Закаевым – старшынём Кабінета міністраў Рэспублікі Ічкерыя ў выгнанні.
👀 Глядзіце інтэрв'ю з праграмы «ПраСвет» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📍Дарадца прэзідэнта Літвы не пабачыла праблемы ў «Пагоні» на вокладцы «пашпарту Новай Беларусі»
У размове з bns.lt Аста Скайсгірыце адзначыла, што гэта герб быў сімвалам Вялікага княства Літоўскага, якое, у тым ліку, ахоплівала тэрыторыю сённяшняй Беларусі.
«Нельга асуджаць беларусаў за тое, што яны карыстаюцца гэтым гістарычным сімвалам, бо нічога іншага ў іх, шчыра кажучы, няма», – сказала Скайсгірыце.
🇱🇹 Літоўскіх чыноўнікаў абурыла «Пагоня» на вокладцы «пашпартоў Новай Беларусі»
Яны лічаць гэты герб выключна літоўскім сімвалам, таму звярнуліся ў МЗС сваёй краіны з просьбаю паўплываць на сітуацыю.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
🐕 У Петрыкаве з трубы выратавалі сабаку
Выбрацца самастойна той не змог і спатрэбілася дапамога ратавальнікаў ☝️
🌐 Расказваем, з дапамогаю чаго можна абыйсці блакаванне доступу да інтэрнэту
Тэма актуальная напярэдадні спецаперацыі пад назваю «прэзідэнцкія выбары». Падчас выбараў 2020-га інтэрнэт у Беларусі «паклалі» амаль на тры дні.
💁🏻♂️ Ці будзе так гэтым разам – невядома, але «папярэджаны – значыць узброены».
👀 Пераходзьце па спасылцы і чытайце парады праваабаронцы
🤨«Бабуля зачыніла калітку, дык міліцыянт пераскокваў праз плот»
Сілавікі працягваюць прыходзіць з вобшукамі да блізкіх сваякоў нашага былога журналіста.
Сам ён не жыве ў Беларусі з 2023-га.
📍Чытайце па спасылцы, што вядома пра іхныя візіты гэтым разам
❓Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт
Беларускія ўлады з 2020 года ўжо неаднаразова адключалі інтэрнэт. Сёлетнія «выбары» могуць не стаць выключэннем.
👉 Як да гэтага падрыхтавацца, расказалі праваабаронцы.
👩🏫 «Не падабаецца – звальняйцеся»
У Беларусі за апошнія 4 гады колькасць настаўнікаў у школах знізілася на 9,1 тысячы чалавек.
👉 Былыя настаўнікі распавялі «Белсату», чаму сышлі і што адбываецца за сценамі навучальных установаў.
Ніхто не верыў, што яны пасябруюць!
Кажуць, «гусь свінні не таварыш»... Затое дакладна можам сказаць, што сабака казе – яшчэ які таварыш!
💔 Памёр Дэвід Лінч
Знакамітаму рэжысёру было 78 гадоў.
Ягоныя блізкія напісалі так:
«Цяпер, калі ён сышоў, у свеце ўтварылася вялікая дзірка. Але, як сказаў бы ён сам: «глядзіце на пончык, а не на дзірку».Читать полностью…
🤔 Ці здыме Захад абмежаванні з паставак расейскай нафты ды газу?
Пасля таго, як Трамп афіцыйна заступіць на пасаду, гэты сцэнар цалкам можна ўвасобіцца ў жыццё.
Але пакуль Еўропа працягвае дэклараваць намер адмовіцца ад расейскіх энерганосьбітаў.
Глядзіце болей ў нашым відэа!
🤔 Брат кіраўніка КДБ будзе мець уласную ПВК?
Мала хто ведае, што Інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету РБ кіруе чалавек, якога завуць Юрый Церцель. І гэта зусім не носьбіт сугучнага прозвішча са старшынём КДБ Іванам Церцелем. Гэта яго родны брат.
Лукашэнка яшчэ ў 2022-м заяўляў, што ў выпадку чаго падпарадкаваныя Церцелю-малодшаму лясныя інспектары мусяць «устаць пад ружжо».
🔍 Чытайце матэрыял на нашым сайце
💁🏻♂️ Саўмін пастанавіў, што вывозіць з Беларусі буракі, капусту ды яблыкі можна будзе толькі пасля атрымання ліцэнзіі
Выдаваць такія ліцэнзіі будзе Міністэрства гандлю. Пастанова будзе дзейнічаць як мінімум тры месяцы.
🔍 Больш падрабязнасцей па гэтай тэме глядзіце на нашым сайце
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Вальфовіч пагражае расейскім «Арэшнікам» усім, хто толькі замахнецца на Беларусь
🔸Інспектараў аховы прыроды надзялілі правам на догляд і ўжыванне зброі
🔸Расследавальнікі з «Бюро» разбіраюць кошт агітацыі Лукашэнкі. Паводле дзяржапытанкі, дыктатар мае больш за 80% падтрымання
🔸Як Лукашэнка змагаецца з карупцыяй і не можа яе перамагчы
🔸Першая АЭС ніяк не запрацуе напоўніцу, а ў Беларусі збіраюцца будаваць другую
🔸Што будзе з будынкам Газпраму ў Менску?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤔 Польшча адмовілася ад перамоваў па Пачобуту? У МЗС гэтай краіны абверглі заявы Лукашэнкі
Прэс-сакратар Павэл Вроньскі даў свой каментар на гэты конт выданню @zekalo_io.
📍Чытайце па спасылцы, што ён сказаў
☝️У некаторых жыхароў Менску сёння атрымаўся няўдалы шопінг
Усё праз загаранне ў сталічным ГЦ «Сілуэт».
У вентыляцыйнай камеры паркінгу гарэла маёмасць і абсталяванне на плошчы 20 кв.м. Як вынік – давялося эвакуяваць 600 чалавек. Пацярпелых няма.
📍Таксама паведамляецца пра сённяшні пажар на менскім прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». Там загарэўся першы паверх трохпавярховага будынку, што не знаходзіцца ў эксплуатацыі.
🔍 Хто, як і за якія сродкі агітуе за Лукашэнку перад выбарамі?
Гэтая агітацыя патрэбная хіба толькі для імітацыі «справядлівага выбарчага працэсу», аднак грошы на яе выдаткоўваюцца рэальныя і ў немалых маштабах.
Журналісты «Бюро» раскрылі падрабязнасці.
📍Чытайце іх таксама на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнка не супраць поўнага закрыцця мяжы з Польшчаю
🔻Стаў вядомы працэнт, які, імаверна, «намалююць» Лукашэнку на «выбарах»
🔻Французскія войскі таемна вучыліся адбіваць атаку на Кіеў з Беларусі
🔻Ізраіль і ХАМАС дамовіліся... Ці яшчэ не?
🔻Украінскія дроны зноў атакавалі стратэгічна важныя прадпрыемствы ў РФ
🔻Гісторыя сапраўднага сяброўства з гарадзенскага заапарку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Ды хай хоць усё зачыняць, мы ж туды не ездзім»
Лукашэнка ў сваім стылі выказаўся пра праблемы, што існуюць на мяжы з Польшчай, а яшчэ ўзгадаў пра Анджэя Пачобута. Ён сцвярджае, што польскія ўлады адмовіліся весці перамовы пра яго вызваленне, а сам Пачобут «не хоча туды ехаць».
🔍 Чытайце больш на сайце
🧐 Тры жыхары Менску скралі рухавік, але папаліся на камеры
Агульная сума ўрону склала больш за 1500 рублёў. Распачата крымінальная справа.
Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 16 студзеня
Беларускі рубель умацаваўся да ўсіх трох асноўных валютаў. Праўда, зусім мінімальна. Найбольш на сённяшніх гандляваннях страціў еўра – больш за палову капейкі.
#курсывалютаў