🤔 Брат кіраўніка КДБ будзе мець уласную ПВК?
Мала хто ведае, што Інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету РБ кіруе чалавек, якога завуць Юрый Церцель. І гэта зусім не носьбіт сугучнага прозвішча са старшынём КДБ Іванам Церцелем. Гэта яго родны брат.
Лукашэнка яшчэ ў 2022-м заяўляў, што ў выпадку чаго падпарадкаваныя Церцелю-малодшаму лясныя інспектары мусяць «устаць пад ружжо».
🔍 Чытайце матэрыял на нашым сайце
💁🏻♂️ Саўмін пастанавіў, што вывозіць з Беларусі буракі, капусту ды яблыкі можна будзе толькі пасля атрымання ліцэнзіі
Выдаваць такія ліцэнзіі будзе Міністэрства гандлю. Пастанова будзе дзейнічаць як мінімум тры месяцы.
🔍 Больш падрабязнасцей па гэтай тэме глядзіце на нашым сайце
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Вальфовіч пагражае расейскім «Арэшнікам» усім, хто толькі замахнецца на Беларусь
🔸Інспектараў аховы прыроды надзялілі правам на догляд і ўжыванне зброі
🔸Расследавальнікі з «Бюро» разбіраюць кошт агітацыі Лукашэнкі. Паводле дзяржапытанкі, дыктатар мае больш за 80% падтрымання
🔸Як Лукашэнка змагаецца з карупцыяй і не можа яе перамагчы
🔸Першая АЭС ніяк не запрацуе напоўніцу, а ў Беларусі збіраюцца будаваць другую
🔸Што будзе з будынкам Газпраму ў Менску?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤔 Польшча адмовілася ад перамоваў па Пачобуту? У МЗС гэтай краіны абверглі заявы Лукашэнкі
Прэс-сакратар Павэл Вроньскі даў свой каментар на гэты конт выданню @zekalo_io.
📍Чытайце па спасылцы, што ён сказаў
☝️У некаторых жыхароў Менску сёння атрымаўся няўдалы шопінг
Усё праз загаранне ў сталічным ГЦ «Сілуэт».
У вентыляцыйнай камеры паркінгу гарэла маёмасць і абсталяванне на плошчы 20 кв.м. Як вынік – давялося эвакуяваць 600 чалавек. Пацярпелых няма.
📍Таксама паведамляецца пра сённяшні пажар на менскім прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». Там загарэўся першы паверх трохпавярховага будынку, што не знаходзіцца ў эксплуатацыі.
🔍 Хто, як і за якія сродкі агітуе за Лукашэнку перад выбарамі?
Гэтая агітацыя патрэбная хіба толькі для імітацыі «справядлівага выбарчага працэсу», аднак грошы на яе выдаткоўваюцца рэальныя і ў немалых маштабах.
Журналісты «Бюро» раскрылі падрабязнасці.
📍Чытайце іх таксама на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнка не супраць поўнага закрыцця мяжы з Польшчаю
🔻Стаў вядомы працэнт, які, імаверна, «намалююць» Лукашэнку на «выбарах»
🔻Французскія войскі таемна вучыліся адбіваць атаку на Кіеў з Беларусі
🔻Ізраіль і ХАМАС дамовіліся... Ці яшчэ не?
🔻Украінскія дроны зноў атакавалі стратэгічна важныя прадпрыемствы ў РФ
🔻Гісторыя сапраўднага сяброўства з гарадзенскага заапарку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Ды хай хоць усё зачыняць, мы ж туды не ездзім»
Лукашэнка ў сваім стылі выказаўся пра праблемы, што існуюць на мяжы з Польшчай, а яшчэ ўзгадаў пра Анджэя Пачобута. Ён сцвярджае, што польскія ўлады адмовіліся весці перамовы пра яго вызваленне, а сам Пачобут «не хоча туды ехаць».
🔍 Чытайце больш на сайце
🧐 Тры жыхары Менску скралі рухавік, але папаліся на камеры
Агульная сума ўрону склала больш за 1500 рублёў. Распачата крымінальная справа.
Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 16 студзеня
Беларускі рубель умацаваўся да ўсіх трох асноўных валютаў. Праўда, зусім мінімальна. Найбольш на сённяшніх гандляваннях страціў еўра – больш за палову капейкі.
#курсывалютаў
💬 «Калі я вучыўся ў школе, у мяне расейскай мова выкладалася як замежная»
Сённяшні госць праграмы «МоваНанова» – актор Аляксей Сапрыкін.
У размове з Віктарам Шукеловічам ён прыгадвае сваю беларускамоўную школу, дзе вывучаў на «матчынай мове» нават матэматыку з фізікай, пра працу ў «Арт-Сядзібе» і пра спецыфіку беларускага гумару.
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «МоваНанова» на канале Белсат LIFE
💬 «Разглядаецца магчымасць задзейнічання экстрэмісцкіх фармаванняў ва ўзброенай аперацыі па захопе аднаго або некалькіх памежных раёнаў Беларусі»
Вальфовіч дастаў з шафы старую байку лукашэнкаўскіх сілавікоў пра намер «беглых змагароў» правярнуць на тэрыторыі Беларусі нешта кшталту «Курскай аперацыі» ЗСУ.
Ён лічыць, што ў гэтым беларусам дапамагаюць украінскія і заходнія спецслужбы.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
💪 Школьнік паказальна адмовіўся паціснуць руку прарасейскаму прэзідэнту
Адбылося гэта ў Славакіі падчас узнагароджання пераможцаў алімпіяды па матэматыцы. Учынак маладога хлопца выклікаў скандал, а прэм'ер-міністр Фіца нават назваў яго «непаслухмяным падлеткам».
Чаму прызёр алімпіяды зрабіў такі жэст — глядзіце ў відэа.
Украінскія дроны атакавалі нафтабазу пад Варонежам
Больш за 10 беспілотнікаў здзейснілі ноччу налёт на прадпрыемства ў Ліскіскім раёне. Пажар дагэтуль не могуць патушыць.
Дарэчы, тыдзень таму дроны таксама атакавалі нафтабазу ў Энгельсе. Пажар на прадпрыемстве змаглі патушыць толькі на шосты дзень пасля ўзгарання.
💥 #галоўнае за 15 студзеня
✔️Былы чалец АПК Валер Кавалеўскі выказаў крытычныя заўвагі наконт «пашпарту новай Беларусі»
✔️Рэпрэсіі – усё? Швед раптоўна заявіў, што ўсе «экстрэмісты» раскрытыя і пакараныя
✔️У Пецярбургу нарэшце высветлілі, чаму гараць аўтобусы МАЗ
✔️Савет міністраў ухваліў «Канцэпцыю забеспячэння лічбавага суверэнітэту»
✔️Лукашэнка зноў асіп (больш чым звычайна). Але кажа, што паміраць не збіраецца
✔️Прапаганда паказала зняволеных «свабодаўцаў». З якой мэтаю?
✔️Байдэн перад сваім сыходам з пасады зняў з Кубы статус «дзяржавы-спонсару тэрарызму»
✔️Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі з другой спробы
#рэпрэсіі:
▫️Надумалі ісці на «выбары» і фатаграфаваць там бюлетэнь? За гэта могуць даць штраф 15 базавых
📱 У школах абмяжуюць карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Пакуль толькі ў Менску
Вось што пра гэта кажуць эксперты ў нашым сюжэце ☝️
🤔 Лукашэнка хоча звярнуцца да Трампа праз фільм
Прапагандысты нарэшце паказалі ў сюжэце палітвязняў, звязаных з ЗША, але добра вядомых беларусам.
Ці гэта сігнал амерыканцам дзеля «гандлю»? Разбярэмся ў відэа ⏯️
🔍 Сілавікі напярэдадні «выбараў» заняліся «прафілактычнымі гутаркамі» ў школах?
Нам у чат-бот прыйшло паведамленне ад вучня адной са школаў Воршы. Вось што ён напісаў:
«Сёння на занятку да нас у клас зайшоў лейтэнант. Імя не памятаю, памятаю што з інспекцыі па справах няпоўнагадовых. Пачаў з выняцця тэлефонаў ды просьбы паказаць дыктафон і камеру.
Пасля таго, як забраў ва ўсіх тэлефоны і паклаў іх на стол, пачаў казаць пра "экстрэмісцкую сімволіку" і забарону падчас выбараў збірацца вялікімі кампаніямі. Таксама ён зазначыў, што за "экстрэмісцкія лозунгі" прадугледжаная не адміністратыўная адказнасць, а крымінальная. А яшчэ занясенне вучня ў "СОП" (сацыяльна-небяспечнае становішча).
Таксама ён нагадаў пра адказнасць за рэпосты і каментаты ў сацсетках. Напрыканцы папрасіў паведамляць пра нешта "дзіўнае" з кола сяброў (калі шмат гавораць пра палітыку, крытыкуюць дзеючую ўладу). Адным словам, даносіць».
📍Калі вы таксама сутыкнуліся з нечым падобным у сваёй навучальнай установе, можаце напісаць нам у чат-бот @edytorBLST. Аднак перад гэтым пераканайцеся, што гэта для вас бяспечна, а ваш тэлеграм-акаўнт абаронены належным чынам.
💬 «Калі б Расею тады спынілі ў Чачэніі, можна было б пазбегнуць усяго таго, што адбываецца цяпер»
❓Што агульнага ў лёсе беларусаў і чачэнцаў?
❓Якую ролю граюць урады і вайсковыя структуры ў выгнанні для паняволеных народаў?
❓Як можа трансфармавацца Расея пасля заканчэння вайны ва Украіне?
Гаворым пра гэта ў размове з Ахмедам Закаевым – старшынём Кабінета міністраў Рэспублікі Ічкерыя ў выгнанні.
👀 Глядзіце інтэрв'ю з праграмы «ПраСвет» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📍Дарадца прэзідэнта Літвы не пабачыла праблемы ў «Пагоні» на вокладцы «пашпарту Новай Беларусі»
У размове з bns.lt Аста Скайсгірыце адзначыла, што гэта герб быў сімвалам Вялікага княства Літоўскага, якое, у тым ліку, ахоплівала тэрыторыю сённяшняй Беларусі.
«Нельга асуджаць беларусаў за тое, што яны карыстаюцца гэтым гістарычным сімвалам, бо нічога іншага ў іх, шчыра кажучы, няма», – сказала Скайсгірыце.
🇱🇹 Літоўскіх чыноўнікаў абурыла «Пагоня» на вокладцы «пашпартоў Новай Беларусі»
Яны лічаць гэты герб выключна літоўскім сімвалам, таму звярнуліся ў МЗС сваёй краіны з просьбаю паўплываць на сітуацыю.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
🐕 У Петрыкаве з трубы выратавалі сабаку
Выбрацца самастойна той не змог і спатрэбілася дапамога ратавальнікаў ☝️
🌐 Расказваем, з дапамогаю чаго можна абыйсці блакаванне доступу да інтэрнэту
Тэма актуальная напярэдадні спецаперацыі пад назваю «прэзідэнцкія выбары». Падчас выбараў 2020-га інтэрнэт у Беларусі «паклалі» амаль на тры дні.
💁🏻♂️ Ці будзе так гэтым разам – невядома, але «папярэджаны – значыць узброены».
👀 Пераходзьце па спасылцы і чытайце парады праваабаронцы
🤨«Бабуля зачыніла калітку, дык міліцыянт пераскокваў праз плот»
Сілавікі працягваюць прыходзіць з вобшукамі да блізкіх сваякоў нашага былога журналіста.
Сам ён не жыве ў Беларусі з 2023-га.
📍Чытайце па спасылцы, што вядома пра іхныя візіты гэтым разам
🔍 Дзяржкантроль супраць «Белкаапсаюзу». Як ведамствы Лукашэнкі шукаюць праблемы ў сельскіх крамах
Дзякуючы «BELPOL», які перадаў нам новы «зліў», сёння раскажам пра праблемы, якія вынікаюць са справаздачаў Саўміну і «Белкаапсаюзу».
👀 Чытайце матэрыял на нашым сайце
📍Частка былой рэзідэнцыі Радзівілаў «пойдзе з малатка». Стартавы кошт выглядае досыць даступна
Цагляны будынак месціцца пад Нясвіжам і з'яўляецца часткаю маёнтку Альба, якую заклаў Мікалай Радзівіл Сіротка ў XVI стагоддзі.
🔍 Захацелі набыць гэтую маёмасць? 🫠 То чытайце падрабязнасці па спасылцы
🔹У Расеі летась сталі купляць нашмат менш аўтобусаў МАЗ. Верагодна, праз частныя загаранні
З цяжкавікамі МАЗ справы таксама ідуць не вельмі, хоць там усё не так кепска як з аўтобусамі.
📍Глядзіце лічбы ў нас на старонцы
Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб спыненні агню
З 19 студзеня ўсе закладнікі будуць вызваленыя і абмененыя. Гэта адзін з трох этапаў пагаднення аб перамір'і. Умовы другога этапу пакуль не ўзгодненыя.
Таксама паводле перамір'я, улада ў Газе застанецца за ХАМАСам. Рэгіён будзе аднаўляцца, у тым ліку пры падтрымцы Егіпта, Катара і ААН.
Нагадаем, вайна ў сектары Газа працягваецца з 7 кастрычніка 2023 года. За гэты час баевікі ХАМАСу забілі 1200 чалавек і захапілі ў палон 251 асобу. Міністэрства аховы здароўя Газы паведамляе пра лічбы ў 46 тысяч загінулых палестынцаў ад ізраільскага наступу.
Пагадненне аб спыненні агню павінна быць падпісана 20 студзеня, у дзень інаўгурацыі Трампа.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Расеі выказалі тэорыю, чаму гараць беларускія «МАЗы»
Справай займаўся цэлы камітэт Санкт-Пецярбурга. Яны выявілі дзве праблемы, за якія беларускаму прадпрыемству будзе сорамна. Што гэта — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Генпракурор заявіў, што ў Беларусі выкрылі ўсіх «экстрэмістаў і тэрарыстаў»
Ці ўлады рыхтуюцца да таго, каб спыніць рэпрэсіі? Коратка распавядаем пра прамову Шведа і што пра гэта думаюць праваабаронцы з «Вясны». Чытайце праз VPN.
🔺 Беларусаў хочуць штрафаваць за фота бюлетэняў
Колькі складзе штраф і як гэта абгрунтоўвае сакратар ЦВК — чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
📺 На цэнтральнай станцыі Нью-Ëрку ўсталявалі шкляны куб
Паглядзіце навошта і як гэта было!