💥 #галоўнае за 15 студзеня
✔️Былы чалец АПК Валер Кавалеўскі выказаў крытычныя заўвагі наконт «пашпарту новай Беларусі»
✔️Рэпрэсіі – усё? Швед раптоўна заявіў, што ўсе «экстрэмісты» раскрытыя і пакараныя
✔️У Пецярбургу нарэшце высветлілі, чаму гараць аўтобусы МАЗ
✔️Савет міністраў ухваліў «Канцэпцыю забеспячэння лічбавага суверэнітэту»
✔️Лукашэнка зноў асіп (больш чым звычайна). Але кажа, што паміраць не збіраецца
✔️Прапаганда паказала зняволеных «свабодаўцаў». З якой мэтаю?
✔️Байдэн перад сваім сыходам з пасады зняў з Кубы статус «дзяржавы-спонсару тэрарызму»
✔️Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі з другой спробы
#рэпрэсіі:
▫️Надумалі ісці на «выбары» і фатаграфаваць там бюлетэнь? За гэта могуць даць штраф 15 базавых
Прапагандысты паказалі анонс "пакаяннага" інтэрв'ю з палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем
Ён таксама, як і раней паказаныя Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык, выглядае стомленым і схуднелым.
🦢 Бусел не паляцеў у вырай, хаваўся пад балконам, але яго выратавалі
На зварот адгукнуліся ветэрынары, МНС і службы аховы прыроды
«Ëн мог быць элементарна недакормлены бацькамі. На «трэніровачных» палётах ён адчуў, што не хопіць сіл»Читать полностью…
🇵🇱 Больш за 40 тысяч беларусаў у 2024-м атрымалі польскую «карту побыту»
Варта адзначыць, што нямала было і адмоваў: амаль 6 тысяч нашых суайчыннікаў, якія падаваліся на польскі ВНЖ, атрымаць яго не здолелі.
📍Падрабязней чытайце на нашай старонцы
🤔 Што рабіць з санкцыямі, уведзенымі супраць рэжыму Лукашэнкі?
Сённяшнія госці праграмы «Двубой» маюць розныя меркаванні на гэты конт: кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі лічыць, што іх варта паслабіць, праўнік НАУ Міхаіл Кірылюк выступае за далейшы санкцыйны ціск на Лукашэнку.
А ў ролі медыятара, як звычайна, выступае Віталь Цыганкоў.
👀 Глядзіце свежы «Двубой» проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
☝️Прапаганда паказала зняволеных «свабодаўцаў». З якой мэтаю?
У эфіры АНТ ужо выйшла «інтэрв'ю» з Андрэем Кузнечыкам. Да канца тыдня маюць выйсці сюжэты з Ігарам Лосікам ды Ігарам Карнеем, а яшчэ з юрыстам Юрыем Зянковічам.
Тут ёсць адна важная акалічнасць, якая аб'ядноўвае названых людзей – «Радыё Свабода» фінансуецца Злучанымі Штатамі, а Юрый Зянковіч з'яўляецца грамадзянінам ЗША.
👀 Супадзенне? Не думаем. Як і нашыя эксперты, меркаванне якіх чытайце ў матэрыяле
🚛 У Гданьску спынілі бус, якім кіраваў беларус. Ён сабраў «комба» з парушэнняў
Фургон ехаў на «чужых» нумарах, кіроўца не меў правоў неабходнай катэгорыі, да таго ж кузаў быў істотна перагружаны. І гэта толькі частка парушэнняў.
👀 Вось якое пакаранне чакае нашага суайчынніка
🔹31 год таму Беларусь наведаў Біл Клінтан
Гэта першы і на сёння апошні візіт прэзідэнта Злучаных Штатаў у Беларусь. Суправаджаў яго тагачасны старшыня Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч.
Да з'яўлення на палітычнай арэне Лукашэнкі заставалася ўсяго паўгода...
📹 Што Біл Клінтан рабіў тады ў Менску – прыгадваем у відэа
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Расеі высветлілі, што спрычыньвае загаранні МАЗаў
🔻У Цэнтрвыбаркаме прыгразілі штрафам тым, хто сфатаграфуе бюлетэнь
🔻Да еўрапейскіх санкцыяў супраць Лукашэнкі далучыліся 8 краінаў, што не ўваходзяць у ЕЗ
🔻Зяленскі прыехаў у Варшаву
🔻Джо Байдэн прыбраў Кубу са спісу дзяржаваў-спонсараў тэрарызму
🔻31 год таму Беларусь першы і апошні раз наведаў прэзідэнт ЗША
🔻У Івацэвічах выратавалі бусла, які застаўся ў горадзе на зімоўку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Надумалі ісці на «выбары» і фатаграфаваць там бюлетэнь? За гэта могуць даць штраф 15 базавых
Такім пакараннем прыгразіла сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ Алена Балдоўская.
💱 Курсы валютаў 15 студзеня
Долар страціў больш за дзве капейкі, расейскі рубель – больш за 1,5. Курс еўра змяніўся толькі ў межах статыстычнай пагрэшнасці.
#курсывалютаў
📍Джо Байдэн перад сваім сыходам з пасады зняў з Кубы статус «дзяржавы-спонсару тэрарызму»
Праўда, неўзабаве яго зноў можа надаць гэтай краіне Трамп, да інаўгурацыі якога застаўся тыдзень.
👀 Чытайце па спасылцы, у чым магчымая прычына рашэння Байдэна
🔹«Лічбавы суверэнітэт» да 2030 года. Улады хочуць больш «незалежнасці» ў сферы высокіх тэхналогіяў
Аднак прызнаюць, што поўнай аўтаноміі дасягнуць немагчыма. І гэта праўда: нават у Паўночную Карэю, дзе збудавалі «ўнутраны інтэрнэт», прарываюцца кантрабандныя «флэшкі» з вонкавага свету.
🔍 Чытайце больш у матэрыяле на старонцы
💬 «Навошта збіраць біяметрычныя дадзеныя людзей? Дзеля барацьбы са злачыннасцю?»
Былы чалец Аб'яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі выказаў свае крытычныя заўвагі наконт «пашпарту новай Беларусі». Пры тым што некалі ён сам займаўся пытаннямі распрацоўкі гэтага дакументу.
📍Нашыя журналісты звязаліся са спадаром Кавалеўскім, каб даведацца больш пра яго пазіцыю
🔺Прэзідэнт Паўднёвай Карэі арыштаваны для допыту аб увядзенні ваеннага становішча
Сёння Юн Сок Ёля арыштавалі для допыту аб увядзенні ваеннага становішча, піша «Yonhap». У відэазвароце палітык заявіў, што здаўся ўладам сам, каб пазбегнуць крыві.
Фармальна ён застаецца прэзідэнтам, нягледзячы на правал дзяржаўнага перавароту і імпічмент.
Юн Сок Ёля арыштавалі з другой спробы: першая адбылася 3-га студзеня, але тады яго не дала затрымаць прэзідэнцкая ахова.
📺 На цэнтральнай станцыі Нью-Ëрку ўсталявалі шкляны куб
Паглядзіце навошта і як гэта было!
🎵Гурт Sož выпусціў новы (псіха)тэрапеўтычны кліп
Тэкст песні «Eras i Tanatas» быў напісаны яшчэ ў 2020-м, але абраны музыкамі сюжэт – паход да псіхатэрапеўта – стаў асабліва актуальным сёння.
☝️Ужо ў найбліжэйшую пятніцу, 17 студзеня, гурт Sož можна будзе пабачыць на фестывалі «Людзі ўсходу. Беларуская халодная хваля».
🧵Мода паўстанцаў: як апраналіся змагары часоў Каліноўскага?
Як паводле адзення можна было ідэнтыфікаваць паплечніка ў натоўпе? І хто быў галоўным трэндсэтарам тагачасных рэвалюцыяў ва ўсім свеце?
Кацярына Ваданосава расказвае пра моду і стыль з такім захапленнем, што выклікае зацікаўленасць гэтай тэмаю нават у тых, хто не апранае нічога акрамя джынсаў і швэдраў!
🔍 Не верыце? Проста паглядзіце новы выпуск праграмы «Нітка-зорка»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Улады заяўляюць, што пакаралі ўсіх «экстрэмістаў»
🔸 Прапагандысты паказалі журналістаў «Радыё Свабода». Каму і які сігнал даў гэтым Лукашэнка?
🔸 Што новага ў выбарчай праграме дыктатара і чаму ён самастойна яе не прэзентуе?
🔸 ЦВК пагражае штрафамі за фота бюлетэняў
🔸 Чарговы МАЗ палаў у расейскім горадзе. А ў Піцеры вынайшлі прычыны гэтаму
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Туск падчас сустрэчы з Зяленскім заявіў, што Крэмль планаваў тэракты ў паветры супраць Польшчы (і не толькі)
Ён спаслаўся на звесткі выведкі, аднак не раскрыў падрабянасцей. У Маскве на заяву пакуль не адрэагавалі.
📍Чытайце на старонцы, пра што яшчэ ішла гаворка на сустрэчы Туска з Зяленскім
🪪 Справа з пашпартам Новай Беларусі зрушыла з месца
Навошта патрэбны гэты дакумент і хто яго здолее атрымаць, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🥸 Лукашэнка зноў асіп (больш чым звычайна). Але кажа, што паміраць не збіраецца
Ён дадаў, што «беглыя не дачакаюцца».
👀 Вось што ён яшчэ казаў на сённяшняй сустрэчы з чыноўнікамі
🤔 Рэпрэсіі – усё? Швед раптоўна заявіў, што ўсе «экстрэмісты» раскрытыя і пакараныя
Таксама ён расказаў, колькі людзей звярнуліся ў «камісію па вяртанні» за час яе функцыянавання.
👀 Болей падрабязнасцей па спасылцы
😕 «Туды ідуць людзі якія 15 год таму нават у каледж не маглі б паступіць»
Што адбываецца з сельскай гаспадаркай на Гомельшчыне?
Паглядзіце!
❤️🩹Дабрыні пост: выратаваны лебедзь «абняў» валанцёрку
Кранальную гісторыю птушкі, якая сама выйшла да людзей па дапамогу пасля разліву мазуту ў Керчанскім праліве, глядзіце ў нашым відэа.
✍️«Журфак па суботах» – для беларусаў, што жывуць у Польшчы ды Літве, запускаюць новую адукацыйную праграму
Навучанне адбудзецца ў офлайн-фармаце ў Вільні ды Варшаве паводле адзінай праграмы. Яна пасуе як для тых, хто толькі хоча ўвайсці ў сферу медыяў, так і для тых, хто ўжо працуе ў СМІ, аднак хацеў бы паглыбіць свае веды датычна прафесіі.
Запланавана тры этапы навучання: падчас кожнага з іх заняткі будуць адбывацца па суботах, цягам 10 тыдняў. Першы этап у Вільні распачнецца 1 сакавіка гэтага года, а скончыцца 24 траўня. А ў Варшаве тэрміны такія: 15 сакавіка – 31 траўня.
☝️Рэгістрацыя на першы этап ужо ідзе.
🇵🇱 Калі вы жывеце ў Польшчы – запоўніце заяўку вось тут
🇱🇹 Калі ж у Літве – тады запоўніце заяўку па гэтай спасылцы
❗️Дэдлайн падачы заявак: 10 лютага
💬 «Калі захоўваецца рэгуляванне, хай сабе і частковае, – гэтыя элементы кантролю працуюць насуперак аб'ектыўным законам эканомікі»
Згодна са звесткамі Белстату, у снежні гадавая інфляцыя склала 5,2%. І гэта лепш, чым планавалася, але, як то кажуць, ёсць нюанс.
🔍 Які менавіта – тлумачыць нашая традыцыйная суразмоўца, эканамістка Настасся Лузгіна
💁🏻♂️ У Пецярбургу нарэшце высветлілі, чаму гараць аўтобусы МАЗ
Там выявілі дзве асноўныя прычыны гэтага (і яшчэ адну глыбінную).
🔍 У чым справа? Чытайце па спасылцы
Тэст: знайдзіце што не так з беларускімі прадуктамі?
Паглядзім, колькі з вас уважлівых ☝️
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Праходзяць тыя, хто зарэгістраваўся 9 студзеня
Што з чэргамі на мяжы?
🔸«Пашпарт Новай Беларусі» адпавядае ўсім міжнародным стандартам»?
Заяўкі на «пашпарт Новай Беларусі» паабяцалі прымаць з 26 студзеня.
🔸«Калі мы ўжо дакатваемся да сяброўства з тэрарыстычнымі арганізацыямі, то куды тады вядзе гэты рэжым?»
Як Беларусь Лукашэнкі дакацілася да тэрарыстаў з «Талібану» і што яна ад іх хоча?
#штопачытаць