☝️Туск падчас сустрэчы з Зяленскім заявіў, што Крэмль планаваў тэракты ў паветры супраць Польшчы (і не толькі)
Ён спаслаўся на звесткі выведкі, аднак не раскрыў падрабянасцей. У Маскве на заяву пакуль не адрэагавалі.
📍Чытайце на старонцы, пра што яшчэ ішла гаворка на сустрэчы Туска з Зяленскім
🪪 Справа з пашпартам Новай Беларусі зрушыла з месца
Навошта патрэбны гэты дакумент і хто яго здолее атрымаць, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🥸 Лукашэнка зноў асіп (больш чым звычайна). Але кажа, што паміраць не збіраецца
Ён дадаў, што «беглыя не дачакаюцца».
👀 Вось што ён яшчэ казаў на сённяшняй сустрэчы з чыноўнікамі
🤔 Рэпрэсіі – усё? Швед раптоўна заявіў, што ўсе «экстрэмісты» раскрытыя і пакараныя
Таксама ён расказаў, колькі людзей звярнуліся ў «камісію па вяртанні» за час яе функцыянавання.
👀 Болей падрабязнасцей па спасылцы
😕 «Туды ідуць людзі якія 15 год таму нават у каледж не маглі б паступіць»
Што адбываецца з сельскай гаспадаркай на Гомельшчыне?
Паглядзіце!
❤️🩹Дабрыні пост: выратаваны лебедзь «абняў» валанцёрку
Кранальную гісторыю птушкі, якая сама выйшла да людзей па дапамогу пасля разліву мазуту ў Керчанскім праліве, глядзіце ў нашым відэа.
✍️«Журфак па суботах» – для беларусаў, што жывуць у Польшчы ды Літве, запускаюць новую адукацыйную праграму
Навучанне адбудзецца ў офлайн-фармаце ў Вільні ды Варшаве паводле адзінай праграмы. Яна пасуе як для тых, хто толькі хоча ўвайсці ў сферу медыяў, так і для тых, хто ўжо працуе ў СМІ, аднак хацеў бы паглыбіць свае веды датычна прафесіі.
Запланавана тры этапы навучання: падчас кожнага з іх заняткі будуць адбывацца па суботах, цягам 10 тыдняў. Першы этап у Вільні распачнецца 1 сакавіка гэтага года, а скончыцца 24 траўня. А ў Варшаве тэрміны такія: 15 сакавіка – 31 траўня.
☝️Рэгістрацыя на першы этап ужо ідзе.
🇵🇱 Калі вы жывеце ў Польшчы – запоўніце заяўку вось тут
🇱🇹 Калі ж у Літве – тады запоўніце заяўку па гэтай спасылцы
❗️Дэдлайн падачы заявак: 10 лютага
💬 «Калі захоўваецца рэгуляванне, хай сабе і частковае, – гэтыя элементы кантролю працуюць насуперак аб'ектыўным законам эканомікі»
Згодна са звесткамі Белстату, у снежні гадавая інфляцыя склала 5,2%. І гэта лепш, чым планавалася, але, як то кажуць, ёсць нюанс.
🔍 Які менавіта – тлумачыць нашая традыцыйная суразмоўца, эканамістка Настасся Лузгіна
💁🏻♂️ У Пецярбургу нарэшце высветлілі, чаму гараць аўтобусы МАЗ
Там выявілі дзве асноўныя прычыны гэтага (і яшчэ адну глыбінную).
🔍 У чым справа? Чытайце па спасылцы
Тэст: знайдзіце што не так з беларускімі прадуктамі?
Паглядзім, колькі з вас уважлівых ☝️
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Праходзяць тыя, хто зарэгістраваўся 9 студзеня
Што з чэргамі на мяжы?
🔸«Пашпарт Новай Беларусі» адпавядае ўсім міжнародным стандартам»?
Заяўкі на «пашпарт Новай Беларусі» паабяцалі прымаць з 26 студзеня.
🔸«Калі мы ўжо дакатваемся да сяброўства з тэрарыстычнымі арганізацыямі, то куды тады вядзе гэты рэжым?»
Як Беларусь Лукашэнкі дакацілася да тэрарыстаў з «Талібану» і што яна ад іх хоча?
#штопачытаць
🎵Падляшскі дуэт Sw@da × Niczos, які спявае на беларуска-польскай трасянцы, патрапіў у фінал польскага адбору да «Еўрабачання»
Ніка Юрчук (сапраўднае імя спявачкі) разам з дыджэем Sw@da прэзентуюць там песню «Люстэрка».
☝️Дарэчы, улетку мы публікавалі вялікае інтэрв'ю з Niczos, якое прапануем вам прачытаць зноў
❤️🩹 Прапагандысты паказалі Ігара Лосіка
Так журналіст выглядае пасля амаль пяці гадоў за кратамі.
З Ігарам Лосікам, відавочна, запісалі "пакаяннае" інтэрв'ю. Падчас запісу ён мог знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
🤔 Скажы мне, хто твой сябар – і я скажу хто ты?
Паказваем, новых сяброў Лукашэнкі ў відэа ▶️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка зноў ператасаваў таллю чыноўнікаў
🔸 На Гомельшчыне стане меней калгасаў
🔸 Украіна даволі ўдала абстраляла расейскія НПЗ
🔸 Расейскія нафта-газ усё? Адныя краіны заклікаюць знізіць коштавую планку, іншыя – гатовыя адмовіцца ад імпарту
🔸 Хутка з'явіцца магчымасць атрымаць пашпарт Новай Беларусі. Якія прэферэнцыі ён дасць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Прапаганда паказала зняволеных «свабодаўцаў». З якой мэтаю?
У эфіры АНТ ужо выйшла «інтэрв'ю» з Андрэем Кузнечыкам. Да канца тыдня маюць выйсці сюжэты з Ігарам Лосікам ды Ігарам Карнеем, а яшчэ з юрыстам Юрыем Зянковічам.
Тут ёсць адна важная акалічнасць, якая аб'ядноўвае названых людзей – «Радыё Свабода» фінансуецца Злучанымі Штатамі, а Юрый Зянковіч з'яўляецца грамадзянінам ЗША.
👀 Супадзенне? Не думаем. Як і нашыя эксперты, меркаванне якіх чытайце ў матэрыяле
🚛 У Гданьску спынілі бус, якім кіраваў беларус. Ён сабраў «комба» з парушэнняў
Фургон ехаў на «чужых» нумарах, кіроўца не меў правоў неабходнай катэгорыі, да таго ж кузаў быў істотна перагружаны. І гэта толькі частка парушэнняў.
👀 Вось якое пакаранне чакае нашага суайчынніка
🔹31 год таму Беларусь наведаў Біл Клінтан
Гэта першы і на сёння апошні візіт прэзідэнта Злучаных Штатаў у Беларусь. Суправаджаў яго тагачасны старшыня Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч.
Да з'яўлення на палітычнай арэне Лукашэнкі заставалася ўсяго паўгода...
📹 Што Біл Клінтан рабіў тады ў Менску – прыгадваем у відэа
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Расеі высветлілі, што спрычыньвае загаранні МАЗаў
🔻У Цэнтрвыбаркаме прыгразілі штрафам тым, хто сфатаграфуе бюлетэнь
🔻Да еўрапейскіх санкцыяў супраць Лукашэнкі далучыліся 8 краінаў, што не ўваходзяць у ЕЗ
🔻Зяленскі прыехаў у Варшаву
🔻Джо Байдэн прыбраў Кубу са спісу дзяржаваў-спонсараў тэрарызму
🔻31 год таму Беларусь першы і апошні раз наведаў прэзідэнт ЗША
🔻У Івацэвічах выратавалі бусла, які застаўся ў горадзе на зімоўку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📷 Надумалі ісці на «выбары» і фатаграфаваць там бюлетэнь? За гэта могуць даць штраф 15 базавых
Такім пакараннем прыгразіла сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ Алена Балдоўская.
💱 Курсы валютаў 15 студзеня
Долар страціў больш за дзве капейкі, расейскі рубель – больш за 1,5. Курс еўра змяніўся толькі ў межах статыстычнай пагрэшнасці.
#курсывалютаў
📍Джо Байдэн перад сваім сыходам з пасады зняў з Кубы статус «дзяржавы-спонсару тэрарызму»
Праўда, неўзабаве яго зноў можа надаць гэтай краіне Трамп, да інаўгурацыі якога застаўся тыдзень.
👀 Чытайце па спасылцы, у чым магчымая прычына рашэння Байдэна
🔹«Лічбавы суверэнітэт» да 2030 года. Улады хочуць больш «незалежнасці» ў сферы высокіх тэхналогіяў
Аднак прызнаюць, што поўнай аўтаноміі дасягнуць немагчыма. І гэта праўда: нават у Паўночную Карэю, дзе збудавалі «ўнутраны інтэрнэт», прарываюцца кантрабандныя «флэшкі» з вонкавага свету.
🔍 Чытайце больш у матэрыяле на старонцы
💬 «Навошта збіраць біяметрычныя дадзеныя людзей? Дзеля барацьбы са злачыннасцю?»
Былы чалец Аб'яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі выказаў свае крытычныя заўвагі наконт «пашпарту новай Беларусі». Пры тым што некалі ён сам займаўся пытаннямі распрацоўкі гэтага дакументу.
📍Нашыя журналісты звязаліся са спадаром Кавалеўскім, каб даведацца больш пра яго пазіцыю
🔺Прэзідэнт Паўднёвай Карэі арыштаваны для допыту аб увядзенні ваеннага становішча
Сёння Юн Сок Ёля арыштавалі для допыту аб увядзенні ваеннага становішча, піша «Yonhap». У відэазвароце палітык заявіў, што здаўся ўладам сам, каб пазбегнуць крыві.
Фармальна ён застаецца прэзідэнтам, нягледзячы на правал дзяржаўнага перавароту і імпічмент.
Юн Сок Ёля арыштавалі з другой спробы: першая адбылася 3-га студзеня, але тады яго не дала затрымаць прэзідэнцкая ахова.
💥 #галоўнае за 14 студзеня
✔️Жадаеце атрымаць «пашпарт новай Беларусі»? Неўзабаве распачнецца прыём заявак
✔️«Знаходзіўся сумарна ў чарзе 4 дні 3 гадзіны 24 хвліны». Працягваем сачыць за калапсам на мяжы
✔️Прэм'ер-міністр Нідэрландаў сустрэўся ў Гаазе са Святланай Ціханоўскай
✔️Камісія, якая вывучае крамлёўскі і лукашэнкаўскі ўплыў на Польшчу, прэзентавала сваю справаздачу
✔️Навошта лукашэнкаўцы ўсталёўваюць кантакты з Талібанам?
✔️У беларускіх мабільных аператараў з'явіцца «базавы тарыф». Што гэта такое?
✔️Гарадзенскія дэпутаты следам за берасцейскімі ды віцебскімі вяртаюць збор за перасячэнне мяжы
#рэпрэсіі:
▫️Прапагандысты паказалі, як выглядаюць палітзняволеныя Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык
▫️У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі яшчэ адзін праект «Белсату»
▫️У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку з метал-гурта EVTHANAZIA
▫️Зняволены святар Генрых Акалатовіч гатовы напісаць прашэнне аб памілаванні
▫️Журналістка Таццяна Мацвеева заявіла, што закрывае Facebook-суполку «Навіны Віцебска»
🫣 38 чалавек захраслі ў брытанскім пабе на шэсць дзён
Паглядзіце, што было далей ☝️
☝️З'явіліся першыя расшыфроўкі з «чорных скрыняў» самалёту, які ўпаў у Актаў
У Бразіліі, дзе займаюцца расшыфроўкаю, ужо адбылася адмысловая сустрэча. Там былі і прадстаўнікі РФ.
🔍 Болей падрабязнасцей чытайце па спасылцы
🙄 Збірала подпісы, але забылася за каго…
Блогер Андрэй Павук паразмаўляў з сяброўкаю ініцыятыўнай групы канкурэнта Лукашэнкі на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах і… пераканаўся ў іх безальтэрнатыўнасці.
Глядзіце самі ў нашай праграме «Шухер шоу».
💬 «У нас 30 ці больш гадоў ідзе адмоўная селекцыя людзей, якія беспярэчна выконваюць рашэнні, не цікаўлячыся ні наступствамі, ні прычынамі»
«Крэпкія хазяйственнікі» думаюць над тым, каб памяняць замежнае праграмнае забеспячэнне на беларускае. Гэта, маўляў, забяспечыць «лічбавы суверэнітэт». Але ў чым сэнс? 🤔
🔍 Разбіраемся па спасылцы