📍Джо Байдэн перад сваім сыходам з пасады зняў з Кубы статус «дзяржавы-спонсару тэрарызму»
Праўда, неўзабаве яго зноў можа надаць гэтай краіне Трамп, да інаўгурацыі якога застаўся тыдзень.
👀 Чытайце па спасылцы, у чым магчымая прычына рашэння Байдэна
🔹«Лічбавы суверэнітэт» да 2030 года. Улады хочуць больш «незалежнасці» ў сферы высокіх тэхналогіяў
Аднак прызнаюць, што поўнай аўтаноміі дасягнуць немагчыма. І гэта праўда: нават у Паўночную Карэю, дзе збудавалі «ўнутраны інтэрнэт», прарываюцца кантрабандныя «флэшкі» з вонкавага свету.
🔍 Чытайце больш у матэрыяле на старонцы
💬 «Навошта збіраць біяметрычныя дадзеныя людзей? Дзеля барацьбы са злачыннасцю?»
Былы чалец Аб'яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі выказаў свае крытычныя заўвагі наконт «пашпарту новай Беларусі». Пры тым што некалі ён сам займаўся пытаннямі распрацоўкі гэтага дакументу.
📍Нашыя журналісты звязаліся са спадаром Кавалеўскім, каб даведацца больш пра яго пазіцыю
🔺Прэзідэнт Паўднёвай Карэі арыштаваны для допыту аб увядзенні ваеннага становішча
Сёння Юн Сок Ёля арыштавалі для допыту аб увядзенні ваеннага становішча, піша «Yonhap». У відэазвароце палітык заявіў, што здаўся ўладам сам, каб пазбегнуць крыві.
Фармальна ён застаецца прэзідэнтам, нягледзячы на правал дзяржаўнага перавароту і імпічмент.
Юн Сок Ёля арыштавалі з другой спробы: першая адбылася 3-га студзеня, але тады яго не дала затрымаць прэзідэнцкая ахова.
💥 #галоўнае за 14 студзеня
✔️Жадаеце атрымаць «пашпарт новай Беларусі»? Неўзабаве распачнецца прыём заявак
✔️«Знаходзіўся сумарна ў чарзе 4 дні 3 гадзіны 24 хвліны». Працягваем сачыць за калапсам на мяжы
✔️Прэм'ер-міністр Нідэрландаў сустрэўся ў Гаазе са Святланай Ціханоўскай
✔️Камісія, якая вывучае крамлёўскі і лукашэнкаўскі ўплыў на Польшчу, прэзентавала сваю справаздачу
✔️Навошта лукашэнкаўцы ўсталёўваюць кантакты з Талібанам?
✔️У беларускіх мабільных аператараў з'явіцца «базавы тарыф». Што гэта такое?
✔️Гарадзенскія дэпутаты следам за берасцейскімі ды віцебскімі вяртаюць збор за перасячэнне мяжы
#рэпрэсіі:
▫️Прапагандысты паказалі, як выглядаюць палітзняволеныя Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык
▫️У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі яшчэ адзін праект «Белсату»
▫️У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку з метал-гурта EVTHANAZIA
▫️Зняволены святар Генрых Акалатовіч гатовы напісаць прашэнне аб памілаванні
▫️Журналістка Таццяна Мацвеева заявіла, што закрывае Facebook-суполку «Навіны Віцебска»
🫣 38 чалавек захраслі ў брытанскім пабе на шэсць дзён
Паглядзіце, што было далей ☝️
☝️З'явіліся першыя расшыфроўкі з «чорных скрыняў» самалёту, які ўпаў у Актаў
У Бразіліі, дзе займаюцца расшыфроўкаю, ужо адбылася адмысловая сустрэча. Там былі і прадстаўнікі РФ.
🔍 Болей падрабязнасцей чытайце па спасылцы
🙄 Збірала подпісы, але забылася за каго…
Блогер Андрэй Павук паразмаўляў з сяброўкаю ініцыятыўнай групы канкурэнта Лукашэнкі на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах і… пераканаўся ў іх безальтэрнатыўнасці.
Глядзіце самі ў нашай праграме «Шухер шоу».
💬 «У нас 30 ці больш гадоў ідзе адмоўная селекцыя людзей, якія беспярэчна выконваюць рашэнні, не цікаўлячыся ні наступствамі, ні прычынамі»
«Крэпкія хазяйственнікі» думаюць над тым, каб памяняць замежнае праграмнае забеспячэнне на беларускае. Гэта, маўляў, забяспечыць «лічбавы суверэнітэт». Але ў чым сэнс? 🤔
🔍 Разбіраемся па спасылцы
🤔 Хтосьці забіў контрвыведніка ФСБ проста ў будынку Мінабароны
Такі інсайд перадае канал «ВЧК-ОГПУ». Цела сілавіка, якога звалі Уладзімір Фешчанка, знайшлі з ранай на ілбе. Ён мог быць забіты былым саслужыўцам, якога ўжо затрымалі.
Забойства адбылося ўначы 13 студзеня.
🔹Больш за 100 тысяч «зайцаў» і каля 3 млн рублёў штрафаў
Так выглядае статыстыка працы менскіх кантралёраў грамадскага транспарту ў 2024-м годзе. Лічбы публікуе агенцтва «Минск-Новости».
Акрамя таго, заведзеныя 6 крымінальных справаў за нападзенні на кантралёраў.
🔍 Камісія, якая вывучае крамлёўскі і лукашэнкаўскі ўплыў на Польшчу, прэзентавала сваю справаздачу
Былі прааналізаваныя каля 2 тысяч дакументаў (у тым ліку сакрэтных).
📍Чытайце па спасылцы, да якой высновы прыйшлі даследчыкі
🛂 Жадаеце атрымаць «пашпарт новай Беларусі»? Неўзабаве распачнецца прыём заявак
Праўда, за дакумент давядзецца заплаціць амаль 100 еўра.
🔍 Усе падрабязнасці – на нашай старонцы
📷 Фотафакт: вось так выглядае журналіст-фрылансер Андрэй Кузнечык пасля трох гадоў зняволення
Фрагмент прапагандысцкага «інтэрв'ю» з ім паказалі ў эфіры АНТ. Андрэя Кузнечыка затрымалі напрыканцы лістапада 2021 года і пакаралі 6 гадамі калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
💱 Курсы валютаў 14 студзеня
Долар і расейскі рубель зусім крыху праселі, а па еўра сёння гандляванняў не было.
#курсывалютаў
💬 «Калі захоўваецца рэгуляванне, хай сабе і частковае, – гэтыя элементы кантролю працуюць насуперак аб'ектыўным законам эканомікі»
Згодна са звесткамі Белстату, у снежні гадавая інфляцыя склала 5,2%. І гэта лепш, чым планавалася, але, як то кажуць, ёсць нюанс.
🔍 Які менавіта – тлумачыць нашая традыцыйная суразмоўца, эканамістка Настасся Лузгіна
💁🏻♂️ У Пецярбургу нарэшце высветлілі, чаму гараць аўтобусы МАЗ
Там выявілі дзве асноўныя прычыны гэтага (і яшчэ адну глыбінную).
🔍 У чым справа? Чытайце па спасылцы
Тэст: знайдзіце што не так з беларускімі прадуктамі?
Паглядзім, колькі з вас уважлівых ☝️
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Праходзяць тыя, хто зарэгістраваўся 9 студзеня
Што з чэргамі на мяжы?
🔸«Пашпарт Новай Беларусі» адпавядае ўсім міжнародным стандартам»?
Заяўкі на «пашпарт Новай Беларусі» паабяцалі прымаць з 26 студзеня.
🔸«Калі мы ўжо дакатваемся да сяброўства з тэрарыстычнымі арганізацыямі, то куды тады вядзе гэты рэжым?»
Як Беларусь Лукашэнкі дакацілася да тэрарыстаў з «Талібану» і што яна ад іх хоча?
#штопачытаць
🎵Падляшскі дуэт Sw@da × Niczos, які спявае на беларуска-польскай трасянцы, патрапіў у фінал польскага адбору да «Еўрабачання»
Ніка Юрчук (сапраўднае імя спявачкі) разам з дыджэем Sw@da прэзентуюць там песню «Люстэрка».
☝️Дарэчы, улетку мы публікавалі вялікае інтэрв'ю з Niczos, якое прапануем вам прачытаць зноў
❤️🩹 Прапагандысты паказалі Ігара Лосіка
Так журналіст выглядае пасля амаль пяці гадоў за кратамі.
З Ігарам Лосікам, відавочна, запісалі "пакаяннае" інтэрв'ю. Падчас запісу ён мог знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
🤔 Скажы мне, хто твой сябар – і я скажу хто ты?
Паказваем, новых сяброў Лукашэнкі ў відэа ▶️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка зноў ператасаваў таллю чыноўнікаў
🔸 На Гомельшчыне стане меней калгасаў
🔸 Украіна даволі ўдала абстраляла расейскія НПЗ
🔸 Расейскія нафта-газ усё? Адныя краіны заклікаюць знізіць коштавую планку, іншыя – гатовыя адмовіцца ад імпарту
🔸 Хутка з'явіцца магчымасць атрымаць пашпарт Новай Беларусі. Якія прэферэнцыі ён дасць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤯«Знаходзіўся сумарна ў чарзе 4 дні 3 гадзіны 24 хвліны»
Людзі, якія ў гэтыя дні праходзяць беларуска-польскую мяжу, сутыкаюцца з сур'ёзнымі псіхалагічнымі ды фізічнымі выпрабаваннямі. І гэта зусім не перабольшванне!
📍Сабралі па спасылцы сведчанні таго, што адбываецца на КПП паміж Беларуссю ды краінамі ЕЗ
🇰🇵 Першыя палонныя паўночныя карэйцы, якіх Украіна афіцыйна паказала свету
Кажуць, што іх везлі на вучэнні, а не ваяваць ва Украіну
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнка замяніў адных малавядомых міністраў на іншых
🔻Працаўнікам дзяржаўнага медуніверсітэту забаранілі сыходзіць у адпачынкі да канца студзеня
🔻У Менску распачалі сумесныя трэнаванні вайскоўцы РБ і РФ
🔻Некалькі расейскіх рэгіёнаў былі атакаваныя дронамі
🔻На Гарадзеншчыне вярнулі збор за выезд за мяжу
🔻«Менсктранс»: летась у сталіцы затрымалі больш за 100 тысяч безбілетнікаў
🔻У беларускіх школах ад 1 верасня забароняць карыстацца тэлефонамі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Гарадзенскія дэпутаты абвесцілі, што вяртаюць збор за перасячэнне мяжы
Раней пра тое самае заявілі мясцовыя чыноўнікі ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях.
Гэтыя зборы ўвялі яшчэ ў жніўні 2021-га года і тады тлумачылі такі крок «змаганнем з каронавірусам». Пра каронавірус ужо амаль ніхто не ўзгадвае, але плаціць за выезд з Беларусі ў ЕЗ на легкавіку па-ранейшаму трэба 💁🏻♂️
🔍Чытайце падрабязней на старонцы
🌞 Гіганцкая дзіра на Сонцы
Вецер ад каранальнай дзіры-гіганта дасягне Зямлі ўжо ў бліжэйшую пятніцу.
Эфектам гэтага стане бачнае для нас паўночнае ззянне ☝️
☝️У Беларусі падрыхтавалі законапраект, які можа зрабіць набыццё электронных цыгарэтаў цэлым квэстам
Няўжо вэйпы горш за звычайныя цыгарэты, якія ў Беларусі прадаюцца на кожным кроку? Разбіраемся з прадпрымальнікам і лекаркай.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы