😃 Трохі кемлівасці, і «пайшло-паехала», як тое кажуць
Паглядзіце, што заўважана ў Менску 🙈
💬 «У мяне быў такі прыкольчык, каб на пазіцыю замовіць нешта экзатычнае: піцу, сушы ці бульбу фры»
У палку Каліноўскага служыць ваяр з пазыўным «Купала». Калі пачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, ён падтрымаў украінцаў і неўзабаве стаў браць удзел у баявых дзеяннях.
📍Пра незвычайны кантраст паміж жыццём гораду-мільённіка ды полем бітвы, якія раздзяляе ўсяго 30 км
📍Пра адрэналін, які перабівае страх смерці
📍Пра тое, як вайна змяняе псіхіку
👀 Пра гэта і не толькі «Купала» расказвае ў чарговым выпуску нашай праграмы «Ваяры» на канале «Белсат LIFE»
💬 «Вельмі жорсткія зачысткі, вельмі жорстка б'юць людзей, давяць ім вочы. Людзі так крычаць пад вокнамі, што страшна»
Так дзеянні сілавікоў апісвае «Белсату» беларуска, якая жыве ў цэнтры Тбілісі.
Паводле яе, раней паліцыянты затрымлівалі толькі актыўных удзельнікаў пратэстаў або тых, хто аказваў супраціў. Цяпер жа хапаюць усіх, хто нагадвае дэманстранта, напрыклад, людзей са сцягамі:
«Хто аказвае супраціў, вельмі жорстка б'юць. Я бачыла, як жанчыну, якая ўпала, паліцыянт ударыў нагой па галаве. Спыняюць таксоўкі і адтуль выцягваюць людзей».
«Дакладна незразумела, чаму гэта адбываецца, маецца версія, што дзеля таго, каб вулічныя камеры назірання не маглі зняць, як паліцыянты абыходзяцца з пратэстоўцамі».
🤑 У кастрычніку беларусы набралі крэдытаў на 1,5 млрд рублёў
Агульная ж сума, якую грамадзяне РБ вінныя банкам, ушчыльную наблізілася да 25 млрд.
Спыталі нашу традыцыйную экспертку Анастасію Лузгіну, ці не стварае такая запазычанасць праблемаў для эканомікі ☝️
🥀 Як беларускі губляюць жаночае здароўе за кратамі
Праваабарончая ініцыятыва «Лекары за праўду і справядлівасць» даследавала пытанне аказання медычнай дапамогі і аспекты сексуальнага жыцця жанчынаў у беларускіх месцах зняволення.
Паказваем каротка самае важнае, а падрабязнасці чытайце на нашым сайце.
#рэпрэсіі
❤️ Наш адвэнт-календары, дзень трёці!
З 1 да 25 снежня мы штодзень будзем адкрываць для вас новыя цікавінкі пра славутых беларусаў і беларусак. Сёння у святочным календары — Маляваныч.
Пачытайць 13 шчырых адказаў вядоўцы праграмы «Калыханка» можна ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 2 снежня
✔️ Расейскі дрон атакаваў шматпавярхоўнік у Цярнопалі
✔️ Джо Байдэн памілаваў свайго сына
✔️ Адвэнт-каляндар ад «Белсат». №2
✔️ У Польшчы выявілі ўцечку на нафтаправодзе «Дружба»
✔️ Беларуса, затрыманага ў Грузіі на пратэстах, выпусцілі з СІЗА
✔️ Канцлер Нямеччыны нечакана прыехаў у Кіеў
✔️ Новы міністр культуры Беларусі - актор Нацыянальнага драмтэатра імя М. Горкага
✔️ Z-манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра зноў ў Еўропе
✔️ Як у Беларусі хочуць «адрадзіць працы Марка Шагала»
✔️ У Гаазе абмяркоўваюць, як гэта прыспешыць выдачу ордара на арышт Лукашэнкі
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі хочуць адключыць ад Інтэрнэту тэлевізары на прадпрыемствах
▪️ Пасля хапуна ў Наваградку, сілавікі наклалі арышт на маёмасць падследных
▪️ Гарадзенскія ўлады не знайшлі грошай на памятную шыльду Быкаву
▪️ 10 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць». У Гомлі вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны
▪️ Расіянку, якая расхвальвала жыццё ў Беларусі, будуць судзіць за «распаўсюд экстрэмізму»
▪️ За «здраду дзяржаве» будуць судзіць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі
Дыверсія ў Акадэміі навук 🤭
Спыталі ў галасавога памочніка Акадэміі навук пра пратэсты-2020 і канец праўлення Лукашэнкі. Паглядзіце, што з гэтага атрымалася ☝🏻
▶️ Больш цікавінак глядзіце ў праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму рост зарплатаў не значыць прасвет у эканоміцы
🔸Дыверсія ці выпадковасць — на тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод Дружба
🔸Прадстаўнікі дэмсілаў сустракаюцца з літоўскімі палітыкамі. Раскажам, пра што гавораць
🔸Абмяркуем апошнія падзеі ў Грузіі, ва Украіне ды ў Сірыі
🔸Завяршаецца чэмпіянат Беларусі па футболе — ці дапамог Дынама адміністрацыйны рэсурс
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4m8lRsMm7pQ
🤦♂️Вось, што бывае, калі за культуру бяруцца чэкісты…
Паглядзіце, як у Беларусі хочуць «адрадзіць працы Марка Шагала».
Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на ют-канале «Belsat NEWS»
🫤 «Не прадугледжана фінансаванне»
Жыхары Горадні стварылі петыцыю з просьбай усталяваць памятную шыльду на доме па адрасе вуліца Вялікая Траецкая, № 28, дзе з 1958 года жыў пісьменнік Васіль Быкаў.
Выканкам адказаў, што гэта немагчыма.
📌 «Новая жалезная лэдзі Еўропы»
З 1 снежня ў ЕЗ пачаў працаваць новы склад Еўрапейскай камісіі. Адказнай за вонкавую палітыку стала былая прэм’ер-міністрака Эстоніі Кая Калас, абвешчаная ў вышук у Расеі.
❓ Хто яна такая, ці зможа паўплываць на змяненне еўрапейскай палітыкі і чаго чакаць беларусам ад навага палітыка? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Блогер Crawly пасля дэпартацыі з Польшчы выклаў відэа з Чэхіі
На ім Уладзіслаў Алейнічэнка (Crawly) едзе ў карэце каля царквы Святога Мікалая ў Празе, саркастычна кажучы, што пасля дэпартацыі з Польшчы ў яго няма грошай на таксі.
Пазней блогер заявіў, што відэа запісана раней, а дзеянні польскага боку ён збіраецца абскарджваць «законнымі метадамі»
👉 Раней польскія ўлады забаранілі яму ўезд у Шэнгенскую зону на дзесяць гадоў і дэпартавалі ва Украіну. Алейнічэнка ў адным са сваіх стрымаў назваў палякаў «еб***мі куколдамі» і заявіў, што хацеў бы жыць у Маскве.
🔥 «Мяжу з ардой трэба мець не пад Берасцем, а пад Смаленскам»
Камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Павел Шурмей «Дзядзька» ладзіць сустрэчы з беларусамі замежжа. 1 снежня ён спаткаўся з беларускай дыяспарай у Варшаве.
Шурмей адказаў на пытанні беларусаў і распавёў, як у падраздзяленні ідуць рэформы і чаму новае кіраўніцтва палка лічыць карыснай супрацу са Святланай Ціханоўскай.
👉 «Белсат» пабываў на сустрэчы.
💱 Курсы валютаў 2 снежня
Пасля выходных долар і еўра моцна страцілі. Долар - амаль 4 капейкі, еўра - больш за 3,5.
А вось расейскі рубель амаль на 2 капейкі паправіў сваё становішча.
#курсывалютаў
🔻 Паўстанцы працягваюць наступ, а войскі Асада губляюць тэрыторыі
Размаўляем з экспертамі-ўсходазнаўцамі, што адбываецца ў Сірыі ☝️
💱 Курсы валютаў 3 снежня
Еўра страціў больш за 3,5 капейкі. Долар таксама прасеў, але неістотна. Расейскі ж рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
Каб пераадолець некаторыя шляхі ў жыцці, трэба быць кемлівым ☝️
🐾 Такім жа як гэты коцік! Паглядзіце, што ён прыдумаў!
☝️Пасля «тлумачальнага» пікету беларусаў арганізатары кірмашу ў Шчэціне разарвалі дамову з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыру
Прэс-сакратарка арганізацыі Żegluga Szczecińska Turystyka Wydarzenia (ŻSTW) Цэліна Волаш расказала, што ёй нічога не было вядома пра прарасейскую дзейнасць манастыра (які, нагадаем, неаднаразова збіраў дапамогу для расейскай арміі, якая вядзе вайну ва Украіне).
У выніку дамову з манашкамі разарвалі, а іхны гандаль на кірмашы ў Шчэціне быў прыпынены.
🇬🇪 Вось так цяпер выглядаюць вуліцы Тбілісі
Пятую ноч у Грузіі адбываюцца акцыі супраць адмовы ўладаў ад еўраінтэграцыі. Сілавікі як і раней ўжываюць слезацечны газ і вадамёты, з боку пратэстоўцаў — піратэхніка.
Учора адбыўся марш студэнтаў каля парламенту. Вучні кідалі ў будынак петарды, у адказ сілавікі ўжылі вадамёты. Пасля пачалі затрыманні.
Работнікі крамаў непадалёк прапаноўвалі пратэстоўцам хавацца ў іх, каб не трапіць за краты. Лік затрыманых не паведамляецца, медыі пішуць пра дзясяткі асобаў.
Сёння зранку пратэстоўцы збіраюцца ўжо каля будынку ўніверсітэту Тбілісі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Гаазе абмяркоўвалі, як паскорыць ордар на Лукашэнку
На 23-й сесіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда адбыўся сайд-івэнт, прысвечаны перспектывам разгляду беларускага пытання ў МКС. На якім этапе цяпер знаходзіцца ордар на арышт Лукашэнкі — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Прарасейскі манастыр свабодна гандлюе ў Польшчы
Свята-Елісавецінскі манастыр, вядомы сваёй актыўнай падтрымкай расейскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі, працягвае свабодна зарабляць грошы ў Еўразвязе. Больш падрабязна пра дзейнасць манастыра чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У 2024 годзе ў Беларусі звольнілі больш людзей, чым узялі на працу
Мы прааналізавалі лічбы і распавядаем, у якіх рэгіёнах Беларусі часцей за ўсё адбываюцца звальненні і дзе ёсць попыт на новых супрацоўнікаў. Падрабязнасці — на старонцы праз VPN.
🎂 Сёння дзень народзінаў геніяльнага беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага
Ён нарадзіўся 2 снежня 1866 года (або 1868).
Шабунеўскі стварыў шмат знакамітых будынкаў у Гомлі на пачатку XX ст., сярод якіх будынак колішняй гомельскай Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі, адзін з карпусоў земскай бальніцы і колішні даходны дом купца К. П. Грошыкава. Аднак у 1937-м годзе па ілжывым абвінавачанні быў сасланы саветамі ў лагер, дзе і памёр.
🎥 Паглядзіце наш фільм «Рэпрэсаваная архітэктура» рэжысёркі Марыі Булавінскай, прысвечаны гэтаму выбітнаму беларусу.
😃 Хтосьці згубіў навушнік, а хтосьці пастараўся дапамагчы
Галоўнае пытанне – хто згубіў?
Паглядзіце на прыклад неабыякавасці беларусаў☝️
🔥 У Гаазе абмяркоўваюць, як гэта прыспешыць выдачу ордара на арышт Лукашэнкі
Сёння ў Гаазе адкрываецца 23-я сесія Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), дзе ўпершыню адбудзецца сайд-івэнт, прысвечаны перспектывам разгляду ў МКС беларускага пытання.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў каментары «Белсату» адзначыў, што МКС апошнім часам прыспешыў выдачу ордараў і спадзяецца, што ордар на арышт Лукашэнкі выдадуць «прыблізна ў красавіку наступнага года»
👉 Ад чаго гэта можа залежыць, чытайце ў нашым артыкуле
🤬 10 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць». У Гомлі вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны
У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.
Бародзію і Ласоўскаму далі па 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Полаз — 9. Таксама кожнаму фігуранту прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў.
😡 У мінулым годзе КДБ затрымаў у Беларусі шэсць чалавек, абвінаваціўшы іх ў супрацоўніцтве з «Службай бяспекі Украіны» і «падрыхтоўцы тэрактаў». У фільме, які знялі прапагандысты, Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавацілі адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «здрада дзяржаве» і «агентурная дзейнасць».
#рэпрэсіі
🤬 Пасля хапуна ў Наваградку, сілавікі наклалі арышт на маёмасць падследных
Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што следства ў справе арыштаваных мужа і жонкі Ірыны і Аляксандра Лебедзь распарадзілася накласці арышт на ўсю іх маёмасць.
Такая ж сітуацыя ў Вольгі Аляшкевіч і Таццяны Палубок.
У актывіста Ігара Хіневіча забралі ўсе наяўныя грошы. У выніку гэтых дзеянняў яго сям'я засталася без сродкаў да існавання.
#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні
✔️Беларусам сёлета выдалі паўмільярда рублёў ільготных крэдытаў на айчынныя тавары
✔️Праз месяц заканчваецца тэрмін абмену банкнотаў узору 2000 года
✔️Акцыю дапамогі дзецям палітвязняў распачаў BYSOL
✔️Канцлер Нямеччыны ўпершыню за 2,5 гады прыехаў у Кіеў
✔️Краіны Балтыі ўвядуць нацыянальныя санкцыі за здушэнне пратэстаў у Грузіі
✔️У Менску на Новы год прызямліцца НЛА
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇬🇪❤️ Чарговыя грузінскія флэшбэкі беларусаў...На пратэсты выйшлі школьнікі
Вучні некалькіх гарадоў Грузіі замест заняткаў прыйшлі да сваіх навучальных устаноў, трымаючы плакаты з цытатамі з твораў вядомых грузінскіх пісьменнікаў.
Пратэстуюць не цэлыя школы, а асобныя класы і некаторыя настаўнікі.
⚔️ Як старэйшы сын вялікага князя ВКЛ Альгерда апынуўся ў Маскве і дапамог перамагчы ў Кулікоўскай бітве над Залатой Ардой?
Чаму Андрэй Полацкі, абаронца Русі, быў гіблым валадаром ВКЛ? Як на ягоны лёс паўплывала бітва на рацэ Ворскла?
👉 Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны»
🤬 Z-манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра зноў ў Еўропе
У польскім горадзе Шчэцін на калядным кірмашы быў прыкмечаны намёт Свята-Елісавецінскага манастыра, вядомага сваёй падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне.
Беларускія актывісты зладзілі пікет, каб патлумачыць польскім грамадзянам, на што пойдуць грошы, якія збяруць манахіні манастыра.
👉 Падрабязней