belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 Абсалютны рэкорд: 38 «шагэдаў» заходзілі ў Беларусь за мінулыя содні

І гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час маніторынгу, піша «гаюн». Мінімум 1 збіты, Авіяцыя падымалася 4 разы

Мінімум адзін шахед даляцеў да Мазыра, былі дзясяткі праходаў праз «беларускі калідор», а таксама не менш за 3 разы шахеды заляталі ў Гомельскі раён, у раёне памежнага пераходу Новая Гута.

Читать полностью…

Белсат

📌 Што вядома пра падзенне грузавога самалёта ў Вільні: загінуў грамадзянін Іспаніі, не выключаюць тэракту

Былі апублікаваныя перамовы пілота і дыспетчара ў апошнія хвіліны палёту.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 У Грузіі працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты

25 лістапада ў Грузіі адбываецца першае пасяджэнне парламента 11-га склікання, у якім бярэ ўдзел толькі партыя «Грузінская мара».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі назвала гэтае пасяджэнне неканстытуцыйным. А пад будынкам парламенту апазіцыя ладзіць пратэсную акцыю з патрабаваннем правядзення новых сумленных выбараў

Читать полностью…

Белсат

😡 Баптысцкага пастара судзілі за правядзенне абраду хрышчэння ў г. Маларыта без дазволу выканкаму

Гэта патрактавалі гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і аштрафавалі 71-гадовага прасвітара царквы з Міжнароднага саюзу цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзіміра Бурштына на 800 рублёў.

🤦‍♀️ У чэрвені 2023 года прасвітара ўжо штрафавалі за пропаведзь у скверы г.п. Антопаль Драгічынскага раёна. Тады сума штрафу склала 555 рублёў.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💪 Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын

25 лістапада - дзень, калі сусветная супольнасць звяртае ўвагу на праблему гвалту, які па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай пагрозай для мільёнаў жанчын па ўсім свеце.

👉 Трымайце нашую падборку фільмаў, якія асвятляюць тэму гвалту ў дачыненні да жанчын, а таксама іх барацьбы за свае правы і годнасць.

Читать полностью…

Белсат

Каталіцкага святара будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Менскім абласным судзе пачынаецца закрыты суд над ксяндзом Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам. Яго затрымалі ў 2023 годзе за нібыта перадачу сакрэтнай інфармацыі, што прывяло да значных страт (больш за 3 мільёны рублёў).

64-гадовага святара цяпер абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Ад яго патрабуюць усё кампенсаваць. Ксяндза Акалатовіча прызналі палітвязнем.

Раней прадстаўнікі касцёлу нават сустракаліся з Лукашэнкам дзеля вызвалення святара. Што той паабяцаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні

На борце знаходзіліся чатыры чалавекі: 2 пілоты і два работнікі. У выніку інцыдэнту адбыўся выбух і пажар.

У лякарню даставілі дваіх пацярпелых, адзін чалавек загінуў. Жыхары дому выжылі.

Вядома, што ўпалы самалёт быў арэндаваны кампаніяй DHL.

Читать полностью…

Белсат

🎼 Новая песня ад гурта Kriwi

Паслухаць песню Losia можна тут ці тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

«Ласось можа і беларусы змогуць». Беларусы ў Вільні выйшлі на акцыю ў падтрыманне ласося

Так, вам не падалося. Экалагічныя актывісты кажуць, што ласось, які за сотні кіламетраў вяртаецца на нераст у Беларусь, зазнае шмат перашкодаў і патрабуе абароны.
Падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Гісторыю Васіля Верамейчыка абмяркуем з юрысткамі Аняй Маціеўскай і Марыяй Колесавай-Гудзілінай

🔸Распавядаем як у Беларусі вынішчаюць прыватны бізнес, а Дзмітрый Круты прагаварыўся пра адток насельніцтва

🔸Пачалася трэцяя сусветная? Так прынамсі лічыць Валер Залужны. Разбіраем ракетныя пагрозы і ўдары з абодвух бакоў вайны ва Украіне

🔸Расследаванне BELPOL аб адсутнасці ядравай зброі ў Беларусі абмяркуем з Уладзімірам Жыгарам

🔸«Ролікі пра дрыфт» здымалі па ўсёй Беларусі ўва ўсіх абласных цэнтрах. Распавядаем, што гэта было, для каго, ці разумеў, што адбываецца адмыслова прывезены Тыль Швайгер і пры чым тут Баскаў

Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽

https://www.youtube.com/live/VHX3QrdtrZ4

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Поўнай карціны пра тое, што адбываецца ў Беларусі, грузіны не маюць»

Беларусы пікетуюць афіцыйныя ўстановы Грузіі і скардзяцца на дыскрымінацыю. Праваабаронцы пацвярджаюць наяўнасць праблем.

👉 Распавядаем, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі і як быць суайчыннікам, якія жывуць у Сакартвэла.

Читать полностью…

Белсат

🐈 Толькі паглядзіце на гэтага магілёўскага коціка: ён пераходзіць дарогу, выконваючы правілы дарожнага руху

Ну што за разумнік!

Будзьма коцікамі, пераходзьма толькі ў дазволеных месцах!

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ У Беларусі забаранілі прадаваць анімэ

Усяго пад забарону трапіла 35 кніг, якія паводле Мінінфарма могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Цяпер у крамах краіны нельга прадаваць мангі:
▪️«Магічная бітва»
▪️«Заснавальнік цёмнага шляху»
▪️серыя «Такійскі гуль» і «Такійскі гуль: re» і іншыя.

Таксама пад забарону трапілі творы:
▪️«120 дзён Садома» маркіза дэ Сада
▪️«Лета ў піянерскім гальштуку» Алены Малікавай і Кацярыны Селіванавай
▪️«Дні нашага жыцця» Мікіты Франка
І інш.

Як адзначылі ў Мінінфарме, калі гэтую прадукцыю знойдуць на паліцах беларускіх крамаў, то ведамства будзе спыняць дзеянне пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў.

👉 Цалкам спіс забароненай літаратуры можна паглядзець тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 Балівуд у рэчаіснасці: жыхар Індыі, прызнаны лекарамі памерлым, ажыў за некалькі хвілінаў да крэмацыі

Лекары канстатавалі смерць 25-гадовага мужчыны пасля спынення сэрца, зафіксаванага на ЭКГ. Пры гэтым ускрыццё было праведзенае толькі на паперы.

🙈 Цела перадалі для пахавання. Аднак за лічаныя мінуты да крэмацыі нябожчык раптам пачаў падаваць прыкметы жыцця. Пасля гэтага яго зноў вярнулі ў шпіталь.

Халатнасць лекараў сталася падставаю для пачатку расследавання і адхілення ад працы траіх медычных работнікаў да высвятлення абставінаў.

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна»

Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламенцкай асамблеяй NATO у канадскім Манрэалі.

У сваім выступе яна падкрэсліла важнасць перамен у Беларусі і заклікала не баяцца «змена рэжыму».

Ціханоўская заклікала разглядаць дапамогу Беларусі не як дабрачыннасць, а як інвестыцыю ў бяспеку і стабільнасць рэгіёну, бо «ніхто не гарантуе большай бяспекі, чым дэмакратычны ўрад».

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤭 Калі карову напаіць чорнай кавай, яна дасць вядро капучына?

Як кава трапіла ў Беларусь?

Дзе з’явіліся першыя «кавярні» ў ВКЛ?

Хто навучыў Еўропу піць каву?

і як правільна – гарбата ці чай?

Пра ўсё гэта ў новым выпуску «Вусы Скарыны» 👇

Читать полностью…

Белсат

😳 «Апошнія дні ў Палку Вася ночыў з гранатаю, са зброяю, бо вельмі баяўся, што кіраўніцтва не дасць яму нават выехаць»

Дэпартацыя з В’етнаму ў Беларусь былога каліноўца Васіля Верамейчыка выклікала вялікі рэзананс і зноў агаліла праблему безабароннасці беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі.

Чалавек, які абараняў Украіну, атрымаў забарону на ўезд у гэтую краіну, а ў Літве быў прызнаны «пагрозаю нацыянальнай бяспекі».

Пра складаны шлях Васіля, які апынуўся непатрэбны ані Еўропе ані Украіне, якую абараняў, глядзіце ў нашым выданні «Тыдзень» 👇

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 25 лістапада

Долар вырас больш чым 4 капейкі. Больш чым на 5 капеек скокнуў у гору і еўра. А расейскі рубель страціў амаль две с паловай капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 «Сітуацыя можа адрознівацца ў залежнасці ад банка»

Беларусы, якія атрымалі падарожны польскі дакумент сутыкаюцца з праблемай, што не могуць адкрыць банкаўскі рахунак, бо ў банках яго не прымаюць, як дакумент, які пацверджае асобу.

👉 Мы запыталіся ў Камісіі па фінансавым надзоры Польшчы, ці законныя такія адмовы, а таксама ў Офісу Святланы Ціханоўскай і намесніка беларускай лідаркі Паўла Латушкі, ці робяць дэмакратычныя сілы штосьці, каб спрасціць беларусам вырашэнне банкаўскіх пытанняў у Польшчы. Распавядаем, што нам адказалі.

Читать полностью…

Белсат

Ноччу дроны атакавалі расейскую нафтабазу і завод

Каля васьмі беспілотнікаў былі збітыя сёння пад Калугай. На месцы падзення адбыўся велізарны пажар. Вядома, што ніхто не пацярпеў.

Як пішуць расейскія тг-каналы, дроны спрабавалі атакаваць прыборабудаўнічы завод «Тайфун», які вырабляе прылады для ваенна-марскога флоту РФ.

Читать полностью…

Белсат

Прарасейскі кандыдат лідзіруе на выбарах у Румыніі

Келін Георгеску вядомы сваімі антызаходнімі і нацыяналістычнымі поглядамі. Ён хваліць Пуціна, называючы яго «чалавекам, які любіць сваю краіну», і падтрымліваў фашысцкі легіянерскі рух у Румыніі.

Палітык таксама сцвярджае, што ЕС і НАТА «не адпавядаюць інтарэсам Румыніі», а вайна ва Украіне — «вынік маніпуляцый амерыканскіх ваенных кампаній».

Паводле галасавання, Келін набраў 22,87% галасоў выбаршчыкаў і выйшаў на першае месца сярод дзевяці кандыдатаў. 8 снежня ў краіне адбудзецца другі тур.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 «BELPOL» не знайшоў у Беларусі ядзернай зброі

Каротка распавядаем пра апошняе расследаванне «BELPOL», у якім даказваецца, што ніякай ядзернай зброі ў Беларусі няма, а заявы Лукашэнкі і Хрэніна — проста «спектакль». Чытайце на старонцы праз VPN.

🔺 У Афрыцы зноў забілі вагнэраўцаў

Тыя самыя «найміты Прыгожына» працягваюць дзейнічаць у Малі, але няўдала. Калона ПВК «Вагнер» трапіла ў засаду, у выніку якой загінулі шасцёра расійскіх баевікоў. Што вядома пра гэты інцыдэнт — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Рэжым прыдумаў новыя абмежаванні для беспрацоўных

Тыя, хто не працаваў апошнія пяць гадоў, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу. Як увогуле можна яе атрымаць і колькі яна складае сёння — чытайце па спасылцы праз VPN.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 лістапада

✔️ Страляніна каля пасольства Ізраіля ў Іярданіі

✔️ Расея вярбуе на вайну еменскіх хусітаў ды спрабуе інтэграваць штучны інтэлект у «Шагэды»

✔️ У Малі паўстанцы зноў забілі вагнераўцаў

✔️ Што абмяркоўвалі на на «Антыканферэнцыі» ў Варшаве

✔️ BELPOL не знайшоў у Беларусі ядравай зброі, пра якую казалі Пуцін і Лукашэнка

✔️ Жыхар Індыі, прызнаны лекарамі памерлым, ажыў за некалькі хвілінаў да крэмацыі

✔️ Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да перапіскі Трампа

✔️ МУС Беларусі расказала пра асноўныя схемы кібермахлярства і параіла, як ад іх абараніцца

✔️ Маленькая марская мышка напужала жыхароў брытанскага Сасэкса

✔️ Кітайскія карткі расейскага банку перасталі прымаць за мяжой. Нават у Кітаі

✔️ Памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат

#рэпрэсіі:

▪️ Блогер Vadimati просіць адпісацца ад яго старонкі ў Instagram

▪️ Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

▪️ Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

▪️ Няволя і свабода вачыма былога палітвязня. Інтэрв'ю з Дзмітрыем Грышчанка

▪️ У Беларусі забаранілі прадаваць мангу

▪️ Што рабіць беларусам у Грузіі, якім адмаўляюць у прытулку

▪️ «Дармаедаў» чакае чарговае абмежаванне

Читать полностью…

Белсат

Памёр адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў - Дзмітрый Крат

Галоўны рэдактар «Народнай газеты» адзначыўся падтрымкай масавых рэпрэсій у Беларусі і абражальнымі каментарамі на адрас арыштаваных незалежных журналістаў. Яму было 52 гады.

Читать полностью…

Белсат

😡 «Дармаедаў» чакае чарговае абмежаванне

У 2025 годзе, згодна са зменамі ў заканадаўстве аб занятасці, беспрацоўныя, якія не працавалі апошнія пяць гадоў, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу па беспрацоўі, паведамляе выданне «Зеркало».

👉 Сёння беларусы, якія знаходзяцца ў базе «дармаедаў», і маюць ва ўласнасці жытло, аплочваюць камуналку паводле поўных тарыфаў. Акрамя таго, яшчэ два гады таму пачаліся размовы пра тое, каб абмежаваць для «дармаедаў» і для беларусаў, якія жывуць за мяжой, доступ да бясплатнай медыцыны.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 🇨🇳 У ЗША падазраюць, што кітайскія хакеры атрымалі доступ да дадзеных найбуйнейшых аператараў сувязі краіны

Такім чынам, яны маглі праслухоўваць размовы і чытаць перапіску каля 150 вядомых палітыкаў, у тым ліку і абранага прэзідэнта Доналда Трампа, ягоных блізкіх і віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, паведамляе CNN.

☝️ Гэтая кібератака можа стаць адной з самых сур’ёзных праблем у галіне кібер- і нацыянальнай бяспекі, з якімі сутыкнецца новая адміністрацыя Трампа. У сувязі з гэтым на 4 снежня запланаваны сакрэтны брыфінг для сенатараў.

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Беларусаў зрабілі саўдзельнікамі сталінскай агрэсіі супраць Фінляндыі

Амаль 10 тысячаў жыхароў Беларусі загінулі ці прапалі без звестак на савецка-фінскай вайне 1939–1940 гадоў.

Чаму да самага канца СССР гэтая вайна замоўчвалася і як фіны здолелі захаваць сваю дзяржаву побач з гіганцкім агрэсіўным суседам? Разбіраемся ў новым выпуску праграмы Intermarium 👇

Читать полностью…

Белсат

☝️ МУС Беларусі расказала пра асноўныя схемы кібермахлярства і параіла, як ад іх абараніцца

У ведамстве азначылі, што апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі злачынцы падманваюць людзей, вымушаючы тых самастойна пералічвалі ім грошы.

Іншы распаўсюджаны метад – махляры выдаюць сябе за знаёмых, просяць заняць грошы і выкарыстоўваюць узламаныя акаўнты мэсэнджараў, каб рассылаць фішынгавыя спасылкі.

👉 Як не папасціся «на кручок» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 У адказ на новыя санкцыі Злучаных Штатаў Амерыкі краіны па ўсім свеце перасталі прымаць кітайскія банкаўскія карткі, выдадзеныя расейскаму банку Газпромбанк

Адмовіліся ад іх нават кітайскія банкі.

Пры спробе зняць грошы ў банкамаце выдаецца папярэджанне аб тэхнічнай памылцы або аб тым, што картка не абслугоўваецца гэтым банкам.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😢 Чорны дзень у гісторыі Беларусі

24 лістапада 1996 быў праведзены рэферэндум, які змяніў лёс нашай краіны.

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал