🌞 Гіганцкая дзіра на Сонцы
Вецер ад каранальнай дзіры-гіганта дасягне Зямлі ўжо ў бліжэйшую пятніцу.
Эфектам гэтага стане бачнае для нас паўночнае ззянне ☝️
☝️У Беларусі падрыхтавалі законапраект, які можа зрабіць набыццё электронных цыгарэтаў цэлым квэстам
Няўжо вэйпы горш за звычайныя цыгарэты, якія ў Беларусі прадаюцца на кожным кроку? Разбіраемся з прадпрымальнікам і лекаркай.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
📞 У беларускіх мабільных аператараў з'явіцца «базавы тарыф». Што гэта такое?
Паўгода таму прыдумаць яго загадаў Лукашэнка.
📍Чытайце па спасылцы, што ён у сябе ўключае
🪙 Пакуль у Беларусі паляць кнігі Оруэла, у Вялікай Брытаніі выпусцілі ў яго гонар манету
Яна мае намінал два фунты і прысвечаная 75-годдзю з дня смерці пісьменніка Джорджа Оруэла.
✍️ На рэверсе манеты намаляванае вока і самая вядомая цытата з антыўтопіі Оруэла “1984”:«Старэйшы брат сочыць за табой». А рабро ўпрыгожана іншай: «Ёсць праўда і ёсць няпраўда».
Аўтар дызайну Генры Грэй кажа, што на стварэнне манеты натхніўся, у тым ліку, сучасным жыццём:
«Цяпер у нашых дамах паўсюль ёсць тэлефоны і камеры, рэкламшчыкі слухаюць нашы размовы праз тэлефоны, так што мы не можам не заўважаць, што за намі пастаянна сочаць. І менавіта пра гэта быў напісаны раман “1984”»
Ад 15 студзеня манету можна будзе набыць на сайце Каралеўскага манетнага двара.
Паездка МЗС Беларусі, пра якую не прынята казаць
Калі дзверы на Захад зачыніліся, беларускі рэжым пастукаўся ў Афганістан. Хоць талібы ў «спісе тэрарыстаў» КДБ, яны ўсё ж не крытыкуюць Лукашэнку, таму размаўляць з імі можна, але без лішніх вачэй.
А што ўвогуле там можна шукаць? Аказваецца, ёсць нешта такое, што прымушае Менск ісці на кантакт з тэрарыстамі. Падрабязней распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Следчы камітэт Беларусі пагражае беларусам за мяжой крымінальнымі справамі
Сілавікі сцвярджаюць, што маюць інфармацыю пра ўсе акцыі і нават праанансавалі дзве з іх. Як яны плануюць пераследаваць беларусаў за ўдзел у гэтых акцыях, чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 Мадура прапанаваў вызваліць Пуэрта-Рыка ад ЗША з дапамогай войскаў
І зрабіў гэта з прамовай, быццам збіраецца сапраўды пачаць вайну. Проста пачытайце, як адзін з сяброў Лукашэнкі агітуе за новы ўзбройны канфлікт.
🔺 Пракурор запатрабаваў для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы пажыццёвага зняволення
Новыя падрабязнасці, а таксама словы верагоднага забойцы, чытайце (праз VPN) у матэрыяле журналіста, які прысутнічаў на судовым працэсе.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 студзеня
🔻 Беларуса прымусілі «кампенсаваць» данаты ў двухсотразовым памеры і ўсё адно адправілі за краты
🔻 Сілавікі пагражаюць беларусам за мяжой адказнасцю за ўдзел у акцыях пратэсту
🔻 Польшча не плануе адкрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
🔻 Палітвязня пасля аперацыі змясцілі ў ШІЗА
🔻 Дамен платформы для стварэння петыцыяў petitions.by ануляваны
🔻 У Беларусі абвесцілі ў вышук расейскага журналіста
🔻 ЦВК растлумачыў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжою
Мядзведзі выйшлі на вуліцы Румыніі!
Абыйшлося без ахвяраў і атрымалася нават весела. Паглядзіце.
⭐️«Добры вечар, шчодры вечар»
З 13 на 14 студзеня ў Беларусі часткова святкуецца Стары Новы год – свята з незразумелым назвай, сэнсам і не ўсім зразумелым паходжаннем.
👉 Паспрабуем разабрацца ў сэнсах і звычаях гэтага свята-аксюмарона, а таксама знайсці яму больш беларускі адпаведнік.
✍️ Распачалася рэгістрацыя на фестываль «Беларусы годныя лепшага»
Ён пройдзе ў Варшаве 26 студзеня, у дзень, калі ў Беларусі будуць праходзіць «выбары»
На фестывалі выступяць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Сцяпан Пуціла і іншыя вядомыя беларускі і беларусы.
👉 Падрабязней
Шпіталь расейскіх дэсантнікаў у агні
Ён знаходзіцца ў Туле і належыць 39-му асобнаму медыцынскаму атраду дэсантнікаў. Пажар пакуль не ўдаецца ліквідаваць, унутры памяшканняў захоўваецца моцная задымленасць.
Вядома, што эвакуявалі 57 чалавек. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
❌ Дамен платформы для стварэння петыцыяў petitions.by ануляваны
Уласнікі платформы распавялі, што значыць і чым можа пагражаць карыстальнікам:
«Дамен petitions.by больш не належыць нам і можа быць выкарыстаны трэцімі асобамі, уключаючы структуры, якія могуць выкарыстоўваць яго ў злачынных мэтах, у тым ліку для збору вашых звестак. Будзьце ўважлівыя: доступ на сайт petitions.by не будзе бяспечным у выпадку, калі яго паспрабуюць аднавіць ці выкарыстаць ад нашага імя»
🤷♀️ Польшча не разглядае магчымасць адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
Прычына - адсутнасць «супрацы з беларускага боку», заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк.
☝️ Палітык падкрэсліў, што палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут дагэтуль знаходзіцца за кратамі, а таксама няма ніякай інфармацыі пра забойства польскага жаўнера ў мінулым годзе.
«Пакуль не будзе добрай волі з беларускага боку, з нашага боку проста няма магчымасці для нейкіх дзеянняў. Кожнае з дзеянняў, якія я ўзгадаў, мы ўспрымаем як дзеянне супраць Польшчы»Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі могуць з'явіцца новыя атрады спецназу
✔️Карпенка патлумачыў, чаму не арганізуюць участкі для галасавання за мяжой
✔️У Менску пачаўся суд над былымі сілавікамі, якія выступілі супраць гвалту
✔️Падчас пажараў у Каліфорніі загінулі ўжо 24 асобы
✔️На аўторак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз надвор'е
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Гіганцкі сцяг і Курган дружбы. У Менску паказалі, як як можа выглядаць частка метро на плошчы Бангалор
«Менскметрапраект» прадставіў некалькі варыянтаў архітэктурнага выгляду вентыляцыйнай шахты, якую плануюць пабудаваць у цэнтры плошчы Бангалор у межах будаўніцтва новага ўчастка трэцяй лініі метро.
👉 Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 14 студзеня
Долар і расейскі рубель зусім крыху праселі, а па еўра сёння гандляванняў не было.
#курсывалютаў
📍Прэм'ер-міністр Нідэрландаў сустрэўся ў Гаазе са Святланай Ціханоўскай
Таксама лідарка беларускіх дэмсілаў правяла размову з міністрам замежных справаў гэтай краіны.
🔍 Больш падрабязнасцей глядзіце ў нас на старонцы
🙄 Міністр эканомікі Беларусі паабяцаў рост даходаў на 4 %
Але насамрэч — гэта не рост, а падзенне. У параўнанні з мінулым годам.
Як беларускія чыноўнікі падмяняюць паняцца — глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
«У гэтым ізалятары працуюць адныя д'яблы»
Расейцы зладзілі ў СІЗА Таганрогу сапраўдны лагер катаванняў для ўкраінскіх палонных.
Паслухайце, праз што давялося прайсці ўкраінскім жанчынам-вайскоўцам.
Ноччу Украіна нанесла ўдары мінімум па шасці рэгіёнах Расеі
У Энгельсе, дзе пяць дзён тушылі пажар, зноў адбылася атака беспілотнікамі. Гэтым разам удар быў нанесены не па НПЗ, а па іншым прамысловым аб'екце.
У прыгарадзе Казані адбылося ўзгаранне газавай цыстэрны. Пасля атакі дронаў узнік моцны пажар і дым.
Мінімум 16 беспілотнікаў былі знішчаны ў Тульскай вобласці. Выбухі прагучалі над горадам Алексін. Таксама вядома пра атакі ў Растоўскай вобласці, Арлоўскай вобласці і Варонежы.
Пра пацярпелых або загінуўшых расейскія ўлады не паведамляюць.
💥 #галоўнае за 13 студзеня
✔️ На выбарах у Харватыі перамог крытык ваеннай дапамогі Украіне
✔️ У якую суму ў Беларусі абыходзіцца кожны выезд хуткай
✔️ На выезд з Беларусі чарга - 4 содні
✔️ Забойцу беларускі Лізы пагражае пажыццёвае
✔️ У Беларусі знаходзіцца каля 200 расейскіх жаўнераў
✔️ У Менску паказалі, як як можа выглядаць частка метро на плошчы Бангалор
✔️ Нікаляс Мадура хоча вызваліць Пуэрта-Рыка ад ЗША з дапамогай Бразіліі
Выйсці з дому ў майтках? Папросту і без усялякага сораму 💁🏻♀️
Штогод сотні людзей кіруюцца ў метро без портак. Навошта? Глядзіце ў нашым відэа.
🙈 У Нідэрландах парашутыст выпадкова прызямліўся ў вальер з малпамі
Спартовец павінен быў спусціцца ў цэнтр новага футбольнага поля. Аднак, па невядомых прычынах, парашутыст збіўся з курсу і пачаў зніжэнне над заапаркам.
😱 Калі б мужчына праляцеў яшчэ літаральна 100 метраў, то замест малпаў мог патрапіць у клеткі з афрыканскімі львамі і сланамі.
Ні звяры, ні парашутыст не пацярпелі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як рэжым помсціць былым сілавікам, якія сталі на бок народу
🔸Чым Беларусь можа гандляваць з «Талібанам»
🔸Удзельнікам фестывалю дэмсілаў «Беларусы годныя лепшага» пагражаюць крымінальным пераследам
🔸У Варшаве прайшло трэцяе судовае паседжанне ў справе Дорыяна С, абвінавачванага ў забойстве беларускі Лізы. На месцы працуе наш карэспандэнт
🔸Польшча не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Гэтая ды іншыя навіны ў аглядзе замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/fRavwTkZ54A
Тысячы расейскіх вайскоўцаў яшчэ ў Беларусі
Як падлічыў «Беларускі Гаюн», 1450 чалавек знаходзяцца ў радыётэхнічным вузле «Баранавічы» і ў вузле сувязі «Вілейка». На аэрадромах «Баранавічы», «Мазыр» і «Зябраўка» — прыкладна 530 жаўнераў.
Дарэчы, з 2024-га сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не змянілася.
😢 «Словы пакаяння не вернуць жыццё Лізе»
Фігурант справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы перапрасіў за сваё злачынства. Паводле адваката пацярпелых Караля Дрожджа, гэта адбылося ўпершыню:
«У сваім апошнім слове ён упершыню ўголас выказаў пакаянне ў тым, што зрабіў. Прынамсі вусна»
«Так, перапрашэнне было, імаверна, таму, што гэта тактыка абароны. Больш нічога не магу сказаць, бо гэта датычыць закрытай часткі суда. Аднак словы пакаянне не вернуць жыццё Лізе, як і бяспеку іншым жанчынам»Читать полностью…
🤬 Палітвязня пасля аперацыі змясцілі ў ШІЗА
У ПК-3 палітвязня Дзяніса Сальмановіча пасля аперацыі па выдаленні жоўцевага пузыра амаль адразу змясцілі ў ШІЗА на 2 месяцы. Пра гэта паведамляе ягоная маці.
Дзяніс мае цяжкае хранічнае захворванне. Улетку яго з калоніі забрала «хуткая». Хлопцу выразалі жоўцевы пузыр. Пасля чаго ён яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчастцы калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці Дзяніса кажа, што апошні раз той выходзіў з ёй на сувязь у сярэдзіне лістапада. Пасля званка хлопца адразу ж забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.
#рэпрэсіі
😡 Следчы камітэт Беларусі пагражае беларусам за мяжой крымінальнымі справамі за ўдзел у акцыях пратэсту
Сілавікі сцвярджаюць, што маюць інфармацыю пра ўсе акцыі і нават праанансавалі две з іх.
👉 Падрабязней
⚡️ Пракурор патрабуе пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы
У Акруговым судзе Варшавы адбыліся спрэчкі бакоў у справе Дор'яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Пракуратура запатрабавала для фігуранта пажыццёвага зняволення, перадае карэспандэнт «Белсату». Суд агучыць вырак 17 студзеня.
🤬 Беларуса прымусілі «кампенсаваць» данаты ў двухсотразовым памеры і ўсё адно адправілі за краты
Аляксандру Дарагакупцу прысудзілі 5,5 года пазбаўлення волі і штраф памерам 50 тысячаў базавых велічыняў (эквівалентна Br 2,1 млн)
Паводле сілавікоў, мужчына заданаціў «экстрэмісцкім фармаванням» не менш за Br 11 тысяч, а падчас следства пералічыў дзіцячым дамам у якасці «кампенсацыі» $ 600 тысяч.
🤯 Гэта значыць, яго прымусілі «кампенсаваць» суму, як найменей у 170 разоў большую, чымся было адпраўлена данатаў.
Аляксандра Дарагакупца судзілі паводле пяці артыкулаў КК РБ, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
#рэпрэсіі