🤬 Беларуса прымусілі «кампенсаваць» данаты ў двухсотразовым памеры і ўсё адно адправілі за краты
Аляксандру Дарагакупцу прысудзілі 5,5 года пазбаўлення волі і штраф памерам 50 тысячаў базавых велічыняў (эквівалентна Br 2,1 млн)
Паводле сілавікоў, мужчына заданаціў «экстрэмісцкім фармаванням» не менш за Br 11 тысяч, а падчас следства пералічыў дзіцячым дамам у якасці «кампенсацыі» $ 600 тысяч.
🤯 Гэта значыць, яго прымусілі «кампенсаваць» суму, як найменей у 170 разоў большую, чымся было адпраўлена данатаў.
Аляксандра Дарагакупца судзілі паводле пяці артыкулаў КК РБ, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
#рэпрэсіі
😱 Ужо 4 содні людзі стаяць у чарзе на выезд з Беларусі
У Берасці, дзе працуе адзіны пункт пропуску на мяжы з Польшчаю, цяпер 2000 легкавікоў. Апоўдні афармленне пачынаюць тыя, хто зарэгістраваўся ў чарзе аб 11-й раніцы 9 студзеня. Такім чынам, час чакання перавысіў 4 содняў.
👉 Што адбываецца на мяжы
❓ Як фламандскі рыцар Жан Абенбрук атрымаў герб з падштанікамі?
❓ Як, а самае галоўнае навошта, нашыя продкі атрымлівалі гербы і пры чым тут Гарадзельская унія?
🥸 Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Вусы Скарыны».
🤩 У Шатландыі шукаюць «кіраўніка» выспы
Аддалены шатландскі востраў Ханда шукае «кіраўніка» з заробкам 31 000 долараў у год.
Ён будзе адказваць за арганізацыю працоўных праграм, каманду валанцёраў і ахову дзікай прыроды выспы, дзе знаходзіцца адна з самых важных калоніяў марскіх птушак у Еўропе.
☝️ Для гэтай пасады не патрабуецца асаблівай кваліфікацыі, але пажадана мець глыбокія веды ў галіне марской і наземнай натуральнай гісторыі. Таксама неабходныя дзейсныя правы кіроўцы.
Пажар на расейскай нафтабазе патушылі толькі праз пяць дзён
Прадпрыемства загарэлася 8 студзеня пасля атакі ўкраінскіх дронаў. З таго часу нафтабаза гарэла і забрала жыцці двух чалавек. Праз пяць дзён мясцовыя ўлады паведамілі пра ліквідацыю пажару.
Паводле Генштабу ЗСУ, гэты НПЗ забяспечваў палівам ваенны аэрадром «Энгельс-2».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Сеуле пацвердзілі: украінцы ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з КНДР
Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што затрымалі двух салдат з Паўночнай Карэі. Што вядома пра палонных і якія сведчанні яны ўжо далі — чытайце па спасылцы праз VPN.
🔺 Прэм’ер Славакіі абразіў Уладзіміра Зяленскага
Пасля візіту ў Маскву кіраўнік славацкага ўрада дазволіў сабе рэзкія выказванні на адрас украінскага прэзідэнта. Што менавіта прагучала — чытайце на нашым сайце праз VPN.
🔺 МЗС Беларусі сустрэлася з прадстаўнікамі Талібана
Адбылася афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Беларусі з талібамі. Аб чым размаўлялі і пра што дамовіліся — чытайце па спасылцы праз VPN.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 студзеня
🔻 Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова
🔻 МУС дадаў 22 асобы ў «пералік экстрэмістаў»
🔻 Дыпламатаў Японіі не пусцілі на суд над палітзняволеным японцам
🔻 Па памілаванні выйшла Данута Перадня
🔻 Памілавалі брата заснавальніка EPAM
☺️ Гэтыя палі ў Тайландзе выглядаюць, як твор мастацтва!
Просты фермер вырашыў узяцца за штучны інтэлект і вось, што ў яго атрымалася. Паглядзіце!
📌 Узмацненне жорсткасці антырасейскіх санкцый ЗША прывядзе да абмежавання паставак расейскай нафты ў Кітай і Індыю
Мінфін ЗША абвясціў, што ўводзіць санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаній «Газпром нефть» і «Сургутнефтегаз».
Праз гэта моцна пацерпіць экспарт расейскай нафты, паведамілі «Reuters» дзве кітайскія гандлёвыя крыніцы.
☝️ А вядучы аналітык па грузавых перавозках кампаніі «Kpler» Мэт Райт кажа, што санкцыі «значна скароцяць парк суднаў, даступных для дастаўкі нафты з Расеі», што ў сваю чаргу прывядзе да павелічэння коштаў.
😱 «Нам застаўся ўсяго толькі адзін пажаранебяспечны сезон, і мы апынёмся ў поўнай неплатаздольнасці»
Лясны пажар у Лос-Анджэлесе ўжо называюць самым дарагім у гісторыі ЗША. Страты ад яго могуць перавысіць рэкордныя дваццаць мільярдаў долараў, піша выданне «Financial Times».
Большасць людзей, дамы якіх знішчыў агонь, цяпер хвалююцца: ці хопіць на ўсіх страхавых выплатаў? І непакой гэты мае падставы. 👉 Падрабязней
🇩🇪 Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» адмовілася асудзіць Расею за ўварванне ва Украіну
Адпаведную папраўку ў перадвыбарчы маніфест прапанаваў член нямецкага парламенту ад АдГ Альбрэхт Глазер. Аднак партыя большасцю (69%) прагаласавала супраць прапановы.
Кандыдат у канцлеры ад АдГ Аліс Вайдэль заявіла, што ў выпадку перамогі на парламенцкіх выбарах партыя будзе дамагацца аднаўлення «Паўночнага патоку» – газаправода, па якім расейскі газ паступаў у Еўропу і які быў узарваны ў верасні 2022 года.
😮 Палітык таксама паабяцала знесці ўсе ветраныя электрастанцыі ў краіне і аднавіць працу АЭС, ад якіх дзяржава адмовілася ў 2023 годзе.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Самалёт Белавія развярнулі на падлёце да Санкт-Пецярбургу
✔️МУС аднавіла спіс «экстрэмістаў»
✔️Сеул пацвердзіў, што ЗСУ ўзялі ў палон двух салдатаў КНДР
✔️Лік ахвяраў у выніку пажараў у Каліфорніі павялічыўся да 16 чалавек
✔️У Тайландзе стварылі малюнак з розных гатункаў рысу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 Цяжарная беларуска вырашыла вярнуцца на радзіму. На мяжы яе затрымалі за абразу Кубракова
Жанчына жыла ў Літве. А калі зацяжарыла, вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Як толькі яна перасекла мяжу, яе затрымалі, паведамляюць праваабаронцы.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ў 2020-м жанчына пакінула абразлівыя каментары на адрас міністра ўнутраных спраў Кубракова.
#рэпрэсіі
🔶 «Ездзіць па Еўропе, папрашайнічае і шантажуе іншых…»
Прэмʼер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца абрынуўся з крытыкаю на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прычыны спынення транзіту газу.
Гэта адбылося на пасяджэнні парламенцкага камітэту ў еўрапейскіх справах, якое зладзілі на патрабаванне апазіцыйных дэпутатаў пасля паездкі Фіца да Пуціна.
«Прызнаюся, што часам ён мне надакучвае. Ездзіць па Еўропе, папрашайнічае і шантажуе іншых, просіць грошай. Гэта трэба спыніць»
🤔 «Мы гатовыя да перамоваў»
Прэм’ер міністр Грэнландыі Мутэ Эгедэ заявіў, што гатовы пагаварыць з Дональдам Трампам, паколькі той заклікае да незалежнасці ад Даніі.
Аднак падкрэсліў, што яго народ не хоча быць амерыканцамі і сам павінен вырашаць сваю будучыню.
«Мы не хочам быць датчанамі. Мы не хочам быць амерыканцамі. Мы хочам быць грэнландцамі… Вядома, менавіта грэнландцы вырашаюць сваю будучыню»Читать полностью…
🤦♀️😡 Яшчэ адзін дыктатар прапаноўвае развязаць вайну
Кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура падчас выступу на Міжнародным антыфашысцкім фестывалі прапанаваў уварвацца ў Пуэрта-Рыка і вызваліць гэтую краіну ад ЗША з дапамогай Бразіліі:
«Гэтак жа, як у Поўначы [ЗША. – Заўв. рэд. «Белсат»] ёсць план каланізацыі, у нас ёсць план вызвалення, які завяшчаў нам Сімон Балівар. Незалежнасць Пуэрта-Рыка ўсё яшчэ чакаецца, і мы дасягнем яе, з сіламі Бразіліі і Абрэу-і-Лімы [муніцыпалітэт у Бразіліі. – Заўв. рэд. «Белсат»], якія лідзіруюць па шляху. Менавіта батальён Абрэу-і-Лімы возьме на сябе вызваленне Пуэрта-Рыка. Як вы на гэта глядзіце?»
🦠 «BELPOL»: Беларусь страціла ад ковіду ці не столькі ж людзей, колькі Расея ад нападу на Украіну
Улады Беларусі ў разы заніжалі статыстыку захворвальнасці і смяротнасці ад COVID-19.
«BELPOL» перадаў «Белсату» некалькі «злітых» дакументаў, звязаных з колькасцю зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 і смерцяў ад каронавірусу.
👉 Падрабязней
🚑 У якую суму ў Беларусі абыходзіцца кожны выезд хуткай дапамогі да пацыента
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя за 2024 год, у сярэднім гэтая сума ацэньваецца ў 164 рублі, а прыём у паліклініцы – у 52 рублі.
Для прыкладу, стандартны выпадак апендыцыту – выклік хуткай дапамогі, пяць дзён у хірургічным стацыянары і візіт у паліклініку для закрыцця бальнічнага – абыходзіцца бюджэту ў сярэднім у 1171 рубель. Пры гэтым магчымыя ўскладненні ці знаходжанне ў рэанімацыі ў гэтую суму не ўваходзяць.
🇭🇷 На выбарах у Харватыі перамог крытык ваеннай дапамогі Украіне
Дзеючы прэзідэнт Зоран Міланавіч атрымаў перамогу ў другім туры і набраў амаль 75% галасоў.
Міланавіч — папулярны харвацкі палітык, якога часам параўноўваюць з абраным прэзідэнтам ЗША Трампам за яго агрэсіўны стыль размоваў з апанентамі.
Апазіцыя называе Міланавіча «прарасейскім» і пагрозай міжнароднаму становішчу Харватыі.
У Курскай вобласці загінулі сотні паўночнакарэйскіх жаўнераў
Разведка Паўднёвай Карэі пацвердзіла гібель 300 вайскоўцаў КНДР на тэрыторыі Расеі. Паранены ўжо каля 2700 карэйцаў. Яшчэ месяц таму лічбы былі ў тры разы меншымі.
Нядаўна Зяленскі таксама апублікаваў відэа допыту двух салдат з КНДР, узятых у палон у Курскай вобласці. У аднаго з іх знайшлі вайсковы білет на імя жыхара Тывы Антоніна Аранчына. Аднак паўднёвакарэйская разведка пацвердзіла, што мужчына на відэа - грамадзянін Паўночнай Карэі.
💥 #галоўнае за 12 студзеня
✔️ Арменія выступіла за ліквідацыю Менскай групы АБСЕ
✔️ Адзін са стваральнікаў серыялу «Працэсы» зняў хорар з Зояй Белахвосцік
✔️ Прэм'ер-мінісрт Грэнладыі адказаў на заявы Трампа
✔️ Робэрт Фіца назваў Зяленскага жабраком
✔️ Намеснік міністра МЗС РБ сустрэўся з прадстаўніком Талібана, які ўваходзіць у тэрарыстычны спіс КДБ
✔️ «BYPOL»: Над вайсковай часткай у Горадні спрабавалі збіць беспілотнік
✔️ Геям афіцыйна дазволілі вучыцца на каталіцкіх святароў
✔️ Ультраправыя Нямеччыны адмовіліся асудзіць Расею за ўварванне ва Украіну
✔️ Расія ўдарыла па інтэрнаце для пажылых у Курскай вобласці. Ёсць загінулая
✔️ Выйшла кніга пра «Магілёўскае цунамі»
✔️ Праз новыя санкцыі ЗША супраць Расеі пацерпіць экспарт расейскай нафты ў Кітай і Індыю
😲 На ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Польшчы з'явіліся ледзяныя шары
Некаторыя з іх дасягаюць памераў у некалькі дзясяткаў сантыметраў.
😊 Як гэта магчыма? Для гэтага патрэбныя пэўныя атмасферныя ўмовы: нізкая тэмпература, умераны вецер і адпаведная наяўнасць вады, лёду і снегу ў моры. З-за руху вады і хваль часціцы лёду пачынаюць набываць сферычную форму.
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Кандыдатаў-спойлераў пусцілі на тэлебачанне. Што адбываецца ў «выбарчай кампаніі»
🔸Розныя падыходы да вызвалення палітвязняў абмяркуем з Алегам Кулешам і Аляксандрам Лойкам
🔸Белпол падзяліўся дакументамі па выкананні дзяржпраграмаў аб ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Раскажам што ў іх
🔸Ці застаюцца рычагі ўплыву на рэжымных чыноўнікаў абмяркуем з аўтарам праекту petitions.bу
🔸Падсумуем вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/zGhL9dNfqBM
📌 Выйшла кніга пра «Магілёўскае цунамі»
Гэта, бадай, самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. Трагедыя ў Магілёве адбылася ў 1942 годзе: з-за абрушэння дамбы на рацэ Дубравенцы здарыўся патоп, які ўвайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі».
Паводка доўжылася ўсяго 20 хвілінаў…Аднак яе ахвярамі сталі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек. Пашкоджаныя, затопленыя ці разбітыя ўшчэнт 115 жылых дамоў.
▪️Экалагічная катастрофа дабралася да берагоў акупаванага Бярдзянску
Мазут пасля крушэння танкераў у Керчанскай затоцы дасягнуў берага акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны.
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў прызначаны Расеяй кіраўнік рэгіёну, ён заявіў, што забруджаны мазутам участак даўжынёй 14,5 кіламетра знайшлі на Бярдзянскай касе. Таксама нафтапрадукты знайшлі на касе Перасып.
⬛️ Жыхарка Менску загінула ад удару токам калі прымала ванну з тэлефонам на падзарадцы
35-гадовая жанчына пражывала ў адным са сталічных інтэрнатаў. Увечары 11 студзеня яна пайшла прымаць ванну і ўзяла з сабой мабільнік, які паралельна паставіла на зарадку.
Праз некаторы час суседзі па блоку пачулі дзіўныя гукі з ваннага пакою, а калі зайшлі туды, пабачылі, што суседку трасе токам. На жаль, выратаваць яе не ўдалося.
☝️ Следчыя праводзяць праверку і нагадваюць, што нельга карыстацца электрычнымі прыладамі пры знаходжанні ў вадзе, а таксама дакранацца мокрымі рукамі да электрапрыбораў, якія працуюць.
🏳️🌈 Геям дазволяць вучыцца на каталіцкіх святароў пры ўмове захавання цэлібату
Ватыкан пастанавіў, што галоўнае для святароў – не іхная арыентацыя, а дэманстраванне «арыентацыі на бясшлюбнае жыццё», піша «The Guardian» са спасылкай на Італьянскую епіскапскую канферэнцыю (CIE).
☝️ У пастанове, аднак, падкрэсліваецца, што хоць Каталіцкі Касцёл «глыбока паважае гэтых людзей», сексуальна актыўныя геі не могуць быць прынятыя ў семінарыі або іншыя духоўныя ордэны.
Раней Папа Францішак заяўляў, што гомасексуалы не могуць дапускацца ў семінарыі праз рызыку вядзення падвойнага жыцця – яму нават давялося папрасіць прабачэння за абразлівыя выказванні пры абмеркаванні гэтага пытання з біскупамі.
Аднак у снежні 2023 года дыкастэрыя Ватыкану ў справе дактрыны веры ўсё ж дазволіла каталіцкім святарам добраслаўляць аднаполыя саюзы, «што маюць патрэбу ў дапамозе прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў», не прэтэндуюць на легітымізацыю свайго статусу, а таксама не маюць верніцкага шлюбнага статусу.
🫤 Прадстаўнік МЗС Беларусі афіцыйна сустрэўся з прадстаўніком Талібана, які ўваходзіць у тэрарыстычны спіс
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч прыбыў у Кабул для сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў ісламскага эмірата Афганістана па палітычных пытаннях, паведамляе МЗС ісламскага эмірата Афганістан.
☝️ Гэты чалавек уваходзіць у так званы пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, які складае КДБ Беларусі. Ён таксама ўваходзіць у санкцыйны пералік камітэта Рады Бяспекі ААН.
Прадстаўнік талібаў назваў гэты візіт «важным крокам наперад ва ўмацаванні двухбаковых адносін» і добрым стартам «для развіцця доўгатэрміновага супрацоўніцтва».
🤭 Лукашэнка злятаў па прадказанне лёсу на Усход. Што чакае Беларусь?
▪️Унікальны беларускі трэнажор прэзентавалі на «БелЭкспа»
▪️«Разумную карову» стварылі ў Аўстраліі
▪️Замест каханага выбіраем сабе робата ад «1x» i «Tesla»
👉 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні».
🧟♀️ «Усім устаць – суд ідзе!» І мерцвякі – паўстаюць…
Рэжысёр Андрэй Кашперскі, адзін са стваральнікаў серыялу «Працэсы», зняў кароткаметражны хорар «Judgment of the Dead» («Суд мёртвых») з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі.
У размове з «Белсатам» ён распавёў, пра свой новы фільм і пра планы зняць поўнаметражны фільм жаху пад той жа назвай.
👉 Падрабязней