🇱🇻 Латвійскі Сейм адхіліў праекты новых абмежаванняў для грамадзянаў РФ і РБ
Апазіцыйнае Нацыянальнае аб’яднанне прапаноўвала ўвесці іх у наступным годзе.
📍Вось пра што ішла гаворка
☝️Экстрадыцыі не будзе: суд у Познані не задаволіў патрабаванне рэжыму Лукашэнкі аб выдачы Дзмітрыя Плескачова
Запыт пра экстрадыцыю актывіста прызналі палітычна матываваным.
📍Чытайце тут, як пра гэтую справу выказваліся ў Офісе Ціханоўскай
📍Лукашэнка намякае Пуціну, што хоча сабе яшчэ і «Орешник»
Ён ці то жартам, ці ўсур'ёз запэўніў свайго «старэйшага брата», што ў Беларусі гатовыя месцы для дыслакацыі гэтых ракет.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💁🏻♂️ «Произошла чудовищная ошибка»: за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі маладога аршанца, які з'яўляецца прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі і расейскай «спецаперацыі»
Чырвона-зялёная «машына», шчоўкаючы абцасамі, не шкадуе ні чужых, ні сваіх.
📍Падрабязней чытайце у нас на старонцы
🚞 У Менскай вобласці цягнік сутыкнуўся з халадзільнікам, які нехта выцягнуў на рэйкі
Незвычайнае здарэнне адбылося ўдзень 26 лістапада каля прыпыначнага пункту «Печынскі». Побач з халадзільнікам машыніст пабачыў мужчыну (імаверна, бяздомніка), які і цягнуў гэты прадмет (хутчэй за ўсё, у пункт здачы металалому). Давялося ўжываць экстранае тармажэнне, аднак па інерцыі электрычка ўсё роўна наляцела на халадзільнік.
Пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнту не было, затрымак у раскладзе руху цягнікоў таксама ўдалося пазбегнуць.
☝️Новы маштабны абстрэл украінскіх энергетычных аб'ектаў: моцна пацярпелі ў тым ліку заходнія рэгіёны
На Львоўшчыне засталіся без святла 523 тысячы абанентаў. У Луцку перасталі ездзіць тралейбусы, а водаканал і цеплаэнерга падключаюць да альтэрнатыўных крыніц энергіі. У Івана-Франкоўскай вобласці былі ўведзеныя аварыйныя адключэнні святла.
📍Вось якія яшчэ наступствы меў гэты абстрэл
💲Праз рост курсу долара Банк РФ не будзе купляць валюту на ўнутраным рынку цягам наступнага месяца
Такое ж рашэнне ўжо прымалася ў жніўні 2023 года. Гэтаму папярэднічала працяглае падзенне курсу расейскага рубля да асноўных валют.
🔍 Чытайце болей у нас на старонцы
💬 «Два гады прайграем Расеі і выйграем толькі ў Ірану»
Галоўны трэнер гандбольнай зборнай Беларусі раскрытыкаваў сваіх падначаленых за «добры і мяккі менталітэт» пасля паразаў ад суперніц з Расеі.
📍Чытайце на старонцы
☝️ У Польшчы абралі кіраўніка парламенцкай групы «За вольную Беларусь»
Новым кіраўніком групы стаў былы Маршал Сейма і міністр замежных справаў Польшчы, а цяпер старшыня камісіі міжнародных справаў Сената Польшчы Гжэгаж Схетына.
Чым гэты чалавек збіраецца займацца на новай пасадзе — чытайце ў нашым матэрыяле.
😮 Аказваецца, у Беларусі ёсць механізм, які дазваляе папрасіць з мясцовага бюджэту да 90 % сумы, неабходнай на дзіцячую пляцоўку ці эка-сцяжынку.
Як беларусы могуць паўплываць на мясцовыя бюджэты?
Ці не пасадзяць за гэта?
☝️ Чытайце карысныя парады ў нашым матэрыяле.
💥 #галоўнае за 27 лістапада
✔️Непрыемны дзень для беларускага рубля: долар і еўра падраслі на 6 і 7 капеек адпаведна. Гэта стала следствам сённяшняга прасядання расейскага рубля
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр збіраецца ў новы «еўратур»
✔️Размова са свежапрызначаным прадстаўніком АПК, адказным за пытанні легалізацыі беларусаў у замежжы
✔️Сталі вядомыя лаўрэаты чарговай прэміі Гедройця. Вось хто атрымаў яе сёлета
✔️У Верхнядзвінскім раёне заўважылі рэдкую для Беларусі саву-бярозаўку
✔️Мастак hutkasmachna зладзіў у Берліне акцыю, каб нагадаць немцам пра цыбулю Ёрга Дорнаў
✔️Кіроўная партыя Грузіі назвала імя свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах: гэта былы футбаліст
#рэпрэсіі:
▪️Справа «дваравых чатаў» магла быць наўмыснай правакацыяй сілавікоў
▪️Палітвязнямі прызналі Васіля Верамейчыка і яшчэ 17 чалавек
▪️Хваля перадвыбарчых затрыманняў у Гомлі
▪️Уладальнік гарадзенскага блогу «s13» трэці раз запар накіраваны на 15 содняў арышту
😢 Гэта ўкраінскі горад, куды прыйшлі расейцы
Брыгада ЗСУ паказала, як сёння выглядае Тарэцк.
🤔 Легалізацыя беларусаў – справа рук саміх беларусаў?
Пазаўчора ў Аб'яднаным пераходным кабінеце з'явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжою. Гэтае пытанне ніколі не пераставала быць праблемным пасля 2020-га (і асабліва 2022-га) года, аднак новы віток абмеркаванняў яно атрымала пасля сітуацыі з Васілём Верамейчыкам.
Размаўляем са свежапрызначаным Віталём Маўчанавым пра тое, чым ён плануе займацца на пасадзе і дзе беларусы могуць адчуваць сябе найлепш і найгорш у плане легалізацыі.
🔍 Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці звяжа Маскву і Менск хуткасны цягнік?
🔸Беллегпрам гатовы развіваць сваю франшызу (крамы «Дадому") Ці здолеюць яны замяніць IKEA?
🔸Адказваць за пабудову кароўнікаў цяпер будуць чыноўнікі?
🔸Акцыя ў Вільні ў падтрыманне Васіля Верамейчыка
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=HuTqviyAgUk
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сітуацыя на валютным рынку. Долар у абменніках 28 лістапада дасягнуў адзнакі 3,7 рубля
🔸Новае расследаванне БРЦ: у 2022-м на тэрыторыі Беларусі расейцы стварылі фільтрацыйны лагер для ўкраінцаў
🔸У Познані суд у справе аб экстрадыцыі беларуса Дзмітрыя Плескачова
🔸У Беларусі рэзка скарацілася колькасць прышчэпленых ад грыпу
🔸У Варшаве адчыняецца кірмаш гістарычнай кнігі з удзелам беларускіх выдавецтваў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Km-GMw6d03I
🔸Дзякуючы салідарнасці беларусаў з'явіўся кліп на песню пра загінулага каліноўца
Сябры Васіля Грудовіка, які загінуў у баях за Украіну ў чэрвені 2022 года, граюць у гурце Truestory, дзе сам Васіль некалі быў бубначом. Яны напісалі песню ў памяць пра Васіля, а зусім нядаўна з'явіўся і кліп на яе.
Яго стварыла мастачка па пяску Аляксандра Канафальская, а прафінансаваць гэтую працу дапамаглі звычайныя беларусы 🧡
👀 Чарговая гісторыя салідарнасці нашых землякоў, а яшчэ ўласна прэм'ера самога кліпу – у новым выданні «Беларус беларусу» на канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Жыхар Менску атрымаў штраф за тое, што ўпрыгожыў сваё аўта навагоднімі гірляндамі
🔻Больш не праграмісты і не распрацоўнікі. Даследніцкі цэнтр rabota.by назваў найбольш запатрабавальныя вакансіі ў Беларусі
🔻Чыноўнікі да новага года абяцаюць беларусам зніжкі на некаторыя беларускія тавары
🔻Курс долара рэзка скакануў
🔻Масаваная атака па ўкраінскай энергетыцы
🔻Мігранты штурмуюць закрыты прапускны пункт на мяжы Беларусі з Польшчай
🔻На Віцебшчыне амаль адначасова адбыліся дзве смяротныя дарожныя аварыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❌ «Сувязі няма, вады няма, святло тры месяцы адключанае»
Паглядзіце, як выглядае Мірнаград у Данецкай вобласці ☝️
💱 Курсы валютаў 28 лістапада
Рэкордны рост долара і еўра, які распачаўся ўчора, і не думае спыняцца. Амерыканская валюта на сённяшніх гандляваннях дадала 6 капеек, а еўрапейская – амаль 13 (!).
Расейскі рубель страціў 1,5 капейкі.
#курсывалютаў
📍За «непадпарадкаванне адміністрацыі» будуць судзіць яшчэ аднаго палітвязня, ужо асуджанага раней па іншых артыкулах
Гэтым разам такую (ужо стандартную для лукашэнкаўскай сістэмы) практыку вырашылі прымяніць у дачыненні журналіста Ігара Карнея.
🔍 Болей інфармацыі па спасылцы
💬«Да 2020 года я не любіў беларусаў, алё я пабачыў у 2020 годзе столькі прыгажосці»
Якая адна з надзвычай яскравых падзеяў у жыцці Аляксандра Ждановіча, звязаная з беларускай мовай? Чаму актор калісьці саромеўся роднай мовы і як гэта змянілася?
👀 Глядзіце новы выпуск «Мовы Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☝️Бяроста – не толькі сярэднявечны «замяняльнік паперы», але яшчэ і матэрыял для вырабу галаўных убораў
У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава пазнаёміць вас з усімі функцыямі бяросты ў жыцці нашых продкаў.
А яшчэ зачытае найбольш цікавыя «берасцяныя СМСкі», якія людзі тады пісалі адзін аднаму ✍️
👀 Глядзіце свежы выпуск проста зараз на канале «Белсат HISTORY»
📌 Сірыйская апазіцыя пачала наступ. Ёсць страты сярод расейскіх войскаўцаў
Як паведамляе the insider, аперацыя, якую назвалі «Стрымліванне агрэсіі», сталася адказам на расейска-сірыйскія авіяўдары, артабстрэлы і атакі дронаў-камікадзэ. Syriaweekly паведамляе, што ў сярэдзіне кастрычніка Расея пачала шматдзённую серыю ўдараў на паўночным захадзе Сірыі, абстрэльваючы грамадзянскую інфраструктуру, а сілы Башара Асада абстрэльвалі грамадзянскія раёны.
Што там адбываецца — чытайце па спасылцы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🗞 СМІ даведаліся імя беларуса, якога падазраюць у нападзе на расейскага апазіцыянера Волкава
Расейскае выданне «Медиазона» назвала імя беларуса, які можа быць датычны да нападу на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава ў Вільні. Верагодна, гэта сын афіцэра КДБ.
🗞 Менскія манашкі едуць у Бельгію гандляваць. Там не вераць, што яны падтрымліваюць вайну
«Белсату» стала вядома, што прадстаўніцы Свята-Елісавецінскага манастыра запланавалі чарговыя «гастролі» ў ЕЗ. У снежні яны маюць узяць удзел у калядных кірмашах у трох цэрквах Бельгіі. У адной з іх пацвердзілі «Белсату» візіт менскіх манашак і назвалі паклёпам абвінавачванні ў тым, што манастыр падтрымлівае вайну.
🗞 МЗС Беларусі зняпраўдзіла словы Лукашэнкі, што калій прадаюць за «бясцэнак»
Здаецца, нехта хлусіць!
#штопачытаць
💔 Башкірскі Хаціка чакае свайго гаспадара
Гісторыя з вельмі сумным фіналам. Паглядзіце!
📍Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў правялі сустрэчу з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы па праблеме прызнання беларускіх атэстатаў
Міхал Камінскі паабяцаў заняцца праблемаю і дамагчыся спрашчэння патрабаванняў Курыторыума Асветы.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
❓Калі спыніцца паўзучая дэвальвацыя беларускага рубля?
❓Як на гэта паўплываюць будучыя «выбары»?
❓ А як паўплывае Трамп і ягоная палітыка (на долар, расейскі рубель і фактычна прывязаны да яго беларускі)?
У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта (і не толькі) разважаюць экспертка цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна і эканаміст ды кіраўнік праекту «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.
👀 Глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
💁🏻♂️ Свята-Елісавецінскі манастыр збіраецца ў новы «еўратур»
Гэтым разам вырушаць ажно ў Бельгію. Прычым арганізатары калядных кірмашоў, куды едуць манашкі, адмаўляюцца верыць у тое, што тыя падтрымліваюць расейскую ваенную агрэсію ва Украіне.
🔍 Чытайце болей цікавага ў матэрыяле на нашай старонцы