💥 #галоўнае за 29 лістапада
✔️Злітыя дакументы «BELPOL»: як перад чыноўнікамі паставілі задачу развіваць Палессе, але тыя не даюць рады
✔️Спецслужбы Украіны вядуць працу над тым, каб дамагчыся вызвалення Васіля Верамейчыка
✔️Якія наступствы будзе мець рэзкі рост курсу долара? Сёння, дарэчы, ён трохі адкаціўся назад
✔️Еўразвяз пакінуў Грузію? Ці не здадуць Расеі Малдову, Украіну, Беларусь? Разважае аналітык
✔️У Тбілісі адбываюцца пратэсты пасля заявы прэм'ер-міністра пра спыненне шляху еўраінтэграцыі. Наш фотарэпартаж
✔️Польскія візы для «палітычных» беларусаў у Грузіі будуць выдавацца паводле паскоранай працэдуры
✔️Улады прадаюць з аўкцыёну чыгуначную ветку і самалёт
✔️Больш за 3% беларусаў жывуць у месяц на суму, ніжэйную за бюджэт пражытковага мінімуму
#рэпрэсіі:
▪️ГУБАЗіК і прапагандысты пагражаюць блогеру Мікіце Мелказёраву рэпрэсіямі ў дачыненні да сваякоў і расстрэламі. Прычына – той груба выказаўся пра аднаго з кіраўнікоў БССР
▪️Грамадзянку Грузіі, якая жыве ў Беларусі і мае тут мужа ды дзяцей, гразяцца дэпартаваць, бо яна «ўважліва сачыла за інфармацыйнымі рэсурсамі» ў 2020-м
▪️Cілавікі сцвярджаюць, што затрымалі адміністратара чату «Беларусы ў Ольштыне», які «таемна прыехаў у Беларусь». Праўда, гэта не галоўны чат беларусаў гэтага гораду
▪️Праваабаронцы падлічылі, колькі замежнікаў асудзілі ў Беларусі апошнім часам за «агентурную дзейнасць»
🌚 П-с-с-с... Не хочаце трохі свежых падляшскіх рытмаў гэтым пятнічным вечарам?
Тут полька з беларускімі каранямі Ніка Юрчук (вядомая пад сцэнічным імем Niczos) у супрацоўніцтве з прадзюсарам Sw@da выпусціла альбом #INDAWOODS.
Дастаткова толькі націснуць «play», а спыніцца слухаць гэтую чароўную музыку немагчыма будзе аж да апошняй секунды! Не верыце?
Бягом правяраць 🌝
🇵🇱 МЗС Польшчы паабяцаў Паўлу Латушку, што «палітычным» беларусам у Грузіі будуць выдаваць візы паводле паскоранай працэдуры
«Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Грузіі, якая змянілася, выклікае асцярогі», – адзначыў Латушка.
📍Чытайце болей на старонцы
🔻 «Збівалі ўсіх. Але вайскоўцаў у меншай ступені, чым цывільных»
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру, пра расейскі фільтрацыйны лагер у Нароўлі.
▶️ Размову цалкам глядзіце ў перадачы «BelsatZOOM»
📍Спецслужбы Украіны вядуць працу над тым, каб дамагчыся вызвалення Васіля Верамейчыка
У кантакце з ГУР Украіны па гэтым пытанні знаходзяцца іншыя беларускія добраахвотнікі і прадстаўнікі дэмсілаў. Падрабязнасці гэтых дзеянняў пакуль не раскрываюцца.
🔍 Гэтая тэма (а таксама іншыя актуальныя тэмы для беларусаў, што цяпер знаходзяцца ў Літве) была закранутая на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні
🇬🇪 Шматтысячныя пратэсты ў Тбілісі − здымкі ад нашага карэспандэнта
Прычынаю чарговага мітынгу стала заява прэм'ер-міністра Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненні перамоваў пра далучэнне Грузіі да Еўразвязу.
Натоўп абураных пратэстоўцаў рушыў пад будынак парламенту, супраць людзей ужывалі вадамёты і слёзацечны газ, вядома пра прыкладна 40 затрыманых.
📷 Болей здымкаў глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Аўстралія забароніць дзецям да 16-ці гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі
🔻ГУБАЗіК і прапагандысты пагражаюць YouTube-блогеру Мікіце Мелказёраву ды ягоны сваякам
🔻У Тбілісі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй пасля таго, як урад адклаў перамовы аб далучэнні Грузіі да Еўразвязу
🔻Міністр абароны РФ наведвае Пхеньян з неанансаваным візітам
🔻100 вакансіяў на аднаго беспрацоўнага. Гэтак выглядае рынак працы ў Менску
🔻Смяротная аварыя ў Талачынскім раёне. Загінулі маці і сын
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️«Новы час» і «Маланка медыя» – у складаным фінансавым становішчы. Яны абвесцілі зборы салідарнасці
Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне, дапамагчы беларускім незалежным СМІ можна па гэтых спасылках:
📍«Новы час»
📍«Маланка медыя»
❗️Ні ў якім разе не рабіце пераводы з картак беларускіх банкаў
💱 Курсы валютаў 29 лістапада
Перад выходнымі долар і еўра адкаціліся назад пасля папярэдніх дзён сур'ёзнага росту. Амерыканская валюта страціла 2,5 капейкі, а еўрапейская – амаль 6.
Тым часам расейскаму рублю стала трохі лепш: ён падрос на паўкапейкі.
#курсывалютаў
📍Мікіта Мелказёраў груба выказаўся на адрас аднаго з кіраўнікоў БССР. ГУБАЗіК і прапагандысты цяпер спаборнічаюць у пагрозах
Адзін з іх нават заявіў, што гатовы «асабіста расстраляць» YouTube-блогера.
🔍 Вось з-за чаго паднялася істэрыка ў чырвона-зялёным лагеры
💬 «Магчыма, мы нават дойдзем да 4 рублёў [за долар] да канца года»
Запыталі ў экспертак, што стала прычынаю рэзкага падаражэння амерыканскай валюты на гэтым тыдні ды як гэта адаб'ецца на жыцці звычайных жыхароў Беларусі.
🔍 Чытайце іхныя меркаванні на нашай старонцы
Улады прадаюць з аўкцыёну чыгуначную ветку і самалёт
17 снежня павінен адбыцца аўкцыён, дзе паспрабуюць прадаць чыгуначную ветку 700 кв. м вузла Менск-Калядзічы, якая належыць гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза». Год таму яно ўступіла ў стадыю банкруцтва.
А 20 снежня прадаюць яшчэ і былы ва ўжыванні самалёт «ИЛ-76ТД» за 1,75 млн долараў. Яго выпусцілі ў далёкім 1986 годзе і прадаецца ён без рухавікоў. Прыкладна за гэтыя ж грошы можна купіць 10-гадовы працоўны чатарохмясцовы самалёт «Cessna Mustang» або «Embraer Phenom» 2011 года.
🤔 А што там з беларускай ikea?
З яе хочуць зрабіць франшызу.
Якая будучыня чакае сетку крамаў «Да дому» — глядзіце ў нашым відэа.
💥 #галоўнае за 28 лістапада
✔️На пачатку поўнамаштабнай вайны расейцы стварылі ў беларускай Нароўлі фільтрацыйны лагер
✔️Працягнуўся рэзкі рост курсаў долара і еўра ў дачыненні да беларускага рубля
✔️Новы маштабны абстрэл украінскіх энергетычных аб'ектаў: моцна пацярпелі ў тым ліку заходнія рэгіёны
✔️У Польшчы абралі кіраўніка парламенцкай групы «За вольную Беларусь»
✔️Лукашэнка намякнуў Пуціну, што хоча сабе яшчэ і «Орешник»
✔️Польскі суд не задаволіў патрабаванне рэжыму Лукашэнкі аб выдачы актывіста Дзмітрыя Плескачова
✔️Латвійскі Сейм адхіліў праекты новых абмежаванняў для грамадзянаў РФ і РБ
#рэпрэсіі:
▪️Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць (за «непадпарадкаванне адміністрацыі»)
▪️За «распаўсюд экстрэмізму» раптоўна асудзілі прыхільніка Лукашэнкі і расейскай «спецаперацыі»
▪️Жыхар Барысава атрымаў 4,5 года «хіміі» за перадачу «Кіберпартызанам» праграмнага забеспячэння
▪️У Наваполацку ідзе судовы працэс за пратэсты 2020-га. У справе фігуруюць тры асобы
🤬Фільтрацыйны лагер стварылі ў Нароўлі на пачатку поўнамаштабнай вайны
Расейскія вайскоўцы стварылі на тэрыторыі Беларусі фільтрацыйны лагер. Умовы ўтрымання і стаўленне да палонных у ім праваабаронцы назвалі аднымі з найбольш жорсткіх.
Журналістам Беларускага расследавальніцкага цэнтра ўдалося знайсці, дзе знаходзіўся лагер.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💁🏻♂️ Па машыне на дзень. За апошні месяц Транспартавая інспекцыя забрала больш за 30 аўтаў у парушальнікаў новага ўказу
Новыя захады прывялі да таго, што ў Менску колькасць таксі скарацілася на траціну, а ў Беларусі – на чвэрць.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Еўропа стамілася ад свайго пашырэння. Ёсць шмат тых, хто не хоча ніякага пашырэння далей»
Цяперашні ўрад Грузіі не хавае, што збіраецца цясней інтэгравацца з Расеяй, а не з Еўропай. А Еўропа нібы і не асабліва супраць 💁🏻♂️
📍Ці змірыцца «калектыўны Захад» з тым, што Украіна, Грузія, Малдова і Беларусь – сфера ўплыву РФ і рабіць з гэтым нічога не трэба? Тлумачыць аналітык Рыгор Ніжнікаў
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як расейцы перапісваюць беларускую гісторыю на свой лад.
🔸Жанчыны ў беларускіх турмах і іхнае здароўе. З якімі праблемамі сутыкаюцца, пра парушэнні аказання медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі за кратамі.
🔸Былы кіраўнік СТВ Казакоў распавёў, што асабіста гатовы расстраляць блогера Мікіту Мелказёрава. Да таго ж блогеру пагражаюць губазікаўцы.
🔸Перад выходнымі долар патаннеў. На 2 з паловаю капейкі. Да гэтага з 11 лістапада ўвесь час даражэў.
🔸Спецназ ужыў сілу супраць пратэстоўцаў у Тбілісі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=P1vjxNI8Zv0
☕️ Асцярожна, гэтае відэа можа выклікаць вострую неабходнасць выпіць кавы!
Паглядзіце на сапраўднае мастацтва ☝️
🍿 «Гэта выглядае як другі сезон нейкага серыялу на „Netflix“»
🔹Чаму Лукашэнка маўчаў некалькі месяцаў пра тое, што ядравая зброя – у Беларусі?
🔹І чаму Лукашэнка заявіў, што прапанаваў Пуціну размясціць у РБ ракеты «Арэшнік»?
Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя тэмы ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Госць праграмы – Аляксандр Атрошчанкаў, сузаснавальнік парталу REFORM.news⤵️
Цалкам новае выданне «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🤬 Выкрыты расейскі фільтрацыйны лагер у Беларусі
Дзе ён быў і што там адбывалася – глядзіце ў відэа ☝️
💬 «Слово "подъём" заменено каким-то диким словом "уздым", слово "товарищ" заменено словом "сябр"...»
Кім быў Панцеляймон Панамарэнка, якога Мікіта Мелказёраў назваў «кавалкам лайна» і цяпер атрымлівае за гэта пагрозы ад лукашыстаў?
Гэты чалавек быў першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР у гады Другой сусветнай вайны, а таксама кіраваў Цэнтральным штабам партызанскага руху (менавіта апошні факт і робіць яго ледзь не святым у вачах лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, якія цяпер пазрываліся з ланцугоў на Мелказёрава).
Аднак паводле паходжання Панамарэнка не быў беларусам – ён нарадзіўся на Кубані, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1938 годзе. І адразу ж заняўся ўзмацненнем чырвонага тэрору на сваёй новай «вотчыне».
💁🏻♂️ Стаўленне да беларускага народу і культуры было ў яго адпаведным – пераканацца ў гэтым можна, паслухаўшы змест ягонага ліста Сталіну, які зачытвае Лявон Вольскі.
💁🏻♂️ Злітыя дакументы «BELPOL»: як перад чыноўнікамі паставілі задачу развіваць поўдзень Беларусі, але тыя не даюць рады
Стварыць з Палесся «Эльдарада» хочуць ужо даўно, але пакуль атрымліваецца вельмі кепска. І гэта ў дакументах адлюстравана таксама.
📍Чытайце наш разбор па спасылцы, там шмат цікавага!
😐 Больш за 3% беларусаў жывуць у месяц на суму, ніжэйную за бюджэт пражытковага мінімуму
Белстат падлічыў, колькі ў сярэднім зараблялі і на што выдаткоўвалі грошы жыхары РБ у трэцім квартале 2024-га.
🔍 Шмат лічбаў па спасылцы
💬«Я ніколі не казала, што Ціханоўская перамагла на выбарах»
Сёння для праверкі на паліграфе да нас завітала Алена Жываглод з ініцыятывы «Сумленныя людзі»
▪️Чаму Алена Жываглод не галасавала на выбарах у Каардынацыйную раду?
▪️Ці ўмешваліся спецслужбы ў выбары ў КР?
▪️Ці ёсць ініцыятыва «Сумленныя людзі» сямейным бізнесам?
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😨 Берасцеец накінуўся на афіцыянтку і адміністратарку рэстарану, бо западозрыў, што тыя хочуць яго атруціць
У якасці зброі ён выкарыстаў лыжку, якой стаў біць жанчын.
📍Чытайце па спасылцы, чым гэта для яго скончылася
📌 Ноччу ў Тбілісі жорстка разагналі акцыю пратэсту супраць прыпынення еўраінтэграцыі
Дзясяткі людзей пацярпелі - у тым ліку палітыкі, журналісты і праваабаронцы.
У МУС Грузіі заявілі, што акцыя "выйшла за межы мірнага пратэсту", для разгону паліцыя выкарыстала пярцовы спрэй і вадамёты, піша выданне Paper Kartuli. На відэа СМІ, у прыватнасці, трапіў пераслед сілавікамі людзей, якія спрабавалі схавацца ў аптэцы.
У МУС Грузіі зрабілі справаздачу, што на акцыі пратэсту былі затрыманыя 43 чалавекі. У справаздачы сілавікоў таксама гаворыцца, што падчас разгону мітынгу пацярпелі 32 паліцыянты.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🗞 У Беларусі знайшлі фільтрацыйны лагер расейскіх вайскоўцаў, дзе катавалі ўкраінцаў
Напачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскія вайскоўцы стварылі на тэрыторыі Беларусі фільтрацыйны лагер. Умовы ўтрымання і стаўленне да палонных у ім праваабаронцы назвалі аднымі з найбольш жорсткіх.
🗞 Колькі беларусаў прышчапілася ад грыпу?
Афіцыйныя ж лічбы паказваюць, што, нягледзячы на рэкламную акцыю, вакцынацыя супраць грыпу не вельмі папулярная. Але з якой прычыны?
🗞 Лукашэнка захацеў сабе «Орешник»
Палітык пахваліў расейскую зброю і запэўніў Пуціна, што ў Беларусі «гатовыя месцы дыслакацыі» для яе.
#штопачытаць
🎵 Leibonik вярнуўся з новым трэкам для тых, хто настальгуе па радзіме
Мінулым летам «стрэліла» ягоная «Emigrant Song», а цяпер Сяргей Башлыкевіч выдаў кампазіцыю з загадкавай назваю «169-145».
🤔 Што азнааюць гэтыя лічбы? Паслухайце і даведаецеся!
🙃 Асаблівай увагі заслугоўвае кліп, запісаны, падобна, адным дублем!
🤔Прапаганда Лукашэнкі схавала стан ягонага здароўя
А таксама чаму Лукашэнка заявіў, што прапанаваў Пуціну размясціць ракеты «Арэшнік» у Беларусі?
Пра гэта сёння ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Госць праграмы – Аляксандр Атрошчанкаў, сузаснавальнік парталу REFORM.news⤵️
Новае выданне «Прасвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️