🙈 Апішыце гэты год адным словам: Уффф
Адкрывайце адвэнт-каляндар з вядомымі беларусамі!
Кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-«неспадзяванка».
Глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз! 🤗
№2 – Мікіта Мелказёраў
#адвэнткаляндарбелсату
Расейскі дрон атакаваў шматпавярхоўнік у Цярнопалі
Загінуў адзін чалавек, ёсць параненыя.
Пасля таго, як Шагед трапіў у жылы дом, на верхніх паверхах пачаўся пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі каля 100 чалавек.
Тым часам Мінабароны Расеі заявіла, што збіла 15 дронаў над рэгіёнамі РФ. Восем з іх былі над Курскай вобласцю.
💥 #галоўнае за 1 снежня
✔️ Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо трэці дзень
✔️ У Сірыі наспявае дзяржаўны пераварот?
✔️ «Белсат» падрыхтаваў калядны адвэнт-каляндар
✔️ Каб перасячы мяжу з Літвой фурам трэба будзе загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе
✔️ У працы «Viber» назіраюцца масавыя збоі
✔️ «BYSOL» абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
✔️ «Яндекс Go» у Беларусі можа пагражаць блакаванне
#рэпрэсіі:
▪️ Падчас пратэстаў у Грузіі затрыманы беларус
▪️ Беларускага ЛГБТ-актывіста дэпартавалі з Нямеччыны ў Польшчу
▪️ Праз данос Бондаравай адмянілі калядную выставу Алеся Сушы
▪️ Instagram-старонку былога палітвязня Вадзіма Ермашука прызналі «экстрэмісцкай»
🇬🇪 Што адбываецца ў Грузіі
Адмысловы карэспандэнт @vottaktv больш за месяц сочыць за развіццём падзеяў на месцы. Усе падрабязнасці ён распавёў у наўпроставым злучэнні з пратэстаў, паслухайце ☝🏻
🚕 «Яндекс Go» працягваў працаваць з кіроўцамі, якія не былі ўключаны ў рэестр
У Беларусі будуць штрафаваць таксістаў, якія працуюць без уключэння ў Адзіны рэестр аўтамабільных перавозчыкаў. Пра гэта паведаміла Транспартная інспекцыя, адзначыўшы, што могуць нават заблакаваць сэрвіс «Яндекс Go», які пасля 1 лістапада працягваў перадаваць заказы кіроўцам, не ўключаным ў рэестр.
☝️ Інспекцыя плануе выяўляць іншых нелегальных перавозчыкаў праз аналіз дадзеных, якія будуць штомесяц да 10-га чысла перадаваць дыспетчарскія службы. Звесткі пра выкананыя і невыкананыя заказы будуць параўноўвацца з рэестрам.
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Што адбываецца ў Сірыі
🔸Чаму падае рубель і ці ўдасца стрымаць падзенне да «выбараў»
🔸Восем твораў Шагала «валяліся ў падвале», а пасля іх рэстаўраваў... зваршчык. Разбіраліся як гэта сталася магчымым і чаму беларускія чыноўнікі гэтак ставяцца да бясцэнных твораў мастацтва
🔸Мы шмат распавядалі пра праблемы ў сельскай гаспадарцы, перадусім з паморкам жывёліны. А цяпер - ведаем ды раскажам, чаму гэта адбываецца
🔸Што адбываецца ў Грузіі. З месца падзеяў перадае наш карэспандэнт
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/ocEZa_gSTlE
📌 Жузэп Бурэль на развітанне заклікаў не забываць пра беларусаў
Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах пакінуў сваю пасаду 1 снежня 2024 года. У дзень, калі Бурэль афіцыйна пакінуў сваю пасаду, у выданні «Euobserver» з’явіўся артыкул, напісаны ім сумесна са Святланай Ціханоўскай.
Аўтары артыкула адзначаюць, што падтрымліваючы Украіну, нельга забываць і пра Беларусь, бо гэта пытанне не толькі пра будучыню нашай краіны, але і пра будучыню самой Еўропы.
👉 Падрабязней
❤️ Добрыя навіны тыдня
Часам падаецца, што мы жывем у нейкім звар’яцелым свеце, дзе кіруюць толькі прага грошай і ўлады. Сярод навакольнага зла можна не заўважыць, што здараецца і нешта добрае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Польскі Forbes намінаваў беларуску на званне «Жанчына году»
🔅 Польскія візы для «палітычных» беларусаў у Грузіі будуць выдавацца паводле паскоранай працэдуры
🔅 У Беларусь заляцела вельмі рэдкая госця — сава-бярозаўка
🔅 На Мядзельшчыне правялі незвычайную ратавальную аперацыю для гускі
🔅 У снежні ў небе над Беларуссю можна будзе назіраць ажно два зарапады
🔅 У Гданьску беларускім літаратарам уручылі прэмію імя Ежы Гедройця
🔅 Вызначылі пераможцаў на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie – 2024»
🎧 Выдалі новыя трэкі музыка Ap$ent і гурт Sož. А ў полькі з беларускімі каранямі Нікі Юрчук (Niczos) у супрацы з прадзюсарам Sw@da выйшаў новы альбом
🎄 І для каляднага настрою: паглядзіце, як упрыгожыла свае вагоны літоўская чыгунка, а як батанічны сад у Менску, як зрабіць адвэнт-календар сваімі рукамі, а таксама сачыце за адвэнт-каляндаром Белсату, у якім вядомыя беларусы шчыра адказваюць на нашыя пытанні і падсумоўваюць вынікі году
😊 Зімняя казка ў Менску
Паглядзіце, як цяпер вечарам выглядае сталічны батанічны сад!
Але гэтае відовішча — платнае: у працоўныя дні білет каштуе 16 рублёў, а ў выходныя — 20 рублёў. Як вам?
🤔 У працы папулярнага месэнджара «Viber» назіраюцца масавыя збоі
Пра гэта паведамляюць самі карыстальнікі. Не выключаная хакерская атака.
Карыстальнікі паведамляюць, што апавяшчэнні пра паведамленні працуюць некарэктна або зусім не дзейнічаюць, а пры спробах зрабіць званок прыкладанне піша пра адсутнасць сеткі, хоць інтэрнэт-злучэнне стабільнае.
👉 Падрабязней
🇬🇪 Барыкады, кулямёты і вогнішча на праспекце – як прайшла чарговая ноч пратэстаў у Тбілісі
У ноч на 1 снежня паліцыя і спецназ зноў разагналі масавую акцыю пратэсту ў цэнтры Тбілісі. МУС паведаміла, што пратэсты прынялі гвалтоўны характар. Затрыманыя 50 чалавек
❗️ Затрыманы падчас пратэстаў у Тбілісі беларус знаходзіцца ў СІЗА
Грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага затрымалі ў ноч на 29 лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, пісала NewsGeorgia.
У чым яго абвінавачвалі, не ўдакладняецца. Аднак стала вядома, беларус знаходзіцца ў СІЗА горада Сігнахі за 109 кіламетраў ад Тбілісі.
🫤 Як паведаміў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк, Яўгена адвезлі так далёка «нібыта таму, што месцы зняволення ў Тбілісі перапоўненыя».
🚚 Каб перасячы мяжу з Літвой фурам трэба будзе загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе
Дзеля «забеспячэння грамадскага парадку на мяжы Літвы» ад сёння абавязковай стала папярэдняя рэгістрацыя грузавых аўтамабіляў у электроннай чарзе пры перасячэнні межаў з Беларуссю і Расеяй.
Распрацоўшчыкі мяркуюць, што гэтая мера дапаможа скараціць колькасць фураў, якія стаяць у жывой чарзе.
👉 Падрабязней
🤖 Беларусь даўно ўжо жыве ў будучыні
Пакуль Ілан Маск спрабуе даляцець да Марса….У нашай краіне вырашылі стварыць пральную машыну пры дапамозе ШІ!
А яшчэ нашыя лепшыя ў свеце навукоўцы з НАН стварылі свой аналаг GPT-chat…толькі нешта пайшло не так і замест хвалебных одаў дыктатару, ён распавядае пра яго хваробы...🤷♀️
І відаць, са здароў’ем у дыктатара ўсё дрэнна, бо кажуць, у Менску ўжо таемна будуюць маўзалей і помнік Лукашэнку.
Не верыце? Ну то паглядзіце новы выпуск «Навіны з будучыні» 👇
У Сірыі наспявае дзяржаўны пераварот?
Башар Асад тэрмінова вылецеў з Масквы ў Дамаск. Паўстанцы, супраць якіх сірыйскія ўлады дзейнічалі з дапамогай Расеі, захопліваюць ужо пяты горад краіны без супраціву.
Паведамляецца таксама пра гібель прадстаўнікоў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана, якія знаходзіліся ў раёне Алепа. Пад кантролем паўстанцаў ужо гэты горад і нават цэлая правінцыя на паўночным захадзе Сірыі.
Паводле ізраільскіх медыя, Ізраіль і ЗША, нібыта, вядуць тэлефонныя перамовы і рыхтуюцца да падзення рэжыму Асада. Тым часам Расея адхіліла ад пасады камандуючага групоўкай войскаў у Сірыі Сяргея Кіселя. На яго месца прызначаны генерал Аляксандр Чайка, які ўдзельнічаў у сірыйская вайне яшчэ з 2015 года.
Джо Байдэн пазбавіў сына ад турмы ў апошнія тыдні свайго прэзідэнцтва
Хантэра Байдэна абвінавачваюць у злачынствах, звязаных са зброяй і падаткамі. Яму пагражала да 25 гадоў зняволення.
Па словах прэзідэнта ЗША, пераслед яго сына быў формай ціску на яго з боку палітычных апанентаў, а судовы працэс ён назваў памылкай.
Раней Байдэн неаднаразова заяўляў, што не будзе прымаць рашэнне аб памілаванні сына. Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў памілаванне «злоўжываннем» і парушэннем нормаў правасуддзя.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 BYSOL абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
Распачалася калядная акцыя «Падорым дзецям цуд!», накіраваная на дапамогу дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Як дапамагчы — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 У снежні ў Беларусі можна будзе пабачыць два зарапады
Іх будзе відаць не вельмі добра, але ўсё ж такі магчыма. Калі гэта адбудзецца — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 «Яндэкс Go» ў Беларусі можа пагражаць блакаванне
Чаму ўлады могуць узяцца за буйны расійскі сэрвіс таксі — распавядзём па спасылцы (праз VPN).
🤔 Стаміліся ад дубайскага шакаладу? Паглядзіце, што зрабілі ва Узбекістане!
А з чым бы вы прагатавалі беларускі шакалад?
☕️ Кавярню з відам на дыктатуру адкрылі ў Паўднёвай Карэі
Цяпер людзі займаюць чаргу, каб зрабіць фота з кубачкам кавы на фоне КНДР. Паглядзіце!
🦕 112-гадовы бразілец стаў найстарэйшым мужчынам у свеце
Гэты тытул Жуану Марынню Нэту прызначыла Кніга рэкордаў Гінэса пасля таго, як у тым жа ўзросце памёр папярэдні доўгажыхар з Вялікай Брытаніі, Джон Тынізўуд. Раней Жуан быў прызнаны найстарэйшым мужчынам з тых, хто жыве цяпер у Бразіліі і Лацінскай Амерыцы.
Жуан Марынню Нэту нарадзіўся 5 кастрычніка 1912 года. Ён застаецца адзіным з людзей, хто нарадзіліся ў 1912 годзе і яшчэ жыве. Усё сваё жыццё мужчына быў фермерам. Расціў кукурузу і бабы, гадаваў козаў, свіней і курэй. На сёння жывыя шасцёра з дзяцей рэкардсмена, таксама ў яго 22 унукі, 15 праўнукаў і 3 прапраўнукі.
❤️Са словаў самога Жуана, сакрэт ягонага даўгалецця ў тым, што вакол добрыя людзі, а блізкія заўсёды побач.
А самай старой жанчынай і самай старой асобай з цяперашніх жыхароў прызнаная То’міко Іто’ока з Японіі (нарадзілася 23 мая 1908 года). Ёй цяпер 116 гадоў.
🤬 Выставу мастака Алеся Сушы ўсё ж адмянілі
Верагодна, гэта здарылася «дзякуючы» Бондаравай, якая ўжо паспела падзяліцца гэтай навіной у сваім Telegram. Аднак афіцыйныя прычыны адмены пакуль не называюцца.
Выстава «Добры вечар добрым людзям» мелася адбыцца сёння а 15.00 у музеі Янкі Купалы.
❤️ «BYSOL» абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
Калядная акцыя «Падорым дзецям цуд!», накіраваная на дапамогу дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў
👉 Для атрымання дапамогі сваякам палітвязняў або вызваленым палітвязням неабходна запоўніць адмысловую заяўку па 20 снежня 2024 года ўключна.
🙄 «Падчас вуснай размовы мне прапаноўвалі вярнуцца ў Беларусь і зрабіць пашпарт»
ЛГБТ-актывіста і іерадыякана Грэцкай аўтакефальнай царквы Валянціна Цішко дэпартавалі з Нямеччыну ў Польшчу для разгляду прашэння аб прытулку.
Валянцін з’ехаў з Беларусі ў лютым 2021 года. З таго часу пачалася гісторыя ягоных спробаў легалізацыі ва Украіне, Нямеччыне, а цяпер – Польшчы.
👉 Пагутарылі з актывістам пра змаганне за легальны статус, розніцу паміж стаўленнем да ўцекачоў у Нямеччыне і Польшчы і галоўную праблему ўсіх беларусаў, якія чакаюць прытулку. Пачытайце
😡 «Беспілотнікі лятаюць, а вы сядзіце там і толькі соплі жуеце! »
Такога яшчэ не было! Андрэй Павук учыніў страшны разнос гомельскім памежнікам.
Глядзіце новы эпічны выпуск «Шухер-шоу» 👇
🎼 Ap$ent выпусціў новы трэк
Дарэчы, беларускамоўны пад назваю «Сумны»
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
✨ Напрыканцы года ў небе над Беларуссю можна будзе назіраць ажно два зарапады
Бачна іх будзе не вельмі добра, але ўсё ж магчыма.
⭐️ З 13 на 14 снежня можна будзе назіраць за Гемінідамі. Метэорны паток з сузор'я Блізнятаў, дарэчы, будзе моцным. У гадзіну будзе ляцець да 120 метэораў.
⭐️ З 21 на 22 снежня. па небе будуць ляцець яшчэ і Урсіды. Гэта зарапад з сузор'я Малая Мядзведзіца і будзе меней інтэнсіўным. Пры Урсідах па небе будзе пралятаць да 10 метэораў у гадзіну.
🎁 Адвэнт-календары набіраюць усё большую папулярнасць
Як можна яго зрабіць сваімі рукамі за адзін вечар? Распавядаем і паказваем ☝️
🙈 Выбачайце, але мы пра Бондараву…
Гэтым разам яе абурыла выстава, прысвечаная калядным абрадам беларусаў мастака Алеся Сушы, якая павінна адбыцца 1 снежня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Дасталося не толькі мастаку, але і нават Міністэрству культуры. Падрабязней
🎁🎄Крыху святочнай магіі! «Белсат» падрыхтаваў калядны адвэнт-каляндар з цікавоскамі пра вядомых беларусаў!
З 1 снежня вы зможаце штодзень адкрываць новыя цікавосткі пра вядомых беларусаў і беларусак. Кожнага з іх чакае шмат традыцыйных пытанняў і адно - «неспадзяванка».
🤔 Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Якія песні ў гэтым годзе гучалі ў іх найчасцей? Якія галоўны фэйлы здарыўся з імі?
Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз! 🤗
#адвэнткаляндарбелсату
🇬🇪 Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо трэці дзень
У адказ на жорсткія дзеянні сілавікоў пратэстоўцы пачалі выкарыстоўваць піратэхніку. Улады прымяняюць дубінкі, дымавыя шашкі, гумовыя кулі і вадамёты.
Учора ўвечары пратэсты разгарнуліся на плошчы каля будынка Парламенту. Мітынгоўцы спалілі пудзіла Бідзіны Іванішвілі — заснавальніка кіруючай партыі «Грузінская мара». У адным з памяшканняў будынка пачаўся пажар, але яго хутка ліквідавалі.
Пратэстоўцы ўзводзілі барыкады, аднак паліцыі ўдалося адцесніць нязгодных ад парламенту.
Раніцай першага снежня пратэсты праходзяць ужо каля Тбіліскага ўніверсітэту, дзе раней знаходзіўся намётавы гарадок.