📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ніводнай лішняй хвіліны для пацыентаў. Мінздароўя выпусціла пастанову аб платных медычыных паслугах
🔻У Варшаве распачаўся суд над абвінавачаным у забойстве беларускі Лізы
🔻Калявыбарчы фарс: кіраўнік лукашэнкаўскага ЦВК кажа, што «кандыдаты-спойлеры» набралі 100 тысяч подпісаў
🔻Літва зрабіла апошні крок у прыпыненні мытных стасункаў з Беларуссю
🔻Раптоўны палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі
🔻Беспілотнік атакаваў базу кадыраўцаў у Чачэніі
🔻Пратэсты ў Грузіі працягваюцца: супрацьстаянне мітынгоўцаў і паліцыі становіцца ўсё больш жорсткім
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Інстытуцыю ганьбы не віншую. А пра злачынствы памятаем»
Сёння Лукашэнка павіншаваў беларускі Цэнтрвыбаркам, які з 1996 года стабільна дапамагае яму фальсіфікаваць выбары і рэферэндумы. Ён на поўным сур'ёзе заявіў у сваім віншаванні, што «благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии».
☝️Наш вядоўца Сяргей Падсасонны віншаваць ЦВК не стаў, але і так знайшоў што прыгадаць пра дзейнасць гэтай арганізацыі з нагоды ейнага юбілею
💱 Курсы валютаў 4 снежня
Долар папоўз уніз, страціўшы тры з лішнім капейкі. Расейскі рубель стаў каштаваць на 1,5 капейкі даражэй. Па еўра гандляванні не праводзіліся.
#курсывалютаў
☝️У Варшаве распачаўся судовы працэс над Дорыянам С. – меркаваным забойцам беларускі Лізы
Паліцыя павысіла захады бяспекі, бо існуе рызыка правакацыяў ды «самасуду» над абвінавачаным.
🔍 Нашыя карэспандэнты таксама прысутнічаюць у судовай зале і сочаць за паседжаннем
❓Колькі беларусаў захавалі сваю прафесію за мяжой?
А колькім нашым землякам давялося пачынаць свой кар'ерны шлях з нуля? Даследчы цэнтр BEROC пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Эберта выпусціў даследаванне пра адаптацыю беларусаў на працоўным рынку ў эміграцыі.
Распавядаем, да якой высновы прыйшлі даследвальнікі. Чытайце на нашай старонцы!
📍У Паўднёвай Карэі адмянілі ваеннае становішча
Парламент краіныі прагаласаваў за адмену надзвычайнага стану. Згодна з Канстытуцыяй, ваенны стан павінен быць скасаваны, калі гэтага патрабуе парламенцкая большасць.
На пасяджэнні парламента прысутнічалі 190 дэпутатаў з 300. Усе 190 прагаласавалі за адмену рашэння Юн Сок Ёля.
Юн Сок Ёль заявіў, што аформіць адмену ваеннага стану на пасяджэнні ўрада.
«Я адклікаў вайскоўцаў, задзейнічаных у рэалізацыі ваеннага становішча»,
💥 #галоўнае за 3 снежня
✔️У Паўднёвай Карэі раптам стала горача: прэзідэнт увёў ваенны стан і запоўніў Сеул вайскоўцамі. Аднак дэпутаты прарваліся ў парламент і скасавалі гэтую пастанову
✔️Сведчанні беларускі, што жыве ў цэнтры Тбілісі, аб жорсткіх дзеяннях сілавікоў на грузінскіх пратэстах
✔️Арганізатары кірмашу ў Шчэціне разарвалі дамову з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыру
✔️Стала вядома, што Лукашэнка ўжо прадзед. Ягоная ўнучка нарадзіла яшчэ два гады таму
✔️Запазычанасць беларусаў па крэдытах перад банкамі дасягнула 25 млрд. рублёў. Спыталі нашую экспертку, як гэта адбіваецца на эканоміцы
✔️Са школьных класных журналаў прыбяруць фармулёўку «законныя прадстаўнікі». Замест іх будзе выкарыстоўвацца «бацькі» (хоць не ўсе дзеці жывуць з двума бацькамі)
#рэпрэсіі:
▫️«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»: спецслужбы Лукашэнкі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі за здымкі чыгуначнай інфраструктуры
▫️Больш за 10 гадоў няволі і вялізныя штрафы. Завочна асудзілі стваральніц стартап-хабу «Imaguru»
▫️Ужо звыклы friendly fire: у Воршы судзілі прыхільніка Лукашэнкі, у дзеяннях якога знайшлі «пікетаванне» і «прапаганду нацызму»
📍Іван Мураўёў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін
Пра вызваленне ён паведаміў у сацсетках.
«Паўтара года глядзеў, як дымяць трубы Бабруйскай ЦЭЦ. Прама за плотам. І думаў, што зраблю іх... Дыміць я ўмею лепш», – падпісаў Іван здымак, дзе ён з кальянам на фоне ЦЭЦ.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Працэнтныя стаўкі па крэдытах на жыллё выраслі адразу ў некалькіх банках. У чым прычыны і што будзе з рынкам нерухомасці?
🔸Дзяцей з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны прывезлі ў Беларусь.
🔸Лукашэнка патрабуе навуковых дасягненняў і грошай у эканоміку ад акадэмікаў.
🔸Першы энергаблок БелАЭС зноў вывелі ў планава-папераджальны рамонт.
🔸Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю.
🔸Ваенная становішча ў Паўднёвай Карэі паспелі ўвесці і прагаласаваць супраць яго.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=TrNwSR-ml5A
🤔 Што там у Паўднёвай Карэі?
Сітуацыя выглядае вельмі напружана. Вось што вядома на гэты момант:
📍Уведзены прэзідэнтам ваенны стан прадугледжвае цэнзуру ў СМІ, забарону сходаў і забарону на функцыянаванне парламенту. Апазіцыйныя дэпутаты (і нават многія дэпутаты кіруючай партыі) абурыліся гэтым і спрабуюць сабрацца ў парламенце, каб прагаласаваць за скасаванне ваеннага стану
📍Вайскоўцы атачылі будынак парламенту і не пускаюць туды нікога. Некаторыя з апазіцыйных дэпутатаў пералазяць праз агароджу. На дах будынка парламенту сеў вайсковы верталёт
📍Да парламенту прыйшлі звычайныя грамадзяне, раз-пораз яны таксама спрабуюць прарваць ачапленне сілавікоў. Узнікаюць сутычкі
📍Па Сеуле перасоўваецца шмат вайсковай тэхнікі, у паветры лётаюць верталёты
☝️UPD. Дэпутаты ўсё ж змаглі патрапіць у будынак парламенту і прагаласавалі за скасаванне ваеннага стану. Галасы за гэта аддалі 190 чалавек.
🎮 Адчуйце сябе старым: PlayStation – 30 гадоў!
Мы ўзгадалі, з якіх галоўных гульняў пайшоў ўзлёт прыстаўкі, якая цяпер лічыцца самай прадаванай у свеце.
🔹Намеснік міністра інфармацыі расказаў, якія сэрвісы і сацсеткі найчасцей наведваюць беларусы ў інтэрнэце
Здагадаліся, пра што гаворка? Праверце па спасылцы, ці супадзе вашая версія з версіяй Міністэрства інфармацыі
😃 Трохі кемлівасці, і «пайшло-паехала», як тое кажуць
Паглядзіце, што заўважана ў Менску 🙈
💬 «У мяне быў такі прыкольчык, каб на пазіцыю замовіць нешта экзатычнае: піцу, сушы ці бульбу фры»
У палку Каліноўскага служыць ваяр з пазыўным «Купала». Калі пачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, ён падтрымаў украінцаў і неўзабаве стаў браць удзел у баявых дзеяннях.
📍Пра незвычайны кантраст паміж жыццём гораду-мільённіка ды полем бітвы, якія раздзяляе ўсяго 30 км
📍Пра адрэналін, які перабівае страх смерці
📍Пра тое, як вайна змяняе псіхіку
👀 Пра гэта і не толькі «Купала» расказвае ў чарговым выпуску нашай праграмы «Ваяры» на канале «Белсат LIFE»
💬 «Вельмі жорсткія зачысткі, вельмі жорстка б'юць людзей, давяць ім вочы. Людзі так крычаць пад вокнамі, што страшна»
Так дзеянні сілавікоў апісвае «Белсату» беларуска, якая жыве ў цэнтры Тбілісі.
Паводле яе, раней паліцыянты затрымлівалі толькі актыўных удзельнікаў пратэстаў або тых, хто аказваў супраціў. Цяпер жа хапаюць усіх, хто нагадвае дэманстранта, напрыклад, людзей са сцягамі:
«Хто аказвае супраціў, вельмі жорстка б'юць. Я бачыла, як жанчыну, якая ўпала, паліцыянт ударыў нагой па галаве. Спыняюць таксоўкі і адтуль выцягваюць людзей».
«Дакладна незразумела, чаму гэта адбываецца, маецца версія, што дзеля таго, каб вулічныя камеры назірання не маглі зняць, як паліцыянты абыходзяцца з пратэстоўцамі».
☝️Суд па справе забойства беларускі Лізы: фігурант прызнаў віну ў згвалтаванні, але заявіў, што не меў намеру забіваць дзяўчыну
Нагадаем: злачынства ў цэнтры Варшавы было здзейсненае ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз 6 дзён яна памерла.
📍Чытайце болей пра ход працэсу на нашай старонцы
🌠 У Якуціі ўпаў астэроід
Падзенне нябеснага цела загадзя спрагназавалі навукоўцы – гэта 11-ты падобны выпадак ад 2008 года.
Паглядзіце, як гэта было!
📍На журналіста Алеся Ляўчука ў Беларусі завялі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»
Сам Ляўчук цяпер жыве ў Польшчы і знаходзіцца ў бяспецы.
«Абразу Лукашэнкі» ўгледзелі ў адным з допісаў журналіста на Facebook, дзе ён, сярод іншага, ужыў такую фразу:
«Лукашэнка ніколі ні пры якіх умовах не аддасць уладу. Для гэтага яго трэба забіць (ён пра гэта сам сказаў)».
📍35 гадоў таму была створаная Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Так, гэта адбылося яшчэ ў савецкія часы: пастанову пра стварэнне ЦВК прымаў Вярхоўны Савет БССР.
🔍 У гэтую гадавіну Лукашэнка падзякаваў ЦВК, бо тая «садзейнічае забеспячэнню палітычнай стабільнасці»
🥰 Працягваем адчыняць наш адвэнт-каляндар!
№ 4 у нашым святочным календары – Настасся Рыдлеўская. Спявачка, мастачка і гераіня дакументальнага фільму «Дзённік Анастасіі». Дзяўчына пераехала з Беларусі ў Польшчу, дзе ў 2023 годзе запісала два музычныя альбомы.
13 шчырых адказаў Настассі глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
#адвэнткаляндарбелсату
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Крэдытны бум не сціхае: беларусы вінныя банкам ужо амаль Br 25 млрд
Ці не з'яўляецца праблемай для эканомікі такая запазычанасць?
🔹Што чакаць ад стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі?
Паразмаўлялі з амерыканістам Антонам Пянькоўскім.
🔹Расследаванне катастрофы самалёта ў Вільні: доказаў тэракту няма
Што сталася прычынаю катастрофы?
#штопачытаць
💁🏻♂️ Аказваецца, Лукашэнка ўжо прадзед. Шырокая грамадскасць не ведала пра гэта больш за два гады
Ягоная ўнучка Вікторыя (дачка Віктара Лукашэнкі) стала маці яшчэ ў 2022-м.
☝️Аднак толькі цяпер журналісты высветлілі трохі болей падрабязнасцей
💬 «Многія людзі ставяцца да беларускай мовы пазітыўна, хочуць паўсюль яе бачыць, але не хочуць быць яе актыўнымі носьбітамі»
Сёння на размову да Віктара Шукеловіча ў межах праграмы «МоваНанова» прыйшоў заснавальнік «Цэнтра новых ідэй» Рыгор Астапеня.
Гаворка зайшла пра стаўленне беларусаў да беларускай мовы, беларусізацыю па схеме «знізу ўверх» (бо схема «зверху ўніз» нам пакуль недаступная), а таксама пра тое, чаму многія нашыя суайчыннікі саромеюцца роднай мовы.
👀 Глядзіце свежы выпуск «МоваНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🤔 «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»: спецслужбы Лукашэнкі затрымалі грамадзяніна Японіі за здымкі чыгуначнай інфраструктуры на Гомельшчыне
Гэта ўжо другі прадстаўнік «Краіны ўзыходзячага сонца», які патрапіў у лапы КДБ.
📍Чытайце на нашым сайце, што вядома пра сітуацыю
📍Міністэрства адукацыі пастанавіла, што ў школьных класных журналах цяпер трэба ўжываць форму «бацькі», а не «законныя прадстаўнікі»
У ведамстве сцвярджаюць, што гэта зроблена ў сувязі з «неаднаразовымі зваротамі грамадзянаў».
Нюанс у тым, што далёка не кожны дзіцёнак жыве ў поўнай сям'і з бацькам і маці 💁🏻♂️
🔍 Чытайце на старонцы, што думае наконт гэтага (на першы погляд «касметычнага») новаўвядзення наш эксперт
🇰🇷 Прэзідэнт Паўднёвай Карэі ўвёў у краіне ваенны стан. Ён патлумачыў гэта неабходнасцю «выкаранення паўночнакарэйскіх сілаў»
Гэта адбылося на фоне таго, што Юн Сок Ёлю спрабуе абвесціць імпічмент апазіцыя. Кіраўнік Паўднёвай Карэі абвінаваціў яе прадстаўнікоў у сімпатыях да КНДР і ў «антыдзяржаўнай дзейнасці».
«Каб абараніць Паўднёвую Карэю ад пагрозаў, якія ідуць з боку камуністычных сілаў Паўночнай Карэі, і ліквідаваць антыдзяржаўныя элементы, я абвяшчаю надзвычайны стан ваеннага часу», – сказаў Юн Сок Ёль у тэлезвароце.
На фоне гэтага Міністэрства абароны збірае нараду ключавых вайсковых камандзіраў.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Польшча плануе пашырыць буферную зону на мяжы з Беларуссю
🔻Манашкам Свята-Елісавецінскага манастыра забаранілі гандляваць на кірмашы ў Шчэціне
🔻Беларусам стане прасцей зрабіць візу ў Іспанію
🔻Пратэсты ў Грузіі не спыняюцца: сілавікі дзейнічаюць усё больш жорстка
🔻На беларускай АЭС пачаўся рамонт перашага энергаблоку
🔻У Менску Tesla сутыкнулася з маршруткаю
🔻Першыя «зімовыя» траўмы зафіксаваныя ў Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔻 Паўстанцы працягваюць наступ, а войскі Асада губляюць тэрыторыі
Размаўляем з экспертамі-ўсходазнаўцамі, што адбываецца ў Сірыі ☝️
💱 Курсы валютаў 3 снежня
Еўра страціў больш за 3,5 капейкі. Долар таксама прасеў, але неістотна. Расейскі ж рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
Каб пераадолець некаторыя шляхі ў жыцці, трэба быць кемлівым ☝️
🐾 Такім жа як гэты коцік! Паглядзіце, што ён прыдумаў!