▪️Экалагічная катастрофа дабралася да берагоў акупаванага Бярдзянску
Мазут пасля крушэння танкераў у Керчанскай затоцы дасягнуў берага акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны.
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў прызначаны Расеяй кіраўнік рэгіёну, ён заявіў, што забруджаны мазутам участак даўжынёй 14,5 кіламетра знайшлі на Бярдзянскай касе. Таксама нафтапрадукты знайшлі на касе Перасып.
⬛️ Жыхарка Менску загінула ад удару токам калі прымала ванну з тэлефонам на падзарадцы
35-гадовая жанчына пражывала ў адным са сталічных інтэрнатаў. Увечары 11 студзеня яна пайшла прымаць ванну і ўзяла з сабой мабільнік, які паралельна паставіла на зарадку.
Праз некаторы час суседзі па блоку пачулі дзіўныя гукі з ваннага пакою, а калі зайшлі туды, пабачылі, што суседку трасе токам. На жаль, выратаваць яе не ўдалося.
☝️ Следчыя праводзяць праверку і нагадваюць, што нельга карыстацца электрычнымі прыладамі пры знаходжанні ў вадзе, а таксама дакранацца мокрымі рукамі да электрапрыбораў, якія працуюць.
🏳️🌈 Геям дазволяць вучыцца на каталіцкіх святароў пры ўмове захавання цэлібату
Ватыкан пастанавіў, што галоўнае для святароў – не іхная арыентацыя, а дэманстраванне «арыентацыі на бясшлюбнае жыццё», піша «The Guardian» са спасылкай на Італьянскую епіскапскую канферэнцыю (CIE).
☝️ У пастанове, аднак, падкрэсліваецца, што хоць Каталіцкі Касцёл «глыбока паважае гэтых людзей», сексуальна актыўныя геі не могуць быць прынятыя ў семінарыі або іншыя духоўныя ордэны.
Раней Папа Францішак заяўляў, што гомасексуалы не могуць дапускацца ў семінарыі праз рызыку вядзення падвойнага жыцця – яму нават давялося папрасіць прабачэння за абразлівыя выказванні пры абмеркаванні гэтага пытання з біскупамі.
Аднак у снежні 2023 года дыкастэрыя Ватыкану ў справе дактрыны веры ўсё ж дазволіла каталіцкім святарам добраслаўляць аднаполыя саюзы, «што маюць патрэбу ў дапамозе прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў», не прэтэндуюць на легітымізацыю свайго статусу, а таксама не маюць верніцкага шлюбнага статусу.
🫤 Прадстаўнік МЗС Беларусі афіцыйна сустрэўся з прадстаўніком Талібана, які ўваходзіць у тэрарыстычны спіс
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч прыбыў у Кабул для сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў ісламскага эмірата Афганістана па палітычных пытаннях, паведамляе МЗС ісламскага эмірата Афганістан.
☝️ Гэты чалавек уваходзіць у так званы пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, які складае КДБ Беларусі. Ён таксама ўваходзіць у санкцыйны пералік камітэта Рады Бяспекі ААН.
Прадстаўнік талібаў назваў гэты візіт «важным крокам наперад ва ўмацаванні двухбаковых адносін» і добрым стартам «для развіцця доўгатэрміновага супрацоўніцтва».
🤭 Лукашэнка злятаў па прадказанне лёсу на Усход. Што чакае Беларусь?
▪️Унікальны беларускі трэнажор прэзентавалі на «БелЭкспа»
▪️«Разумную карову» стварылі ў Аўстраліі
▪️Замест каханага выбіраем сабе робата ад «1x» i «Tesla»
👉 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні».
🧟♀️ «Усім устаць – суд ідзе!» І мерцвякі – паўстаюць…
Рэжысёр Андрэй Кашперскі, адзін са стваральнікаў серыялу «Працэсы», зняў кароткаметражны хорар «Judgment of the Dead» («Суд мёртвых») з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі.
У размове з «Белсатам» ён распавёў, пра свой новы фільм і пра планы зняць поўнаметражны фільм жаху пад той жа назвай.
👉 Падрабязней
🇦🇲 Арменія хоча ліквідаваць Менскую групу, якая займалася пошукам мірнага ўрэгулявання Карабахскага канфлікту
Пра гэта заявіла прэс-сакратарка прэм’ер-міністра Арменіі Назелі Багдасаран на сваёй старонцы ў «Facebook».
☝️ У чэрвені 2024 года ліквідаваць Менскую групу ўжо прапаноўваў прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў.
На яго думку, Менская група цягам 28 гадоў нібыта старалася развязаць карабахскую праблему, але насамрэч спрабавала яе замарозіць, «і чатыры рэзалюцыі Рады бяспекі ААН з патрабаваннямі неадкладнага спынення баявых дзеянняў значылі не больш за шматок паперы».
💔 У Уладзіміра Мулявіна сёння дзень народзінаў
Вядомаму спеваку і кампазітару магло б споўніцца 84 гады.
Хоць Мулявін нарадзіўся ў Свярдлоўску, , ён стаў адным з яскравейшых прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры і атрымаў прызнанне далёка за межамі краіны.
Паглядзіце цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Мулявіна ў нашым кароткім відэа.
💥 #галоўнае за 11 студзеня
✔️ Еўразвяз дасць рэпрэсаваным беларускім навукоўцам гранты на даследаванні
✔️ Берасцейская і Віцебская вобласці вярнулі збор за выезд з Беларусі
✔️ У Польшчы за шпіянаж судзяць беларуса
✔️ Замежнікі цяпер змогуць уязджаць у Беларусь па расейскіх візах
✔️ Пад Гомлем быў чутны выбух: імаверна, гэта быў «Шагэд»
✔️ Джуд Лоў сыграе Пуціна ў новым фільме
✔️ У нямеччыне за крадзеж затрымалі беларуса
✔️ У МЗС Літвы афіцыйна працуе кот
✔️ Новы міністр культуры параўнаў некаторых жыхароў Захаду… з жывёлінамі
✔️ Ва Украіне ўзялі ў палон першых вайскоўцаў КНДР
🏴☠️ Рэжым набірае закладнікаў для абменнага фонду?
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар лічыць, што гандаль палітзняволенымі з Японіяй можа быць цікавым для рэжыму Лукашэнкі. Бо Японія – высокатэхналагічная краіна, якая вырабляе ўнікальную прадукцыю, патрэбную беларускаму ВПК для вытворчасці той ці іншай прадукцыі для расейскай арміі.
У каментары для «Белсату» прадстаўнік «BELPOL» адзначыў, што сітуацыя з затрыманнем і судом над японскім грамадзянінам выклікае шмат пытанняў. Падрабязней чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
😡 Супрацоўнікі міліцыі актыўна наведваюць арэндныя кватэры ў розных гарадах Беларусі
Сілавікі просяць паказаць дагавор арэнды і цікавяцца, «што вы будзеце рабіць 26 студзеня», паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Візіты адбываюцца не выпадкова, а па спісах, у якіх пазначаныя наймальнікі ці ўладальнікі жылля, што раней затрымліваліся або знаходзяцца «пад наглядам».
#рэпрэсіі
📌 Расейскі гісторык Тамара Эйдэльман пачала серыю відэа па гісторыі Беларусі
І гэта вызвала сапраўдную буру ў каментарах. Але не з нагоды кантэнту, а з нагоды чырвона-зялёнага сцяга на вокладцы.
👉 Падрабязней
⚡️ Ва Украіне ўзялі ў палон першых вайскоўцаў КНДР
Адзін з палонных меў пры сабе ваенны білет расейскага ўзору, выдадзены на імя іншай асобы з рэгістрацыяй у Рэспубліцы Тува. Паводле яго словаў, дакумент яму выдалі ў Расеі восенню 2024 года. Другі - наогул быў без дакументаў.
👉 Палонныя запэўніваюць, што ехалі нібыта на вучэнні, а не на вайну, паведамляе Telegram-канал СБУ.
Вайскоўцаў даставілі ў Кіеў. Камунікацыя з імі адбываецца праз перакладчыка, бо хлопцы не валодаюць ні расейскай, ні ангельскай, ні ўкраінскай мовамі.
СБУ праводзіць у адносінах да палонных следства.
😳 Новы міністр культуры параўнаў некаторых жыхароў Захаду… з жывёлінамі
На думку Руслана Чарнецкага, людзі на Захадзе «следуют инстинктам, которые приведут их обратно в обезьянье состояние»
«Некоторые люди на Западе существуют исключительно на инстинктах, уподобляются животным. Величайший дар разума нам достался единственным на этой планете, а возможно, и не только на этой, мы точно не убедимся, пока не встретимся с другими разумными существами. Не пользоваться этим даром — грех»
🐱Знаёмцеся – каташэ Рангас, пухнаты супрацоўнік МЗС Літвы
Паўгода таму маленькі каточак зайшоў у ведамства ды там і застаўся – супрацоўнікі злавілі кацяня, накармілі, звадзілі да ветэрынара і пакінулі ў сябе.
Цяпер у каточка ёсць нават дыпламатычны ранг – каташэ (ад слова аташэ), і ён займаецца важнымі ініцыятывамі, напрыклад, зборам дапамогі для жывёлінаў з Херсону. Аднак з цягам часу незвычайнага супрацоўніка чакае кар'ерны рост, паведамляе выданне Delfi.
🇩🇪 Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» адмовілася асудзіць Расею за ўварванне ва Украіну
Адпаведную папраўку ў перадвыбарчы маніфест прапанаваў член нямецкага парламенту ад АдГ Альбрэхт Глазер. Аднак партыя большасцю (69%) прагаласавала супраць прапановы.
Кандыдат у канцлеры ад АдГ Аліс Вайдэль заявіла, што ў выпадку перамогі на парламенцкіх выбарах партыя будзе дамагацца аднаўлення «Паўночнага патоку» – газаправода, па якім расейскі газ паступаў у Еўропу і які быў узарваны ў верасні 2022 года.
😮 Палітык таксама паабяцала знесці ўсе ветраныя электрастанцыі ў краіне і аднавіць працу АЭС, ад якіх дзяржава адмовілася ў 2023 годзе.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Самалёт Белавія развярнулі на падлёце да Санкт-Пецярбургу
✔️МУС аднавіла спіс «экстрэмістаў»
✔️Сеул пацвердзіў, што ЗСУ ўзялі ў палон двух салдатаў КНДР
✔️Лік ахвяраў у выніку пажараў у Каліфорніі павялічыўся да 16 чалавек
✔️У Тайландзе стварылі малюнак з розных гатункаў рысу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 Цяжарная беларуска вырашыла вярнуцца на радзіму. На мяжы яе затрымалі за абразу Кубракова
Жанчына жыла ў Літве. А калі зацяжарыла, вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Як толькі яна перасекла мяжу, яе затрымалі, паведамляюць праваабаронцы.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ў 2020-м жанчына пакінула абразлівыя каментары на адрас міністра ўнутраных спраў Кубракова.
#рэпрэсіі
🔶 «Ездзіць па Еўропе, папрашайнічае і шантажуе іншых…»
Прэмʼер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца абрынуўся з крытыкаю на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прычыны спынення транзіту газу.
Гэта адбылося на пасяджэнні парламенцкага камітэту ў еўрапейскіх справах, якое зладзілі на патрабаванне апазіцыйных дэпутатаў пасля паездкі Фіца да Пуціна.
«Прызнаюся, што часам ён мне надакучвае. Ездзіць па Еўропе, папрашайнічае і шантажуе іншых, просіць грошай. Гэта трэба спыніць»
🤔 «Мы гатовыя да перамоваў»
Прэм’ер міністр Грэнландыі Мутэ Эгедэ заявіў, што гатовы пагаварыць з Дональдам Трампам, паколькі той заклікае да незалежнасці ад Даніі.
Аднак падкрэсліў, што яго народ не хоча быць амерыканцамі і сам павінен вырашаць сваю будучыню.
«Мы не хочам быць датчанамі. Мы не хочам быць амерыканцамі. Мы хочам быць грэнландцамі… Вядома, менавіта грэнландцы вырашаюць сваю будучыню»Читать полностью…
🤯 Больш за 2000 аўтаў чакаюць у чарзе на выезд у Польшчу
Велізарная чарга ў адзіным адкрытым пункце пропуску на мяжы Беларусі з Польшчаю ўтварылася 3 студзеня. Тады колькасць легкавікоў перавысіла 1000.
А ўжо 5 студзеня аўтаў у чарзе паболела ўдвая, і дасюль у ёй больш за 2000 машынаў.
👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы
📷 Самыя моцныя фотаздымкі тыдня
Жахлівыя пажары ў ЗША, ракетныя ўдары па Запарожжу, развітанне з Джымі Картэрам і шмат іншага. Сабралі галоўныя падзеяі тыдня ў фатаграфіях ПА СПАСЫДЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Арменія выступіла за ліквідацыю Мінскай групы АБСЕ
Чым займалася гэтая група і чаго дасягнула за 28 гадоў існавання — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Варшаўская пракуратура выдала ордэр на арышт экс-суддзі Шмыта, які ўцёк у Беларусь
У чым абвінавачваюць Томаша Шмыта, які дапамагае беларускім прапагандыстам і цяпер мае прытулак ад рэжыму Лукашэнкі, — чытайце па спасылцы праз VPN.
🔺 Сяргея Міхалка абвесцілі ў вышук за абразу Лукашэнкі
Ягонае фота з'явілася разам са Славай Камісаранкам на стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў мінскім аддзяленні ДАІ. Каротка распавядаем, што вядома цяпер пра лідара гуртоў «Ляпис Трубецкой» і «Brutto». Чытайце праз VPN.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 студзеня
🔻 Міліцыя пачала апрацоўваць арэндныя кватэры перад выбарамі
🔻 На суд да грамадзяніна Японіі, якога вінавацяць у агентурнай дзейнасці, не пусцілі дыпламатаў. BELPOL: Затрыманыя японцы – «абменны фонд» узамен на зняцце японскіх санкцыяў
🔻 Фота Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка з’явіліся на стэндзе «Іх шукае міліцыя»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму ўлады пачалі папулярызаваць сярод беларусаў палетнае ацяпленне дамоў
🔸Мінабароны не выключае запрашэння назіральнікаў краінаў ЕЗ і НАТО на вучэнні «Запад-2025»
🔸Што азначае прызнанне візаў паміж Беларуссю ды Расеяй
🔸Што Кіберпартызаны распавялі пра адток айцішнікаў з краіны
🔸Выставілі на продаж будынак былой бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах. Чым ён вядомы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Bm2od_5Gzsg
🫣 «Камунарка» наехала на міліцыю
Чаму заплакаў Галоўчанка і з кім Лукашэнка прымушае «кувыркацца» Качанаву?
👉 Глядзіце новы выпуск гумарыстычнай праграмы «Хай Так tv»
⚡️ Пасля працяглага перапынку вяртаецца «Студыя Белсат»
Першае інфармацыйнае выданне адбудзецца ўжо ў нядзелю, 12 студзеня. Праграма будзе доўжыцца 50 хвілінаў.
«Праграма будзе падводзіць вынікі тыдня і аналізаваць разам з экспертамі галоўныя падзеі, што адбыліся ў Беларусі і свеце»
📌 Пад Гомлем быў чутны выбух. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што гэта быў «Шагэд»
Выбух было чуваць у Навабеліцкім раёне Гомля 8 студзеня каля 2-й гадзіны ночы, паведамляюць крыніцы выдання «Флагшток».
Пра сувязь выбухаў з падзеннем дрона можа сведчыць тое, што, паводле ўкраінскага маніторынгавага каналу «Ринда моніторить», 8 студзеня ў 1:43 па менскім часе тэрыторыю Беларусі перасёк ударны беспілотнік.
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️За чатыры гады Беларусь згубіла больш за 15 тыс. айцішнікаў
✔️У Берасцейскай вобласці вяртаюць мясцовы збор за мінанне мяжы
✔️Фота коміка Славы Камісаранкі з'явіліся на стэндах «Іх шукае міліцыя» у Менску
✔️Польскі суд выдаў другі ордар на арышт суддзі Томаша Шмыта
✔️З сённяшняга дня замежнікі змогуць трапіць у Беларусь з расейскаю візаю
✔️У Асіповічах у дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😱 У Нямеччыне беларус пад уздзеяннем наркотыкаў зладзіў фарсаж з паліцыяй
Супрацоўнікі нямецкай паліцыі ў рамках дарожнага кантролю паспрабавалі спыніць аўтамабіль «Opel Corsa».
Аднак кіроўца не спыніўся, а наадварот павялічыў хуткасць. Паліцыя распачала пераслед. На шчасце, пагоня хутка скончылася, калі аўтамабіль заехаў у тупік.
Кіроўцам аказаўся 34-гадовы жыхар Мюльхайму з беларускім і нямецкім грамадзянствам. Мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення.
😳 Пры праверцы высветлілася, што аўто знаходзіцца ў вышуку, а ўнутры знайшлі наркотыкі і абсталяванне для ўзлому.
Пасля гэтага паліцыя вырашыла правесці ператрус у кватэры затрыманага - знайшлі газавы пісталет, некалькі мабільных тэлефонаў, планшэты, ключы, старажытную агнястрэльную зброю, касметыку.
Знойдзеныя рэчы і аўтамабіль былі канфіскаваныя і распачала расследаванне.