📌 Страляніна каля пасольства Ізраіля ў Іярданіі: параненыя трое паліцыянтаў
Сёння раніцай невядомы пачаў страляць па паліцэйскім патрулі ў раёне Арабія ў Амане. Агнём у адказ стралок быў ліквідаваны. Трое супрацоўнікаў паліцыі шпіталізаваныя, лекары ацэньваюць іх стан як сярэдне цяжкі.
💥 #галоўнае за 23 лістапада
✔️BYPOL высветліў новыя падрабязнасці падзеяў, што адбываліся падчас штурму кватэры Андрэя Зельцара
✔️Святлана Ціханоўская заклікала адключыць Беларусь ад сістэмы Інтэрполу
✔️Ці будзе ядравая вайна? Меркаванні амерыканскіх экспертаў
✔️Канапацкая пахвалілася, што план па зборы подпісаў «выконваецца і перавыконваецца»
✔️У дарожным здарэнне на Гарадзеншчыне загінулі 4 чалавекі, з іх двое дзяцей
✔️Брытанскі банк HSBC болей не абслугоўвае плацяжы з Беларусі
✔️Даследаванне: як Беларусь русіфікуецца з дапамогаю помнікаў
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы дадалі да ліку палітвязняў яшчэ 6 чалавек
▫️Паводле інфармацыі «Вясны», у адной з беларускіх калоніяў палітвязням, якіх толькі туды перавялі, адразу прапануюць пісаць прашэнне на памілаванне
🇵🇱 У Польшчы паціху распачынаецца прэзідэнцкая гонка. Партыя Туска вызначылася са сваім кандыдатам
Галасаванне на праймерыз праходзіла ў пятніцу, 22 лістапада, з 8 раніцы да поўначы.
📍Каго абралі, чытайце на старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У справе забойства Андрэя Зельцара выявіліся новыя факты. Расследаванне BYPOL.
🔸Сустрэча прадстаўнікоў полку Каліноўскага з беларусамі ў Вільні.
🔸Украіна шануе памяць ахвяраў Галадамору.
🔸Чувашыя адмовілася ад закупак аўтобусаў МАЗ. Пра перспектывы для беларускіх аўтобусаў на расейскім ды іншых рынках — каментар Паўла Латушкі.
🔸У Вільні прайшоў канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязняў.
🔸60 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электрычнасці праз снегапад. Наступствы шторму Бэрт у Еўропе.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=qSjy7i2YGzw
🦠 Новая эпідэмія падкасіла чыноўнікаў Лукашэнкі!
Галоўныя сімптомы: чырвоны твар або высыпанні колераў сцягу. Апошняе, канешне, можна выкарыстоўваць у асабістых мэтах ☝️
Хто стаў галоўным разношчыкам інфекцыі? Глядзіце ў відэа 🎥
А яшчэ больш гумару ў поўным выданні «Хай Так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺
☝️На Міжнародным форуме па бяспецы ў Канадзе Святлана Ціханоўская расказала пра сітуацыю з экс-каліноўцам Верамейчыкам
Яна заклікае адключыць Беларусь ад сістэмы Інтэрполу, пакуль там кіруе рэжым Лукашэнкі.
🔍 Чытайце болей на сайце
🇺🇸 Трамп збіраецца прызначыць спецпасланніка па расейска-ўкраінскай вайне. Ужо ёсць імаверная кандыдатура
Раней гэты чалавек быў спецпасланнікам па мірных перамовах Сербіі ды Косава.
📍Чытайце у нас на старонцы, пра каго гаворка
💪 Думаеце, вялікая вага несумяшчальная са спортам? А вось і не!
Толькі паглядзіце, што вырабляе гэты 17-гадовы спартовец!
🫡 Гэта не яго канец, Гайдукевіч маладзец!
Свежаствораны гурт «Прафілактыка патрыятызма» (які складаецца з Андрэя Павука і Вольгі Фалей) выпусціў новы трэк.
Можаце лічыць яго часткаю перадвыбарчай агітацыі за Гайдукевіча – усё ж ён прадстаўляе ліберальна-дэмакратычную партыю, а дэмакратыі і лібералізму Беларусі цяпер вельмі не хапае 😏
🔹Канапацкая пахвалілася, што план па зборы подпісаў «выконваецца і перавыконваецца»
Яна заявіла, што для сябраў ейная каманда ўсталяваная мінімальная планка подпісаў на дзень, ніжэй за якую яны ніколі не апускаюцца.
📍Чытайце болей на старонцы
💁🏻♂️ Банк HSBC болей не абслугоўвае плацяжы з Беларусі
Тое ж тычыцца і плацяжоў з Расеі. Заява пра гэта была апублікаваная яшчэ 12 лістапада, звярнуў увагу reform.news.
«Якія заўгодна плацяжы, якія апрацоўваюцца HSBC з удзелам Расеі і Беларусі, могуць быць затрыманыя для далейшага разгляду ды адхіленыя, а сродкі вернутыя», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве брытанскага банку.
👆Русіфікацыя беларускай гарадской прасторы з дапамогай... помнікаў
Як сталася так, што амаль у кожным буйным горадзе Беларусі ёсць помнік Пушкіну, але няма ніводнага, які б быў прысвечаны перыяду Полацкага княства?
Даследнікі апублікавалі сваю працу «Помнікі Менску і вобласцяў: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі?». Распавядаем, да якой высновы яны прыйшлі, па спасылцы
💥 #галоўнае за 22 лістапада
✔️Лукашэнка даў прытулак падазраванаму ў шпіянажы польскаму экс-суддзі Томашу Шмыту
✔️Літоўскі інструктар Палка Каліноўскага аналізуе, чаму былому беларускаму добраахвотніку Васілю Верамейчыку загадалі пакінуць Літву
✔️У Менску знайшлі магілу дзеда Мікалая Лукашэнкі. Ён памёр летась ва ўзросце 90 гадоў
✔️Жэнеўскія пашпарты і праязныя дакументы замежніка: матэрыял пра гісторыю і сучаснасць актуальных дакументаў для беларускіх эмігрантаў
✔️Спыталі ў Міністэрства працы Польшчы пра новыя правілы працаўладкавання замежнікаў
✔️Тармажэнне эканомікі ў кастрычніку: усяму віною сельская гаспадарка і нафтаперапрацоўка. Чытайце нашую аналітыку
✔️Гурт «СОЮЗ» выпусціў свой першы трэк на беларускай мове. Зацаніце!
🎧 Гурт «СОЮЗ» выпусціў свой першы трэк на беларускай мове. Зацаніце!
«СОЮЗ» ведаюць па ўсім свеце, хоць масавай папулярнасцю гэта не назавеш. Тым не меней гурт патрапіў у ратацыю брытанскага радыё BBC і на брытанскі лэйбл Mr Bongo, а яшчэ сабраў лайкі і добрыя водгукі ад сусветных зорак.
📍Месяц таму «Пятля прыхільнасці» ўпершыню выдала альбом з трэкамі цалкам па-беларуску. Цяпер па-беларуску заспяваў і «СОЮЗ». Здаецца, на нашых вачах беларускія музыкі нараджаюць новы трэнд ☝️
💛 «Кругаварот беларускай салідарнасці ўсё яшчэ працуе»
Праграма Валярыны Куставай «Беларус беларусу» за час свайго існавання дапамагла вялікай колькасці людзей. Па спасылцы мы прыгадваем толькі некаторыя з гісторыяў салідарнасці.
☝️Цяпер Валярына сама была вымушаная звярнуцца па дапамогу для сваіх родных. Збор на іхную падтрымку ідзе на платформе «BYSOL», да яго канца засталося два тыдні. Калі ў вас ёсць магчымасць (і, вядома ж, жаданне), а галоўнае калі для вас гэта бяспечна – далучайцеся да збору!
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹 Ці будзе ядравая вайна? Разважаюць амерыканскія эксперты
«Голас Амерыкі» апублікаваў аналіз амерыканскіх экспертаў ядравага шантажу Масквы і прагнозы датычна імавернасці ажыццяўлення Пуціным сваіх папярэджанняў і пагрозаў.
🔹 Трамп плануе стварыць пасаду спецпасланніка па вайне ва Украіне
Дональд Трамп, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, разглядае магчымасць стварэння пасады спецпасланніка па расейска-украінскім канфлікце і хоча прызначыць на яе свайго былога кіраўніка выведкі Рычарда Грэнэла, піша Reuters са спасылкай на ўласныя чатыры крыніцы.
🔹 Святлана Ціханоўская заклікала адключыць Беларусь ад сістэмы Інтэрполу
Падчас Міжнароднага форуму бяспекі ў канадскім Гэліфаксе Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі і заклікала спыніць супрацу з уладамі Беларусі і адключыць Беларусь ад сістэмы Інтэрполу.
#штопачытаць
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
🎄Запрашаем прыняць удзел у здымках навагодняга канцэрта «Белсату»
Яны адбудуцца ў найбліжэйшы панядзелак, 25 лістапада, у Варшаве. Здымаць будзем ад 10-й раніцы да ночы.
🎤 У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, РСП, KRIWI, Ketevan, Маляваныч, Zui, Георгій Дабро, Lear, Памідораў, J:Морс, Папа Бо.
☝️Калі вы гатовыя прыйсці да нас у якасці гледача, запоўніце гэтую форму, і мы звяжамся з вамі! Рабіце гэта выключна ў тым выпадку, калі знаходзіцеся за межамі Беларусі і для вас гэта бяспечна.
🕷Павук зноў агітуе «ябацек» галасаваць за канкурэнтаў Лукашэнкі на «выбарах»
Пару тыдняў таму ён заахвочваў аддаваць галасы за Вольгу Чамаданаву. На жаль, не вытрымаўшы вострай палітычнай барацьбы, яна знялася з гонкі 💁🏻♂️
Што застаецца? Агітаваць за «ліберальнага дэмакрата» Гайдукевіча і спадзявацца, што не здымецца хаця б ён!
👀 Новая порцыя размоваў Павука з ідэалагічнымі апанентамі – у свежым выданні «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE»
🏃➡️ Ого, хлопец цэлы год бегаў, каб намаляваць мультфільм са свайго трэку!
У выніку агулам ён прабег больш за 1000 км, гэта заняло ў яго 121 гадзіну.
Глядзіце, што атрымалася!
▪️Трагедыя ў Лідскім раёне: у выніку ДТЗ загінулі 4 чалавекі, з іх двое дзяцей
Кіроўца Opel ехаў па трасе М6 з боку Менску ў напрамку Горадні. Каля вёскі Біскупцы ён не даў рады кіраванню, аўтамабіль наехаў на агароджу, пазней з'ехаў у кювет ды перакуліўся.
У салоне было шэсць чалавек, чацвёра загінулі. МУС сцвярджае, што двое загінулых у аварыі – дзеці.
😨 Ці набліжае ядравую вайну ўдар балістычнай ракетай «Арэшнік» па Дняпры?
Падзеі апошніх дзён могуць істотна павысіць градус эскалацыі расейска-ўкраінскай вайны.
📍Чытайце па спасылцы, што пра гэта думае шэраг амерыканскіх экспертаў
☝️BYPOL правёў уласнае расследаванне падзеяў у дзень, калі КДБісты ўварваліся ў кватэру Андрэя Зельцара. Вось што ўдалося «раскапаць»
Сярод іншага, удалося высветліць імаверныя імёны ўдзельнікаў штурму кватэры Зельцара.
📍Але гэта не ўсё. Чытайце болей на старонцы
💬 «Псіхіятры кажуць, што такія людзі могуць увесь час адчуваць небяспеку. Такія людзі могуць нядбайна ставіцца да сваіх асабістых інтарэсаў. Справа Васіля Верамейчыка – той самы выпадак»
Нашая калумністка Любоў Лунёва разважае, чаму былы беларускі добраахвотнік Васіль Верамейчык апынуўся ў лапах спецслужбаў Лукашэнкі ды хто тут вінаваты болей: знешнія фактары, канкрэтныя людзі або ён сам?
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
✊«Чакаю хутчэйшага сканчэння гэтай вайны»
Беларус Ян Мельнікаў ваюе за Украіну амаль 10 гадоў. Дзе цяпер Ян і як выглядае ягоная служба?
Пра гэта ў нашым эксклюзіўным рэпартажы ў праграме «Прасвет» з лініі фронту👆
🤷♀️У Беларусі ліквідуюць Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
У чэрвені гэтага года стала вядома, што інстытут вырашыў спыніць сваю дзейнасць з 1 верасня. Студэнтаў перавялі ў іншыя ВНУ. Прычыны рашэння аб закрыцці кіраўніцтва інстытута тады не тлумачыла. І вось нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што інстытут знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
Дарэчы, ІПД – ужо другая прыватная ВНУ, якая абвясціла аб закрыцці сёлета. У чэрвені аб закрыцці таксама заявіў Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў.
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Што такое жэнеўскі пашпарт і праязны дакумент для замежніка і якія краіны выдаюць іх беларусам
«Белсат» узгадвае гісторыю гэтых дакументаў і распавядае, дзе беларусам рэальна атрымаць іх цяпер.
🔹Чаго чакаць беларусам ад зменаў у працаўладкаванні ў Польшчы?
Спыталі Міністэрства працы Польшчы, навошта спатрэбіліся змены і ці не паменее ў краіне работнікаў-беларусаў.
🔹«Кругаварот беларускай салідарнасці ўсё яшчэ працуе»
Праграма «Беларус беларусу» за час свайго існавання дапамагла вялікай колькасці людзей. Прыгадваем толькі некаторыя з гісторыяў салідарнасці.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 лістапада
🔻Блогера, вядомага пад нікам «Шэры кот», які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць
🔻41-гадовы жыхар Берасця, які наведваў «палітычныя» судовыя працэсы, што адбываліся ў горадзе, асуджаны на 7 гадоў зняволення
🔻Затрыманага месяц таму журналіста Ігара Ільяша прызналі палітвязнем
🔻Васкрасенскі назваў імёны пяці памілаваных палітвязняў
🔻У Мёрах будуць судзіць за «экстрэмізм» уладальніка мясцовай кавярні «Аладзін»
🫠 Што дае «Карта беларуса?»
🫠 Курс долара ўжо 3,4 рубля: «Вымі ды палажы»
🫠 Нечаканы падарунак Лукашэнку зрабіў Ілан Маск
🫠 Пародыя «Алег Гайдукевіч зноў распусціў рукі». Як сабраць 100 тысяч подпісаў у РБ?
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч зноў сустрэліся, каб абмеркаваць крынжовыя навіны з Беларусі і свету ды прыправіць іх сваім непаўторным гумарам.
👀 Глядзіце, з чаго яны ўгараюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
🤔 Спыталі ў Міністэрства працы Польшчы пра новыя правілы працаўладкавання замежнікаў
Змены могуць закрануць дзясяткі тысяч беларусаў, якія працуюць у гэтай краіне.
Чыноўнікі адзначаюць, што не чакаюць змяншэння ліку працаўладкаваных беларусаў з увагі на новае правіла.
🔍 Разбіраемся ў дэталях зменаў у польскім працоўным заканадаўстве па спасылцы