😡 Баптысцкага пастара судзілі за правядзенне абраду хрышчэння ў г. Маларыта без дазволу выканкаму
Гэта патрактавалі гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і аштрафавалі 71-гадовага прасвітара царквы з Міжнароднага саюзу цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзіміра Бурштына на 800 рублёў.
🤦♀️ У чэрвені 2023 года прасвітара ўжо штрафавалі за пропаведзь у скверы г.п. Антопаль Драгічынскага раёна. Тады сума штрафу склала 555 рублёў.
#рэпрэсіі
💪 Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын
25 лістапада - дзень, калі сусветная супольнасць звяртае ўвагу на праблему гвалту, які па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай пагрозай для мільёнаў жанчын па ўсім свеце.
👉 Трымайце нашую падборку фільмаў, якія асвятляюць тэму гвалту ў дачыненні да жанчын, а таксама іх барацьбы за свае правы і годнасць.
Каталіцкага святара будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
У Менскім абласным судзе пачынаецца закрыты суд над ксяндзом Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам. Яго затрымалі ў 2023 годзе за нібыта перадачу сакрэтнай інфармацыі, што прывяло да значных страт (больш за 3 мільёны рублёў).
64-гадовага святара цяпер абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Ад яго патрабуюць усё кампенсаваць. Ксяндза Акалатовіча прызналі палітвязнем.
Раней прадстаўнікі касцёлу нават сустракаліся з Лукашэнкам дзеля вызвалення святара. Што той паабяцаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні
На борце знаходзіліся чатыры чалавекі: 2 пілоты і два работнікі. У выніку інцыдэнту адбыўся выбух і пажар.
У лякарню даставілі дваіх пацярпелых, адзін чалавек загінуў. Жыхары дому выжылі.
Вядома, што ўпалы самалёт быў арэндаваны кампаніяй DHL.
«Ласось можа і беларусы змогуць». Беларусы ў Вільні выйшлі на акцыю ў падтрыманне ласося
Так, вам не падалося. Экалагічныя актывісты кажуць, што ласось, які за сотні кіламетраў вяртаецца на нераст у Беларусь, зазнае шмат перашкодаў і патрабуе абароны.
Падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа.
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Гісторыю Васіля Верамейчыка абмяркуем з юрысткамі Аняй Маціеўскай і Марыяй Колесавай-Гудзілінай
🔸Распавядаем як у Беларусі вынішчаюць прыватны бізнес, а Дзмітрый Круты прагаварыўся пра адток насельніцтва
🔸Пачалася трэцяя сусветная? Так прынамсі лічыць Валер Залужны. Разбіраем ракетныя пагрозы і ўдары з абодвух бакоў вайны ва Украіне
🔸Расследаванне BELPOL аб адсутнасці ядравай зброі ў Беларусі абмяркуем з Уладзімірам Жыгарам
🔸«Ролікі пра дрыфт» здымалі па ўсёй Беларусі ўва ўсіх абласных цэнтрах. Распавядаем, што гэта было, для каго, ці разумеў, што адбываецца адмыслова прывезены Тыль Швайгер і пры чым тут Баскаў
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/VHX3QrdtrZ4
🤷♀️ «Поўнай карціны пра тое, што адбываецца ў Беларусі, грузіны не маюць»
Беларусы пікетуюць афіцыйныя ўстановы Грузіі і скардзяцца на дыскрымінацыю. Праваабаронцы пацвярджаюць наяўнасць праблем.
👉 Распавядаем, з якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі і як быць суайчыннікам, якія жывуць у Сакартвэла.
🐈 Толькі паглядзіце на гэтага магілёўскага коціка: ён пераходзіць дарогу, выконваючы правілы дарожнага руху
Ну што за разумнік!
Будзьма коцікамі, пераходзьма толькі ў дазволеных месцах!
🤦♀️ У Беларусі забаранілі прадаваць анімэ
Усяго пад забарону трапіла 35 кніг, якія паводле Мінінфарма могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Цяпер у крамах краіны нельга прадаваць мангі:
▪️«Магічная бітва»
▪️«Заснавальнік цёмнага шляху»
▪️серыя «Такійскі гуль» і «Такійскі гуль: re» і іншыя.
Таксама пад забарону трапілі творы:
▪️«120 дзён Садома» маркіза дэ Сада
▪️«Лета ў піянерскім гальштуку» Алены Малікавай і Кацярыны Селіванавай
▪️«Дні нашага жыцця» Мікіты Франка
І інш.
Як адзначылі ў Мінінфарме, калі гэтую прадукцыю знойдуць на паліцах беларускіх крамаў, то ведамства будзе спыняць дзеянне пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў.
👉 Цалкам спіс забароненай літаратуры можна паглядзець тут
🤯 Балівуд у рэчаіснасці: жыхар Індыі, прызнаны лекарамі памерлым, ажыў за некалькі хвілінаў да крэмацыі
Лекары канстатавалі смерць 25-гадовага мужчыны пасля спынення сэрца, зафіксаванага на ЭКГ. Пры гэтым ускрыццё было праведзенае толькі на паперы.
🙈 Цела перадалі для пахавання. Аднак за лічаныя мінуты да крэмацыі нябожчык раптам пачаў падаваць прыкметы жыцця. Пасля гэтага яго зноў вярнулі ў шпіталь.
Халатнасць лекараў сталася падставаю для пачатку расследавання і адхілення ад працы траіх медычных работнікаў да высвятлення абставінаў.
☝️ «Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна»
Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламенцкай асамблеяй NATO у канадскім Манрэалі.
У сваім выступе яна падкрэсліла важнасць перамен у Беларусі і заклікала не баяцца «змена рэжыму».
Ціханоўская заклікала разглядаць дапамогу Беларусі не як дабрачыннасць, а як інвестыцыю ў бяспеку і стабільнасць рэгіёну, бо «ніхто не гарантуе большай бяспекі, чым дэмакратычны ўрад».
👉 Падрабязней
📌 «Шайгу і Хрэнін разыгралі спектакль»
BELPOL выпусціла расследаванне адносна заяваў уладаў Беларусі ды Расеі пра дастаўку на беларускую тэрыторыю расейскай ядравай зброі.
У ім звяртаюць увагу на супярэчлівыя заявы Лукашэнкі і Пуціна адносна пастаўкі зброі. Таксама адзначаецца, што пакуль не знойдзена ніякіх слядоў ратыфікацыі ці хаця б частковай публікацыі міжнароднага пагаднення, датычных размяшчэння Расеяй ядравай зброі ў Беларусі, хоць яны афіцыйна падпісваліся 25 траўня 2023 года.
👉 Падрабязней
🤔 «Не ляпіце з палітвязняў ікон!»
Дзмітрый Грышчанка - былы нафтавік. Быў затрыманы ўвесну 2021 і асуджаны на тры гады. Большую частку тэрміну ён правёў у наваполацкай калоніі № 1, якую іншы палітвязень назваў калісьці «камбінатам перапрацоўвання чалавечыны».
👉 У размове з «Белсатам» ён дзеліцца сваімі назіраннямі і прызнаецца, што захаваць веру ў будучыню на зоне было для яго лягчэй, чым на свабодзе…
😡 Сотні еменскіх мужчынаў завербавала Расея для ўдзелу ў вайне супраць Украіны
Пры гэтым самі завербаваныя найчасцей ехалі ў РФ з іншымі мэтамі.
Еменцаў прывозяць у РФ з дапамогай турыстычнай кампаніі. Мужчыны кажуць, што ім абяцалі высокааплатную працу і нават расейскае грамадзянства.
👉 Падрабязней
📌 «Сітуацыя можа адрознівацца ў залежнасці ад банка»
Беларусы, якія атрымалі падарожны польскі дакумент сутыкаюцца з праблемай, што не могуць адкрыць банкаўскі рахунак, бо ў банках яго не прымаюць, як дакумент, які пацверджае асобу.
👉 Мы запыталіся ў Камісіі па фінансавым надзоры Польшчы, ці законныя такія адмовы, а таксама ў Офісу Святланы Ціханоўскай і намесніка беларускай лідаркі Паўла Латушкі, ці робяць дэмакратычныя сілы штосьці, каб спрасціць беларусам вырашэнне банкаўскіх пытанняў у Польшчы. Распавядаем, што нам адказалі.
Ноччу дроны атакавалі расейскую нафтабазу і завод
Каля васьмі беспілотнікаў былі збітыя сёння пад Калугай. На месцы падзення адбыўся велізарны пажар. Вядома, што ніхто не пацярпеў.
Як пішуць расейскія тг-каналы, дроны спрабавалі атакаваць прыборабудаўнічы завод «Тайфун», які вырабляе прылады для ваенна-марскога флоту РФ.
Прарасейскі кандыдат лідзіруе на выбарах у Румыніі
Келін Георгеску вядомы сваімі антызаходнімі і нацыяналістычнымі поглядамі. Ён хваліць Пуціна, называючы яго «чалавекам, які любіць сваю краіну», і падтрымліваў фашысцкі легіянерскі рух у Румыніі.
Палітык таксама сцвярджае, што ЕС і НАТА «не адпавядаюць інтарэсам Румыніі», а вайна ва Украіне — «вынік маніпуляцый амерыканскіх ваенных кампаній».
Паводле галасавання, Келін набраў 22,87% галасоў выбаршчыкаў і выйшаў на першае месца сярод дзевяці кандыдатаў. 8 снежня ў краіне адбудзецца другі тур.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 «BELPOL» не знайшоў у Беларусі ядзернай зброі
Каротка распавядаем пра апошняе расследаванне «BELPOL», у якім даказваецца, што ніякай ядзернай зброі ў Беларусі няма, а заявы Лукашэнкі і Хрэніна — проста «спектакль». Чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 У Афрыцы зноў забілі вагнэраўцаў
Тыя самыя «найміты Прыгожына» працягваюць дзейнічаць у Малі, але няўдала. Калона ПВК «Вагнер» трапіла ў засаду, у выніку якой загінулі шасцёра расійскіх баевікоў. Што вядома пра гэты інцыдэнт — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Рэжым прыдумаў новыя абмежаванні для беспрацоўных
Тыя, хто не працаваў апошнія пяць гадоў, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу. Як увогуле можна яе атрымаць і колькі яна складае сёння — чытайце па спасылцы праз VPN.
💥 #галоўнае за 24 лістапада
✔️ Страляніна каля пасольства Ізраіля ў Іярданіі
✔️ Расея вярбуе на вайну еменскіх хусітаў ды спрабуе інтэграваць штучны інтэлект у «Шагэды»
✔️ У Малі паўстанцы зноў забілі вагнераўцаў
✔️ Што абмяркоўвалі на на «Антыканферэнцыі» ў Варшаве
✔️ BELPOL не знайшоў у Беларусі ядравай зброі, пра якую казалі Пуцін і Лукашэнка
✔️ Жыхар Індыі, прызнаны лекарамі памерлым, ажыў за некалькі хвілінаў да крэмацыі
✔️ Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да перапіскі Трампа
✔️ МУС Беларусі расказала пра асноўныя схемы кібермахлярства і параіла, як ад іх абараніцца
✔️ Маленькая марская мышка напужала жыхароў брытанскага Сасэкса
✔️ Кітайскія карткі расейскага банку перасталі прымаць за мяжой. Нават у Кітаі
✔️ Памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат
#рэпрэсіі:
▪️ Блогер Vadimati просіць адпісацца ад яго старонкі ў Instagram
▪️ Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам
▪️ Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі
▪️ Няволя і свабода вачыма былога палітвязня. Інтэрв'ю з Дзмітрыем Грышчанка
▪️ У Беларусі забаранілі прадаваць мангу
▪️ Што рабіць беларусам у Грузіі, якім адмаўляюць у прытулку
▪️ «Дармаедаў» чакае чарговае абмежаванне
Памёр адзін з галоўных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў - Дзмітрый Крат
Галоўны рэдактар «Народнай газеты» адзначыўся падтрымкай масавых рэпрэсій у Беларусі і абражальнымі каментарамі на адрас арыштаваных незалежных журналістаў. Яму было 52 гады.
😡 «Дармаедаў» чакае чарговае абмежаванне
У 2025 годзе, згодна са зменамі ў заканадаўстве аб занятасці, беспрацоўныя, якія не працавалі апошнія пяць гадоў, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу па беспрацоўі, паведамляе выданне «Зеркало».
👉 Сёння беларусы, якія знаходзяцца ў базе «дармаедаў», і маюць ва ўласнасці жытло, аплочваюць камуналку паводле поўных тарыфаў. Акрамя таго, яшчэ два гады таму пачаліся размовы пра тое, каб абмежаваць для «дармаедаў» і для беларусаў, якія жывуць за мяжой, доступ да бясплатнай медыцыны.
🇺🇸 🇨🇳 У ЗША падазраюць, што кітайскія хакеры атрымалі доступ да дадзеных найбуйнейшых аператараў сувязі краіны
Такім чынам, яны маглі праслухоўваць размовы і чытаць перапіску каля 150 вядомых палітыкаў, у тым ліку і абранага прэзідэнта Доналда Трампа, ягоных блізкіх і віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, паведамляе CNN.
☝️ Гэтая кібератака можа стаць адной з самых сур’ёзных праблем у галіне кібер- і нацыянальнай бяспекі, з якімі сутыкнецца новая адміністрацыя Трампа. У сувязі з гэтым на 4 снежня запланаваны сакрэтны брыфінг для сенатараў.
⚔️ Беларусаў зрабілі саўдзельнікамі сталінскай агрэсіі супраць Фінляндыі
Амаль 10 тысячаў жыхароў Беларусі загінулі ці прапалі без звестак на савецка-фінскай вайне 1939–1940 гадоў.
Чаму да самага канца СССР гэтая вайна замоўчвалася і як фіны здолелі захаваць сваю дзяржаву побач з гіганцкім агрэсіўным суседам? Разбіраемся ў новым выпуску праграмы Intermarium 👇
☝️ МУС Беларусі расказала пра асноўныя схемы кібермахлярства і параіла, як ад іх абараніцца
У ведамстве азначылі, што апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі злачынцы падманваюць людзей, вымушаючы тых самастойна пералічвалі ім грошы.
Іншы распаўсюджаны метад – махляры выдаюць сябе за знаёмых, просяць заняць грошы і выкарыстоўваюць узламаныя акаўнты мэсэнджараў, каб рассылаць фішынгавыя спасылкі.
👉 Як не папасціся «на кручок» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 У адказ на новыя санкцыі Злучаных Штатаў Амерыкі краіны па ўсім свеце перасталі прымаць кітайскія банкаўскія карткі, выдадзеныя расейскаму банку Газпромбанк
Адмовіліся ад іх нават кітайскія банкі.
Пры спробе зняць грошы ў банкамаце выдаецца папярэджанне аб тэхнічнай памылцы або аб тым, што картка не абслугоўваецца гэтым банкам.
👉 Падрабязней
😢 Чорны дзень у гісторыі Беларусі
24 лістапада 1996 быў праведзены рэферэндум, які змяніў лёс нашай краіны.
Паглядзіце ☝️
📌 «Пазбавіцца ілюзіяў» і «знайсці аптымізм». Што абмяркоўвалі на на «Антыканферэнцыі» ў Варшаве
Беларускія аналітыкі сабраліся ў Варшаве 23 лістапада на «Belarus Future Unconference» – адроджаную ў выгнанні нефармальную канферэнцыю «Цэнтру новых ідэяў» пра тое, як змяніць Беларусь.
✍️ «Белсат» пераказвае, што казалі на шырокіх дыскусіях.
📌 Калона ПВК Вагнэра трапіла ў засаду ў Малі. Шасцёра наймітаў забітыя
Малійская групоўка «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін», звязаная з тэрарыстычнай арганізацыяй «Аль-Каіда», паведаміла пра знішчэнне расейскіх наймітаў з ПВК Вагнэра.
👉 Гэта не першая пастка, у якую сёлета трапілі вагнэраўцы ў саюзным Расеі Малі. Гэтак, у канцы ліпеня яны разам з урадавымі войскамі трапілі ў пастку паўстанцаў-туарэгаў. Кіраўніцтва паўстанцаў заявіла, што забітыя 54 вагнэраўцы і сем малійскіх вайскоўцаў.
🤲 Нанатэхналогіі? Чатырохдзёнка? Навошта, калі ёсць ручная праца ў 2 змены…як вырабляюць «самы пажаданы» сувенір з Беларусі?
Смачная бізнес ідэя. У Нью-Ёрку прыдумалі абменьваць старыя кнігі на слоікі з марынаванымі агуркамі.
🤖 Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні»