☕️ Кавярню з відам на дыктатуру адкрылі ў Паўднёвай Карэі
Цяпер людзі займаюць чаргу, каб зрабіць фота з кубачкам кавы на фоне КНДР. Паглядзіце!
🦕 112-гадовы бразілец стаў найстарэйшым мужчынам у свеце
Гэты тытул Жуану Марынню Нэту прызначыла Кніга рэкордаў Гінэса пасля таго, як у тым жа ўзросце памёр папярэдні доўгажыхар з Вялікай Брытаніі, Джон Тынізўуд. Раней Жуан быў прызнаны найстарэйшым мужчынам з тых, хто жыве цяпер у Бразіліі і Лацінскай Амерыцы.
Жуан Марынню Нэту нарадзіўся 5 кастрычніка 1912 года. Ён застаецца адзіным з людзей, хто нарадзіліся ў 1912 годзе і яшчэ жыве. Усё сваё жыццё мужчына быў фермерам. Расціў кукурузу і бабы, гадаваў козаў, свіней і курэй. На сёння жывыя шасцёра з дзяцей рэкардсмена, таксама ў яго 22 унукі, 15 праўнукаў і 3 прапраўнукі.
❤️Са словаў самога Жуана, сакрэт ягонага даўгалецця ў тым, што вакол добрыя людзі, а блізкія заўсёды побач.
А самай старой жанчынай і самай старой асобай з цяперашніх жыхароў прызнаная То’міко Іто’ока з Японіі (нарадзілася 23 мая 1908 года). Ёй цяпер 116 гадоў.
🤬 Выставу мастака Алеся Сушы ўсё ж адмянілі
Верагодна, гэта здарылася «дзякуючы» Бондаравай, якая ўжо паспела падзяліцца гэтай навіной у сваім Telegram. Аднак афіцыйныя прычыны адмены пакуль не называюцца.
Выстава «Добры вечар добрым людзям» мелася адбыцца сёння а 15.00 у музеі Янкі Купалы.
❤️ «BYSOL» абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
Калядная акцыя «Падорым дзецям цуд!», накіраваная на дапамогу дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў
👉 Для атрымання дапамогі сваякам палітвязняў або вызваленым палітвязням неабходна запоўніць адмысловую заяўку па 20 снежня 2024 года ўключна.
🙄 «Падчас вуснай размовы мне прапаноўвалі вярнуцца ў Беларусь і зрабіць пашпарт»
ЛГБТ-актывіста і іерадыякана Грэцкай аўтакефальнай царквы Валянціна Цішко дэпартавалі з Нямеччыну ў Польшчу для разгляду прашэння аб прытулку.
Валянцін з’ехаў з Беларусі ў лютым 2021 года. З таго часу пачалася гісторыя ягоных спробаў легалізацыі ва Украіне, Нямеччыне, а цяпер – Польшчы.
👉 Пагутарылі з актывістам пра змаганне за легальны статус, розніцу паміж стаўленнем да ўцекачоў у Нямеччыне і Польшчы і галоўную праблему ўсіх беларусаў, якія чакаюць прытулку. Пачытайце
😡 «Беспілотнікі лятаюць, а вы сядзіце там і толькі соплі жуеце! »
Такога яшчэ не было! Андрэй Павук учыніў страшны разнос гомельскім памежнікам.
Глядзіце новы эпічны выпуск «Шухер-шоу» 👇
🎼 Ap$ent выпусціў новы трэк
Дарэчы, беларускамоўны пад назваю «Сумны»
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
✨ Напрыканцы года ў небе над Беларуссю можна будзе назіраць ажно два зарапады
Бачна іх будзе не вельмі добра, але ўсё ж магчыма.
⭐️ З 13 на 14 снежня можна будзе назіраць за Гемінідамі. Метэорны паток з сузор'я Блізнятаў, дарэчы, будзе моцным. У гадзіну будзе ляцець да 120 метэораў.
⭐️ З 21 на 22 снежня. па небе будуць ляцець яшчэ і Урсіды. Гэта зарапад з сузор'я Малая Мядзведзіца і будзе меней інтэнсіўным. Пры Урсідах па небе будзе пралятаць да 10 метэораў у гадзіну.
🎁 Адвэнт-календары набіраюць усё большую папулярнасць
Як можна яго зрабіць сваімі рукамі за адзін вечар? Распавядаем і паказваем ☝️
🙈 Выбачайце, але мы пра Бондараву…
Гэтым разам яе абурыла выстава, прысвечаная калядным абрадам беларусаў мастака Алеся Сушы, якая павінна адбыцца 1 снежня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Дасталося не толькі мастаку, але і нават Міністэрству культуры. Падрабязней
🎁🎄Крыху святочнай магіі! «Белсат» падрыхтаваў калядны адвэнт-каляндар з цікавоскамі пра вядомых беларусаў!
З 1 снежня вы зможаце штодзень адкрываць новыя цікавосткі пра вядомых беларусаў і беларусак. Кожнага з іх чакае шмат традыцыйных пытанняў і адно - «неспадзяванка».
🤔 Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Якія песні ў гэтым годзе гучалі ў іх найчасцей? Якія галоўны фэйлы здарыўся з імі?
Цікава? Тады глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз! 🤗
#адвэнткаляндарбелсату
🇬🇪 Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо трэці дзень
У адказ на жорсткія дзеянні сілавікоў пратэстоўцы пачалі выкарыстоўваць піратэхніку. Улады прымяняюць дубінкі, дымавыя шашкі, гумовыя кулі і вадамёты.
Учора ўвечары пратэсты разгарнуліся на плошчы каля будынка Парламенту. Мітынгоўцы спалілі пудзіла Бідзіны Іванішвілі — заснавальніка кіруючай партыі «Грузінская мара». У адным з памяшканняў будынка пачаўся пажар, але яго хутка ліквідавалі.
Пратэстоўцы ўзводзілі барыкады, аднак паліцыі ўдалося адцесніць нязгодных ад парламенту.
Раніцай першага снежня пратэсты праходзяць ужо каля Тбіліскага ўніверсітэту, дзе раней знаходзіўся намётавы гарадок.
🎹 Гомельскі гурт Sož выпусціў новы трэк «Eras i Tanatas»
Sož - гэта суровы індустрыяльны пост-панк, які добра карэлюе з радзімай беларускага металу - Гомлем.
Паслухайце 👇
Spotify | Apple | Youtube | Deezer | Tidal
#штопаслухаць
Цяпер гэты брэнд належыць беларускай дзяржаве і гуляе ў ідэалагічныя гульні 🙈
А некалі быў вядомы далёка за межамі нашай краіны, у тым ліку і дзякуючы хітам на беларускай мове.
«Песнярам» — 55. Узгадайма гісторыю музычнай візітнай карткі Беларусі ў нашым сюжэце 🔼
🤔 «Надта багата мінулае кіраўніцтва правяло прапаганды»
Сяргей Бульба, кіраўнік прасторы «Робім разам», якая паўстала на месцы Беларускага моладзевага хабу, пацвердзіў «Белсату», што ўлады Варшавы пакуль не хочуць падпісваць новую дамову аб арэндзе памяшкання ў цэнтры гораду, і абвінаваціў у гэтым «мінулае кіраўніцтва».
👉 Падрабязней
🚕 «Яндекс Go» працягваў працаваць з кіроўцамі, якія не былі ўключаны ў рэестр
У Беларусі будуць штрафаваць таксістаў, якія працуюць без уключэння ў Адзіны рэестр аўтамабільных перавозчыкаў. Пра гэта паведаміла Транспартная інспекцыя, адзначыўшы, што могуць нават заблакаваць сэрвіс «Яндекс Go», які пасля 1 лістапада працягваў перадаваць заказы кіроўцам, не ўключаным ў рэестр.
☝️ Інспекцыя плануе выяўляць іншых нелегальных перавозчыкаў праз аналіз дадзеных, якія будуць штомесяц да 10-га чысла перадаваць дыспетчарскія службы. Звесткі пра выкананыя і невыкананыя заказы будуць параўноўвацца з рэестрам.
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Што адбываецца ў Сірыі
🔸Чаму падае рубель і ці ўдасца стрымаць падзенне да «выбараў»
🔸Восем твораў Шагала «валяліся ў падвале», а пасля іх рэстаўраваў... зваршчык. Разбіраліся як гэта сталася магчымым і чаму беларускія чыноўнікі гэтак ставяцца да бясцэнных твораў мастацтва
🔸Мы шмат распавядалі пра праблемы ў сельскай гаспадарцы, перадусім з паморкам жывёліны. А цяпер - ведаем ды раскажам, чаму гэта адбываецца
🔸Што адбываецца ў Грузіі. З месца падзеяў перадае наш карэспандэнт
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/ocEZa_gSTlE
📌 Жузэп Бурэль на развітанне заклікаў не забываць пра беларусаў
Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах пакінуў сваю пасаду 1 снежня 2024 года. У дзень, калі Бурэль афіцыйна пакінуў сваю пасаду, у выданні «Euobserver» з’явіўся артыкул, напісаны ім сумесна са Святланай Ціханоўскай.
Аўтары артыкула адзначаюць, што падтрымліваючы Украіну, нельга забываць і пра Беларусь, бо гэта пытанне не толькі пра будучыню нашай краіны, але і пра будучыню самой Еўропы.
👉 Падрабязней
❤️ Добрыя навіны тыдня
Часам падаецца, што мы жывем у нейкім звар’яцелым свеце, дзе кіруюць толькі прага грошай і ўлады. Сярод навакольнага зла можна не заўважыць, што здараецца і нешта добрае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Польскі Forbes намінаваў беларуску на званне «Жанчына году»
🔅 Польскія візы для «палітычных» беларусаў у Грузіі будуць выдавацца паводле паскоранай працэдуры
🔅 У Беларусь заляцела вельмі рэдкая госця — сава-бярозаўка
🔅 На Мядзельшчыне правялі незвычайную ратавальную аперацыю для гускі
🔅 У снежні ў небе над Беларуссю можна будзе назіраць ажно два зарапады
🔅 У Гданьску беларускім літаратарам уручылі прэмію імя Ежы Гедройця
🔅 Вызначылі пераможцаў на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie – 2024»
🎧 Выдалі новыя трэкі музыка Ap$ent і гурт Sož. А ў полькі з беларускімі каранямі Нікі Юрчук (Niczos) у супрацы з прадзюсарам Sw@da выйшаў новы альбом
🎄 І для каляднага настрою: паглядзіце, як упрыгожыла свае вагоны літоўская чыгунка, а як батанічны сад у Менску, як зрабіць адвэнт-календар сваімі рукамі, а таксама сачыце за адвэнт-каляндаром Белсату, у якім вядомыя беларусы шчыра адказваюць на нашыя пытанні і падсумоўваюць вынікі году
😊 Зімняя казка ў Менску
Паглядзіце, як цяпер вечарам выглядае сталічны батанічны сад!
Але гэтае відовішча — платнае: у працоўныя дні білет каштуе 16 рублёў, а ў выходныя — 20 рублёў. Як вам?
🤔 У працы папулярнага месэнджара «Viber» назіраюцца масавыя збоі
Пра гэта паведамляюць самі карыстальнікі. Не выключаная хакерская атака.
Карыстальнікі паведамляюць, што апавяшчэнні пра паведамленні працуюць некарэктна або зусім не дзейнічаюць, а пры спробах зрабіць званок прыкладанне піша пра адсутнасць сеткі, хоць інтэрнэт-злучэнне стабільнае.
👉 Падрабязней
🇬🇪 Барыкады, кулямёты і вогнішча на праспекце – як прайшла чарговая ноч пратэстаў у Тбілісі
У ноч на 1 снежня паліцыя і спецназ зноў разагналі масавую акцыю пратэсту ў цэнтры Тбілісі. МУС паведаміла, што пратэсты прынялі гвалтоўны характар. Затрыманыя 50 чалавек
❗️ Затрыманы падчас пратэстаў у Тбілісі беларус знаходзіцца ў СІЗА
Грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага затрымалі ў ноч на 29 лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, пісала NewsGeorgia.
У чым яго абвінавачвалі, не ўдакладняецца. Аднак стала вядома, беларус знаходзіцца ў СІЗА горада Сігнахі за 109 кіламетраў ад Тбілісі.
🫤 Як паведаміў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк, Яўгена адвезлі так далёка «нібыта таму, што месцы зняволення ў Тбілісі перапоўненыя».
🚚 Каб перасячы мяжу з Літвой фурам трэба будзе загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе
Дзеля «забеспячэння грамадскага парадку на мяжы Літвы» ад сёння абавязковай стала папярэдняя рэгістрацыя грузавых аўтамабіляў у электроннай чарзе пры перасячэнні межаў з Беларуссю і Расеяй.
Распрацоўшчыкі мяркуюць, што гэтая мера дапаможа скараціць колькасць фураў, якія стаяць у жывой чарзе.
👉 Падрабязней
🤖 Беларусь даўно ўжо жыве ў будучыні
Пакуль Ілан Маск спрабуе даляцець да Марса….У нашай краіне вырашылі стварыць пральную машыну пры дапамозе ШІ!
А яшчэ нашыя лепшыя ў свеце навукоўцы з НАН стварылі свой аналаг GPT-chat…толькі нешта пайшло не так і замест хвалебных одаў дыктатару, ён распавядае пра яго хваробы...🤷♀️
І відаць, са здароў’ем у дыктатара ўсё дрэнна, бо кажуць, у Менску ўжо таемна будуюць маўзалей і помнік Лукашэнку.
Не верыце? Ну то паглядзіце новы выпуск «Навіны з будучыні» 👇
У Сірыі наспявае дзяржаўны пераварот?
Башар Асад тэрмінова вылецеў з Масквы ў Дамаск. Паўстанцы, супраць якіх сірыйскія ўлады дзейнічалі з дапамогай Расеі, захопліваюць ужо пяты горад краіны без супраціву.
Паведамляецца таксама пра гібель прадстаўнікоў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана, якія знаходзіліся ў раёне Алепа. Пад кантролем паўстанцаў ужо гэты горад і нават цэлая правінцыя на паўночным захадзе Сірыі.
Паводле ізраільскіх медыя, Ізраіль і ЗША, нібыта, вядуць тэлефонныя перамовы і рыхтуюцца да падзення рэжыму Асада. Тым часам Расея адхіліла ад пасады камандуючага групоўкай войскаў у Сірыі Сяргея Кіселя. На яго месца прызначаны генерал Аляксандр Чайка, які ўдзельнічаў у сірыйская вайне яшчэ з 2015 года.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларуска можа стаць жанчынай года паводле польскага «Forbes»
«Forbes Women» прапануе чытачам выбраць жанчыну года сярод 50 прэтэндэнтак. Сярод іх — і наша зямлячка! Хто яна? Даведайцеся на старонцы праз VPN.
🔺 Зяленскі дапусціў ахвяраванне тэрыторыямі дзеля спынення агню
Прэзідэнт Украіны ўпершыню заявіў, што для завяршэння гарачай фазы вайны NATO мае ўзяць пад абарону тэрыторыі, якія кантралюе Кіеў. Як ён пракаментаваў перспектывы вызвалення акупаваных зямель, чытайце на нашым сайце праз VPN.
🔺 Чаму Пуціна не выключаюць з ААН, як гэта было са Сталіным і Лігай Нацыяў?
Калі СССР у 39-м уварваўся ў Фінляндыю, савецкую дзяржаву выключылі з міжнароднай арганізацыі. Чаму сёння такога не адбываецца пасля ўварвання ва Украіну? Адказы — па спасылцы (праз VPN).
💥 #галоўнае за 30 лістапада
✔️ «Бюро медыя»: Расея хоча перапісаць беларускую гісторыю
✔️ Спецпрадстаўнік Трампа па Украіне прапануе замарозіць лінію фронта
✔️ Беларуская армія атрымае аналаг Starlink
✔️ Што зменіцца для беларусаў у снежні
✔️ Беларуса Дзмітрыя Лукомскага вярнулі ў адкрыты лагер для ўцекачоў
✔️ На вуліцах грузінскіх гарадоў трываюць маштабныя пратэсты
✔️ Гнома-пранкера Crawly дэпартавалі ва Украіну
✔️ Польскі Forbes намінаваў беларуску на званне «Жанчына году»
✔️ Зяленскі ўпершыню дапусціў ахвяраванне тэрыторыямі дзеля спынення гарачай фазы вайны
✔️ У гарадзенскім музеі з’явіцца Z-карціна пра вайну
✔️ Амаль 1000 жывёлінаў вярнуць з Тайланду на Мадагаскар у рамках барацьбы з незаконным гандлем жывёлінамі
#рэпрэсіі:
▪️ Дзядзю Ваню абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку
▪️ Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд
▪️ Сілавікам хочуць даць доступ да кліентаў «Белпошты»
▪️ КДБ прыйшоў да бабулі былога журналіста «Белсат» Сяргея Скулаўца
😢 Як беларускія жанчыны страчваюць здароўе за кратамі
Дваццаць суразмоўніц, дзевяноста пытанняў у анкеце і больш за пятнаццаць гадзінаў відэа з былымі асуджанымі жанчынамі. Даследаванне «Жаночае здароўе ў беларускай турме» правяла праваабарончая ўстанова «Дактары за праўду і справядлівасць» з дапамогай журналістаў і навукоўцаў. Высновы пра стан медычнай і псіхалагічнай дапамогі жанчынам у зняволенні прэзентавалі падчас канферэнцыі ў Вільні.
Глядзіце на нашых адмысловых картках☝️
#рэпрэсіі
Былы сілавік, які ўдзельнічаў у разгоне пратэстаў, кажа, што не біў затрыманых, а наадварот адпускаў 🤔
Пасля Максім звольніўся са службы, пераехаў у Польшчу і цяпер трэнеруе беларускіх добраахвотнікаў ва ўласнай стралковай школе пад Варшавай. Згодныя, такіх цікавых герояў у нас яшчэ не было.
▶️ Новае выданне «Беларус Беларусу» глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»