🎂 Сёння дзень народзінаў геніяльнага беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага
Ён нарадзіўся 2 снежня 1866 года (або 1868).
Шабунеўскі стварыў шмат знакамітых будынкаў у Гомлі на пачатку XX ст., сярод якіх будынак колішняй гомельскай Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі, адзін з карпусоў земскай бальніцы і колішні даходны дом купца К. П. Грошыкава. Аднак у 1937-м годзе па ілжывым абвінавачанні быў сасланы саветамі ў лагер, дзе і памёр.
🎥 Паглядзіце наш фільм «Рэпрэсаваная архітэктура» рэжысёркі Марыі Булавінскай, прысвечаны гэтаму выбітнаму беларусу.
😃 Хтосьці згубіў навушнік, а хтосьці пастараўся дапамагчы
Галоўнае пытанне – хто згубіў?
Паглядзіце на прыклад неабыякавасці беларусаў☝️
🔥 У Гаазе абмяркоўваюць, як гэта прыспешыць выдачу ордара на арышт Лукашэнкі
Сёння ў Гаазе адкрываецца 23-я сесія Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), дзе ўпершыню адбудзецца сайд-івэнт, прысвечаны перспектывам разгляду ў МКС беларускага пытання.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў каментары «Белсату» адзначыў, што МКС апошнім часам прыспешыў выдачу ордараў і спадзяецца, што ордар на арышт Лукашэнкі выдадуць «прыблізна ў красавіку наступнага года»
👉 Ад чаго гэта можа залежыць, чытайце ў нашым артыкуле
🤬 10 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць». У Гомлі вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны
У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.
Бародзію і Ласоўскаму далі па 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Полаз — 9. Таксама кожнаму фігуранту прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў.
😡 У мінулым годзе КДБ затрымаў у Беларусі шэсць чалавек, абвінаваціўшы іх ў супрацоўніцтве з «Службай бяспекі Украіны» і «падрыхтоўцы тэрактаў». У фільме, які знялі прапагандысты, Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавацілі адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «здрада дзяржаве» і «агентурная дзейнасць».
#рэпрэсіі
🤬 Пасля хапуна ў Наваградку, сілавікі наклалі арышт на маёмасць падследных
Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што следства ў справе арыштаваных мужа і жонкі Ірыны і Аляксандра Лебедзь распарадзілася накласці арышт на ўсю іх маёмасць.
Такая ж сітуацыя ў Вольгі Аляшкевіч і Таццяны Палубок.
У актывіста Ігара Хіневіча забралі ўсе наяўныя грошы. У выніку гэтых дзеянняў яго сям'я засталася без сродкаў да існавання.
#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні
✔️Беларусам сёлета выдалі паўмільярда рублёў ільготных крэдытаў на айчынныя тавары
✔️Праз месяц заканчваецца тэрмін абмену банкнотаў узору 2000 года
✔️Акцыю дапамогі дзецям палітвязняў распачаў BYSOL
✔️Канцлер Нямеччыны ўпершыню за 2,5 гады прыехаў у Кіеў
✔️Краіны Балтыі ўвядуць нацыянальныя санкцыі за здушэнне пратэстаў у Грузіі
✔️У Менску на Новы год прызямліцца НЛА
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇬🇪❤️ Чарговыя грузінскія флэшбэкі беларусаў...На пратэсты выйшлі школьнікі
Вучні некалькіх гарадоў Грузіі замест заняткаў прыйшлі да сваіх навучальных устаноў, трымаючы плакаты з цытатамі з твораў вядомых грузінскіх пісьменнікаў.
Пратэстуюць не цэлыя школы, а асобныя класы і некаторыя настаўнікі.
⚔️ Як старэйшы сын вялікага князя ВКЛ Альгерда апынуўся ў Маскве і дапамог перамагчы ў Кулікоўскай бітве над Залатой Ардой?
Чаму Андрэй Полацкі, абаронца Русі, быў гіблым валадаром ВКЛ? Як на ягоны лёс паўплывала бітва на рацэ Ворскла?
👉 Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны»
🤬 Z-манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра зноў ў Еўропе
У польскім горадзе Шчэцін на калядным кірмашы быў прыкмечаны намёт Свята-Елісавецінскага манастыра, вядомага сваёй падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне.
Беларускія актывісты зладзілі пікет, каб патлумачыць польскім грамадзянам, на што пойдуць грошы, якія збяруць манахіні манастыра.
👉 Падрабязней
🤡 У Беларусі новы міністр культуры - актор Нацыянальнага драмтэатра імя М. Горкага
2 снежня Лукашэнка ператрахнуў кадры. Цяпер у Беларусі новыя міністр культуры, інспектар па Магілёўскай вобласці і амбасадар у Туркменістане.
👉 Замест Анатоля Маркевіча пасаду міністра культуры зойме актор Руслан Чарнецкі. Што пра яго вядома?
📌 Канцлер Нямеччыны нечакана прыехаў у Кіеў
Гэта першы прыезд канцлера Оляфа Шольца ва Украіну за апошнія 2,5 года. Пра візіт загадзя не паведамлялася з прычынаў бяспекі.
Падчас цяперашняга візіту канцлер запланаваў сустрэчы з кіраўніцтвам Украіны, уключаючы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
☝️ Чакаецца, што ён можа абвесціць пра перадачу новага пакету ваеннай дапамогі ад Нямеччыны на суму ў 650 мільёнаў еўра.
📌 На паўночным участку нафтаправоду «Дружба» ў Польшчы адбыўся прарыў трубы
Аператар трубаправоду «Pern» пацвердзіў аварыю і перакрыў пашкоджаныя ўчасткі, адключыўшы адну з насосных станцыяў.
Паведамляецца, што выцек не стварае пагрозы жыхарам і не нясе рызыкі выбуху ці ўзгарання. Для ліквідацыі праблемы былі задзеяныя аварыйныя і хімічныя службы, якія кантралююць бяспеку і абараняюць ад экалагічных наступстваў.
Джо Байдэн пазбавіў сына ад турмы ў апошнія тыдні свайго прэзідэнцтва
Хантэра Байдэна абвінавачваюць у злачынствах, звязаных са зброяй і падаткамі. Яму пагражала да 25 гадоў зняволення.
Па словах прэзідэнта ЗША, пераслед яго сына быў формай ціску на яго з боку палітычных апанентаў, а судовы працэс ён назваў памылкай.
Раней Байдэн неаднаразова заяўляў, што не будзе прымаць рашэнне аб памілаванні сына. Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў памілаванне «злоўжываннем» і парушэннем нормаў правасуддзя.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 BYSOL абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
Распачалася калядная акцыя «Падорым дзецям цуд!», накіраваная на дапамогу дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Як дапамагчы — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 У снежні ў Беларусі можна будзе пабачыць два зарапады
Іх будзе відаць не вельмі добра, але ўсё ж такі магчыма. Калі гэта адбудзецца — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 «Яндэкс Go» ў Беларусі можа пагражаць блакаванне
Чаму ўлады могуць узяцца за буйны расійскі сэрвіс таксі — распавядзём па спасылцы (праз VPN).
🤔 Стаміліся ад дубайскага шакаладу? Паглядзіце, што зрабілі ва Узбекістане!
А з чым бы вы прагатавалі беларускі шакалад?
Дыверсія ў Акадэміі навук 🤭
Спыталі ў галасавога памочніка Акадэміі навук пра пратэсты-2020 і канец праўлення Лукашэнкі. Паглядзіце, што з гэтага атрымалася ☝🏻
▶️ Больш цікавінак глядзіце ў праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму рост зарплатаў не значыць прасвет у эканоміцы
🔸Дыверсія ці выпадковасць — на тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод Дружба
🔸Прадстаўнікі дэмсілаў сустракаюцца з літоўскімі палітыкамі. Раскажам, пра што гавораць
🔸Абмяркуем апошнія падзеі ў Грузіі, ва Украіне ды ў Сірыі
🔸Завяршаецца чэмпіянат Беларусі па футболе — ці дапамог Дынама адміністрацыйны рэсурс
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4m8lRsMm7pQ
🤦♂️Вось, што бывае, калі за культуру бяруцца чэкісты…
Паглядзіце, як у Беларусі хочуць «адрадзіць працы Марка Шагала».
Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на ют-канале «Belsat NEWS»
🫤 «Не прадугледжана фінансаванне»
Жыхары Горадні стварылі петыцыю з просьбай усталяваць памятную шыльду на доме па адрасе вуліца Вялікая Траецкая, № 28, дзе з 1958 года жыў пісьменнік Васіль Быкаў.
Выканкам адказаў, што гэта немагчыма.
📌 «Новая жалезная лэдзі Еўропы»
З 1 снежня ў ЕЗ пачаў працаваць новы склад Еўрапейскай камісіі. Адказнай за вонкавую палітыку стала былая прэм’ер-міністрака Эстоніі Кая Калас, абвешчаная ў вышук у Расеі.
❓ Хто яна такая, ці зможа паўплываць на змяненне еўрапейскай палітыкі і чаго чакаць беларусам ад навага палітыка? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Блогер Crawly пасля дэпартацыі з Польшчы выклаў відэа з Чэхіі
На ім Уладзіслаў Алейнічэнка (Crawly) едзе ў карэце каля царквы Святога Мікалая ў Празе, саркастычна кажучы, што пасля дэпартацыі з Польшчы ў яго няма грошай на таксі.
Пазней блогер заявіў, што відэа запісана раней, а дзеянні польскага боку ён збіраецца абскарджваць «законнымі метадамі»
👉 Раней польскія ўлады забаранілі яму ўезд у Шэнгенскую зону на дзесяць гадоў і дэпартавалі ва Украіну. Алейнічэнка ў адным са сваіх стрымаў назваў палякаў «еб***мі куколдамі» і заявіў, што хацеў бы жыць у Маскве.
🔥 «Мяжу з ардой трэба мець не пад Берасцем, а пад Смаленскам»
Камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Павел Шурмей «Дзядзька» ладзіць сустрэчы з беларусамі замежжа. 1 снежня ён спаткаўся з беларускай дыяспарай у Варшаве.
Шурмей адказаў на пытанні беларусаў і распавёў, як у падраздзяленні ідуць рэформы і чаму новае кіраўніцтва палка лічыць карыснай супрацу са Святланай Ціханоўскай.
👉 «Белсат» пабываў на сустрэчы.
💱 Курсы валютаў 2 снежня
Пасля выходных долар і еўра моцна страцілі. Долар - амаль 4 капейкі, еўра - больш за 3,5.
А вось расейскі рубель амаль на 2 капейкі паправіў сваё становішча.
#курсывалютаў
😎 «Ты з ваўкалакаў - я з вампіраў»
Акторы і музыкі Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй распавялі «Белсату», у якіх умовах запісвалі свой новы музычны альбом «Arka» і якое дачыненне да іх творчага жыцця мае таямнічы Аркаша.
👉 Запрашаем на дыскатэку у стылі «ўрачыстага трауру»...
🤡 У Беларусі хочуць адключыць ад Інтэрнэту тэлевізары на прадпрыемствах
Такую задачу паставілі перад сабой ідэолагі гомельскай вобласці далі. Яны рассылаюць па падведамственных прадпрыемствах лісты з патрабаваннем забяспечыць працу тэлевізараў і інфармацыйных панэляў без іх падлучэння да Інтэрнэту, піша Флагшток
😏 Хутчэй за ўсё напярэдадні так званых выбараў чыноўнікі баяцца паўтору трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай у менскім метро. Тады сістэму рэкламных экранаў была ўзламалі з-за мяжы праз Інтэрнэт.
❗️Беларуса, затрыманага ў Грузіі на пратэстах, выпусцілі з СІЗА
Пра вызваленне Яўгена Муравіцкага стала вядома выданню «Медыязона» ад самога мужчыны.
Паводле Муравіцкага, яго выпусцілі 2 снежня а 7-й гадзіне раніцы. На яго былі складзеныя два пратаколы паводле артукулу «абраза спецназаўца». Пасля вызвалення маладому чалавеку не выдалі дакументы.
🤔 На 3 снежня Муравіцкага выклікаюць у міграцыйную службу.
🙈 Апішыце гэты год адным словам: Уффф
Адкрывайце адвэнт-каляндар з вядомымі беларусамі!
Кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-«неспадзяванка».
Глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз! 🤗
№2 – Мікіта Мелказёраў
#адвэнткаляндарбелсату
Расейскі дрон атакаваў шматпавярхоўнік у Цярнопалі
Загінуў адзін чалавек, ёсць параненыя.
Пасля таго, як Шагед трапіў у жылы дом, на верхніх паверхах пачаўся пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі каля 100 чалавек.
Тым часам Мінабароны Расеі заявіла, што збіла 15 дронаў над рэгіёнамі РФ. Восем з іх былі над Курскай вобласцю.
💥 #галоўнае за 1 снежня
✔️ Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо трэці дзень
✔️ У Сірыі наспявае дзяржаўны пераварот?
✔️ «Белсат» падрыхтаваў калядны адвэнт-каляндар
✔️ Каб перасячы мяжу з Літвой фурам трэба будзе загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе
✔️ У працы «Viber» назіраюцца масавыя збоі
✔️ «BYSOL» абвясціў збор на дапамогу дзецям палітвязняў
✔️ «Яндекс Go» у Беларусі можа пагражаць блакаванне
#рэпрэсіі:
▪️ Падчас пратэстаў у Грузіі затрыманы беларус
▪️ Беларускага ЛГБТ-актывіста дэпартавалі з Нямеччыны ў Польшчу
▪️ Праз данос Бондаравай адмянілі калядную выставу Алеся Сушы
▪️ Instagram-старонку былога палітвязня Вадзіма Ермашука прызналі «экстрэмісцкай»
🇬🇪 Што адбываецца ў Грузіі
Адмысловы карэспандэнт @vottaktv больш за месяц сочыць за развіццём падзеяў на месцы. Усе падрабязнасці ён распавёў у наўпроставым злучэнні з пратэстаў, паслухайце ☝🏻