📚Чарнуха: Гвалт шматвектарны. Мая кніга - пра яго розныя адценні
У студзені 2025 года пабачыць свет новая кніга беларускага пісьменніка і журналіста Аляксандра Чарнухі – «Гвалт». У шчырай размове з «Белсатам» аўтар кажа, што гэтая кніжка – «для ўсіх і кожнага». Кніга пра сусвет, у якім ахвяра адначасова ёсць гвалтаўніком.
👉 Падрабязней
👆Еўразвяз дасць рэпрэсаваным беларускім навукоўцам гранты на даследаванні
ЕЗ абвясціў конкурс акадэмічных праектаў у межах праграмы «EU4Belarus – SALT III». Праекты з удзелам прынамсі аднаго беларускага навукоўца, пацярпелага ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі ад жніўня 2020 года, могуць прэтэндаваць на сумы ад 50 тысяч еўра.
Заяўкі прымаюць да 17 сакавіка 2025 года.
💥 #галоўнае за 10 студзеня
✔️У Віцебску знайшлі мёртвымі двух супрацоўнікаў міліцыі з агнястрэльнымі раненнямі. Праваабаронцы даведаліся, што адбылося
✔️У ноч на пятніцу ў Беларусі часова блакавалі YouTube і некаторыя сацсеткі
✔️У Польшчы падпалілі «дом на колах» беларускага эмігранта. Там ён жыў і працаваў
✔️Менск нарэшце пераводзяць на артэзіянскую ваду
✔️У міністэрстве адукацыі Польшчы паабяцалі беларускім дэмсілам, што будуць прызнаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі, выдадзеныя ў РБ
✔️Лукашэнкаўскія дэпутаты прапанавалі пашырыць пералік злачынстваў, за якія людзей можна судзіць завочна
✔️Справаздача праваабаронцаў да «выбараў»: менш выбарнікаў, менш участкаў, ананімныя камісіі
✔️Навошта Трамп робіць заявы пра анэксію Грэнландыі ды Канады? Гэта папулізм ці нешта большае? Разбіраемся з экспертам
✔️Страшныя пажары ў Лос-Анджэлесе ніяк не ўдаецца спыніць
✔️Валер Цапкала будзе судзіцца з аўстрыйскім «Raiffeisen Bank»
#рэпрэсіі:
▫️Затрыманы мінулай вясною супрацоўнік місіі Еўразвязу ў Менску атрымаў 4 гады калоніі
▫️Зноў будуць судзіць анархіста Мікіту Емяльянава, які знаходзіцца ў няволі з кастрычніка 2019-га
▫️У Менску затрымалі мужчыну, які сарваў перадвыбарчы агітацыйны плакат на прыпынку
▫️Распачаўся судовы працэс над японцам Наканісі Масатосі, якога вінавацяць у «агентурнай дзейнасці»
▪️Трагедыя ў асіповіцкім дзіцячым садку: 2-гадовы хлопчык памёр у часе вячэры
Сям'і забараняюць казаць пра здарэнне публічна.
☝️Чытайце падрабязней па спасылцы
🔹Ужо забыліся пра Валера Цапкалу? Ён нагадаў пра сябе: будзе судзіцца з аўстрыйскім «Raiffeisen Bank»
Цапкала заяўляе, што мае доказы датычнасці банку да канфіскацыі грошай з рахункаў беларускіх палітычных актывістаў.
📍Больш падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
🫠 Маладога канадца завербавалі ФСБшнікі. Ён накіраваўся ў Польшчу, але там на п'яную галаву здаўся паліцыі
Вось якое пакаранне прызначыў яму польскі суд.
👑 Пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы знайшлі ў Вільні
Пярсцёнкі і пахавальныя кароны, ланцужкі, медальёны і шыльдачкі з трунаў.
Паглядзіце на сапраўдныя скарбы!
💁🏻♂️ На «Камунарцы» расказалі, чаму сталі выпускаць 90-грамовыя шакаладкі
Усё нібыта праз клопат пра пакупнікоў з нізкімі даходамі.
📍Больш інфармацыі па спасылцы
🔺Проста жах: Лос-Анджэлес у агні
Карыстальнік сацсетак паказаў, што адбываецца ў горадзе праз пажары.
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Віцебску знайшлі целы двух міліцыянтаў з агнястрэльнымі раненнямі
🔻У Беларусі ўначы блакавалі YouTube ды іншыя сацсеткі
🔻Ціханоўская правяла сустрэчу з Анджэем Дудам
🔻У Менску пачалі судзіць японца, якога падазраюць у шпіянажы
🔻Брэнд спартовага адзення Columbia сыходзіць з Беларусі
🔻У Гомлі мужчына напаў на інкасатараў
🔻На трасе пад Бабруйскам гарэў бензавоз
🔻Менск перавялі на артэзіянскую ваду
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤯 На трасе ў Бабруйскім раёне гарэў бензавоз
Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару, машына гарэла адкрытым полымем.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў ☝️
💱 Курсы валютаў 10 студзеня
З доларам і расейскім рублём адбыліся чыста «касметычныя» змены, а вось еўра заўважна «прасеў», скінуўшы больш як 1,5 капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Лукашэнкаўскія дэпутаты прапанавалі пашырыць пералік злачынстваў, за якія людзей можна судзіць завочна
У той жа час законапраект прадугледжвае змякчэнне пакарання за некаторыя злачынствы асобным катэгорыям грамадзянаў.
🔍 Чытайце падрабязней у нас на старонцы
🔍 Справаздача праваабаронцаў да «выбараў»: менш выбарнікаў, менш участкаў, ананімныя камісіі
Аўтары адзначаюць, што слова выбары ў сваім дакуменце яны выкарыстоўваюць за знакам «*», каб падкрэсліць умоўны характар гэтага працэсу.
👀 Чытайце матэрыял па спасылцы
🔍 Як глядзець відэа на YouTube, калі яго пачнуць «глушыць» па прыкладзе Расеі?
Мінулай ноччу ў Беларусі на нейкі час заблакавалі доступ да YouTube і папулярных сацсетак ды мэсэнджараў. Можна меркаваць, што гэта падрыхтоўка самаабвешчаных уладаў да «выбараў», да якіх засталося трохі больш за два тыдні.
Неўзабаве пасля кароткага начнога блакавання ўсё зноў стала працаваць. Аднак, хутчэй за ўсё, гэта быў не адзінкавы выпадак і ў найбліжэйшыя дні блакаванні могуць паўтарацца.
☝️Таму мы вырашылі нагадаць вам пра наш тэкст, створаны па матывах «запавольвання» YouTube ў РФ. Што рабіць, калі тое самае адбудзецца ў Беларусі?
😱 Карпенка абвінаваціў Бондараву ў «нацыяналістычных выпадах»
Вядомая даносчыца Вольга Бондарава звярталася ў Цэнтральную выбарчую камісію з патрабаваннем дадаць расейскую мову на бюлетэні выбараў-2025. Адказ яе абурыў: ЦВК адмовіла, а старшыня ЦВК, камуніст Ігар Карпенка раскрытыкаваў яе на старонках праўладнага выдання «СБ. Беларусь сегодня».
Карпенка параіў «прадстаўнікам грамадскасці», якія «расхістваюць моўнае пытанне ўльтыматыўнымі патрабаваннямі», «крыху свае асабістыя амбіцыі адсунуць на задні план». Ён раслумачыў, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, якімі грамадзяне таксама маюць валодаць, а ЦВК выканала ўсе патрабаванні законаў, скарыстаўшыся адной з дзяржаўных моваў.
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✔️Выбарнікаў зрабілася менш, а кіраваць працэсам будуць ананімы
Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі справаздачу пра ўтварэнне ўчастковых камісіяў на прэзідэнцкіх выбарах. Расказваем пра галоўнае з дакументу.
✔️Што рабіць, калі ў Беларусі «запаволяць» YouTube?
«Белсат» расказвае, як падрыхтавацца да «запаволення»: ёсць некалькі шляхоў доступу да YouTube з абыходам перашкодаў.
✔️«Нармалізуе пазіцыю Пуціна»
Навошта Трамп захацеў анексаваць Грэнландыю?
#штопачытаць
🔹Трамп вызвалены ад пакарання па «справе порнаакторкі», аднак віну з яго не знялі
У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп выказаў незадаволенасць такім вынікам: «Не было ніякай справы, няма ніякай справы, усё гэтае махлярства мае быць скасаванае».
🔍 Чытайце падрабязнасці на старонцы
🖼 Аўкцыённы дом Sotheby's шукае пакупніка для рэдкай карціны Марка Шагала
Таргі пройдуць 18 студзеня ў Сінгапуры. З малатка пойдзе мастацкі твор пад назваю «La danse autour de la corbeille» («Танцы вакол кошыка»). Шагал стварыў яго ў 1975 годзе і прысвяціў сваёй апошняй жонцы - Валянціне Бродскай. На адваротным баку карціны маецца надпіс, які сведчыць акурат пра гэта: «Дорогой Ваве в день нашей свадьбы. С любовью, Марк».
Карціна ацэньваецца прыкладна ў $2 мільёны.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі блакавалі YouTube і сацсеткі. Ці гэта пачатак рыхтавання ўладаў да выбараў?
🔸У Віцебску падчас службы загінулі два міліцыянты. Чаму МУС традыцыйна хавае здарэнні, звязаныя са смерцю сілавікоў?
🔸Аппаратчыкі рыхтуюцца да выбараў сваім чынам. Абвясцілі новую кампанію – «Я член выбаркаму і ганаруся гэтым».
🔸Падсумуем вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Варшаву.
🔸У Менску пачалі судзіць грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=GY-0PoCsruU
🔍 «Кіберпартызаны» высветлілі, колькі спецыялістаў пакінулі Парк высокіх тэхналогіяў цягам 2021-2024 гадоў
Многія айцішнікі рэлакаваліся ў Літву, аднак цяпер праз міграцыйную палітыку гэтай краіны пакідаюць і яе. І гэтая тэндэнцыя таксама падмацаваная канкрэтнымі лічбамі.
📍Глядзіце статыстыку на нашай старонцы
❓Як успрымаць апошнія заявы Лукашэнкі?
Днямі самаабвешчаны кіраўнік Беларусі выдаў некалькі цікавых выказванняў. Напрыклад, такое: «Калі нас уцягнуць у вайну, мы можам не вытрымаць як дзяржава».
Заявы ў падобным стылі нехарактэрныя для Лукашэнкі, які звык дэманстраваць на публіцы ўпэўненасць у сабе, сваіх чыноўніках і вайскоўцах. Што здарылася?
Пра гэта і не толькі разважаюць наш журналіст Сяргей Пеляса ды аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі ⤵️
Новае выданне праграмы «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
✍️ Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з міністаркаю адукацыі Польшчы
Падчас размовы Барбара Навацка запэўніла, што беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца ў Польшчы. Таксама ўніфікуюць патрабаванні да дакументаў, неабходных для паступлення беларусаў у польскія школы ды ВНУ.
📍Чытайце болей на нашай старонцы
😨 У Польшчы падпалілі «дом на колах» беларускага эмігранта. Там ён жыў і працаваў
Разам з аўтамабілем згарэлі 3D-прынтары і ўстаноўка для лазернай рэзкі, якія Алег Мядзведзеў выкарыстоўваў для працы.
На гісторыю звярнула ўвагу выданне «Most».
📍Чытайце падрабязнасці па спасылцы
☝️Лукашэнкаўцы вяртаюць у абарот землі, пацярпелыя ад Чарнобыльскай катастрофы
Іх выкарыстоўваюць для патрэбаў сельскай і лясной гаспадаркі. Дакументамі, якія сведчаць пра гэта, з «Белсатам» падзялілася аб'яднанне «BELPOL».
🔍 Чытайце матэрыял па спасылцы
💧 Беларуская сталіца цяпер будзе з артэзіянскай вадою
Каб урачыста запусціць яе, на новую помпавую станцыю «Шчомысліца» прыехаў Лукашэнка. Карыстаючыся нагодаю, ён нагадаў беларусам, што яны «не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе» і заклікаў ставіцца да яе ашчадна.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔹«Віцебскай вясне» стала вядома, пры якіх дакладна абставінах загінулі два супрацоўнікі міліцыі
Са спасылкаю на свае крыніцы праваабаронцы пішуць, што адзін з міліцыянтаў чысціў пісталет і выпадкова націснуў на курок. Куля патрапіла ў ягонага калегу, які сканаў на месцы.
Убачыўшы, што адбылося, супрацоўнік, па віне якога ўсё здарылася, вырашыў застрэліцца. Абодвум мужчынам было каля 20 гадоў.
🇩🇪 Канцлер Нямеччыны блакуе €3 млрд вайсковай дапамогі Украіне
Такую суму прапанавалі вылучыць Аналэна Бэрбак і Борыс Пісторыўс. Аднак паразумення з Шольцам у гэтым пытанні няма.
👀 Чытайце падрабязней па спасылцы
📍Затрыманы мінулай вясною супрацоўнік місіі Еўразвязу ў Менску атрымаў 4 гады калоніі
Яму інкрымінавалі два крымінальныя артыкулы.
Чытайце падрабязней на нашым сайце
☝️У Віцебску знайшлі мёртвымі двух супрацоўнікаў міліцыі
МУС паведамляе, што яны «загінулі пры выкананні службовых абавязкаў». Пры гэтым неафіцыйныя крыніцы пішуць, што адзін з міліцыянтаў застрэліў іншага проста ў пункце аховы правапарадку. Пасля ён застрэліўся і сам.
Разгляд гэтай справы ўзяў на асабісты кантроль міністр унутраных справаў Кубракоў.
UPD. Следчы камітэт РБ назваў асноўнай версіяй таго, што адбылося, «неасцярожнае абыходжанне са зброяй».
📷 Фота ілюстрацыйнае